Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Название:Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005326270
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве краткое содержание
Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Варта бачыць розьніцу паміж першародным грахом нашых прабацькаў Адама і Евы і першародным грахом, які атрымалі ў спадчыну ўсе мы. У першым выпадку гэта – зьдзейсьнены першародны грэх, а ў другім – атрыманы. Першародны грэх, у якім нараджаюцца ўсе людзі, – гэта стан пазбаўленасьці першароднай сьвятасьці і праведнасьці. Гэты грэх атрыманы намі, а не зьдзейсьнены; гэта – стан ад нараджэньня, а не асабісты ўчынак. Па прычыне адзінства роду чалавечага, ён перадаецца ад Адама да нашчадкаў разам з чалавечай прыродай, не перайманьнем, але працягам роду. Гэтая перадача застаецца таямніцай, якую мы не можам да канца зразумець.
«Ніжэй намалявана, як Адам у адказ на ўгаворы напоўжанчыны – напоўзьмяі прымае праз яблык уласную і нашу пагібель. Там жа намалявана выгнаньне яго і Евы з раю, і ў постаці анёла паказана, з якой веліччу і высакароднасьцю выконваецца загад разгневанага ўладара, а ў позе Адама і горыч зробленага граху, і страх сьмерці, у той час як у жонкі яго сорам яе, прыніжэньне і раскаяньне бачныя ў тым, як яна абхапіла сябе рукамі, як яна прыціскае пальцы да далоняў, як яна паварочвае галаву да анёла, апусьціўшы шыю сваю да грудзей, бо страх адплаты відавочна перамагае ў ёй надзею на Боскую Міласэрнасьць» – напісаў Джорджа Вазары – італьянскі жывапісец, архітэктар і пісьменьнік, аўтар знакамітых «Жыцьцяпісаў».

Спакуса і выгнаньне з раю. Фрэска столі Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мікеланджэла (1475 – 1564). Блёк пошты Грэнады Карыаку і Пці- Марцінікі, выдадзены ў 2014 годзе
На фрэсцы Мікеланджэла велічная ў сваёй пераможнай прыгажосьці Ева ў сцэне «Грэхападзеньня», з накіраваным да Дрэва пазнаньня поглядам, і якая яна скурчаная, прыгнечаная, зьнябожаная – у «Выгнаньні з раю». Віна не ўскладзена толькі на Еву. Адам таксама цягнецца да забароненага плёну Дрэва пазнаньня дабра і зла.
Вынікі парушэньня Запаведзі Божай
І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця. (Быцьцё 3:24)
Адразу пасьля парушэньня Божай забароны Адам і Ева пераканаліся, што засталіся падманутымі. «І адамкнуліся вочы ў іх абаіх, і ўведалі яны, што голыя, і сшылі смакоўныя лісьціны, і зрабілі сабе апаяскі». (Быцьцё 3:7). Нагата сымбалізуе прыніжэньне і зьнеславеньне… Перад правіннасьцю Адам і Ева адчувалі сябе шчасьлівымі і ў прысутнасьці Бога. Цяпер, пачуўшы крокі Бога, Адам схаваўся. Бог шукае яго і навязвае зь ім размову. Адам паводзіцца зусім не па – мужчынску, перакладаючы ўсю віну на Еву. Ева паводзіцца лепей, яна з шкадаваньнем прызнае сваю віну: «зьмей змусіў мяне, і я ела» (Быцьцё 3:13).
Наступае пакараньне. Першым пакараны зьмей. «І сказаў Гасподзь Бог зьмею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усім быдлам і перад усімі жывёламі польнымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есьці пыл ва ўсе дні жыцьця твайго» (Быцьцё 3:14). Затым пакараньне атрымлівае жанчына: «Жонцы сказаў: множачы памножу скруху тваю ў цяжарнасьці тваёй; у хворасьці будзеш нараджаць дзяцей; і да мужа твайго цяга твая, і ён будзе валадарыць над табою» (Быцьцё 3:16). Без пакараньня не застаўся і Адам: «У поце твару твайго будзеш есьці хлеб, пакуль ня вернешся ў зямлю, зь якое ты ўзяты; бо пыл ты і ў пыл вернешся» (Быцьцё 3:19).
На марцы Чэхаславакіі зьмешчана рэпрадукцыя фрагмэнту іконы 16 веку з музэю ў Бардэюве. Адам і Ева выслухваюць прыгавор Бога.

Выгнаньне прабацькоў з Раю. Ікона 16 в. Марка пошты Чэхаславакіі, выдадзеная ў 1970 годзе
Але найбольшым пакараньнем выгнаньня з Раю стала немагчымасьць далейшага знаходжаньня ў таварыстве з Богам.
Марка Парагваю паказвае фрагмэнт фрэскі Мікеланджэла з Капліцы Сыкстынскай: «І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваўся, каб ахоўваць дарогу да дрэва жыцьця» (Быцьцё 3:24).
Адам абараняе сябе ад чароўнага мяча Анёла, адкідваючы рукі назад, і зьнябожылася ў адчаі Ева…

Выгнаньне з Раю. Фрэска Сыкстынскай капэлы (1508—1512). Мікеланджэла (1475 – 1564). Картмаксімум пошты Парагваю, выдадзены ў 1975 годзе
Гэтага Анёла бачым на блёку Гамбіі.

Стварэньне Сьвету і Выгнаньне з Раю (1445). Джавані дзі Паола (1403—1482). Музэй Мэтрапалітэн. Блёк пошты Гамбіі, выдадзены ў 1995 годзе
Зьмест карціны супадае з бачаньнем Раю, апісанага флярэнтыйскім паэтам Дантэ ў «Боскай камэдыі». Сусьвет паказаны як нябесны глёбус з Зямлёй у цэнтры, акружанай канцэнтрычнымі коламі ў адпаведнасьці з канцэпцыяй Пталямея. Творца, Якога нясуць серафімы над Райскім садам, паказвае на створаны ім Сусьвет. Прырода Раю сымбалізуе чысты і беззаганны стан чалавека да грэхападзеньня. Адам і Ева выганяюцца з Райскага саду Анёлам, чыё чалавечае аблічча сымбалізуе яго спачуваньне.
Пасьля сур'ёзных прац можа варта зьвярнуць увагу на маляўнічы блёк, больш падобны на кадар з мультфільму.

Выгнаньне Адама і Евы з Раю. Блёк пошты Мікранэзіі з сэрыі «Ізраіль-Старазапаветныя гісторыі», выдадзены ў 1998 годзе
Поўнай сымбаляў і загадак зьяўляецца карціна Еранімуса Босха «Воз сена». Левая створка трыпціха прысьвечана тэме грэхападзеньня Адама і Евы. Яна ўключае чатыры эпізоды з Кнігі Быцьця. У верхнім левым куце Бог стварае жанчыну з рабра Адама. У цэнтры – Дрэва пазнаньня дабра і зла. Яго ствол абвівае зьмей, які падае Еве забаронены плён. Унізе Архангел з мячом выганяе Адама і Еву з Раю. Босх зьвязаў грэхападзеньне Адама і Евы з зрыньваньнем збунтаваных паўшых анёлаў. Уверсе створкі намаляваныя зіхатлівыя нябёсы, зь якіх сыплюцца, нібы дождж, анёлы. Па меры таго, як яны падаюць, у іх застаецца ўсё менш анёльскага – яны ператвараюцца ў насякомых, у саранчу. Ад гэтага і Эдэм ужо не выглядае такім райскім.

Воз сена (1500—1502). Іеранімус Босх (1450—1516). Музэй дэль Прада ў Мадрыдзе. Блёк Лібэрыі, выдадзены ў 2017 годзе
Пэйзаж выклікае трывогу. У сцэне з Арханёлам Ева, гатычны выгнутая, з падоўжанымі прапорцыямі, ужо адвярнулася ад нябеснага вечнага жыцьця і глядзіць на цэнтральную частку трыпціха. Яна, нібы рыхтуючыся прыняць свой зямны лёс, бачыць усе наступствы першароднага граху, паколькі справа, вакол воза з сенам, разгорнутая ўсёабдымная панарама чалавечага вар'яцтва.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: