Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля
- Название:Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785005604828
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Дзмітрый Кудрэц - Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля краткое содержание
Вясковыя гісторыі. Дваццаць год апасля - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
– У дзяцей свае інтарэсы. Баба ім не патрэбна. А жонка…
Генка салодка пазіхнуў.
– А жонцы таксама не да яе. У яе сваіх спраў поўна. І дзернуў мяне чорт тады жонку паслухаць… Да цешчы жыць пайсці… Хаця, чаго я жалюся? Сам вінаваты…
Генка замоўк.
– А ну цябе, з тваей цешчай! – Сяргею надакучыў бясконцы Генкін маналог. – Двайце лепш вып’ем.
– Давайце вып’ем, – падхапіў Васіль. – Генка, ты як?
Адказу не было. Схіліўшы галаву на стол, салодка чмокаючы вуснамі, Генка спаў.
Спека
Такога пекла, што ўсталявалася ў гэтае лета, даўно не бачылі. І раней былі дні, калі слупок тэрмометра пыдымаўся больш за трыццаць градусаў, але каб такая спека трымалася амаль месяц, з сіняборскіх старажылаў не помніў ніхто. З аднаго боку – яно на тое і лета, каб пагрэцца. А з другога – вытрываць такія выбрыкі прыроды не ўсім было пад сілу. Вялі расліны, жывеліны шукалі сховішча ў цяні. А што ўжо казаць пра людзей? Добра малым і маладым – яны да абеду спалі, а потым да самага змяркання прападалі на рэчцы. А што рабіць дарослым? Хочаш, не хочаш, а на працу хадзіць трэба, ды і хатнія справы на заўтра не адкладзеш. Вось і маяліся ў душных памяшканнях, пакутвалі пад пякучымі промнямі ў гародах, пракліная лета, спеку, сонца і яшчэ невядома каго. Плавіліся мазгі, цела агортавала млявасць, хацелася прахалоды, снегу і зімы. Але ж цяжэй за ўсе даводзілася хворым і старым. Такое надвор’е для іх было сапраўдным катаваннем, спасу ад якого не было нідзе.
Старая Дуся паціху тупала з магазіну. Праз дзесяць крокаў спынялася, выцірала твар канцом хусткі, сумна ўздыхала і крочыла далей.
Нейкая машына абагнала яе і спынілася побач.
– Падвезці? – з вакенца высунуўся чырвоны, ў колер машыны, твар Івончыка.
– Ды, не! – адмахнулася старая. – Сама датупаю. Тут недалека.
– Ну, як пажадаеш, – Івончык не стаў навязвацца. Машына ўзраўла і знікла за паваротам.
– У такое пекла толькі на машыне і ездзіць! – незадаволена заўважыла Дуся і прадоўжыла свой шлях.
Яшчэ поўгадзіны і яна нарэшце завярнула ў свой двор.
– Вось і датупала, – старая паставіла торбачку з харчамі на ганак, зняможана апусцілася на лавачку.
З кожным годам шлях ад дому да магазіну для яе станавіўся ўсе даўжэй і даўжэй. Суседзі кідаліся з дапамогай, але старая аднеківалася:
– Не магу я ў хаце днямі сядзець! Хоць у магазін схаджу. З людзямі пагутару, навіны пачую. Цяжка, але што зробіш? Хоць такая забава.
Нікуды, акрамя як у магазін Дуся больш не хадзіла. Большую частку яна сядзела ў хаце, паглядая на навакольны свет параз вакенца. Тэлевізар у Дусі быў, але там згарэла нейкая лямпа. Валерка, Дусін сын, некалькi разоў вазіў яго ў рамонт, ды там кожны раз казалі, что такіх лямп ужо даўно няма. Трэба купляць новы тэлевізар. Ды дзе ўзяць на яго грошы? Ды і бачыла Дуся дрэнна. Ды і глядзець асабліва нечага. Вось і бавіла старая час назіраннем за тым, што тварылася за вакном.
А сонца паліла няшчадна. На небе ні хмаркі, ні воблачка, ні намека на тое, што гарачыня спадзе.
– Згарыць усе, – разважала Дуся. – Мне што, а ў людзей гароды! Калі дажду не будзе, згарыць бульба. А як жа без яе? Без яе ніяк. У нас усе так – то залье, то засушыць. Аніякага парадку не стала. Балоты асушылі, перапахалі, лясы павыкарчавалі. Вось прырода і мсціць. Мне што? Я свае аджыла. А вось людзям як далей жыць? Вунь, што на свеце робіцца! У нас пекла, а ў Афрыцы снег. Калi такое было, каб у чэрвені чарніцы збіралі?
Дуся сумна ўздыхнула, дастала з торбачкі мяшэчак.
