Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Детектив. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.63/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Грэм Грин - Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) краткое содержание

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Грэм Грин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Грэм Грин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але не паспеў доктар адысцi некалькi крокаў ад яе, як нехта яго спынiў. Гэта быў невысокi бледны чалавечак, якi пракраўся цiха i асцярожна, трымаючыся за парэнчы калiдора. Корал пачула, як ён звярнуўся да доктара:

- Што тут здарылася? Можа, патрэбна мая дапамога? - ён быў на цэлы фут нiжэйшы за доктара, i яна ўголас засмяялася, убачыўшы, як, закiнуўшы галаву, ён пiльна ўглядаецца ў твар субяседнiку. - Не думайце, што гэта простая цiкаўнасць, - гаварыў ён, ухапiўшы доктара за рукаў. - Святар у маiм купэ вырашыў, што нехта захварэў. Я паабяцаў яму пайсцi i ўсё высветлiць, горача дадаў ён.

Яшчэ раней Корал заўважыла, што доктар увесь час шпацыраваў сам-насам па калiдоры вагона, замест таго каб сядзець у кампанii iншых пасажыраў у сваiм купэ. Цяпер жа, насуперак яго волi, ён апынуўся ў цэнтры ўвагi: дакучлiвыя пытаннi i просьбы назалялi яму, як калючкi дзядоўнiку. Таму яна чакала, што доктар выбухне, накiнецца на гэтага назойлiвага тыпа з пракляццямi i той, зганьбаваны, нi з чым вернецца ў сваё купэ. Аднак доктар адказаў яму ветлiва i далiкатна, i гэта яе ўразiла.

- Вы сказалi - каталiцкi святар?

- Не, не, - пачаў апраўдвацца чалавечак. - Я не ведаю дакладна, якога ён веравызнання, да якой царквы належыць. Што ж тут усё-такi здарылася? Нехта памiрае?

Доктар Джон, вiдаць, зразумеў, што апошнiя словы напалохалi Корал, i крыкнуў ёй з канца калiдора, каб яна не звяртала на iх увагi, а потым вырваўся з рук незнаёмага, якi затрымлiваў яго. Маленькi чалавечак на нейкi момант заставаўся шчаслiвым гаспадаром становiшча. Атрымаўшы з гэтага поўнае задавальненне, ён падышоў да дзяўчыны i запытаўся ў яе:

- Што тут здарылася?

Яна нават не глянула на яго, а звярнулася да чалавека, якi зычлiва паставiўся да яе:

- Я ж не такая ўжо хворая, праўда?

- Што мяне асаблiва ўразiла, дык гэта яго акцэнт, - працягваў незнаёмы. - Адразу вiдаць, што ён чужынец, хоць i назваў сябе нейкiм ангельскiм прозвiшчам. Бадай што, пайду i пагавару з iм.

Розум у яе зусiм праяснiўся з таго моманту, калi яна прыйшла да памяцi: перакулены з ног на галаву свет, дзе не доктар, як на самой справе, а яна нахiлiлася над iм, i яму патрэбная была нiбыта яе спагада i клопат, - крута перавярнуў яе ўяўленне пра жыццё.

- Не трэба яго турбаваць, - папрасiла яна незнаёмага, але таго ўжо не было побач, i ён не пачуў яе просьбы.

- Як вы думаеце? - спытаў Майет. - Можа, ён мае рацыю? Можа, сапраўды тут крыецца нейкая таямнiца?

- У кожнага з нас ёсць свае асабiстыя тайны.

- Магчыма, ён хаваецца ад палiцыi?

- Ён добры, - сказала яна з абсалютнай упэўненасцю ў справядлiвасцi гэтага сцвярджэння.

Майет пагадзiўся з ёю - гэта дазволiла iм болей не думаць пра доктара.

- Вам трэба легчы, - сказаў ён, - i пастарацца заснуць.

Яна адказала няпэўна:

- Я не змагу заснуць, калi побач тая жанчына з яе страўнiкам.

Ён адразу прыгадаў мiстэра Пiтэрса, якi сядзiць у сваiм кутку i чакае, калi яна вернецца, каб узнавiць на дармаўшчыну бязвiннае задавольванне плоцкiх пажадаў, якое не выклiкае нiякiх непрыемнасцей. I Майет прапанаваў:

- Вы павiнны пайсцi ў маё спальнае купэ.

- Як? У вагоне першага класа?

Тое, што яна не паверыла яму, хоць i вельмi хацела гэтага, вызначыла ўсё: Майет вырашыў зрабiць шырокi жэст у духу ўсходнiх багацеяў - паднесцi дарагi падарунак, не чакаючы i не патрабуючы нiчога ўзамен. Скнарлiвасць традыцыйны папрок людзям яго нацыянальнасцi, аднак ён пераканае адну з хрысцiянак у тым, што гэта зусiм не так. Сорак гадоў жыцця ў пустынi, далёка ад урадлiвых земляў Егiпта, выпрацавалi ў яго продкаў суровую звычку абыходзiцца некалькiмi фiнiкамi i глытком вады. Дый i тысячагоддзi, праведзеныя ў пустэчы хрысцiянскага свету, дзе даводзiлася дзеля бяспекi хаваць свае скарбы, не заахвочвала да шчодрасцi. Аднак свет змянiўся, пустыня расквiтнела, у розных месцах свету, асаблiва ў Заходняй Эўропе, жыд можа выявiць iншыя якасцi характару, раней уласцiвыя толькi арабам, - якасцi па-царску шчодрага гаспадара, якi здатны абмыць ногi жабраку i накармiць яго са сваёй талеркi; часам ён можа з ворага багатых хрысцiян ператварыцца ў сябра любога самага апошняга жабрака, што iмем госпада бога папросiць прытулку. Спакваля грукат цягнiка ацiхаў у яго галаве, святло ў вачах тухла, калi ён дзеля задавальнення пачуцця сваёй чалавечай годнасцi паставiў у аазiсе намёт i выкапаў у пустынi калодзеж. Ён развёў перад дзяўчынай рукi:

- Так, вам трэба адпачыць, i вы будзеце спаць у маiм купэ. Я дамоўлюся з кандуктарам. I маё футра - вы павiнны яго ўзяць. Яно вас сагрэе. У Кёльне я прынясу вам кавы, а зараз вам лепей паспаць.

- Я не змагу заснуць, пакуль не даведаюся, дзе вы самi будзеце спаць.

- Знайду дзе-небудзь. У цягнiку гэтым разам шмат свабодных месцаў.

Iзноў Корал адчула бязмежную пяшчоту, якая цяпер ужо не палохала яе, здавалася, што яе падхапiла цёплая хваля, i здарылася гэта непадалёк ад берага, i нават калi страх агорне яе, яна зможа стаць нагамi на пясчанае дно, - i гэтая хваля нясе яе, без нiякiх намаганняў з яе боку, туды, куды ёй хочацца, - да ложка, да падушкi, да свежых прасцiн, дзе яна зможа залезцi пад цёплую коўдру i заснуць. Яна сэрцам адчула, як да Майета разам з упэўненасцю вярнулiся мiласэрнасць, лiтасць, дабрыня, i замест таго каб прасiць прабачэння i нешта гаварыць суцяшальнае, ён проста ператварыўся ва ўвасабленне дабрынi i зычлiвасцi.

Майет не стаў шукаць кандуктара, а прыткнуўся на адкiдным сядзеннi ў калiдоры, склаў накрыж рукi i ўладкаваўся падрамаць да Кёльна. Але без футры было вельмi холадна. Хоць усе вокны на калiдоры былi зачынены, усё адно цягнула скразняком з дзвярэй на пляцоўку памiж вагонамi. Дый грукатанне цягнiка цяпер было не такое аднастайнае, каб да яго прызвычаiцца: памiж Гербершталем i Кёльнам было шмат тунеляў, а ў кожным з iх грукат узмацняўся. Майет спаў неспакойна: iмклiвы напор выпушчанай пары i скразняк з дзвярэй, якi халадзiў яму твар, ублытвалiся ў яго трывожны сон. Калiдор ператварыўся ў Спанiердз-роўд*, абапал якой цягнулiся зараснiкi верасу. Iсаак павольна вёз яго ў сваiм "бэнтлi"**, яны разглядвалi дзяўчат, якiя шпацыравалi парамi ўздоўж асветленага лiхтарамi ўсходняга боку вулiцы, - гэта былi прадаўшчыцы, якiя рызыкоўна прапаноўвалi сябе за келiх вiна ў гатэлi, прагулку ў аўтамабiлi i за магчымасць павясялiцца на дармаўшчыну; на другiм баку вулiцы ў прыцемках сядзелi на лаўках прастытуткi, азызлыя, знябытыя i старыя; спiны ў iх былi павернуты да пясчаных адхонаў i кустоў верасу, яны чакалi якога-небудзь нямога цi сляпога мужчыну, зусiм лядачага, якi б прапанаваў iм дзесяць шылiнгаў.

* Вулiца ў Лондане.

** Марка дарагога аўтамабiля кампанii "Ролс-ройс".

Каля лiхтара Iсаак прытармазiў "бэнтлi", мiма праплывалi незнаёмыя, маладыя, прыгожыя твары дзяўчат. Iсааку чамусьцi хацелася пухленькую бландзiнку, а Майету - стройную брунетку, аднак падчапiць якраз такiх было нялёгка: уздоўж усходняга боку вулiцы цягнулася чарада машын iх супернiкаў, а дзяўчаты палiлi цыгарэты i пасмiхалiся, прыхiлiўшыся да адчыненых дзвярэй; на другiм баку вулiцы цярплiва вяла назiранне толькi iх адзiная двухмесная машына. Майета пачалi ўжо злаваць бескампрамiсныя дамаганнi Iсаака, у "бэнтлi" было холадна, у твар дзьмуў скразняк, - i ўбачыўшы, што мiма праходзiць Корал Маскер, ён выскачыў з машыны, прапанаваў ёй спачатку цыгарэту, потым выпiўку i, нарэшце, паездку ў машыне. "Такiя дзяўчаты маюць, зрэшты, адну добрую якасць, - думаў Майет, - яны ведаюць, што азначае паездка ў машыне, i, калi твой выгляд iм не даспадобы, яны проста гавораць, што iх чакаюць дома". Аднак Корал Маскер згадзiлася пакатацца з iм у машыне, i яны разам хаваюцца ў цемрадзi аўтамабiля. Лiхтары, гатэлi, будынкi засталiся ззаду, абапал дарогi пацягнулiся дрэвы, у зялёным святле фар яны здавалiся нiбыта сiлуэты, выразаныя з паперы, потым узнiклi кусты з водарам вiльготнай лiстоты, якая хавала ў сабе свежасць ранiшняга дажджу, i нарэшце кароткая жывёльная асалода ў стажку саломы. А што да Iсаака, то хай ён задавальняецца сваёй спадарожнiцай, хоць i цёмнавалосай, але пухленькай, лёгка апранутай дзяўчынай з вялiзным носам i вялiкiмi зубамi. Аднак калi гэтая дзяўчына садзiцца побач з Iсаакам на пярэднiм сядзеннi, яна паварочваецца да Майета, шырока ўсмiхаецца i кажа: "Я не захапiла з сабой вiзiтнай карткi, але маё прозвiшча - Стэйн". Потым, падхоплены моцным парывам ветру, ён караскаецца наверх па вялiзнай лесвiцы, учапiўшыся за срэбныя з пазалотай парэнчы, а гэтая дзяўчына чакае яго наверсе, i на твары ў яе ён бачыць чамусьцi вусiкi; яна паказвае яму на жанчыну, занятую бясконцым швiвам, i крычыць: "Пазнаёмцеся, гэта - мiстэр Экман!"

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Грэм Грин читать все книги автора по порядку

Грэм Грин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Стамбульскi экспрэс (на белорусском языке), автор: Грэм Грин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x