К Патрик - Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн К Патрик - Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: love. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.22/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

К Патрик - Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) краткое содержание

Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор К Патрик, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор К Патрик
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I ўсё ж... Раптам мiс Люсi спалохалася адсутнасцi логiкi ва ўсiм гэтым. У ёй абудзiўся дзявочы iнстынкт, якi папярэдзiў - небяспека.

I так як мiс Люсi была жанчына сур'ёзная, яна падумала, што трэба прыняць нейкае канчатковае рашэнне. Лежачы цiха пад прасцiнамi, яна прыйшла да вялiкай высновы.

Мiс Люсi i Вера стаялi на аўтобуснай станцыi. Абедзве захуталiся ў палiто, быццам было халоднае надвор'е. Вядома, Вера заўсёды мерзла. Але сёння холад адчувала i мiс Люсi, нягледзячы на цёплую шчодрую цеплыню, якую пасылала вясновае сонца. Яе вочы - i нос - пачырванелi.

Яны чакалi Элен, якую пакiнулi ў гатэлi, каб давесцi справу з Марыа да канца. Аўтобус на Пацкуара адыходзiў праз дваццаць хвiлiн.

Нарэшце Элен з'явiлася. Таксама з пачырванелым носам.

- Як ты магла такое зрабiць, Люсi? - накiнулася Элен на Люсi. - Гэта жорстка. - Яна ткнула ў руку Люсi дзве банкноты па сто песа. - Я падумала, што ён мяне ўдарыць, калi дала яму вось гэта, - абурана працягвала Элен. - А прачытаўшы твой лiст, ён расплакаўся, як дзiця.

Мiс Люсi прамаўчала. На працягу ўсяго вельмi стамляючага падарожжа да Пацкуара рэдка ўступала ў гаворку.

Жанчыны, утраiх, заседзелiся пасля вячэры за сталом на верандзе, з якой адкрываўся краявiд на спакойную роўнядзь возера Пацкуара. Элен, якая была ў той вечар узбуджана-гаваркая, абмяркоўвала планы на наступны дзень. Мiс Люсi, здавалася, не звяртала на гэтую балбатню нiякай увагi. Яе вочы ўзiралiся ў шэра-зялёную ваду возера, на купкi выспачак i нахабных лысагаловых грыфаў, якiя прагна скублi, адбiраючы адзiн у аднаго, рэшткi падлы на беразе возера.

Хутка яна ўстала, сказаўшы: "Халадае. Пайду, вiдаць, да сябе ў пакой. Дабранач".

З нумара мiс Люсi i з балкончыка пры iм адкрываўся iншы краявiд. Унiзе, скрозь цемру, што рабiлася ўсё больш густой, было вiдаць, як рыбакi прывязвалi да берага свае лодкi, цiха перагаворваючыся або напяваючы асiплымi галасамi мексiканскiя песнi.

Мiс Люсi сядзела i назiрала за iх работай. Яна думала пра Марыа, ахопленая глыбокiм, блiзкiм да болю, сумам. Мiс Люсi думала пра яго ўвесь час пасля ад'езду з Мехiка i цяпер жахнулася ад думкi пра тую жорсткасць, з якой яна адмовiлася ад яго паслуг i зрабiла гэта да таго ж праз Элен. Яна павiнна была сама пагаварыць з iм. Мiс Люсi вельмi не хацелася, каб Марыа падумаў, што... Думкi не давалi ёй спакою. Яна абышлася з Марыа кепска, пакрыўдзiла яго...

У нейкi момант свайго летуценнага роздуму яна раптам усвядомiла, што ўнiзе, сярод рыбакоў, рухаецца апранутая ў белае постаць чалавека. Позiрк мiс Люсi спынiўся на гэтым чалавеку, i ў яе душы ўсё перавярнулася. Мiс Люсi напружана нахiлiлася наперад i пачала ўглядацца ў цемру. Так, так, у тых лёгкiх, грацыёзных рухах было нешта знаёмае - гэта мiнiяцюрная, але грацыёзная фiгура...

Але ж гэта не мог быць Марыа! Яна пакiнула яго там, за сотнi мiль ад Мехiка, акрамя таго, Элен было спецыяльна загадана не гаварыць Марыа, куды яны ад'язджаюць.

Постаць у белым рухалася ад берага возера да акна яе пакоя. Прайшла праз паласу святла з адчыненых дзвярэй. Цяпер ужо сумненняў не было.

Гэта быў Марыа.

Мiс Люсi, нахiлiўшыся, глядзела ўнiз з балкона. Яе сэрца калацiлася, як звар'яцелая птушка. Унiзе быў Марыа, усяго за якiх-небудзь пяць метраў ад яе.

- О, мiс Люсi, я знайшоў вас, - загаварыў ён паволi, вельмi старанна па-гiшпанску - так ён заўсёды звяртаўся менавiта да яе. - Я ведаў, што знайду вас.

- Але, Марыа, як?..

- У аўтобуснай кампанii паведамiлi, што вы паехалi сюды. Вось я i прыехаў, чакаў вас.

Мiс Люсi ўбачыла, як блiснулi ва ўсмешцы яго зубы.

- Мiс Люсi, чаму вы паехалi, не сказаўшы adios?

Мiс Люсi не адказала.

- Але вось я зноў тут, каб апекавацца вамi. I заўтра мы - вы i я - пойдзем на возера. Да таго як устануць iншыя дамы. Толькi вы i я. Будзе свяцiць месяц, а потым узыдзе сонца.

- Так...

- Я прыйду ў пяць гадзiн ранiцы. У мяне будзе лодка. Яшчэ не паспеюць прачнуцца птушкi, як я буду вас чакаць.

- Так, так...

- Добрай ночы.

Мiс Люсi вярнулася ў пакой. Дрыжачымi рукамi распранулася i нырнула ў пасцель.

Яна па-ранейшаму калацiлася, калi сярод ночы, так ёй здалося, цiхi свiст пад акном паведамiў, што Марыа ўжо прыйшоў па яе.

Мiс Люсi хутка апранулася, прыгладзiла мяккiя сiвыя валасы, накiнула на плечы палiто i шпарка пакрочыла ўнiз па лесвiцы. У гатэлi было вельмi цiха. Нiхто не бачыў, як яна прайшла праз пусты вестыбюль, нiхто не заўважыў, як яна пайшла ўнiз па схiле берага, дзе каля лодкi яе чакаў Марыа.

Ён узяў яе руку i паднёс да вуснаў. Потым асцярожна павёў мiс Люсi да лодкi.

Мiс Люсi не супрацiўлялася. Ёй здавалася, што сам лёс вядзе яе да непазбежнага.

Марыа казаў праўду. Свяцiў месяц - поўны i лiмонна-белы, пасылаючы таямнiчае святло цёмнай вадзе.

Мiс Люсi лягла ў лодку, пасцялiўшы на дно палiто. Было холадна, але яна, здавалася, не заўважала гэтага. Мiс Люсi назiрала за Марыа, якi, стоячы ў поўны рост i спрытна манеўрыруючы сярод iншых суднаў, выводзiў лодку ў глыб возера. Ён закасаў штаны вышэй каленяў, i ногi ў месячным святле выглядалi моцнымi i чамусьцi грубымi. Марыа спяваў.

Мiс Люсi раней не ўсведамляла, якi ў Марыа прыгожы голас. Песня была прыгожая i невыказна сумная. Вочы Марыа лашчылi яе, яго позiрк вандраваў памiж тварам i рукамi, што нерухома спачывалi на каленях. Танны сапфiр зiхацеў у месячным святле.

Мiс Люсi не заўважала нi часу, нi месцаў, якiя цiха мiнала лодка па дарозе да патаемнага сэрца возера з яго незлiчонымi выспачкамi. Яна не заўважыла, як на досвiтку пачалi гаснуць зоркi i бялець месяц. Яна адчувала толькi глыбокi, поўны спакой, нiбыта гэты лагодны, амаль непрыкметны рух будзе працягвацца бясконца. Мiс Люсi схамянулася ад голаса Марыа.

- Слухайце - птушкi.

Мiс Люсi чула галасы птушак на выспачках, што купiлiся вакол яе, але бачыла толькi грыфаў, якiя нячутна кружылi ў небе.

Марыа перастаў веславаць i ўзяў пакунак. У iм былi tortas*, масла i казiны сыр.

* Булкi (гiшп.).

Прыхапiў ён i бутэльку чырвонага мексiканскага вiна.

Намазаўшы масла на torta вялiкiм складаным нажом, ён падаў яе мiс Люсi. Тая раптам зразумела, што вельмi хоча есцi. Яна з воўчым апетытам накiнулася на ежу, запiваючы салодкiм мексiканскiм вiном проста з бутэлькi. Вiно ўдарыла ў галаву, i мiс Люсi адчула сябе шчаслiвай i бесклапотнай дзяўчынкай. Яе смяшыла ўсё, што гаварыў Марыа, i той таксама смяяўся, лашчачы яе вачыма.

I так вось яны снедалi, нiбыта маладыя ў час мядовага месяца, а за гэты час сонца залiло возера чырванню, на многiя мiлi вакол не было нi душы, адзiныя сведкi - бачныя грыфы-драпежнiкi i нябачныя птушкi-певуны.

Калi даелi апошнюю torta i асушылi да дна бутэльку, Марыа зноў узяўся за вясло i скiраваў лодку да цэнтра возера, маўклiва вяслуючы ўсё далей наперад.

Як толькi мiс Люсi ўбачыла выспу, яна адразу зразумела, што менавiта яе i выбраў Марыа. Гэта выспа больш iзаляваная, больш аддаленая, чым iншыя, да таго ж па краях парослая чаротам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


К Патрик читать все книги автора по порядку

К Патрик - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Да мiс Люсi прыходзiць каханне (на белорусском языке), автор: К Патрик. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x