Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля

Тут можно читать онлайн Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Прочий юмор. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785005604828
  • Рейтинг:
    3/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля краткое содержание

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - описание и краткое содержание, автор Дзмітрый Кудрэц, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Прайшло дваццаць год. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар. Чаго толькі не перажылі сіняборцы за гэты час, чаго толькі не спазналі.Памяняліся звычкі, ўстоі. Змяніліся людзі. Ўсе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць.І некалі за гэтай мітуснёй проста жыць. Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы. Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі законах. Жыць самім і даваць жыцце іншым.

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Дзмітрый Кудрэц
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вясковыя гісторыі

Дваццаць год апасля

Дзмітрый Кудрэц

© Дзмітрый Кудрэц, 2022

ISBN 978-5-0056-0482-8

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Уступ

Дваццаць год пранеслася, нібы бліскавіца ў небе. Грымнулі, палыхнулі і зніклі дзесьці сярод шэрых хмар.

Колькі ўсяго здарылася за гэтыя дваццаць год і не пералічыць. А калі сесці ды паразважаць, то і ўспомніць асабліва і нечага.

Шмат весак знікла за гэтыя дваццаць год, пакінуўшы за сабой толькі тапаграфічныя назвы ды закалочанныя хаты. Старыя гаспадары з’ехалі, альбо памерлі, а новых не знаходзілася. Пакупнікі не спяшаліся выкласці грошы за куток вясковасці ў чорта на рагах. Вось і стаяць пакінутыя бацькоўскія сядзібы ад лета да лета з агаленнымі вокнамі, някошанымі межамі і пакасіўшыміся платамі ў чаканні, калі на пару дзен з’явяцца нашчадкі, каб адпачыць ад гарадскога гвалту і абабраць тое невялікае, што саспела на здзічэўшых кустах парэчак, агрэсту ці маліны.

У адрозненне ад іншых, веску Сіні Бор мінаваў гэткі тужлівы лес. Яна выстаяла, выжыла, нават пашырылася. З’явіліся новыя хаты, новыя людзі, новыя законы. Прыйшла новая мода на аграгарадкі. Вясковае кіраўніцтва, згодна з цыркулярам аднекуль зверху, адгрохала цэлую вуліцу аднолькавых, нібы цацачных, домікаў. Стоячы пасярод голага поля, яны выклікалі і зайздасць і непаразуменне – хто ж будзе жыць у гэткіх дамах, хаця і збудаваных па навейшых тэхналогіях і з навейшых матэрыялаў, але ж тымі самымі незграбнымі рукамі, што і дваццаць год назад. Кіраўніцтва лічыла, што такім чынам у веску панаедзе шмат моладзі, прыб’юцца свежыя працоўныя сілы. Але, як і звычайна, кіраўніцтва памылілася. Цацачныя домікі мазолілі вочы мясцовым жыхарам, як і амаль палова закінутых, забытых богам і людзьмі старых хат.

Шмат падзей адбылося за гэтыя дваццаць год. Чаго толькі не перажылі выскоўцы за гэты час, чаго толькі не спазналі. Хварэлі камерцыяй. Кідаўся ў таргоўлю хто толькі мог. На першым паверху канторы прымайстравалася адразу некалькі камерцыйных крам. І хаця асартымент і цэны там былі амаль такія ж, што і ў магазіне, людзі ахвотней ішлі ў камкі, асабліва ў той, дзе быўшая магазіншчыца Нінка таргавала сэканд хэндам, а карацей кажучы абноскамі. А чаго? Мы не гордыя. Можам і ў абносках пахадзіць. Нам не прывыкаць. Ды і навошта плаціць ў трыдарага, калі можна на тыя грошы купіць у тры разы болей? І не важна, што на паліто не хапае гузіка, ці спадніца фарбай заляпана. Рукі есць – гузік прыш’ем, фарбу адмыем і будзем хварсіць у абноўках.

Прайшло колькі год і ад тых камерцыйных крам засталіся толькі ўспаміны. І толькі Нінкіна справа працвятала. Праўда Нінка са сваей гаспадаркай перебралася ў сваю хату. І ўжо не пакупнікі цягнуліся за навінкамі, а сама Нінка званіла суседзям і летала па весцы, прапануючы новыя кофтачкі і амаль ненадзеваныя штаны.

Пасля камерцыі пайшла мода на еўрарамонты. Вось тут выдзелываўся хто як мог. Цягнулі што маглі і адкуль маглі. На старую, сто разоў фарбаваную падлогу клалі лінолеум ці, хто пазаможней, ламінат. Няроўныя сцены аздаблялі бліскучымі пярэстымі шпалерамі. Столь таксама не заставалася без увагі. Аббівалі гіпсакартонам, фарбавалі ў нязвыклыя колеры, выводзілі розныя мудрагелістыя ўзоры. Не забываліся і пра мэблю. І на змену старым скрыпучым ложкам і канапам прыходзілі мяккія вугалкі і спальныя гарнітуры, якія ледзь-ледзь уцісківаліся ў непрыстасаваныя для іх памераў пакойчыкі. Але што зробіш? Жыцце патрабуе перамен. Усім хацелась жыць не горш, як у горадзе, ці хаця б не горш як у суседзей. Але вось толькі сродкі і магчымасці не кожнаму дазвалялі ўваасабіць жадаючае. Вось і паходзілі тыя еўрарамонты на еўранедадзелкі.

Потым была мода на кветкі. Торкалі іх дзе толькі можна. У старыя шыны, ў іржавыя каструлі, ў дзіравыя тазікі, якія былі раскіданы па ўсяму двару, прымайстраваны на плоце, на сценах. Той, хто быў з рукамі і з фантазіяй, будаваў цэлыя піраміды з рэек і дроту, ўпрыгожваючы іх дзівоснымі кветкамі, купленымі на базары, прывезеннымі з поўдня, выпісаных па каталогах. Карацей кажучы – вылупляліся, як маглi. Але ўсе гэта на самой справе хараством было толькі на малюнках. Ну не жадаюць галандскія цюльпаны ды паўдневыя дрэўцы расці на нашай зямельцы. Ды і дагляд за кветкамі патрэбен – паліваць, палоць, падкармліваць. Валтузні шмат. Не кожны адолее. Вось і цвілі тыя кветкі ў тых дварах, дзе гаспадары былі больш уважлівымі і цярплівымі. А ў астатніх клумбы i кветнікі больш паходзілі на густыя зараснікі пустазелля.

Адцвілі кветкі, пачалася мода на святы. Не на тыя, што спрадвечна святкаваліся нашымі продкамі, а на новыя, перанятыя невядома дзе і невядома ў каго. І кожны год нават самая маленькая весачка праводзіла Дзень першага снапа, Дзень першай баразны, Дзень першага снега, Дзень вескі… Забываліся пра сапрэўшае сена, паедзеную жукамі бульбу, няполатыя градкі і ішлі святкаваць. Шчодра, шчыра. З песнямі, танцамі, выпіўкай, закускай. Рвалі глоткі, збівалі далоні, шануючы ўзнагароджаных жыхароў у самых розных намінацыях – самы лепшы трактарыст, самы лепшы жывелавод, самы лепшы двор і так далей… І штогод намінантаў станавілася ўсе болей і болей. І штогод бібліятэкарка Верка атрымлівала прыз за самыя прыгожыя кветкі. І штогод яна несла дадому чарговы будзільнік і букет, нарванный на ейным жа двары.

Потым… Ды чаго толькі не было потым. Перажылі ўсе. І змены, і крызісы, і грошы ў мяшках насілі, і чаргу за малаком з шасці раніцы займалі, і ўселякія там інфляцыі, дэвальвацыі – словы, пра якія ніколі і не чулі, а тут выпрабавалі на сваей шкуры.

Двацаць год прайшло… Памяняліся звычкі, устоі. Змяніліся людзі. Сталі нейкія абасобленыя, засмучоныя, азлобленыя. Усе кудысьці спяшаюцца, бягуць, ляцяць. Штось прыдбаць, купіць, памяняць…

І некалі спыніцца, заплюшчыць вочы і надыхацца ліпава-палынным водарам.

Некалі заблукаць у някошанае поле і акунуцца з галавой у рамонкава-званочкавы квецень.

Некалі зайсці да суседа і пабалакаць ні аб чым, пасмяяца над сваей недарэчнасцю, перамыць костачкі вясковаму кіраўніцтву ці сваім сваякам…

І некалі за гэтай мітусней і бясконцымі праблемамі, ствараемымі самімі ж, проста жыць.

Жыць, не гледзячы ні на якія перамены і перабудовы.

Жыць, не спяшаючыся і не турбуючыся пра тое, што чакае заўтра.

Жыць, расці, ажаніцца, нараджаць дзяцей i памiраць, калі надыдзе час.

Жыць па сваіх, правераных часам і продкамі, а не па прыдуманных кімсьці законах.

Жыць самім і даваць жыцце іншым.

Эпапея з сабакам

Нарэшце Пятрова мара здзейснілася. Мара ўсяго ягонага недарэчнага жыцця. Пазбавіўшыся ад каровы і ад уселякіх з ею звязанных турбот, падкапіўшы год за дзесяць, а мо і за болей, прываблівую сумму грошай, Пятро ў згодзе з жонкай купіў машыну. І не якую там небудзь развалюху з рук, а новую, з магазіну, некалькі дзен назад прыгнаную з заводу. Пашанцавала, як кажуць. Ахвочых было шмат, але ж дасталася яна менавіта Пятру. Канечне, тут не абыйшлося без таго, каб камусьці не падмазаць, перад кімсьці не пакланіцца, кагосьці не аблапошыць. Але ж гэта таго стоіла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Дзмітрый Кудрэц читать все книги автора по порядку

Дзмітрый Кудрэц - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля отзывы


Отзывы читателей о книге Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля, автор: Дзмітрый Кудрэц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x