К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Змагарныя дарогi (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.6/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

К Акула - Змагарныя дарогi (на белорусском языке) краткое содержание

Змагарныя дарогi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор К Акула, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Змагарныя дарогi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Змагарныя дарогi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор К Акула
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хоць параўнаньнi й прыгадваньнi мiнулага наводзiлi на Сымона вялiкую журботу, закрадалiся сумлевамi ў душу, напаўнялi горыччу сэрца, ня трацiў надзеi, што неба хутка праясьнiцца. Адплылi ўжо ваенныя хмары, створыцца нейкi паваенны лад i парадак, i што хаця Бацькаўшчына апынулася, як казаў той Чэрчыль, за жалезнай заслонай, усё-ж лягчэй будзе адшукаць сваiх родзiчаў, неяк выкарабкацца з чужога лябiрынту, а там ужо вiдаць будзе, ях i што рабiць. Гэткага моманту праясненьня й чакаў Сымон са сталай надзеяй на лепшую будучыню.

Дык на даным этапе, пакуль сваiх ня было яшчэ вiдаць, пакуль ня вызначана была дарога заходняга палiтычнага сьвету, навет i такая маленькая, паводле слоў таго-ж палячка, "удача" была крынiцаю духовай падтрымкi, апраўданьня сваёй вартасьцi, жыцьцёвага дасьведчаньня, поступу й трываласьцi.

Калi ўжо навет i сярод чужых, калi няма iншага выйсьця, дык хаця-ж каб не апошнiм. Надта-ж нядобра цягнуцца ў хвасьце сярод сваiх, хоць гэта яшчэ паўбяды, але-ж сярод чужых (ды яшчэ такiх, што вечна тыцкалi раней i вытыкаюць цяпер сваю вышэйшасьць i лепшасьць), дык гэта было-б для Сымона прост-напраст духовай катастрофай, тым больш што на палякаў глядзеў часта з пагардай, а рэдка з пашанай.

САМАГУБСТВА РАЧЫЦКАГА Й ЛЮДЗI ВОСЬМАГА КУРСУ

I

Ня мiнула пары месяцаў ад пачатку заняткаў восьмага курсу, як лiк вучняў зьменшыўся на аднаго. Улан Рачыцкi пазбавiў сябе жыцьця стрэлам у рот.

Рачыцкага памятаў Сымон з "Лэмi Кэмпу" каля Нэапалю. Улан адразу кiнуўся беларусу ў вочы таму, што хвалiўся ўжо ў той час веданьнем ангельскае мовы. Ясна, Сымон ня мог ацанiць, як добра Рачыцкi ведаў мову. У гаворцы, якую ўлан вёў быццам з сабою, быццам зь iншымi, нiчога ня ведаючымi, як Сымон здагадваўся, было шмат "лацiны", г. зн. лаянкi. Сьпяваў па-ангельску адну цi другую песьню, тое-сёе гаварыў да iншых сяброў, быццам каб пахвалiцца веданьнем мовы, i, самае галоўнае, мог навет у кавярнi дагаварыцца з ангельскiмi вайсковымi жанчынамi. Шмат хто яму ўжо тады гэтак моцна зайздросьцiў, бо як-нiяк ехалi-ж у Ангельшчыну, й кожнаму веданьне мовы прыдалося-б.

Быў гэта шыракаскулы ў твары, чорны, сярэдняга росту, мускулiсты й добра збудаваны мужчына гадоў звыш трыццацi. Паходзiў дзесьцi з Заходняе Ўкраiны, што была пад польскай акупацыяй, быў сынам асаднiка, прайшоў савецкiя канцлягеры, трапiўшы ў 1939 годзе да бальшавiкоў у палон. Ваенны шлях ягоны цягнуўся ад Тобруку ў Афрыцы аж да Балёнii. Аб ваенных здольнасьцях сьведчылi два шэрагi берэтак вайсковых медалёў на левым баку грудзей мундзiра. Рачыцкi вельмi любiў сьпяваць i быў гаспадаром прыемнага басу. Звычайна, кончыўшы "Над Янцэ-Кянгам зьзяе месяц", пачынаў "Сагару", а часта заводзiў, наўмысьля выкрыўляючыся й сакавiта пераплятаючы "лацiнай", "Я - стары араб".

Шырокi й злёгку пакалечаны воспай твар звычайна насiў пагодную ўсмешку, але яна часьценька й надта-ж раптоўна зьнiкала, а на яе месца зьяўлялася задуманая й сумная маска, што магла сьведчыць аб нутраных перажываньнях. Пасьля самагубства, калi сябры пачалi прыпамiнаць розныя дэталi зь ягонае размовы, выгляду й адносiнаў да iншых, вырашылi, што Рачыцкi раней насiўся з думкай аб самагубстве, адно скрытнасьць характару й зьверхняя пагодлiвасьць добра маскавалi ягоныя намеры. Тыя, што найблiжэй яго зналi, цьвердзiлi, што нябожчык даўно страцiў быў усялялую веру ў лепшае, у тым лiку перадусiм у хуткае вызваленьне Польшчы, дый, магчыма, у занадта чорных колерах уяўляў будучыню на чужыне. Як-бы там нi было, Рачыцкi павялiчыў i так ужо немалы лiк тых палякаў, што пасьля Ялцiнскай канфэрэнцыi, пазбаўленыя надзеi на лепшую будучыню свае краiны, собскiмi рукамi вызначалi апошнiя разьдзелы свайго жыцьця.

II

Прыступаючы да азнаямленьня чытача з удзельнiкамi восьмага курсу школы, варта спынiцца найперш на вучню найбольш ведамым i паважаным сярод iншых Юрыi Радзiвiле. Але перш яшчэ льга прыгадаць тое-сёе аб самым доме Радзiвiлаў, бо апошнiя сусьветныя буры, разам з дэтранiзацыяй старых паноў - магнатаў на зямлi беларускай, змылi з памяцi людзей i мiнулае найвызначнейшых арыстакратычных дамоў.

Род Радзiвiлаў карэньнямi сягае ў далёкае мiнулае Вялiкага Княства Лiтоўскага. Iмёны Радзiвiлаў сустракаем сярод найвызначнейшых людзей княства ваяводаў, бiскупаў, дворных гэтманаў i князёў. Стаяць яны побач Сапегаў, Астрожскiх, Хадкевiчаў, Мiрскiх, Алелькавiчаў, Глiнскiх. Радзiвiлам належалi вялiкiя абшары беларускае зямлi - пачынаючы ад Случчыны праз Нясьвiж i Клецк, Лiдчыну i Трокi - аж да Коўна. Амаль ва ўсiх вялiкiх местах Радзiвiлы мелi свае палацы.

Калi ўсьлед за дынастыяй лiтоўскiх князёў (пазьней-жа польскiх каралёў Ягайлавiчаў) беларускiя магнаты кiруюць позiрк на Варшаву й Рым ды пасьля зусiм пакiдаюць свой народ i шпарка адчыняюць дзьверы польскiм уплывам на Беларусь i Жамойць, Радзiвiлы знаходзяцца ў iхнiх шэрагах. Яшчэ ў 1709 годзе князь Януш Радзiвiл з Багуславам намагаюцца пры дапамозе ў той час агрэсыўных швэдаў аднавiць поўную незалежнасьць Вялiкага Княства Лiтоўскага ад Польшчы (Кароны). Палякi змаўляюцца з расейцамi i йдуць наперасек швэдам i беларусам. Iдэя Радзiвiлаў ня была зрэалiзаваная. Другi пярэхрыст з княжага дому, званы Сiроткам, пры дапамозе iнтрыганцкiх польскiх магнатаў i ордэна езуiтаў, канчаткова перахiляе вагу будучага лёсу гэтага некалi слаўнага дому ў польскi бок. Януш Радзiвiл за свае стараньнi аднавiць незалежнасьць Вялiкага княства Лiтоўскага атрымоўвае ад Варшавы мянушку здраднiка, а род Радзiвiлаў цьвёрда становiцца ў калёны iншых вялiкiх i малых магнатаў-паноў, рэнэгатаў беларускага народу.

Радзiвiл Сiротка зачыняе ў Нясьвiжы беларускую друкарню, што ў гэты час, калi на беларускiх землях моднымi былi розныя плынi заходнеэўрапэйскай рэлiгiйнай рэфармацыi, была адным з агменяў беларускага друку й культуры. Сiротка прывозiць у Нясьвiж рыцараў польскага каталiцызму - езуiтаў. Будуе для iх вялiкую сьвятыню й езуiцкую калегiю, а для сябе распачынае будову магутнага замку. Нясьвiж дзякуючы Радзiвiлу Сiротку становiцца, бадай, найгалоўнейшым асяродкам пашырэньня ў Беларусi рыма-каталiцызму й паланiзацыi нашай Бацькаўшчыны. Ад гэтага часу аж да акупацыi Беларусi Расеяй не зарастае пустазеллем дарога зь Нясьвiжу ў Кракаў i Варшаву. Польшча пры дапамозе сваiх паноў-iнтрыганаў i езуiтаў, пры пасярэднiцтве нясвiжскiх рэнэгатаў, моцна сьцiскае абшарнiцка-паланiзацыйнае ярмо на шыi сялянскага беларускага народу.

У 1784 годзе гасьцяваў у Нясьвiжы польскi кароль Станiслаў Аўгуст, а ў 1929 годзе - будаўнiк павэрсальскай Польшчы маршал Пiлсудзкi. Апошнi прыяжджаў быццам дзеля наведаньня i ўшанаваньня магiлы свайго слугi - ад'ютанта князя Станiслава Радзiвiла. Фактычна-ж мiж гэтымi вiзытамi ня было iстотнай розьнiцы: сьведчылi яны аб тым, якую вялiкую вагу надавалi пануючыя ў Варшаве асобы дому Радзiвiлаў. Уважалi яго супоняй таго абшарнiцкага польскага каланiзацыйнага ярма, якiм пры дапамозе беларускiх магнатаў-здраднiкаў запрэглi ў няволю беларускiя сялянскiя масы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


К Акула читать все книги автора по порядку

К Акула - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Змагарныя дарогi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Змагарныя дарогi (на белорусском языке), автор: К Акула. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x