Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара

Тут можно читать онлайн Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Публицистика. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449630872
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Алесь Станкевіч - Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара краткое содержание

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - описание и краткое содержание, автор Алесь Станкевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Зборнік А. Станкевіча «Прынагоднае» – мастацкае люстэрка яго напружанай інтэлектуальнай працы, вынік працяглых пошукаў, назіранняў і творчых знаходак.Значную частку зборніка займаюць вершы ды эпіграмы.Несумненную гістарычную каштоўнасць уяўляюць дакументальныя занатоўкі і навукова-публіцыстычныя творы А. Станкевіча, яго выступленні, а таксама разважанні і меркаванні па актуальных пытаннях грамадскага жыцця.«Прынагоднае» чытаецца лёгка, на адным дыханні, з захапленнем.

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Алесь Станкевіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Улетку не тольк на вёсцы, але і ў самым цэнтры гораду мае сябры з большага гойсалі басанож. Асфальт паклалі на Першамайскай ў сярэдзіне пяцідзесятых, да таго была яна колькі вякоў, бадай, брукаваная. Наш двор уяўляў цесны транспартны праезд, гуляць там было немажліва, але па суседніх дварах было больш раздольна, ды й знаёмых я заводзіў лёгка. Гулялі мы «у вайну», у хованкі, у штандара, у пікара, у чыжыка, зараз, па – навуковаму, завецца гэта рухомымі гульнямі, нават навуковыя дысэртацыі па іх абараняюць, мы ж вучыліся адзін ад аднаго…

Увесну, калі абразалі гальлё з дрэваў па вуліцах, мы ладзілі лукі, ўзімку сьлізгаліся з гарушак ды па схілах якога раўчука. З нас нехта меў санкі, нехта «казу», гэта з жалезнага прута таўстога выгіналася прылада, на якой каталіся, стоячы на адным полазе ды адштурхваючыся вольнай нагой, падобна як на самакаце ўлетку. Але больш паважалі ўладальнікаў «рулеткі». Гэта самаробная прылада звычайна з некалькіх дошак да метру даўжынёй, зьбітых разам шырынёй да паўметра, мела ззаду па рагах па адным каньку, а наперадзе, на паваротным мацаваньні ставіўся адзін канёк, ён быў кіруемы, уладальнік, лежучы, пачынаў разгон па сьлізкай гары, а на яго колькі пасажыраў заскоквала зьверху. Ну чым табе ні бабсьлей?

Неяк аднойчы, рана выйшаўшы на вуліцу ў чаканьні кампаніі, я чамусьці згадаў, што казалі, калі лізьнеш намерзлую жалезку, то салодка будзе. Лізнуў жа я металічныя парэнчы ля вітрыны крамы. Язык мой адразу ж прымерз так, што балюча стала. Пачаў я мычэць, што тыя вясковыя авечкі. На гэты лямант прыбегла дворнічыха цётка Хвеня, якая і ўратавала мяне, паліваючы парэнчы з чайніку, але скурка з языку засталася на жалезцы…

Летам жа шчасьліўцы каталіся на ровары, ды рэдкасьцю гэта было. Але, з дапамогай бацькі ці старэйшых хлапцоў, рабіліся самакаты з дошак, а коламі ў іх былі падшыпнікі.

Хаця навакол амаль усе ды ўсё было знаёма, межы, так бы мовіць, майго арэалу былі. З усходу гэта была рачулка Дзебра, да яе было меньш кіламетру, на захадзе крыху бліжэй бруілася такая ж занядбаная Дубравенка, яны умоўна паралельна завершвалі свой шлях да Дняпра. Дняпро ж быў галоўнай мяжой з поўдня, нават ня сам Дняпро, а той высокі бераг яго, званы Валам – улюбёнае месца шпацыраў магілёўцаў. Шмат людзей прыходзіла на Вал, калі пачынаўся крыгаход, паводка выплёсквалася з берагоў Дняпра на поплаў, дзе пакідаючы выспачкі з хацінамі, а дзе і затопліваючы часткова хацінкі. Крыгі тоўстага лёду па рэчышчы ад Смаленску, Воршы павольна, але мэтанакіравана набліжаліся да аутамабільнага мосту, а ён быў драўляны, дрыжэў пад напорам вады, ня тое каб крыгаў. Каб ратаваць мост прызначаліся сапёры з Пашкаўскага гарнізону, яны буравілі лункі ў лёдзе, мацавалі выбуховыя зарады ды ўзрывалі крыгавыя заторы. Назіраць гэта відовішча бывала шмат ахвочых. Найбольш моцная паводка мне запамятавалася з 1955 годзе. Дарэчы, пры выбуху гінець рыба, а на той час я быў сьведкам, што пад горадам у Дняпры лавілася на вудзільна сьцярлядка нават, дык вось ніжэй мосту аматары, іншы раз скочучы па крыгах, рызыкавалі выцягнуць агаломшаную рыбіну. Ну, паквапіўся неяк і я на тое, ды не хапіла малому спрыту, укінуўся у ваду, а тое ж ня летам, вопратка прамокла ды пачала лёдам брацца. Давялося мне бегчы з кіламетр да знаёмых, ды ратавацца ля печы, бо маці маёй бы гэта дужа не спадабалася…

Конец ознакомительного фрагмента.

Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Станкевіч читать все книги автора по порядку

Алесь Станкевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара отзывы


Отзывы читателей о книге Прынагоднае. Эсэ, вершы, публіцыстыка, штосьці пра аўтара, автор: Алесь Станкевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x