Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара

Тут можно читать онлайн Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Публицистика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449630872
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара краткое содержание

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - описание и краткое содержание, автор Алесь Станкевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Зборнік А. Станкевіча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай інтэлектуальнай працы, вынік працяглых пошукаў, назіранняў і творчых знаходак.Значную частку зборніка займаюць вершы ды эпіграмы.Несумненную гістарычную каштоўнасць уяўляюць дакументальныя занатоўкі і навукова-публіцыстычныя творы А. Станкевіча, яго выступленні, а таксама разважанні і меркаванні па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.«Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханні, з захапленнем.

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Алесь Станкевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па калгасах тады заробкаў не плацілі, замест грошай налічваліся «працадні», а выжываць мусілі з уласнае гаспадаркі, гэта было прыгоннае права бальшавікоў. Горад, з яго крамамі, быў побач, таму многія імкнуліся прадаць месьцічам свойскага малачка, яек, тваражку, ці якой садавіны, гародніны, вядома ж гэта адрывалася ад сябе ды свіх дзетак Але, атрымаўшы якую капейчыну, можна было нешта неабходнае набыць з адзежы, які танны абутак ці лекі. Звычайным было, што ўлетку амаль усе сяляне хадзілі басанож, а вопратка мужчынская, з большага, была спрэс жаўнерская, гімнасьцёркі, галіфэ – што засталося на сабе пасьля перамогі, кірзовыя боты на нагах былі амаль раскошай. Ды вось жанчынам было складаней, бо на сукенкі, спадніцы разжыцца тканінай было вельмі цяжка, затое шырока ў побыце былі ватоўкі – савецкае вынаходніцтва, на нагах буркі, гэта самаробныя сьцёганыя з сукна ды ваты боты, замест галёшаў – бахілы, таксама самаробныя, клеяныя з аўтамабільных камераў. «Заможныя» апраналіся у плюшавыя паўпаліто. Ужо і першы у сьвеце касьмічны карабель паляцеў, а гардэроб вяскоўцаў не мяняўся, жылі як дзесяткі год раней…

Смачным успамінам нясу скрозь усё жыцьцё адзін з пачастункаў цётачкі сваёй. Аднаго разу, каб пачаставаць нас, яна на хуткім часе з градаў выцягнула каліўца шчэ недасьпелай бульбачкі, пашкрэбла яе ды адварыла, адцэдзіла, зялёнага перья цыбулі нацерушыла зверху, да таго ж дадала жменьку духмянага кропу і ўсё гэта троху паліла алеем.…. Што ж гэта была за смаката! Калі праз чвэрць веку на цешчыным лецішчы я прапанаваў гэтую ж страву сваім сынам, яны таксама былі ў захапленьні, хаця й час быў зусім іншы, ведалі яны ўжо розныя прысмакі…

Сямья нашая складалася з чатырох асобаў, гэта бацькі – Васіль ды Ганна Станкевічы, мой брат Арнольд, старэйшы за мяне на дзесяць год, ды я, званы ў маленстве Сашкам… Усім тром старэйшым давялося добра паспытаць акупацыйнага ліха. Бацькі былі у шэрагу магілёўскіх падпольшчыкаў на працягу паўтара год, Арнольду ж было чатыры-пяць год, ён мог быць толькі неад’емным закладнікам.

Але лёс быў на іх баку і, пры пагрозе арышту, яны здолелі зысьці да партызанаў, дзе і працягвалі сваю барацьбу ўжо трохі ў іншай якасьці. Калі нарадзіўся я ішоў на Беларусі ўжо трэці мірны год, тата з маці разам працавалі ў Дзяржпартархіву ЦК КПБ, пасады былі самыя ніжэйшыя, але ж кватэру бацькі атрымалі, бо тая хацінка лупалаўская, дзе яны туліліся, ў вайну згарэла. Дом, у якім мы жылі, двухпавярховы, старажытны, стяў у самым цэнтры галоўнай магілёўскай вуліцы Першамайскай, на рагу з Камсамольскім скверам, увесь першы паверх займаў вядомы колісь Дзявяты гастраном, ды з двара колькі пакояў было да часу аддадзена пад абласны Клуб глуханемых, а вось на другім жылі, з большага, супрацоўнікі вышэйзгаданага архіву.

Кватэры былі камунальныя, але нават калі і было там «38 комнаток», дык прыбіральні не было ніводнай, вадаправоду не было таксама, была электрычнасьць, але не было разетак, што давала працу мудрагелістым «вынаходнікам», якія выраблялі т.з. жулікі, каб употай красьці дзяржаўную электраэнэргію. Ацяпленьне было пячное. На камунальнай кухні, прыкладам у нас, стялі то пяць, то сем прымусаў, керагазаў, ці газовак (керасінак па-руску), калі раптам усім трэба было гатаваць, ствараліся праблемы, але скандалаў я не памятаю. Харчаваліся па сваіх пакоях, кухня была толькі працоўным месцам гаспадынь, зрэдку і нам малым выпадаў час пагуляць на ёй, іншы раз гэта было месцам перамоваў нашых бацькоў аб жыцьці…

Калі па ваду даводзілася хадзіць у суседні двор метраў за 150, то прыбіральня была амаль побач з домам, з гарбылёў зьбітая, метрах у 30, ля маленькіх, ды ўсё ж сваіх, хлявочкаў. Відаць адпаведна полавым прыкметам былі дзьве, так бы мовіць, кабінкі аднаасобныя з дзіркамі ў падлозе, ніякага асьвятленьня вядома ж не было. Гэта амаль як у кіно, не дзеля дзяцей да шаснаццаці год. Дзецям жа, а іх у нашым доме было, прызначаліся «начныя вазы».

Даруйце вымушанае захапленьне натуралізмам, але інакш не выпадае…

Ні ў садок, ні ў ясьлі я не хадзіў, гадавалі мяне маці ды вуліца. У нашым двары ды ў суседніх дварах хапала дзятвы блізкіх па ўзросьце і старэйшых. А яшчэ тады навокал было даволі шмат пакалечаных вайною інвалідаў і бязногіх, і бязрукіх, і сьляпых, і абгарэлых, большасьць з іх не працавалі, шмат хто не меў ні жытла, ні сем'яў, хто жабраваў, хто проста сьпіваўся па-ціху, але ўсё гэта ў сукупнасьці і былі мае першыя ўрокі жыцьця. Дастатак тады быў у людзей амаль роўны, мала ў каго што-небудзь захавалася з гаспадарчых рэчаў пасьля тае разбуральнай вайны. У нашай дзьвухпакаёўцы было два вакны у двор, балкон, па адной лямпачцы зьвісала на дроце са столі, ложак бацькам ды па ложку нам з братам, было тры ці чатыры зэдлікі, два самаробных сталы, ды, бадай самае каштоўнае – швацкая машынка «Зінгер». Была яшчэ радыёкропка, галоўная, не, адзіная крыніца інфармацыі. Кампутар, тэлевізар, пральная машина, ці мікрахвалевая печка, лядоўня, куханны камбайн, тэлефон, пыласос – толькі гэты маленькі пералік, які сёньня бадай кожнай сямьі па кішэні, на той час быў не толькі недасяжны, але нават назвы былі невядомыя.

З галадухі мы не паміралі, але іншы раз апроч нішчымнай адваранай бульбы нічога і паесьці ня было, тады маці выпраўляла мяне з пустым глечыкам у гародніную крамку праз скверык, там можна было задарма ўзяць гурковага рассолу з бочкі да нашае бульбы. Было гэтак не часта, мо таму і помніцца….

На той жа час крама на першым паверсе, працуючы з рана да поўначы, прапанавала ікру чорную ды чырвоную ці ў слоіках, ці то нўпрост з бочкі, а бляшанкі з крабамі ды з вантробамі траскі нават іржа прыхоплівала, але куплялі людзі больш ліверныя каўбасы, салёную рыбу, абаранкі, і, як прысмакі, цукеркі. Ды найбольш хадавыя былі «падушачкі» з павідлам у сярэдзіне.

Дом маленства і юнацтва Жыць над крамай было нам малым карысна бо даволі часта - фото 3

Дом маленства і юнацтва

Жыць над крамай было нам малым карысна, бо даволі часта былі перабоі ці то з крупамі, ці з цукрам, часьцей з хлебам.

Зьбіраліся чэргі пакупнікоў, у краме ім месца не хапала, гандаль наладжвалі тады з двара, здаралася нехта і начаваў у чаканьні, а тавару давалі лімітавана, то бок на асобу ці два боханы хлебу, ці пэўную колькасьць таго, чаго там прадавалі ў адны рукі.

А людзям, асабліва вяскоўцам, трэба было і суседскія наказы выканаць, ды й ня кожны дзень на той горад выбрацца можна было. Вось тут і працавала нашая дзіцячая біржа, мы ж, знаўцы справы, толькі стаялі ў баку, а нас то адна бабулька, то другі дзядулька на сваё падмацаваньне цягнуць, ды й не задарма, капеек нейкіх там, ці нават рубель за ходку давалі, а ў той час квіток на дзіцячы сэанс у кіно, ці порцыя марозіва каштавалі блізка таго… Такі быў наш тагачасны «бізнес».…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Станкевіч читать все книги автора по порядку

Алесь Станкевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара отзывы


Отзывы читателей о книге Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара, автор: Алесь Станкевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x