Лявон Карповіч - Маё мястэчка Луна-Воля

Тут можно читать онлайн Лявон Карповіч - Маё мястэчка Луна-Воля - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: Историческая проза. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Лявон Карповіч - Маё мястэчка Луна-Воля краткое содержание

Маё мястэчка Луна-Воля - описание и краткое содержание, автор Лявон Карповіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
Кніга паўстала як краязнаўчыя артыкулы аб цудоўным мястэчку з цікавай старажытнай гісторыяй, амаль невядомай яго жыхарам.Забытыя і напаўзабытыя падзеі, зьвязаныя з мястэчкам Луна-Воля, складаюць зьмест кнігі. Але не толькі яны. Бо тое, што адбываецца на нашых вачах, праз некаторы час становіцца гісторыяй, якая не толькі мае ўласьцівасьць забывацца, але якую вельмі часта стараюцца зьмяніць. Таму гісторыю варта фіксаваць сучасьнікамі і сьведкамі падзей

Маё мястэчка Луна-Воля - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Маё мястэчка Луна-Воля - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Лявон Карповіч
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вобраз роднай зямлі ў кожнага чалавека свой, адметны, непаўторны. У ім колеры і пахі, гукі і мроі, факты гісторыі і ўласныя перажываньні. І гэты вобраз становіцца пэрлам толькі для таго, хто не парваў сваіх каранёў, чые пачуцьці асьветлены любоўю.

Кожнай жывой істоце неабходна ведаць свой дом. У кожнага з нас ён ёсьць. Разам у ім жывуць нашыя родныя і ўтвараюць сям’ю. Побач у сваіх дамах жывуць суседзі. Усе мы жыхары Беларусі жывём у доме-краіне Рэспубліцы Беларусь. Беларусь мае сваіх суседзяў, тыя – сваіх, і ўсе людзі жывуць у доме – плянэце Зямля.

Каб дом быў добрым, людным, прыгожым, неабходна берагчы яго, клапаціцца аб ім, любіць яго. Каб любіць вялікую Зямлю, неабходна спачатку палюбіць невялікую яе частачку—Радзіму. Так як любоў да чалавецтва, праяўляецца праз любоў да блізкіх, так любоў да Зямлі праяўляецца праз любоў да месца, у якім жывеш.

Як часта можна пачуць выказваньне: «Ад мяне нічога не залежыць. А вёска наша нікому не патрэбная». Гэта дакладна тое, аб чым мараць, над чым працуюць ворагі Беларусі, каб так думала большасьць.

Кажуць, што мы, беларусы, гістарычна малады народ. Каля 1000 гадоў таму назад у нас адбыўся культурны выбух. Практычна адначасова ўзьніклі гарады, пісьменнасьць, дзяржава, распаўсюдзілася хрысьціянства. За вельмі кароткі час нашы продкі вышлі з гістарычнага нябыту і стварылі вялікую магутную цывілізаваную дзяржаву, якая стала культурнай зьявай Эўропы…

Сэрцам эўрапейскай культуры былі гарады. Беларускія гарады карысталіся Магдэбурскім правам, мелі самакіраваньне і вольнае саслоўе, былі цэнтрамі гандлю, рамесьніцтва, адміністрацыі і рэлігіі, станавіліся духоўнымі і культурнымі цэнтрамі народу. Але для гэтага паміж гарадамі і астатнім людам, вясковым, павінна была існаваць надзейная сувязь. У сярэдневяковай Беларусі, гэта значыць у Вялікім Княстве Літоўскім гэтая сувязь ажыцьцяўлялася праз славутыя беларускія мястэчкі. Мястэчка было цэнтрам кіраваньня і парафіі.. Тут былі і царква, і касьцёл, і сынагога. Тут жылі ня толькі сяляне, але і гандляры, мяшчане і рамесьнікі, былі крама, школа, аптэка, шпіталь, пошта, кляштар і палац. У мястэчку існавала галоўная гандлёвая плошча і рынак. Мястэчкі мелі самакіраваньне, магдэбурскія гербы і вольных жыхароў. Мястэчкі разьмяшчаліся на адлегласьці 12—16 км адно ад другога… Жыхар любой вёскі ў любы час мог у разе патрэбы на працягу адной – дзьвюх гадзінаў трапіць у мястэчка. У мястэчку адбываўся культурны абмен паміж горадам і вёскай.

Каб разарваць культурны ланцуг расейскія акупанты ліквідавалі ня толькі гэту важнейшую функцыю мястэчак, але і саму назву, ператварыўшы іх у «дзярэўні» або ў «гэпэ» («городские посёлки»). А ў 1964 годзе быў распрацаваны плян ліквідацыі на Беларусі вясковых паселішчаў, дзе яшчэ захоўвалася беларуская мова і жыла беларуская гістарычная памяць. «Працэс» працягваецца. Цяпер былым мястэчкам надаюць абразьлівую і недарэчную назву «агрогородок».

Ідзе змаганьне і, каб зрабіць асэнсаваны выбар, паспрабуем прыадкрыць пліты памяці роднай зямлі, на якіх пыл многіх вякоў. Прыадчынім, каб ніхто па легкадумнасьці або невуцтву недасьведчанасьці, ня плюнуў на пліту памяці, незнарок зачапіўшыся за яе ў сваім неасэнсаваным мітусьлівым бегу па пакутных дарогах жыцьця. Бо той, хто плюне на памятныя знакі мінулага, здольны плюнуць на ЧАЛАВЕКА, на МАЦІ, на АЙЧЫНУ… Тысячы год жыве памяць людзкая, каб папярэдзіць разумных і неразумных, злых і добрых: асьцярожна, тут жыве наша з вамі ГІСТОРЫЯ.

Мястэчкі, як людзі: у кожнага свой твар, свой характар свой лёс. Гісторыя мястэчка—далёкая і блізкая—вартая засьведчаньня ў дакумэнтах, летапісах, творах. Узрост мястэчка – прадмет гонару для местачкоўцаў.

Кожнае пакаленьне разумее гісторыю па-свойму, бо ў кожнага пакаленьня сваё разуменьне ЧАСУ.

Паспрабуем зазірнуць у тоні ЧАСУ і, калі ўдасца, убачым і «простых» людзей, якія сваімі мазалямі кармілі яснавяльможнае шляхецтва, а на плячах сваіх трымалі дзяржаўны падмурак. І тых, хто жыцьцём і кроўю баранілі родны край, бо ён належаў ім, а яны—яму. І тых, каму выпала стаяць на вяршыні ўлады, каб служыць народу і Айчыне. Не мінем і тых, хто аказаўся падманутым, не мог разабрацца ў хітраспляценьнях варожага лябірынту, і тых, хто ў здрадзе шукаў і шукае асабістую выгаду, прадаўшы ворагу і мінулае і будучыню і душу. І тых, у каго сілком адабралі памяць і зрабілі манкуртамі. Бог усім судзьдзя.

Знайма толькі, калі ёсьць яны-носьбіты і ахоўнікі вечнага Духу Любові да Літвы-Беларусі, верныя рыцары яе «Пагоні» і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга, яму ня згаснуць і шляху нашаму не зарасьці быльнягом забыцьця.

«Мы здалёк убачылі свабоду,

І яшчэ ня вырваліся з пут.

Божа, не дадай майму народу

Пошасьці, нязгоды і пакут».

Генадзь Бураўкін.

Спачатку быў лёд

Неўміручасьць даўніх пакаленьняў,

Водгульле мінулага быцьця,

мы – як сьведкі вашага істненьня,

Ваш далейшы паясок жыцьця.

Ларыса Геніюш

Пачатак

У апошнія 5 мільёнаў гадоў на мясьціну, дзе мы жывём 5 разоў насоўваліся і адступалі ледавікі. Апошні раз ледавік пакінуў нашу мясцовасьць 14 тысяч гадоў таму назад. Разам з ледавіком адышлі холадалюбівыя жывёлы, найважнейшыя для першабытных людзей – мамант і валасаты насарог. Паляваньне на гэтых волатаў забясьпечвала людзей ежай, скурай для адзеньня і жытла, вялікія косьці таксама выкарыстоўваліся ў будаўніцтве, з меншых рабілі прылады працы і ўжывалі як паліва. Таму людзі вандравалі сьледам за мамантамі, якія вандравалі за ледавіком. Першымі паляўнічымі на мамантаў былі нэандэртальцы. Так іх назвалі вучоныя па назьве мясцовасьці, дзе знайшлі іх жытло. Па невядомай прычыне 40—35 тысяч гадоў таму назад нэандэртальцы поўнасьцю зьнікаюць. І каля 26 тысяч гадоў да новай эры (да Нараджэньня Хрыстова) на тэрыторыі сучаснай Беларусі ўжо знаходзіліся краманьёнцы – другая галіна першабытнага чалавека. 10 тысяч гадоў таму назад заканчваецца ледавіковая эпоха. Валасаты насарог і маманты зьнікаюць. Асноўным аб’ектам паляваньня становіцца паўночны алень. Кліматычныя зьмены холаду і цяпла прымушаюць людзей прыстасоўвацца, вынаходзіць спосабы захаваньня жыцьця, робяць іх больш разумнымі і ўмелымі. Яны выраблялі прылады працы з дрэва, косьці, крэмню, палявалі на дзікіх коней, першабытных быкоў, аленяў, пясцоў, умелі рабіць сякеры, цёслы, глянцавальнікі, іголкі, нават тлушчавыя сьвечкі, вынайшлі лук і стрэлы.

7—6 тысяч гадоў да нашай эры вызваленыя ледавіком землі заняў лес – бярэзьнікі і хвойнікі, а пры пацяпленьні сталі расьці дубы, вольхі, асіны, арэшнік. Зьяўілася многа расьліннай ежы: лясных і вадзяных арэхаў, жалудоў, каранёў, грыбоў, ягад. Каб іх захоўваць патрэбен быў посуд, які сталі рабіць з гліны. Лес засялілі высакародны алень, тур, зубар, ласі, дзікі, казулі, мядзьведзі, птушкі. У рэках і азёрах было шмат рыбы, баброў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Лявон Карповіч читать все книги автора по порядку

Лявон Карповіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Маё мястэчка Луна-Воля отзывы


Отзывы читателей о книге Маё мястэчка Луна-Воля, автор: Лявон Карповіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x