Дмитрий Акулич - Хаціна

Тут можно читать онлайн Дмитрий Акулич - Хаціна - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Зарубежное современное, год 2022. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Дмитрий Акулич - Хаціна краткое содержание

Хаціна - описание и краткое содержание, автор Дмитрий Акулич, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Апошнія гады маладога хлопца Алеся былі занадта складаныя. Пасля страты мамы, бясследна знікае яго бацька. Затым, распадаецца яго шлюб і хлопец застаецца ў адзіноце. Ён вяртаецца ў сямейную хаціну, дзе жыў яго бацька да знікнення, дзе раней, па нейкіх невядомых прычынах таксама бясследна знік яго дзядуля. Пагрузіўшыся ў адчай, Алесь вырашае знесці хаціну і пакінуць гэтае сумнае месца. Але калі малады чалавек пачынае выносіць мэблю, унутры хаціны ён знаходзіць падказкі – знаходзіць прычыну знікнення бацькі. Гэта кардынальна змяніла яго планы і цяпер, замест таго, каб разбурыць хаціну, ён адпраўляецца на пошукі роднага чалавека. Пасля чаго, Алесь трапляе ў розныя заблытаныя, дзіўныя, страшныя сітуацыі, якія падобныя на жудасныя сны. Ці зможа ён справіцца з шаленствам новых адкрыццяў? Ці зможа Алесь адшукаць таго, каго шукае?

Хаціна - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Хаціна - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Дмитрий Акулич
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хлопец адскочыў, адышоў ад цела. Ад жаху ён хутка пайшоў па траншэі, пераступаючы нежывыя целы на сваім шляху. Моўчкі, па змрочнай муці, у дождж і ў дрыготкім вар'яцкім святле маланак Алесь накіроўваўся ў бок будынка з чырвоным дахам. Ён як звер імчаўся наперад, адчуваючы неспакойнасць душы і халодны страх сэрца. Ногі цяжка ішлі, рукі слізгалі аб пясчаныя сцены, па якіх хутка сцякала дажджавая вада. Калі ж салдацкае ўмацаванне скончылася, Алесь, не задумваючыся, цяжка вылез на паверхню. Аддыхаўся, супакоіў сябе тым, што нарэшце ён быў наверсе. Затым шырока адкрытымі вачыма, пад уплывам начной цемры, хлопец паспрабаваў агледзецца па баках. Маланкі ўжо не так часта гулялі ў небе, а тоўстыя кроплі вады падалі перад яго тварам, сцякалі па яго плашчу. Вакол было змрочна і мокра. Цяжка было выразна ўбачыць гарадскія далі. Начны праліўны дождж маскіраваў мясцовасць, сціхалі шумныя навальнічныя разрады. Усё радзей асвятлялася мясцовасць перад салдатам, здавалася, што вось-вось святло зусім знікне і пакіне маладога хлопца ў поўнай цемры. І ў гэтае імгненне, калі Алесь яшчэ стаяў недалёка ад траншэі, здалёк, нечакана пачуўся адзіночны стрэл, які яшчэ больш азмрочыў дух хлопца. А затым з левага боку пачулася кулямётная чарга і ў бок напалоханага салдата паляцелі кулі, якія свяціліся ў цемры. З назапашанай злосцю і з вялікім страхам, у секунду небяспекі хлопец зрабіў некалькі хуткіх крокаў наперад. Ён не чуў, як аб цвёрдую паверхню біліся кулі, як яны злосна свісталі вакол яго цела: шумеў дождж, шумеў капюшон на галаве, шумела сэрца. Калі ж яшчэ з большай сілай загрукатаў кулямёт, Алесь стаў хутка бегчы наперад, амаль не бачачы нічога перад сабой. Спатыкаўся, стукаўся і падаў. Хутка ўставаў. Неакуратна перабіраў ногі ў палохаючай начной цемры. Бег да таго часу, пакуль не ўпёрся ў паўразбураны будынак, у яго ацалелую частку першага паверха. Алесь схаваўся тут, у цёмным куце пад плітой, што калісьці падзяляла першы і другі паверх, а цяпер схілілася: адзін край да падлогі, а другі трымаўся за сцяну. Хлопец відавочна не хаваўся ад моцнага дажджу, які не пераставаў паліваць разбураны горад. Алесь баяўся жахлівай ночы і варожых куль. Некалькі гадзін праведзеных тут сталі для яго катаваннем. Прыціснуўшы калені да сябе, перакуліўшы капюшон плашча за спіну, радавы падоўгу ціха сядзеў і ўслухоўваўся ў кожны шоргат, у кожнае дакрананне кропель да бетону, глебы. Ён чуў незнаёмую гаворку, павольны тупат чаравікоў. Салдаты праходзілі побач. Яны, як паляўнічыя, якія вось-вось знойдуць загнанага ў вугал спалоханага звера. Хлопец упершыню ў сваім жыцці трымаў у руках аўтамат і ў той момант ён моцна трымаў яго перад сабой. Алесь рэзка круціў галавой па баках і страшна ўяўляў сабе, як яго знойдуць, як першым падзе гарачая гільза з чужой зброі. Паступова крокі і шэпт салдат згасалі, усе чалавечыя гукі павольна аддаляліся ад яго. Хлопец яшчэ доўга сядзеў у халодным поце. Яму здавалася, што яго атачылі ворагі і чакаюць, калі ж ён сам выйдзе з цёмнага кута.

