Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)
- Название:Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Владимир Дубовко - Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) краткое содержание
Пялёсткi (апавяданнi на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Адзiн наш жыхар, Мацей Юц, замест абраза схапiў качаргу. З ёй i стаяў, укленчыўшы, на панадворку.
Тым часам паветраны шар адагнала ад нашай вёскi ў канец поля, пад Манькавiчы. А было ж там урочышча, якое звалi Гарэлым балотам. Чаму Гарэлым? Бо калiсьцi хлопцы, пасвячы конi, упалiлi торф на тым балотцы. Гарэла яно гады, пэўна, два, зiмой i летам. Калi торф выгараў, увесь верх, разам з лесам, абрушыўся ў тую выгарыну. Толькi верхавiны дрэў засталiся на ўзроўнi зямлi. Таму i пайшла ў нас назва - Гарэлае балота.
Пакруцiўшыся над гэтым урочышчам, канец каната зачапiўся за нейкую верхавiну, пасля чаго шар павольна апусцiўся на дол.
Павылазiўшы са свайго каша, аэранаўты забралi свае прылады, трубу i прыйшлi пехатой у нашу вёску, каб адпачыць i падсiлкавацца. Прыйшоўшы ў вёску, яны i пабачылi, якое там адбываецца багамолле. Тут адзiн "анёл боскi" i пачаў лаяцца, ды так, як да таго ў нас нiхто нiколi не лаяўся. Пры тым ён усё пытаўся:
- Чаму вы за канат не цягнулi?
Тады толькi ўсе зразумелi, што гэта нiякiя не анёлы, калi так добра ўмеюць сварыцца. Сталi ўсе па адным уставаць, заносiць у хаты абразы. Так пачаўся, так i скончыўся "страшны суд" у нашай вёсцы. Але не канчаўся ён доўга для таго дзядзькi Мацея, якi жыў у канцы вёскi. Вясковыя дуронiкi, пабачыўшы здаля дзядзьку Мацея, кленчылi на зямлю, узяўшы ў рукi якiя кiйкi. Гэта нагадвала тое, як Мацей калiсьцi стаяў, укленчыўшы, з качаргой у руках.
Бацькi ды наогул старэйшыя людзi-суседзi за такiя камедыi не хвалiлi дуронiкаў, а давалi або пугай пад лыткi, або жыгучкай у штаны. Сапраўды, чаго ж там выскаляцца са старога: не адзiн ён тады настрашыўся. Уся грамада страху мела больш, чымсьцi трэба...
Незапрошаныя вiзiцёры
Сучасныя юныя чытачы i, праўду кажучы, многiя дарослыя людзi, не ведаюць, не ўяўляюць сабе, як цяжка было ў перадрэвалюцыйным часе знайсцi якую добрую кнiжку для чытання. Вясковыя дзецi бачылi фактычна толькi адны школьныя падручнiкi, ды i тых было небагата: кнiга для чытання, задачнiк i "закон боскi". Бiблiятэк для рабочых i сялян, асаблiва ў сельскай мясцовасцi, не было нiдзе нiводнай. Паны мелi ўласныя вялiкiя i багатыя бiблiятэкi ў сваiх палацах, але туды простых людзей нiхто не дапускаў. Ды i большая частка кнiг у панскiх бiблiятэках была на замежных, не зразумелых нашаму народу мовах. Адзiныя даступныя кнiжкi, якiя прадавалiся па капейцы за штуку на ўсiх кiрмашах i фэстах, гэта казкi пра Баву Каралевiча, Еруслана Лазаравiча i падобныя да iх. Толькi напярэдаднi рэвалюцыi пачалi з'яўляцца iншыя танныя выданнi, галоўным чынам, маленькiя апавяданнi Льва Талстога.
Нас, дзяцей, цiкавiлi кнiгi ўсялякiя. Нам дужа хацелася даведацца, якiя краiны ёсць на свеце, якiя там людзi i як жывуць. Аб тым, што ў тых краiнах жывуць не так, як у нас, мы добра ведалi ад сваiх землякоў, якiя ездзiлi на заработкi ў Амерыку i ў iншыя краiны. А потым мы сяды-тады бывалi ў князеўскай аранжарэi - велiзарнай i багатай пабудове, дзе бачылi, напрыклад, пальмы, метраў па пяць-шэсць вышынёй, бачылi пярцовае дрэва, бачылi незлiчоную колькасць розных кветак трапiчных краiн, з дзiвоснымi формамi, колерамi i пахам. А садоўнiк, чалавек вельмi культурны i добры, расказваў нам пакрысе пра кожную з тых краiн...
I вось даведалiся мы аднойчы ад княгiнiнага кухара Караля, што ў палацы ёсць вялiкi пакой-кабiнет нябожчыка-князя, а ў iм усе сцены застаўлены вялiзнымi шафамi, а ў тых шафах - кнiгi, кнiгi, кнiгi... Папера ў тых кнiгах, як скура, вырабленая. Аздоблены яны i золатам, i срэбрам, i ўсiмi колерамi, якiя толькi ёсць на зямлi i на небе... Сама княгiня iх, бадай, не чытае. А больш нiкому не дазволена браць кнiгi ў рукi. Толькi адна глухая пакаёўка, панi Марцэля, якая i пры князю там усё даглядала, зрэдку заходзiць у той пакой i выцiрае пыл са сталоў i з палiц. А яшчэ стаяць там зробленыя з каменя, з мармуру, статуi тых людзей, якiя пiсалi кнiгi для князеўскай бiблiятэкi. Яны i вартуюць цяпер гэтыя кнiгi, праганяюць усiх, хто не ўмее з iмi абыходзiцца... I гэта не ўсё. Пасярэдзiне таго пакоя - высокае крэсла на кольцах, у якiм князя вазiлi да стала, па пакоях, бо ў апошнiя гады свайго жыцця хадзiць ён не мог... Людзi цiхенька казалi, што гэта лёс князя пакараў за тое, што, быўшы царскiм мiнiстрам унутраных спраў, ён вельмi многа нявiнных душ загубiў, пазаганяў на катаргу або i на шыбенiцу паслаў...
Паслухаўшы такiя апавяданнi старога Караля, - вясёлага дзеда з доўгiмi сiвымi бакенбардамi, мы не маглi нi спаць, нi есцi, так нам захацелася пабываць у той цудоўнай бiблiятэцы i самiм паглядзець на дзiвосныя кнiгi. Адно нас толькi бянтэжыла i непакоiла - наяўнасць каменных вартаўнiкоў. Як iх улiтаваць i схiлiць на свой бок?
Але хто ж гэта "мы"? Мы, невялiчкая кампанiя дзяцей, якiя жылi ў маленькiм сяле Манькавiчах: два фельчаравы сыны, два мае браты i тры сыны мясцовага крамнiка Моўшы.
Пакрысе склалi мы поўны аператыўны план свайго паходу. Самае галоўнае каб трапiць у палац у часе адпачынку, калi сама княгiня адпачывала на канапе i нiкому з чалядзiнцаў не дазволена было хадзiць праз пакоi.
Падабраўшыся да самага палаца, мы пазалазiлi на высокi балкон-тэрасу, фактычна - на другi паверх. Спрыяла гэтаму тое, што ўвесь балкон быў апавiты дзiкiм вiнаградам. З гэтай тэрасы мы трапiлi адразу ў вялiзную залу, у хараство, не бачанае намi. На столi, на сценах былi вырабленыя з белага каменя кветкi, лiсце, постацi людзей, i малых i дарослых, i мужчын i жанчын, але, бадай, зусiм распранутых. Толькi на некаторых былi нiбы лёгкiя нажутачкi, а то i проста як бы хусцiначкi. Гэта нас дужа здзiвiла. Мы паспрабавалi нават растлумачыць такую акалiчнасць: мабыць, горача ў iх, вось яны i параспраналiся. Уразiла нас яшчэ падлога. Чулi мы даўно, што паркет у палацы нацiраюць пчалiным воскам. Але ж адно слухаць, а другое бачыць: мы проста падалi на гэтай падлозе, як зiмой на возеры, да таго яна была слiзкая. Апрача ўсяго, мы, як у люстэрку, адлюстроўвалiся тут... Але ж далей, далей! Мы прыйшлi не на княгiнiнай падлозе коўзацца, а кнiгi чытаць.
З гэтай залы было некалькi дзвярэй. На наша шчасце, мы адчынiлi дзверы не насупраць балкона, - бо якраз трапiлi б у той пакой, дзе адпачывала княгiня, а на правую руку i выйшлi ў доўгi калiдор. У гэтым калiдоры было, пэўна, дзесяцера дзвярэй у розныя пакоi. Мы, iдучы калiдорам, адчынялi па чарзе дзверы ў кожны пакой, але не заходзiлi ў iх, бо для нас там не было нiчога цiкавага: сталы, ложкi, карцiны... I вось, нарэшце, прачынiлi мы дзверы ў якi шосты або сёмы пакой.
Божухна! Праўду, шчырую праўду казаў нам сiвы Кароль! Шафы, шафы, шафы i ўсе са шклянымi дзверцамi, ды ад падлогi да самай столi... Нават памiж вокан знадворнай сцяны шафы, шафы... I ва ўсiх жа шафах - кнiгi, кнiгi, кнiгi... Мала таго, на некаторай адлегласцi ад шафаў вялiкiя стосы кнiг проста на падлозе. Гэта, мабыць, тыя, для якiх не знайшлося месца ў шафах. А на высокiх упрыгожаных слупках-тумбачках каменныя вартаўнiкi - сталыя людзi, з мудрымi, высокiмi лбамi... Пакланiлiся мы iм - маўчаць. Падышлi да шафаў, азiрнулiся на iх - не чапаюць нас, не кратаюцца.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: