Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля
- Название:Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005604828
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля краткое содержание
Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
– Няўжо ў цябе яшчэ i куры есць?
– Есць, – старая цяжка ўздыхнула. – Тры курыцы i певень. Валерка кажа – давай на суп заб’ем. Ды мне шкада. Як-нiяк, а гаспадарка. Гарод ужо не саджу. сiл Каровы даўно ўжо няма. Вось толькi куры i засталiся.
– А я сваю жыўнасць даўно звяла, – Пятроўна махнула рукой на пусты хлеў. – Карысцi анiякай. У магазiне дзешавей купiць таго мяса цi малака, чым скацiну выгадаваць. Ды i даглядаць трэба. Сена касiць…
– Аблянелi, – Дуся падхапiла мяшочак i патупала да калiткi. – Толькi спаць ды гуляць. Хаця, мо яно так i спакайней. Спiну гнуць не трэба, ды рукi пэцкаць. Ну, пайду я. Дзякуй за цэмент. А яйкi я табе заўтра з унучкамi перадам.
– Не выдумывай! – аднекiвалася Пятроўна. – Абыйдуся я i без яек. У магазiне куплю. Мо памагчы данесцi?
– Не. Я сама датупаю. Спяшыць мне некуды. Ды i свая ноша рук не цягне.
– Ну як хочаш.
Пятроўна праводзiла старую да калiткi. Пастаяла трошкi. Дачакалася, калi старая знiкне за паваротам.
– Не, не хачу да такiх год дажываць, – Пятроўна здрыганулася. – Яшчэ гадкоў дваццаць пажыць i хопiць на мой век. Хаця тут не згадаеш.
Пятроўна паглядзела на неба i зноў кiнулася выкiдваць дровы з хляўчука на вулiцу.
Назаўтра з дровамi гуляў Дрозд. Ен зносiў iх назад у хляўчук i лаяў жонку:
– Казаў жа ей – не чапай! Сам спарадкую. Не – рукi дзяваць некуды! Трэба было дровы павыкiдываць! А калi б дождж пайшоу? Дзе iх сушыць? Ну заплеснелi трошкi. Ну i чаго лямант падымаць? У сараi i не такiя ляжаць. Рабiць мне больш нечага, як дровы з месца на месца перакiдваць.
– Здарова, Дрозд, – ззаду пачуўся нечы голас. – Што гэта ты з дровамi гуляеш?
Дрозд выпрамiўся. Ля калiткi стаяў Валерка.
– А вось размяцца трошкi вырашыў. Надвор’е добрае. Дай, думаю, дровы пакiдаю туды-сюды.
– Ну-ну! – ўсмiхнуўся Валерка. – Калi ахвота будзе – прыходзь да мяне. У мяне там два трактары не колатых. I разамнешся, i падсобiш.
– Яны у цябе ўжо другi год няколатыя ляжаць.
– А па мне хоць i тры. Я сабе як паравое паставiў, дык дроў зусiм мала трэба. А ты не збiраешся сабе ставiць?
– Што ставiць? – не зразумеў Дрозд.
– Паравое. Калi надумеш, пазавi. Я табе мiгам зраблю.
– Ды мне i печка пакуль не мешае.
– Ну як хочаш! – Валерка накiраваўся прэч.
– Пачакай! – аклiкнуў яго Дрозд. – А ты чаго прыходзiў?
– Да так! Спытаць. Матка ў цябе ўчора цэмент брала. Дык нейкi ен дзiўны.
– Цэмент? – Пятро не разумеў, пра што iдзе гаворка. – Якi цэмент?
– Ды помнiк трэба было падмазаць. Ды вось, кажу, нейкi незразумелы цэмент. Светлы. Не застывае. Намучыўся. Можа стары быў? Хаця i стары цэмент добра застывае. Дык вось я i рашыў запытаць, што гэта ў цябе за трасца такая?
Дрозд непаразумела хлопаў вачыма, потым пагледзеў на сарай, на Валерку, зноў на сарай i зарагатаў.
– Чаго ты? – спалохаўся Валерка. – Крышу знясло?
– Ну бабы! Ну дуры! Гэта ж не цэмент быў!
– Як не цэмент? А што?
– Цэмент я заўчора ўвесь на ганак зрасходваў. А гэта ў мяшку даламiтка была. Ну, мая па дабраце душы тваей матке i насыпала.
– Тваю макаўку! – Валерка плюнуў. – А я як дурны паўдня чакаў, пакуль застыне.
– Ну i як? – Дрозд перастаў рагатаць.
– Што як? Трымаецца. Як i нада быць, – Валерка накiраваўся прэч.
– Ты калi трэба, – крыкнуў Дрозд уваслед, – прыходзь. Я табе яшчэ такога цэменту насыплю. А калi не паленешся – схадзi за ферму. Там яго цэльная гара.
