К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
- Название:Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке) краткое содержание
Змагарныя дарогi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Хадзiлi чуткi, што зьлiквiдавалi яго ў Дахаў.
- Сам Бог ведае.
I сапраўды за нейкi тыдзень пазьней Сымон Спарыш атрымаў ад маёра Мiкулы лiст, дзе той, пiшучы па-польску, распытваўся пра брата й прасiў, каб Сымон напiсаў усё-ўсенька, хаця-б найменш важнае, што ведае. Сымон напiсаў другi лiст на беларускай мове. У цёплых словах адлюстраваў усё яму ведамае адносна былога свайго камандзера, пачынаючы ад Менску й канчаючы Эльзасам ды пераходамi беларусаў да макiсаў. Што да далейшага лёсу шэфа штаба БКА, хлапец адно мяркаваў, бо й сам ня ведае напэўна, цi капiтан быў зьлiквiдаваны немцамi ў Дахаў. На другi лiст адказу не атрымаў.
VII
Пяшчотна-цёплае вясеньняе сонейка вяртала прыродзе жыцьцёвыя сiлы. Навокал абароннага пункту пачыналi зелянець сады й вiнаграднiкi, усьмiхалiся краскi. Травiца зарастала й пакрывала зеленьню сляды танкаў i "кар'ераў", няглыбокiя канаўкi ад мiнаў i снарадаў. Парваная, патаптаная, парэзаная зямля, як магла, лячыла ваенныя раны. Густым зялёным дываном буйнела на палях азiмiна. Ад ПАП у кiрунку нямецкiх умацаваньняў на насыпе ракi Сэньё роўнымi шэрагамi апраналiся ў лiсточкi яблынi, грушы й вiнаграднiк. Птушкi, часта палоханыя ўзрывамi й перастрэлкаю, маўклiва таiлiся ў садох, а то i ўцякалi ад фронту, каб у бясьпечнейшых месцах будаваць гнёзды. На гэтак званай нiчыёй зямлi - паласой мiж нямецкiмi й хаўрусьнiцкiмi абароннымi пазыцыямi - зелень дрэваў мела ўплыў на павышэньне двухбаковай актыўнасьцi патрулёў. Пад аховай зеленi людзi падпаўзалi зусiм блiзка да ўмацаваньняў працiўнiка. Вартавыя напружвалi зрок, сачылi за рухам кожнае галiнкi, каб у час спасьцерагчы ворага й не дапусьцiць яго за мяжу небясьпечнае лiнii.
У адзiн з такiх прыгожых вясеньнiх дзён на панадворку фэрмы сядзела група жаўнераў. Бальшыня была разьдзетая вышэй паясьнiцаў i старалася здабыць першы вясеньнi загар. Чацьвёра зь iх, седзячы на траве на разасланых коцах, крокаў за восем ад задняе сьцяны дома, гулялi ў карты. Адзiн выпыльваў коц. Сымон прымасьцiўся на старым крэсле пад сьцяною каля дзьвярэй i штосьцi чытаў. Лабун стаяў побач карцёжнiкаў. Было цiха й цёпла. То з аднаго, то з другога боку адклiкаўся фронт. Мiны капалi на палях i агародах новыя канаўкi.
Адна такая мiна раптам разарвалася крокi за два ад карцёжнiкаў i блiзка чалавека, што выпыльваў коц. Цэлая група здаровых i дужых людзей за iмгненьне да гэтага раптам замянiлася ў акрываўленых калекаў. Рэзультат быў настуюны:
Аднаму карцёжнiку, што ляжаў на левым баку ды, выставiўшы ўверх рукi, трымаў карты, адарвала тры галоўныя пальцы правае рукi. Вiселi яны на перасечанай амаль напалову далонi, што ператварылася ў акрываўлены кавалак мяса. Другому карцёжнiку, што сядзеў задам да месца ўзрыву, асколак патузаў правае плячо. Трэцяму кавалак, жалеза зашыўся ў мякаць правага бока. Аляксандру Лабуну два маленькiя кавалачкi гарачай сталi трапiлi ў нiжнюю шчаку. Кроў тоненькiмi нiтачкамi сачылася па шыi. Чалавека, якi, трымаючы абедзьвюма рукамi за рагi, выпыльваў коц, нейкiм цудам жалеза мiнула. Адно ў руках з тоўстага суконнага коца засталiся падзюраўленыя, быццам сiта, абрыўкi. Сымону, што сядзеў найдалей ад месца дэтанацыi, нешта балюча ляпнула па цеменi на пальцы чатыры ўверх ад левага вуха. Ён памацаў мiж густых валасоў маленькi гузячок, прыцiснуў яго, зiрнуў на плямку крывi на пальцы i пераканаўшыся, што косьць была непашкоджаная i што пад скураю ня было асколку, прыглядаўся суматосе сярод параненых.
На панадворку паднялiся енкi. З хаты выбеглi жаўнеры. Раненыя хутка так-сяк былi перавязаныя, а выклiканая тэлефонам санiтарная машына забрала чатырох на пункт першае дапамогi. Ужо на зьмярканьнi Аляксандр Лабун вярнуўся назад з аблепленай бандажом нiжняй часткай левай шчакi. Тры раненыя засталiся ў шпiталi.
Мiна, мо адна з тысячы такiх, выпушчаных працiўнiкам, гэтым разам знайшла здабычу. ПАП паслабеў на трох чалавек. Таго самага вечара камандзер ПАП забаранiў жаўнерам бяз службовай патрэбы выходзiць па-за сьцены ўмацаванага будынку.
VIII
На другую ноч пасьля вышэйапiсанага выпадку, каля дзесятае гадзiны, Сымон стаяў на варце. Меў загад перш страляць, а пасьля ўжо распытвацца, хто й што. Сымонаў пост быў пры паўдзённа-ўсходнiм куце хаты. Сядзеў у сярэдзiне высокай, паўколам вылажанай гурбы мяшкоў з пяском. Адно шлем i вочы тырчэлi над краем. Перад носам - заладаваны скарастрэл "томсан", а побач яго - паўдзесятка гранатаў.
Спевы конiкаў часта заглушалiся водгульлем ад выбухаў снарадаў i мiн. На правым фланзе, ад польскiх пазыцыяў на ўсход, кожную ноч амаль бесьперапынна гучала сымфонiя гармат. Там былi пазыцыi жыдоўскай брыгады, створанай з уцекачоў з розных краiнаў Эўропы. Адносна гэтага адзьдзелу хадзiлi мiж жаўнерскае масы розныя сьмешныя анэкдоты. Тэмай бальшынi была прыказкавая баязьлiвасьць нашчадкаў Аўраама. Якраз яна, як тлумачылi суседзi па фронце, спрычынялася да бесьперапыннай начной стральбы на жыдоўскiм адрэзку. Стралялi не таму, што немцы iх атакавалi, цi таму, што адрэзак iх быў найбольш важным i небясьпечным, а, як казалi, таму, што старалiся дэмаралiзаваць i палохаць працiўнiка згодна старой адносна iх прыказкi: "жыда ня б'юць яшчэ, а ён ужо крычыць". Гэтак i цяпер: жыдоўскi адрэзак захлынаўся агнём, хаця суседнiя хаўрусьнiцкiя адзьдзелы абмяжоўвалiся адно самай неабходнай перастрэлкай.
Дзесь недалёка на захад i крышку наперад у нямецкi бок крычалi iндыкi. Сымону давялося раней чуць, што iндычыны гоман даносiўся з пакiнутай птушынай фэрмы, якая апынулася на нiчыёй тэрыторыi. Птушкi, трывожаныя стрэламi, а то й патрулямi, праводзiлi неспакойныя ночы. На фэрму часьценька заглядалi патрулi з абодвух бакоў, i пасьля кожнага такога вiзiту сям'я iндыкоў зьмяншалася. Бывала, што варожыя патрулi там сустракалiся. Месца было вельмi небясьпечнае. Паводле апавяданьняў, на мiнулым тыднi капрал зь iншай польскай роты, што са сваiм пяцiасабовым патрулём заглянуў на фэрму ўночы (быццам службова, але фактычна таму, каб наладаваць мяшок птушкамi), застрэлiў чатырох немцаў. Удалося гэта яму, як апавядалi, толькi дзякуючы вялiкай цьвярозасьцi й неразгубленасьцi ў крытычны момант, калi на фэрме лоб у лоб сустрэўся зь немцамi. Апавядалi далей, што капрал за гэткую вялiкую баявую заслугу быў прапанаваны да ўзнагароды крыжам "Вiртуцi мiлiтары" - найвышэйшай польскай адзнакай за адвагу ў баi. Колькi было ў тым праўды цi выдуманага, Сымон ня мог ведаць. Але ў тым, што на левым флянзе крышку ўперад iснавала птушыная фэрма й што там яшчэ й цяпер былi iндыкi - ня было сумлеву. Гэтак i цяпер гоман iхнi гучаў дысанансам у агульным сьвiсьце снарадаў, тарахканьнi "брэнаў" i рогаце "спандаваў".
Пры сьвятле батарэйнай электрычнай лямпачкi зьвязовы падхаронжы камандзер ПАП вызначыў трасы патруля, агледзеў трох чалавек у баявой гатоўнасьцi й тэлефанiчна паведамiў камандзеру роты аб высланьнi людзей. Той у сваю чаргу меў паведамiць iншыя польскiя пасты, каб ведалi, што свае людзi знаходзяцца ў баёвай разьведцы.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: