Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі

Тут можно читать онлайн Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Публицистика. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Змитрок Бядуля - Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі краткое содержание

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі - описание и краткое содержание, автор Змитрок Бядуля, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Выданьне 1918 году

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Змитрок Бядуля
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Крыніцай гэтаму было места Вільня, бацькаўшчына віленскага «гоэна» — Равві Ільлі (памёр у 1797 р.) і другіх вялікіх тальмудыстаў. Там друкаваліся найлепшыя кнігі і быў да апошняга дня жыдоўскі вучыцельскі інстытут. Недарма Вільня называецца жыдамі «Літоўскім Ерузалімам» («Іeruschalim dylito»). У той самы час славіўся кіраўнік хасыдызму на Беларусі, — Шнеер Зальман. Тут жа, на Беларусі, разыгралася тады вялікая барацьба паміж дзьвюма жыдоўскімі рэлігійнымі партыямі: Хасыдым і Міснагдым. Гэта барацьба нарабіла вялікага неспакою ў віленскім «Кагале».

У мястэчку Валожыне Віленскай губ. у 1803 року залажылася вучнем Гоэна, Хаімам Валожынэрам, жыдоўская духоўная акадэмія, скуль выходзілі вялікія жыдоўскія пісьменьнікі і рабіны для ўсяго сьвету жыдоў. (З валожынскага «Ешыботу» выйшаў і знакаміты жыдоўскі паэт Х. Н. Бялік.) У Валожынскі «Ешыбот» прыяжджалі вучыцца жыды з Каўказу, зь Нямеччыны, з Амэрыкі і г. д.

Тут, на Беларусі, меў сваё разьвіцьцё і жыдоўскі містыцызм (Кабала). Вядомы цадыкі ў Лібавічах, у Койданові, Пінску, [2] Пінск у пачатку мінулага сталецьця быў вялікім цэнтрам хасыдызму. да каторых прыяжджаюць веруючыя з усёй Расеі. І ня дзіва, што галоўнае разьвіцьцё жыдоўскай нацыянальнай рэлігійнай культуры мела мейсца тут, на Беларусі, дзе ім былі дадзены прывілеі яшчэ пры кн. Вітаўту. Яны жылі тут, як дзяржава ў дзяржаве, і іх «Кагал» меў нават права судзіць сваіх пабрацімаў.

У пэрыядзе амярцьвеньня беларускага нацыянальнага ўсьведамленьня, жыды, як і самі беларусы, хоць добра ведалі беларускую мову, але глядзелі на яе як на «мужыцкую» і, русіфікуючыся самі, несьвядома служылі русіфікатарскай ідэі Вялікарасеі. Але гэта была тая багатая кляса, якая атрымала сваю навуку ў расейскіх школах, а што тычыцца простых местачковых жыхароў, то, апрача роднай мовы, яны ведаюць толькі беларускую.

Ад самага пачатку беларускага адраджэньня, амаль побач зь першымі піянэрамі беларускага руху, пайшлі, хоць і ў малым ліку, і жыды, якія выйшлі зь вёскі; хаця шырэйшыя інтэлігентныя масы жыдоўства, асабліва ў местах, ня могуць яшчэ пазбыцца кансэквэнцыяў расейскага тут уладаньня і ўсё яшчэ служаць праваднікамі русіфікацыі.

IV

У 1912 годзе, калі ў чарнасоценных газэтах «Северо-Западного края» паміж другімі нападкамі на беларускую газэту «Наша Ніва» ў Вільні, яе вінавацілі яшчэ і ў тым, нібыта яна выдаеццца то на польскія, то на нямецкія, то на расейскія, а таксама і на жыдоўскія грошы, некаторыя зь віленскіх жыдоўскіх журналістаў зацікавіліся гэтай «народнай» газэтай на «мужыцкай мове». Пазнаёміўшыся з гэтымі «дзіўнымі» новымі нацыяналістамі са складу рэдакцыі «Нашай Нівы», якія ня толькі не аказвалі нянавісьці да чужых нацыяў, але — наадварот — чым болей чужая нацыя нацыянальна ўсьвядомлена, тым болей яе шанавалі, жыдоўскія журналісты пачалі ў новаадкрытым для сябе руху знаходзіць усё новыя Амэрыкі і цуды. Аказалася, што беларусы-інтэлігенты ня толькі цікавяцца старасьвецкімі памяткамі культуры сваёй нацыі, але і культурамі другіх нацыяў, якія жывуць на Беларусі.

У беларускім музэі газэты «Наша Ніва» жыдоўскія журналісты ўбачылі цэлую калекцыю малюнкаў старасьвецкіх жыдоўскіх сынагог у беларускім будаўніцкім стылі, калекцыю сынагагальных ліхтароў і пасудзіны масенжовыя і сярэбраныя зь мяйсцовай арнамэнтыкай, калекцыю стылёвых ярмолак. Яны былі зьдзіўлены тым, як гэта беларусы ўмеюць усё «чужое шанаваць…».

Пры бліжэйшым знаёмстве жыдоўскія журналісты пачулі ад беларусаў і дакоры, чаму не стараюцца даць адпор жыдоўскай асыміляцыі, чаму жыдоўская інтэлігенцыя саромеецца свайго імені, усяго роднага, чаму не цікавяцца сваёй этнаграфіяй, тутэйшым краем і г. д.

У 1913 годзе паказаўся ў жыдоўскім часопісе «Ды Юдышэ Вэлт» у Вільні першы артыкул аб беларускім адраджэньні. Пасьля гэтага гурток жыдоўскіх «краёўцаў» надумаў выдаваць жыдоўскую краёвую газэту «Унзер Гегенд» (Наш Край), каб знаёміць шырокую жыдоўскую публіку з тутэйшым краем, а ў гэтым і зь беларускім рухам, зь беларускай літаратурай і г. д., але з розных прычынаў гэта ім не ўдалося. У 1914 годзе гэты самы гурток выдаў па-жыдоўску зборнік «Літва», дзе былі пераклады зь беларускай і літоўскай літаратур і артыкулы аб беларускім руху.

Вельмі горача адгукнулася на гэты зборнік уся жыдоўская краёвая прэса і ставіла ў прыклад рвеньне беларусаў да адраджэньня сваёй нацыянальнай культуры жыдоўскім асымілятарам. Як мы ўжо потым даведаліся, то гэты зборнік «Літва» нарабіў вялікага шуму ў Амэрыцы, паміж інтэлігентнымі жыдамі зь Беларусі.

Да друку быў прыгатаваны і другі зборнік «Літва» зь перакладамі вершаў Я. Купалы, апавяданьняў М. Гарэцкага і г. д., але хутка, у часе вайны, расейскі ўрад забараніў друкаваць па-жыдоўску.

Пачалася наагул паласа чорнай рэакцыі ў нашым краі, — калі расейскі ваенны штаб не дазволіў у Менску і па-беларуску друкаваць.

* * *

У часе перавароту, калі беларусы ў Менску пачалі выступаць пад сваім уласным штандарам, то гарачэй усіх віталі іх жыды-нацыяналісты. У часе выбараў у меськую думу беларусы з жыдамі (нацыянальныя партыі) увайшлі ў кааліцыю і зрабілі адзін сьпіс кандыдатаў. А калі Ўсебеларускі Зьезд паказаў, што творыцца дзяржаўная сіла, у жыдоўскіх газэтах пачалі ўсё часьцей паказвацца артыкулы аб беларусах. Пасьля разгону бальшавікамі памянёнага зьезду, жыдоўскія нацыянальныя партыі апублікавалі свой пратэст супраць гэтага гвалту.

Нельга казаць, каб паміж тутэйшых жыдоў не было праціўнікаў беларускага руху, — ёсьць і досыць многа. Галоўным чынам выступаюць супраць тыя з партыйнай моладзі, інтэрнацыяналістаў, якія маюць летуценьні аб тым, што некалі ніякіх нацыяў ня будзе — усё пойдзе па Бэлямі.

Другі род праціўнікаў беларускай справы зь непартыйных жыдоў мае яшчэ арыгінальнейшы матыў: жыдоўская нацыя расьсеяна па ўсім сьвеце, на сваё няшчасьце, падзелена на жыдоў розных іншых нацыяў, павінна ведаць розныя мовы тых нацыяў, дзе яна жыве. І вось бяруць яшчэ тут нанова дзяліць жыдоў: на беларускіх, украінскіх і г. д.

Гэты «новы разьдзел жыдоў» ёсьць для іх інтарэсаў мінус — гэта рацыя. Але занадта наіўная і эгаістычная, крытыкі тут ніякай быць ня можа…

Дзеля гэтае прычыны ў часе збораў на Беларускі нацыянальны фонд у мястэчку Даўгінаве (Віленскай г.) жыдоўская моладзь адмовілася прыняць учасьце ў зборах, бо яны — праціўнікі «новага разьдзелу жыдоў»…

Але проці жыцьця нічога не зрабілі, і ў беларускіх школах жыдоўскія вучні вучацца па-беларуску і робяць гэта ахвотна.

* * *

Што датычыць далейшых адносінаў жыдоўскіх сьвядомых сфэраў да беларусаў, то гісторыя іх так вышкаліла, што, на жаль, па большасьці яны арыентуюцца толькі грубай сілай: чый верх — таго і праўда…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Змитрок Бядуля читать все книги автора по порядку

Змитрок Бядуля - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі отзывы


Отзывы читателей о книге Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі, автор: Змитрок Бядуля. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x