За гадзіну непагадзі ўся паверхня астыла, злёгку падзьмула халодным паветрам. А праз гадзіну, праз шэрыя аблокі пачало цьмяна прабівацца святло круглага месяца, які адкрываў змрочны вясновы страх вайны.

Пасля Алесь хвалююча і аглядаюча, не спяшаючыся адважыўся выйсці з-пад жалезабетоннай пліты. Час сядзець і чакаць для яго скончыўся. Ён рызыкоўна паспяшаўся ісці далей. Нявопытны салдат, як дзіця з хмурным тварам, працягваў прабірацца наперад. Цвёрдая падэшва ступала то на жалеза з бетонам, то на мяккую і цвёрдую глебу, то на дробныя лужыны. Алесь абыходзіў застылыя целы людзей. Ён ішоў без усялякіх дакладных каардынатаў, спадзяваўся толькі на сваю зрокавую памяць. Бо ў момант скачка ён бачыў толькі чырвоны дах будынка і тады, у галаве, ён маляваў сабе адлегласць, запамінаў, у якім жа баку знаходзілася ад яго кропка збору. Па-ранейшаму ў галаве круціліся розныя думкі: ад няўдалага завяршэння шляху, да хуткага вяртання да дому; ад сям'і, да смерці. Ён часта азіраўся назад, каб даведацца, ці няма за ім варожых салдат. Вакол без краю цягнецца забіты горад. Неспакойная ноч станавілася празрысцей пад месяцовым святлом. Было хоць нешта відаць. Алесь быў рады гэтаму шару, які свяціў у небе, які палягчаў салдацкі шлях, даваў шанец на лепшы зыход.

Вецер сціх, спыніўшы невялікую шэрую хмару над Алесем, пакідаючы адкрытую прастору для месяца. Зноў пасыпаўся дробны дождж. Алесь накінуў капюшон і, пад прыгажосць беласнежных кропель, якія свяціліся ад святла месяца, незадаволена блытаў нагамі. Стомленасць авалодвала хлопцам з кожным яго метрам шляху. Здавалася, што цяжкая ноч зусім не скончыцца. Было слізка, непрыемна і цяжка. Ён крок за крокам, павольна рухаўся наперад. Ногі пастаянна чапляліся за нешта, з'язджалі ў бок, патаналі ў гразі. Алесь адчуваў у сабе не толькі злосць, але і няўдачу сваіх рашэнняў, гаворачы сам сабе, што далей будзе яшчэ горш.

Пазней, скрозь шэрасць, халодны світанак прапускаў першыя прамяні жоўтага сонца. Світала. Працягваў злёгку імжыць дождж. Ранняй змрочнай раніцай было ўжо добра прыкметна, як раскідала мёртвыя целы ад выбухаў, як кавалкі жалезабетону хавалі мінулую мірную зямлю, як кроў вайскоўцаў мяшалася ў гразі з крывёю цывільных, як крыкі дарослых і дзяцей ад баявых ран зніклі разам з грукатам абстрэлаў. Хлопец страціў яснае бачанне. Было цяжка зарыентавацца, з усіх бакоў пахла порахам і смерцю. Холад пранізваў усю душу салдата. Ён страціў стомленасць і цяпер ішоў усё хутчэй і хутчэй. З апошніх сіл уцякаў ад застылай цемры мінулых падзей.

Дробны дождж шчыльнай імжой перашкаджаў глядзець наперад. Алесь абыходзіў чарговы разбураны шматпавярховы дом, выходзіў з-за вугла тоўстага абломка. Як тут жа, ён наткнуўся на невядомага салдата, які гатовы быў страляць. Алесь моцна спалохаўся ад нечаканай сустрэчы. Яго вочы замітусіліся. Па бледным целе прабеглі дрыжыкі. Спатыкнуўшыся ад спалоху крыху назад, ён адной нагой стаў на абломак чырвонай цэглы. І ад таго, Алесь, не жадаючы, сагнуў правую нагу ў калене, ледзь было не паваліўся на мокрую груду смецця.

Перад Алесем стаяў чалавек сярэдняга росту, у чорным плашчы, які зусім не чакаў убачыць радавога Траўніка перад сабой. Ад раптоўнай сустрэчы аўтамат незнаёмца гатовы быў выпусціць кулю ў разгубленага хлопца, але той саўладаў з сабой і апусціў зброю.

– Эй, не дрыжы ты так! Пайшлі. – з упэўненым тонам прамовіў незнаёмы, падаў руку Алесю.

5.

У цэнтры горада, сярод разбураных дамоў, стаяў адзіночны некрануты двухпавярховы будынак. Дробныя кроплі дажджу працягвалі біць па яго чырвонаму даху. Вецер злёгку заганяў дождж у незашклёныя вокны пабудовы. А малюсенькія пырскі мачылі апошнія каляваконныя пыльныя куткі паверхаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дмитрий Акулич читать все книги автора по порядку

Дмитрий Акулич - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Хаціна отзывы


Отзывы читателей о книге Хаціна, автор: Дмитрий Акулич. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x