Василь Быков - Адна ноч (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Василь Быков - Адна ноч (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Василь Быков - Адна ноч (на белорусском языке)

Василь Быков - Адна ноч (на белорусском языке) краткое содержание

Адна ноч (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Василь Быков, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Адна ноч (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Адна ноч (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Василь Быков
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Iван! Iван! Ком!

I памкнуўся скочыць, каб бегчы туды, куды звалi яго таварышы.

- Стой! - не так гучна, але з няскоранай рашучасцю прамовiў Валока. Стой!

На момант на немцавым твары мiльганула разгубленасць, нават боль, а можа, спалох, затым ён узмахнуў у паветры рукамi i знiк па той бок руiн.

Валока таксама на момант быццам самлеў, разгубiўшыся ад такой нечаканасцi, а затым, не зважаючы на сваю знямогу, прыпадаючы на рукi, бягом кiнуўся наверх, туды, дзе знiк Фрыц.

Хагеман далека не адбег, вулiца таксама скрозь была завалена рэшткамi дамоў, i ён пералазiў цераз цагляныя глыбы якраз пад тым месцам, дзе з'явiўся Валока. Насупраць, па-над чыгуннай агароджай скверыка, адстрэльваючыся i прыгiнаючыся, беглi немцы.

- Стой! - крыкнуў Валока, убачыўшы яго. - Фрыц! Стой!

Немец аж скалануўся ад яго голасу, прыўзняў галаву - твар яго, здалося Валоку, зморшчыўся, нiбы ад болю. I немец на момант спынiўся, зiрнуў на байца, затым - на скверык, дзе немцы - усе, колькi iх было, - прымарудзiлi хаду, некаторыя выпрасталiся, здзiўлена ўгледзелiся ў iх двух. Але гэта толькi на iмгненне. Зараз жа там загаварылi, i зычны камандзiрскi голас, як бiзуном, ляснуў па руiнах:

- Хагеман, ком! Шыссен!

Фрыц кульнуўся цераз глыбу, што перагароджвала яго шлях да сваiх, а Валока, адчуўшы, што зараз усе скончыцца, але ўжо не думаючы пра сябе, а толькi з усяе свае ўпартасцi не жадаючы аддаць ворагам гэтага чалавека, стрыкнуў па-над iм чаргою. Кулi з пералётам i недалётам у розных месцах абсыпалi навокал яго руiны.

Тады немец яшчэ раз ускочыў, крутнуўся, зiрнуў угору на Валоку - у яго вачах адбiўся ўжо страх i азвярэлая лютасць чалавека, у якога не было выйсця. Баец, сцяўшыся, упаў мiж ламачча, не зводзячы з немца позiрку, i ўбачыў, як той лiхаманкавым рухам выхапiў нешта з кiшэнi, iрвануў другою рукой i, коратка размахнуўшыся, шпурнуў у яго. Яно, гэтае невялiкае i iмклiвае, чорнаю птушкай мiльганула ў ранiшнiм небе i, не даляцеўшы да Валокi, гулка-коратка шчоўкнула.

"Граната!" - чамусьцi са спазненнем блiснула здагадка, i Валока, адчуўшы канец i не маючы нi сiлы, нi якое магчымасцi ўратавацца, iрвануў да пляча аўтамат.

Чаргi ён, невядома чаму, не пачуў, у нейкую долю секунды згледзеў толькi, як апруцянела хiснуўся Фрыц Хагеман, i ў той жа час вышэй ад Валокi, ударыўшыся ў прасценак, аглушальна рванула граната. Гарачы iмпэтны ўдар сцебануў яго па плячы, i зараз жа ўсё патанула ў пыле, якi ўдушлiвым воблакам накрыў байца.

Пыл яго i выратаваў.

Валока адчуў, як немцы ўдарылi з аўтаматаў, некалькi куль раскрышыла цаглiны побач, але ён, прыгнуўшыся, з раптоўным спрытам iрвануўся назад, упаў, ускочыў зноў, перакацiўся цераз вялiкi зломак, аббег глыбокую варонку, з якой яны толькi што вылезлi, i, запаволiўшы хаду, выбраўся з руiн на закiданы друзам падворак. Па дарожцы, вымашчанай бетоннымi плiткамi, дабег да шнурка нейкай калючай загарадзi, прадраўся праз яе гушчар i, падлезшы пад прадраную драцяную сетку, апынуўся ў нейкiм вузенькiм незнаемым правулку.

Яго адразу ледзьве не збiлi з ног хлопцы-аўтаматчыкi. Гучна ляскаючы падэшвамi, яны шалёна беглi некуды, - мабыць, напярэймы тым немцам, што адступалi ля сквера. Заднi страхавiта зiрнуў на яго скрываўленую галаву, але змоўчаў, не сказаў нiчога. Ён быў знаёмы, гэты хлапец з рабацiнкамi на пераноссi i яснымi насцярожанымi вачмi, але Валока не здолеў прыпамятаць, дзе ён бачыў яго, i адчуў, як забалела параненае плячо.

Правулак быў вузенькi i зусiм пусты. Валока паглядзеў у адзiн канец яго, у другi i, сцяўшы пад пагонам рассечанае асколкам плячо, хiстаючыся, пайшоў туды, адкуль беглi аўтаматчыкi. Угары, у ясным вясновым небе, бахала, сiпела, калацiлася гулкае рэха бойкi.

"Што ж гэта? Як жа гэта?" - толькi цяпер акрэслiлася ў яго галаве яшчэ няўцямная думка-здзiўленне. Узрушаны i змардаваны, ён нечага нiяк не мог сцямiць цi, можа, не мог чагосьцi ўспомнiць - разгарачаным нутром ён толькi адчуваў, што сталася вялiкая, яшчэ не ўсвядомленая да канца несправядлiвасць, перад магутнаю сiлай якой i ён, i Фрыц Хагеман былi бездапаможнымi. I яму было вельмi пакутна ад таго i хацелася завыць ад крыўды, якая ашчаперыла i душыла яго.

1961 г.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Василь Быков читать все книги автора по порядку

Василь Быков - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адна ноч (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Адна ноч (на белорусском языке), автор: Василь Быков. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
даша
2 марта 2024 в 20:02
круто, спасибо большое, теперь я знаю на одно произведение больше
x