Надзея Артымовіч - Жоўтая музыка

Тут можно читать онлайн Надзея Артымовіч - Жоўтая музыка - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Поэзия, издательство Беларускі Саюз у Польшчы, Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, год 2005. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Жоўтая музыка
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    Беларускі Саюз у Польшчы, Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Год:
    2005
  • Город:
    Беласток
  • ISBN:
    83-917349-3-5
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Надзея Артымовіч - Жоўтая музыка краткое содержание

Жоўтая музыка - описание и краткое содержание, автор Надзея Артымовіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы. Цяжка ды і немагчыма аналізаваць вершы гэтай паэткі. Кожны павінен зрабіць гэта сам. Яе вершы лепш чытаць самому, у адзіноце, пры адпаведнай музыцы і ў адмысловым інтэр’еры. І тады, забываючыся на штодзённасць, душа адкрываецца на паэзію, а сэрца ў стане ўхапіць хвалі. Калі так станецца, розум успрыме сэнс, і перад чытачом адкрыецца не тое, што глыбіня, а бездань творчасці і таленту Надзеі Артымовіч.

Жоўтая музыка - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Жоўтая музыка - читать книгу онлайн бесплатно, автор Надзея Артымовіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Ёсць бераг
Да якога ніколі не дойдзеш
Ёсць праўда
Якой ніколі не знойдзеш
Ёсць слова
Якога ніколі не ўчуеш...
Сабраў ты ўсё
І позірк людзей
Нібы шчаслівых
І стыд сяброў
Нібы шчыры.
У кішэні тваёй
Многа дробязі
На якую размяніў ты
Сваё жыццё.
Дзе гэта дарога
Якая была тваім сном
Дзе расплыліся
Дзе патанулі
Твае мары і думы?

Перад табой папялішча...

* * *

ад’язджаючым

ёсць такая пара перад ад'ездам
калі выходзіцца з доўгага маўчання
у спакой
неба не змяняецца
ідзеш
голас вуліцы мяшаецца з чырвоным сігналам
кава папяроса без смаку
паўслова чужым адыходзячы ад стала
і гэта ўжо нічога не значыць
пераходзіш на другую вуліцу
бетон чысты
а нагам як зломленым кветкам
хочаш злавіць толькі адзін след
хоць такога следу няма
і ступіць на іншую дарогу
трымаешся ценю свайго хоць ведаеш
што твой цень гэта не ты
добра ведаеш як мураваць памяць белай цэглай
і чытаць з акцёрскіх вачэй
добра ведаеш як замкнуць вока
пераступаючы яшчэ адзін парог

ёсць такая пара перад ад’ездам

* * *

Калі блізкі зраніць цябе
Маўчы...
Калі згасне апошні прамень надзеі
ў тваім сэрцы
Маўчы...
Калі ўпадзеш ў палон буры
Маўчы...
Калі тоне твая лодка
Маўчы...
Калі любіш паэзію
Маўчы, не гавары нікому...

* * *

з вуліц
з неба
з...
з пекла
...і прадчуванняў
...........
...........
...........
мой верш

Слова

Як цяжка цябе знайсці
У гэтым гомане
Тупее слых...

А калі прыйдзе да цябе слова
Вышапчы яго як найцішэй

Бо ў гэтым гомане
Тупее слых...

* * *

паэты паміраюць тады
калі першы раз
заблудзіць жывое слова
і разаб’ецца пшанічнае рэха
аб камень
паэты паміраюць тады
калі ўсміхаецца добры час для паперы

паэты паміраюць тады
калі знойдзены дакладныя адрасы

сытыя жэсты

паэты паміраюць тады
калі нараджаюцца чорныя лістапады – – –

* * *

Лістапад расплыўся
Як вулканічная лава
Што зраўняла прастор.
Лістапад расплыўся
Зраўняў ўсе мае дні.
Дні мёртвыя
Дні неспакойныя
Дні без дзён і начэй.
Мёртвы мозг цяжыць
Трохвугольнікам молатых каменняў
Пульс перастае біць...

Лістапад, я люблю цябе...a

* * *

ікона
лістападаўскі снег
блакітны ранак

сон аднакрылы і лёгкі
у блакітным люстры

стаю
хвіліна прыгажосці
акіян хараства
хвіліна

веру ў вечнае хараство
веру ў адно нявыказанае слова
веру ў белае маўчанне

вечар у Бельску — камень і крыж
вечар у Бельску — блакітны туман

Бельск — ікона малітва сон жыццё

* * *

Прысвячаю Бельску

Мой родны горрад маленькі
Маленькі
Як кропля дажджу
Жыццё кроплі дажджу
Кароткае
Яна расплываецца
Перастае існаваць
Калі ўпадзе на зямлю.
Мой родны горад
Малы
Як кропля дажджу
Але
Не расплывецца ён ніколі
Не знішчыць яго бура
Агонь не спаліць.
Горад мой
Твае вузкія вуліцы
Поўны людзей
Людзей старых
І дзяцейЯк добра
Уліцца
У раку старых людзей і дзяцей
Удыхаць
Паветра.
Дрэва без кораня
Усыхае
Чалавек без паветра
Умірае.

* * *

у Бельску старая музыка
лагодны час — л е т а
забытая царква

дайсці да Першага слова малітвы

* * *

Калі загіне сон
І ноч перастане быць ноччу
Калі рассыплецца над табой зорнае неба
А зямля звулканіццаТы думаеш
Там маё месца
Дзе ходзяць цені маіх продкаў
Там маё месца
Дзе родная хата прыснула над ракой
Там маё месца
Дзе блізкія дзеляцца духмяным хлебам
А тутТы адкідаеш
Рассыпаеш як пясок
Свае думкі
Імкненні
Ты будуеш шкілет хаты

Якая згубіць цябе
Ланцуг усё мацней
Цягне цябе да дна
Глыбокага мора
Мора людскіх спраў...

* * *

прадчуванне
схаванае ў хмарах
хтось сказаў
трэба лячыць гэты дом
дзе дзень шукае дня
а ноч шукае ночы
пахне хлеб з яшчэ адным уколам
праўдзівы дождж не падае
дуэт чорна-белых ценяў
блудзіць у чырвонай пасцелі
хтось сказаў
вокны ў гэтым доме хварэюць
трэба чыстай рукой
ратаваць і вокны і вочы
прашаптаць забытую малітву
на хлеб
на соль
на вас усіх
якіх ужо няма

* * *

даспяваю ў халодным валоссі
яшчэ іграю прыжмуранымі вачыма
шэрымі рукамі падкідваю няскончаныя размовы
тонкія як трэція байкі
поранак разліўся ў цёмныя трохножныя сталы
як выстаяць мне ў дзверах
нарыхтаваных у замкнутасць сну?
пачатак супакою аднаго неба і адной зямлі
і перашуканы час у аслупянелай шапцы
такая ноч — калі дрыжаць сцены

З падарожжа

Я так баялася
І дзверы зрабіліся сцяной
Я так баялася
І ўсё прайшло
Учора падарожжа
А сёння
Няма дня
Толькі карціна ў кіно
Родны бацька прайшоў
Побач
Сябры
Мы добра гулялі
І дзверы зрабіліся сцяной
І ўсё прайшло
Заграйма
Паваражыма
У карты
У гэтым горадзе
чужым і блізкім...

* * *

Сёння
Восеньскім лісцем
Я абмыта
Лістападавым дажджом
Я абвеяна
Халодным ветрам.
Сёння
Я ап’янелая
Адплываючай
Маёй
Восенню...

Ой, ляцелі гусі

Ой, ляцелі гусі
Грайце
Завіруйма ў танцы
Мы ўбачым іх крылы
Вялікія
Недасяжныя
Дайце нам гэтыя крылы
Мы ўзляцім
Над шырокім прасторам
Будзем смяяцца
Які наш свет малы
І калі
Упадзем
На зямлю чорную
Мы ўбачым свет вялікі
І мы без крылаў
Дзе яны?
Гусі забралі...
Ой, ляцелі гусі...

ПАЭЗІЯ — ГЭТА ВОЛЬНАСЦЬ

Паэзія — гэта падарожжа. У глыб сябе. Пяро паэта — скальпель, які спрабуе дакладна зняць першую скуру паэта. Але ніводзін скальпель не з’яўляецца дасканалай прыладай. Гладкая скура з цяжкасцю паддаецца зняццю. Даходзіць часам да цяжкіх калецтваў, парэзаў і ран, якія вельмі марудна гояцца. Ніякіх лекаў ты не можаш ужыць, таму што калецтвы павінны прывесці да самавыздараўлення. Але працэс самавыздараўлення часта ачышчае скуру паэта ад паэзіятворчых бактэрый.

Паэзія — гэта вольнасць. Паэзія нараджаецца ў самотнасці. Паэзія — гэта ўцёкі ад самотнасці і адначасна доўгае падарожжа да самотнасці. Кожная самотнасць вялікая.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Надзея Артымовіч читать все книги автора по порядку

Надзея Артымовіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Жоўтая музыка отзывы


Отзывы читателей о книге Жоўтая музыка, автор: Надзея Артымовіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x