Дрозд хiхiкнуў i зноў прыняўся зносiць дровы ў хляўчук.
Цешча
Генка смяяўся:
– Калі і есць анекдоты пра цешчу, то яны ўсе пра мяне. Каб я ведаў, што так атрымаецца, ніколі б не ажаніўся. Колькі з цешчай разам жывем, два разы толькі і пагаварылі. Адзін раз яна мяне аблаяла. Другі раз я яе. Вось і ўся рамова. А пра што нам з ею размаўляць? У яе свае інтарэсы, ў мяне свае. А агульных ні воднага.
– А колькі ей гадоў? – запытаўся Васіль.
– А чорт яго ведае! – Генка пацiснуў плячамi. – Не то шэсцьдзесят тры, не то шэсцьдзесят чатыры.
– Добры зяць! – усміхнуўся Сяргей. – Нават не помніць, колькі цешчы гадоў.
– Было б чым галаву дурніць! – адмахнуўся Генка. – Мяне такая матэматыка не займае.
– Тут год з дваццаць яшчэ патрымаць давядзецца, – прадоўжыў Сергей. – У маей жонкі адна бабуля дажыла да дзевяноста шасці, а другая – да дзевяноста васьмі.
– Гэта ты сваім зяцям расскажаш, – надзьмуўся Генка, – каб ведалі, што іх чакае. Самае смешнае – жаніцьба, як у той рэкламе – бярэш адну рэч і бясплатна атрымліваеш другую. Бярэш жонку, а ўдабавак і цешчу ўпрыдачу. А самае крыўднае, што ў майго брацельніка было две жонкі і ніводнай цешчы. Трэцці раз недарэка надумаў ажаніцца – і зноў падфарціла – зноў без цешчы. А тут на днях выпадак быў… Звоніць мне малая, раве ў голас. Баба, кажа, забілася. А я і не ведаю – ці то плакаць, ці то радавацца. Я рукі ў ногі і дадому. А ей хоць бы хны! Лезла на шафу – з табурэткі грымнулася. Толькі руку пабіла. А шкада… Калі б галавой ляснулась, мо там бы зварухнулась нешта – паразумнела б хоць крышачку.
– Не любіш ты яе, – заўважыў Сяргей.
– Не люблю, – пагадзіўся Генка. – У нас гэта ўзаемна.
– Ну, – Васіль пацягнуўся, – досыць пра цешчу. Давайце, лепш, вып’ем. Каб нас гэткая трасца мінула.
– Давайце вып’ем, – падхапілі прапанову Сяргей з Генкам.
Налілі, чокнуліся, выпілі, закусілі.
Генка зноў пачаў распавядаць:
– У ва ўсіх цешча, як цешча, а ў мяне мегера. Што прыдумала! У будні дзень спіць да абеду, а як выхадны – ўзапрэцца ні свет, ні зара, і грымець пачынае. Два дні ў тыдні, калі паспаць можна, ды дзе там! Паспіш! Як назло робіць!
– А пагаварыць з ей не спрабаваў?
– З ею пагаворыш! – успыхнуў Генка. – Яна ж адразу ў слезы кідаецца! Усе вакол вінаватыя. Усе навакол гады i паразiты. Адна яна анел.
– Не, – Сяргей спачувальна ўздыхнуў, – мая не такая.
– А у мяне цешчы і зусім няма, – дадаў Васіль. – Памерла.
– А хочаш, я табе сваю на пракат дам? – прапанаваў Генка. – Ды яшчэ i прыплачу.
– Не, – Васіль пакруціў галавой. – Твая цешча, ты з ею і ваюй.
– Ваюй! – нахмурыўся Генка. – Тут не вайна, а кругавая абарона. Ранкам не ведаеш, з якой яна нагі ўстала. Увечары не ведаеш, з якім настроем спаць ляжа. І то ей не так, і гэта не гэтак.
– На тое яна і цешча, – усміхнуўся Васіль.
– А ну яе! – Генка махнуў рукой. – Давайце лепш вып’ем!
– І то праўда, – пагадзіліся Васіль і Сяргей. – Давайце вып’ем.
Налілі, чокнуліся, выпілі, закусілі.
Генка зноў завеў размову:
– А з другога боку, і ад яе карысць нейкая есць. І дзеці дагледжаны, і сабака не патрэбен. І на машыну сігналізацыю ставіць не трэба. Вось каб толькі хто ей язык падрэзаў…
Генка гаварыў усе цішэй і цішэй, перамежваючы словы з пазіханнямі.
– Ды і яе зразумець можна… Адна ў хаце… Ні пагаварыць не з кім, ні паспрачацца…
– А жонка? Дзеці?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: