Алесь Аркуш - Прысуд валадара (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Алесь Аркуш - Прысуд валадара (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Алесь Аркуш - Прысуд валадара (на белорусском языке) краткое содержание

Прысуд валадара (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Алесь Аркуш, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Прысуд валадара (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Прысуд валадара (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Аркуш
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аркуш Алесь

Прысуд валадара (на белорусском языке)

Алесь Аркуш

Прысуд валадара

Iшоў суд. Дакладней, скандальнае разьбiральнiцтва сканчвалася. Апошнi дзень абяцаў быць цiкавым. Нiхто не сумняваўся ў вiнаватасьцi падсуднага. Злачынства, якое ён зьдзейсьнiў, шакавала грамадзтва. Сьвет бачыў на сваiм вяку процьму брыдоты, але гэткай... Доказы вiнаватасьцi былi настолькi вiдавочнымi, што не патрабавалi працяглага судовага разгляду.

Апошняе слова мусiў сказаць бацька падсуднага. Калi б ня ён, магчыма, нiхто i не наладжваў бюракратычных, пыхлiвых паседжаньняў - з парыкамi, сьведкамi, судовымi прысяжнымi, абаронцамi, абвiнаваўцамi, па ўсiх казённых правiлах i законах. Яго б закiдалi камянямi, утапiлi б у бочцы з памыямi, засiлiлi б хвастом асла, зьдзёрлi б скуру, укрыжавалi... Наўрад цi ён уваскрос бы па прыкладу пана Езуса.

Такое не даруецца.

Аднак бацька вельмi любiў сына. Усе памяталi, як ён першы раз дараваў улюбёнаму неслуху. Нiхто ў горадзе тагды не абурыўся ўголас, не запатрабаваў разьбiральнiцтва i кары. Пляткарылi жанкi, з гiронiяй узгадвалi пра тое мужчыны. Зьдзiўлялiся з валадара, такога суворага i бязьлiтаснага да iншых, нават да крэўнiкаў. Сваiм учынкам сын зьняважыў бацьку пры сьведках, дзёрзка i груба. Калi б зрабiў гэткае хто iншы... О, няшчасны! Кара не затрымалася б нi на хвiлiну. Сьведкi здарэньня пераказвалi: як пачырванеў твар валадара, як мёртва ўчапiлiся ягоныя пудовыя далонi ў сьпiнку фатэля, як пачуўся гартанны хрып... Бацька дараваў. Ён перасiлiў сябе, загасiў полымя гневу, праглынуў абразу як нешта гiдкае, але неатрутнае, роднае...

Усе памяталi тое здарэньне. Таму ў горадзе панавала насьцярожлiвае чаканьне. Людзi патрабавалi суду, але не былi ўпэўненыя ў правасудзьдзi. Учынак сына гэтым разам быў такi блюзьнерскi, такi агiдны i грахоўны, што зацьмiў усе папярэднiя вырабленьнi паўналетняга "вiсуса". Бруднае злачынства разбуральна ўзьдзейнiчаў на жыцьцё места, як кропля атруты, што выпадкова патрапiла ў калодзеж. Месьцiчы адчувалi небясьпеку, незразумелую, мэтафiзычную - не ад чужынскае навалы, не ад стыхii прыроды, не ад заразьлiвае пошасьцi. Нейкая, нябачная воку, дэструкцыя, iржа, гнiеньне... Наблiжэньне распаду... Гэта закранала лёс кожнага. Гэта пужала i прытупляла страх перад уладай.

Людзi патрабавалi суду.

Нiхто ня слухаў абвiнаваўцаў. Нiхто ня слухаў абаронцаў. Людзi чакалi выратаваньня.

Абвiнавачаны ня ўтойваў свайго ўдзелу ў гнюсным учынку. Ён зьдзекваўся над усiм: над богам i людзьмi, над праўдай i маной, над справядлiвасьцю i беззаконьнем, над зямлёй i небам. Ён па-акторску дэманстраваў сваю беспакаранасьць. Бязьмежнае нахабства блюзьнера паралiзоўвала людзей, прыдушвала незварушнай роспаччу.

Людзi вагалiся: або прымiрыцца з несправядлiвасьцю i фаталiстычна чакаць наканаванага канца, або паспрабаваць ратавацца ўласнымi вымогамi.

На другi дзень разьбiральнiцтва ў суд прыйшоў чалавек з плякатам: "SUMMOS CUM INFIMIS PARI JURE SUNT"*. Сьмельчака вывялi з залi i больш яго нiхто ня бачыў.

* Перад законам усе роўныя. (Лац.)

Назаўтра ўсе сьцены горада былi сьпiсаныя словамi старажытнай мудрасьцi.

...Тантал вырашыў выпрабаваць багоў. Няўжо яны такiя пранiклiвыя, як выдаюць наўсяж?! Няўжо прыдуманае, прытрызьненае немагчыма ўвасобiць у жыцьцi, няўжо нельга рабiць "як хачу"? Тантал з халодным сэрцам, нiбы пеўня, забiў свайго сына Пэлопса, згатваў зь яго страву i прынёс на пачастунак багам. Ён не даваў веры найвышэйшай пранiклiвасьцi. Хто можа пачуць ягоныя думкi? Хто можа падгледзець ягоныя таемныя ўчынкi? Калi ты сам-насам - ты i ёсьць адзiны сьведка, лiчыў ён. Цi ёсьць адзiнота? Цi ёсьць таямнiца? Калi ты схлусiў i нiхто гэтага не дазнаўся, цi ёсьць твая хлусьня праўдай?

Бывай Тантал!

Аiд не гаспадар - ён Пан i Бог,

Ён сустракае кожнага абдымкам,

Ягоная гасьцiннасьць - хiтрыкi пракуды,

Дзiця - якому безьлiч год.

I ты, ахвяра ўласнага нахабства,

Вар'ятам аглядаеш сьвет фантомаў,

Зьняверлiвы ва ўсiм, ва ўсiх,

Бывай Тантал!

...Булановiч загарнуў кнiгу. Ходзiкi паказвалi другую гадзiну ночы. Хацелася пiць. Босымi нагамi ён патупаў на кухню, пачарпнуў конаўкай з металёвага вядра i прагна, вялiкiмi глыткамi, пачаў глытаць ваду. Халодная вадкасьць наструнiла цела i ён адчуў нэрвовы ток у правай скронi.... Пазаўчора ад гэтай мiлай жанчыны ён даведаўся такое, што другi дзень прымушала яго зноў i зноў вяртацца ў думках да страшных калiзiй пачутага. Штучным сюжэтам кнiжнага аповеду ён паспрабаваў перахiтрыць уражлiвы мозг - з гадзiну вадзiў вачыма па радках кнiгi, ды толькi яшчэ больш разьвярэдзiў душу.... Адмовiцца ад бацькi i прадаць брата, калi той прасiў дапамогi i свой лёс, без ваганьняў, даручыў сястрыцы! Дзе тут здрада, а дзе партыйны абавязак? Хто вораг, а хто не? I што такое суд?

Булановiч уступаў у супярэчлiвасьць з рэчаiснасьцю. Нiчога не замiнала яму рабiць партыйную кар'еру. Ордэнаносьбiт, удзельнiк грамадзянскай, з рабочых, меў адукацыю i практычны розум, хапаў усё на ляту. Такiя людзi патрэбныя новай уладзе. Аднак дзяцюк выразна адчуваў, што нешта ў сярэдзiне супрацiўляецца сацыяльнаму паклiканьню. Нешта нашэптвае, папярэджвае. Булановiч злаваўся i з падвойным iмпэтам браўся за партыйную справу. Новае жыцьцё, якое зацягвала як вiр, на вачох рабiлася цiкавейшым, больш дынамiчным. Сяброўскiя бяседы зь вiном па вечарох, тэатар i кiно ў кампанii з разумнымi, прывабнымi жанчынамi, мiлосныя прыгоды, а днём - калатнеча грамадзкiх справаў па ўсталяваньнi новых адносiнаў мiж людзьмi, адносiнаў братэрства i роўнасьцi. Дзень пралятаў як сон. Рэальнае жыцьцё пачыналася ўвечары. Яно замаруджвалася, як хада шыкоўнага мiжнароднага цягнiка ля соннай станцыi. Лагаднеў бег шалёных хвiлiнаў. Жыцьцё, якое пачынала факусавацца на дробных дэталях, набывала вабнае, юрлiвае аблiчча. Вярталася ўласнае "я", з патаемнымi жаданьнямi, патрабаваньнямi цела i маладой крывi. Булановiч цiхай насьмешкай сустракаў чарговую параду бацькоў - не затрымлiвацца з жанiцьбай. Разьмяняць свой вольны статус на хамут сямейных клопатаў? Не! Яшчэ пасьпеецца. Ён пачаў успрымаць бацькоў, як малых дзяцей, якiя не разумеюць мудрагелiстасьцi i шматаблiчнасьцi цяперашнiх дарослых дачыненьняў. Iх клопаты выглядалi дробненькiмi i архаiчна-патрыярхальнымi. Пэрспэктыўны малады партыйны функцыянэр жыў асобна ад бацькоў, таму няхiтрая апека блiзкiх не раздражняла Белановiча. Наадварот, яму самому падабалася дапамагаць старым - i харчамi, i парадамi адносна прыстасаваньня да новых парадкаў.

Час ад часу, калi апаноўвала бессань, Булановiч заплюшчанымi вачыма да драбнiцаў разглядваў адваротны бок Месяца цяпершчыны. У дзяцiнстве, падчас вучобы ў народным вучылiшчы, ён захапiўся чытаньнем, чытаў дзень i ноч, падарожнiчаў зь героямi кнiгаў па далёкiх, дзiўных краiнах, рабiўся сьведкам неверагодных прыгодаў, у думках сягаў у вабнае, паўнавартаснае, шматколернае жыцьцё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Алесь Аркуш читать все книги автора по порядку

Алесь Аркуш - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Прысуд валадара (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Прысуд валадара (на белорусском языке), автор: Алесь Аркуш. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x