– Светка зараза – ламачча наклала! – абурылася старая, даставая з мяшэчка пячэнне. – А што ей? Ей абы прадаць. Не дагледзеш, накладзе абы-чаго. Вось калі Нінка працавала, дык тая і пакажа, і параіць, што браць, а што не. А гэтая… Думае, калі старая, то і абмануць можна. Старая… Паміраць трэба. Толькі штосьці божачка пра мяне забыўся. Не жадае мяне да сябе прыбраць. Маладыя вунь паміраюць, а я жыву. Пераблыталася ўсе. Дзеці нараджацца не хочуць, старыя паміраць.
Дуся задумліва паглядзела на неба.
– Хаця ў такую спеку паміраць дрэнна. І ўзімку дрэнна. Вось па восені, калі будзе суха, можна. Ды і кветак у восені шмат. Хаця, якія мне там кветкі? Вяночак просценькі і досыць. Трэба Валерцы пра дамавіну напомніць, а тое зрабіць забудзецца. А пакупны не хачу. Маркаўну хавалі ў пакупным. Дык і вузкі, і доўгі. А я хачу, каб па мне быў. Ды яшчэ пару бутэлек гарэлкі прыкупіць трэба, а то на памін не хопіць. Куды-куды, а на памін усе прыцягнуцца…
Дуся смакавала пячэнне.
– Не дагледзела, вось і паклала Светка ламанага. Вось і жыцце ў мяне такое ж ламанае і няўдалае, як гэта пячэнне. Дзяцей выгадавала… Унукі выраслі… Нікому не патрэбна стала… Саме сабой не патрэбна… Цяжка… Ды яшчэ ў такое пекла. Дыхаць нечым… Сэрца шчэміць…
Дуся падхапіла торбачку, паднялася з лаўкі, кінула тужлівы позірк на неба і накіравалася ў хату.
А на небе дзесьці ля гарызонту расплылася танюсенькая шызая палоска. Яна павольна, быццам збіраючыся з сіламі, разлівалася па небасхілу, даруя надзею на доўгачаканы дождж. Але дажду не было.
Яшчэ два тыдні людзі, жывелы, расліны пакутвалі ад спекі.
Яшчэ два тыдні млелі, задыхаліся, прэлі.
А потым зарадзілі дажджы.
Ажно да самой восені.
Чарнiчная лiхаманка
У тое лета казалі – дзе чарнічнік, там і чарніцы. Па вясне мяркавалі, што селета ягад не будзе, ды памыліліся. Чарніц было столькі, што аж цямнела ў вачах.
Знойдзеш лапіну, сагнешся, пачнеш шоргаць буйныя, зпешчаныя лiпеньскiм сонейкам ягады, кiнеш позiрк у бок, а ў дзвюх шагах побач ягады яшчэ буйнейшыя, яшчэ прыгажэйшыя. Кiдаешся туды. Шорг, шорг… А вунь на пагорку зусім лісця з-за ягад не бачна. Ты туды. А там у яміне пад ялiнай іх яшчэ больш…
Так і скокаеш па лесе, шукаючы, дзе ягады паболей, ды папрыгажэй.
Гадзіны з дзве пабегаеш, потым плюнеш, сядзеш на адным месцы і нетаропка набярэш свой посуд, лаячы сябе за тое, што дарма страціў час, бегаючы па балоце.
Сонца яшчэ не перакулiцца за поўдзень, а ты ўжо цягнешся дадому з поўнымі ведрамі. Хаця, якое там дадому! У тое лета зрэдку хто даносіў лясны скарб да хаты. Па большай частцы накiроўвалiся адразу да Вуcцiнавiча. Той абсталяваў стары сарайчык пад прыемны пункт, дзе i прымаў ягады – чарнiцы, бруснiцы, журавiны. І сыпалісь ў пластыкавыя скрынкі ягады, перамешаныя з лiсцем i сасновымi хваiнкамi, абагрэтыя сонейкам i чалавечымi рукамi. І нiхто не шкадаваў сваiх намаганняў. Было чаго! Яшчэ назбiраем. Ды i навошта сабе столькi? Яшчэ з мінулага лета ў падвалах стаяць некранутыя слоікі з варэннем, кампотамі. Чарнiцы ж не вiшнi, не клубнiцы. Ахвотчыкаў на iх мала.
Вось і неслi ягады адразу на нарыхтоўчыя пункты. Грошы напачатку там давалі невялікія, але ж лiшняя капейка ў гаспадарцы не перашкода. Ды i чымсцi трэба было заняць рукi, пакуль на гародах раслi, зелянелi, налiвалiся, чакалi свайго часу бульба, морква, буракi.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: