Надзея Артымовіч - Жоўтая музыка

Тут можно читать онлайн Надзея Артымовіч - Жоўтая музыка - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Поэзия, издательство Беларускі Саюз у Польшчы, Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва, год 2005. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Жоўтая музыка
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    Беларускі Саюз у Польшчы, Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
  • Год:
    2005
  • Город:
    Беласток
  • ISBN:
    83-917349-3-5
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Надзея Артымовіч - Жоўтая музыка краткое содержание

Жоўтая музыка - описание и краткое содержание, автор Надзея Артымовіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы. Цяжка ды і немагчыма аналізаваць вершы гэтай паэткі. Кожны павінен зрабіць гэта сам. Яе вершы лепш чытаць самому, у адзіноце, пры адпаведнай музыцы і ў адмысловым інтэр’еры. І тады, забываючыся на штодзённасць, душа адкрываецца на паэзію, а сэрца ў стане ўхапіць хвалі. Калі так станецца, розум успрыме сэнс, і перад чытачом адкрыецца не тое, што глыбіня, а бездань творчасці і таленту Надзеі Артымовіч.

Жоўтая музыка - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Жоўтая музыка - читать книгу онлайн бесплатно, автор Надзея Артымовіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Жоўтая музыка
Артымовіч Надзея
Іслач 1991 я датыкаю старанных рукапісаў Уладзімера Караткевіча - фото 1

Іслач 1991

я датыкаю старанных рукапісаў
Уладзімера Караткевіча
каліграфія папера атрамант

я пішу старым бясколерным алоўкам
у маіх шуфлядах хаос свету
і чытаю "Імя ружы" Эко
эрудыцыя класіфікацыя мрок
і чалавек

імя ружы значыць імя ружы

* * *

расплываецца несапраўднасць
твайго позірку
чарнее твой дотык
..................................
улятаю ў дзяцінства
(які колер мае дзяцінства?)
цень дзяцінства
з голай малітвай
так без адказу
ісці ў лагодную несапраўдную
прастору
што называецца проста
жыццём
і невыразным фрагментам
згубленай фатаграфіі

* * *

паэт памірае
смерць
гэта сон...

* * *

этыкі эстэтыкі эстэтызмы
літаратура

не вяртаюся да Гласкі
не перажываю
стаю гляджу

усе адвярнуліся
гэта стары фільм
класіка

* * *

насычанае паветра
жар
я насычаная
у 1969 годзе глытаю ўсіх
што адвярнуліся ад чалавека
Гласко Гайфа
насычанасць зялёны сентыменталізм
ашалелыя статысты
невыносная спякота
бягу голая

* * *

люблю геамэтрычныя фігуры
акрэсленыя простымі
простыя збудаваныя з кропак
адбіваюцца ў люстры
гладка і спакойна

* * *

уваходзіш у краявід з відавочным дэфэктам
гэта называеш домам пажоўклай кніжкай
неабходнай рэпетыцыяй перад таямнічай
вандроўкай

– гэты краявід з невідочным дэфектам
ёсць твой

* * *

у Варшаву
ляцелася ў голай непрытомнасці
з мокрай незапісанай карткай

там шукалася ценю
для безабаронных прадчуванняў

цяпер бачу
асіметрычнасць сэрца
і першага запаху

* * *

усё менш разумею са свету
усё менш разумею з парогаў

я была сведкай ліцытацыі апошняга верша
ананімнага аўтара

ён паўдакладна рысаваў у чорныя раніцы
парнаграфію шклянай душы

ён быў брудны і чысты
чысты як першы сакавіцкі луг

* * *

час уцякае
час працякае
немагчымасці
сплятаюцца ў вузел
яшчэ выбіраю
паўдакладныя фарбы
яшчэ знайду крыніцу...

* * *

і нічога не адбудзецца
было ёсць будзеі нічога я не знайшла
у кніжках марах жыцці
каб памерці

без слоў без музыкі
у маўчанні як камень
кідаю перадапошні гук
гэта кепскі фон
час

* * *

банальнасць вечара
гукі (анахранічная музыка)
п’еш чорнае неба

асцярожна распранаеш
адлеглыя адрасы

* * *

учарашні сон як стары чарнавік
у якім гармонія слоў і чалавека

і таму гэты сон-чарнавік-верш
без загалоўка

* * *

мы будзем вечна жыць
мы будзем вечна сніць
на мяжы блакітнай імглы
і неба...

Беларускія паэты ў Бельску

толькі ў Бельску
можна піць гарбату
сказаў малады паэт Эдзік Мазько

толькі ў Бельску
у маўчанні чытаюцца вершы
сказала васільковая Данута Бічэль

і ты пабачыш
у кожнай птушкі
твой твар
сказаў Алесь Разанаў

* * *

вязень правінцыі
спакойны
камфорт глядзець праз акуляры
на аматарскі спектакль
дзе акцёры суфлёры
словы словы словы

вязень правінцыі
спакойны
так глядзець
на малы тэатр

– – – – – – – – – – – – –
адкажы алавяны жаўнерык
як першы раз забіваецца?

* * *

першую літару я напісала
зялёным алоўкам
другую літару я напісала
чорным алоўкам
трэцюю літару я пішу
чырвоным атрамантам

я забываю стомленасць тваіх
белых пальцаў
я забываю жоўтую музыку
„Beatles”

заўтра чысты поранак

* * *

вяртаюся ў доўгі парэзаны лістапад
і нараджаюся ў белай лёгкай фарбе

самае важнае
непрыкметна адплывае ўцякае ад мяне
як крокі госця ў лёгкадумнай цемры

не – гэта толькі сон

* * *

Віленскіе мроі плывуць
– світае
выспа шчасця аддаляецца
і штодзень нараджаецца
як новая паэтычная фраза
або музыка

– світае

* * *

меандры напісаных слоў
уводзяць часамчытача і лірычнае „я”
у смяротную прастору
амаль без павароту
у невідочнае святло
або цень
вечны цень –

* * *

Над Бельскам шэрае неба
шэры брук шэры парог забыты музык
на шэрым парозе

Бельск
мястэчка памежжа мястэчка бязмежжа

на шэрым парозе
стары музык
заснуў

* * *

свет зачыніўся
адплывае спакойнае неба
і закрываўленыя цягнікі
набліжаюцца да бязлюдных гарадоў
таўсцеюць непатрэбныя вароны
варожкі сядзяць на пустых картах

дзе агонь дзе хлеб салёны дзе жэст
твой жэст абарваны ў чужым паветры
дзе возера каменнае нядаўна так зялёнае
дзе ціхія вершы
дзе праўдзівая твая лірыка
дзе наша месца глыбокае
дзе нашы сны спакойныя
дзе мы
дзе ты
дзе я

разглядаюся
пульсуюць вуліцы
святло ў сутаргах
непатрэбнасць у маіх руках
у мяне
няпрошаныя нявыйграныя дні
і мой голас дзікі
таксама непатрэбны
пяскі ляцяць у даль
зоры ў пажарах

рака нясе мяне ў вір...

* * *

Не гавары
Што прайшла вясна
Не гавары
Што забрала рака
Нашы мары і кветкі.
Глянь
У цені нашай восеніРодзіцца
Парастак зелені
Надзеі
Яшчэ зарана
На промень сонца
Але
Ужо дрыжыць у паветры
Толькі нам відочная
Вясёлка
Заменімся мы
У іграючыя колеры
Або ў кветкі
Або ў птушкі
Або ў песні
Песні разлівістыя
Песні ціхія-ціхія
Мы створым музыку
Арыгінальную
Непаўторную
Нашу ўласную.
Плывуць
Набіраюць румянцоў
Нашы думкі...

* * *

праплыла па вячэрнім небе
Аднакрылая птушка.
Праспяваў за маім акном
Самотны вецер.
Незнаёмы падарыў мне сёння
Дзевяцімесячны каляндар
... без вясны...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Надзея Артымовіч читать все книги автора по порядку

Надзея Артымовіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Жоўтая музыка отзывы


Отзывы читателей о книге Жоўтая музыка, автор: Надзея Артымовіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x