Якуб Колас - Кучаравае дрэва (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Якуб Колас - Кучаравае дрэва (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Якуб Колас - Кучаравае дрэва (на белорусском языке) краткое содержание

Кучаравае дрэва (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Якуб Колас, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Кучаравае дрэва (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Кучаравае дрэва (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Якуб Колас
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Колас Якуб

Кучаравае дрэва (на белорусском языке)

Якуб Колас

Кучаравае дрэва

Прысвячаецца З.Бядулю

Буйна-радасна, сакавiта-музычна шумела маладое лiсце на Кучаравым дрэве. У гэтым шуме пералiвалiся найдалiкатнейшыя тоны тае песнi, якую можна было б назваць песняю аднаўлення, бо была вясна, маладая, як пена разводдзя, прыгожая, бы свiтанне майскае ранiцы, поўная сiлы, радаснага парывання i таго няяснага адчування, што складае скарб i хараство моладасцi. А калi ранiцою на гэтым Дрэве спынялiся променi сонца, заляцеўшы сюды з недасяжных глыбiнь, яны развешвалi на вiльготным лiсцi мнагаструнную арфу. Па ёй перабягала дыханне лёгкага-лёгкага ветрыку, i струны яе дрыгацелi так пяшчотна-квола, што i самае тонкае вуха не магло расслухаць iх дзiвоснага звону. Можа, гэта была нават i не песня зялёнага лiсця, а мары-лятункi Кучаравага дрэва, бо як правесцi гранiцы мiж iмi? I толькi тады, калi хвалi ветру, абуджаныя тымi ж праменнямi сонца, мацней павявалi сваiмi лёгкiмi крыллямi над звонка-струннаю арфаю, голас яе чуўся выразна. У гэтай музыцы было жыццё вольных прастораў, шум пушчы, звон шырокiх лугоў, цiхае задуменне рачных заток, гутарлiвае iмкненне рачулак i рэчак, бо над усiм жа гэтым пралятаў чарадзей-ветрык, браў у свае празрыстыя хвалi ўсе гэтыя тоны i адбiваў iх на сваёй арфе. Сама ж песня зялёнага лiсця агортвалася ў невыказна прыгожыя чары адвечнай казкi зямлi, тае казкi, што ствараюць прырода i людзi. А ў гэтай казцы было вечна маладое каханне з яго радасцямi i неадлучным смуткам, смелае парыванне да вольнага жыцця i цiкавейшы свет лёгкакрылай фантазii, што не ведае нiякiх гранiц i снуецца ў недасяжных прасторах зямлi i неба.

Так шумела маладое лiсце на Кучаравым дрэве, так складала яно песнi на парозе вясны.

Шэптам задавалення шушукалiся суседнiя дрэвы i, адбiваючы тоны зялёнага лiсця на Кучаравым дрэве, неслi iх далей па лесе, аддавалi мурожнай траве на лузе, аксамiтным руням засеваў на полi i вечна рухлiвым хвалям рэк, а срэбраныя нiцi тужлiвага месяца пераносiлi iх у прасторы маўклiвага надзем'я.

Красавала вясна i дарыла шчодра вянкi, яснюсенькiм золкам завiвалася на ўсходзе, у блiскучай плынi купалася ў поўдзень, залатымi iскрамi залiвала захад i расплятала з сваiх цёмна-русых кос агнiстыя стужкi i развешвала iх на бязмежных нябесных прасторах... Красавала вясна i дарыла шчодра вянкi.

I шумела буйнае лiсце на Кучаравым дрэве, голасна шумела зялёнае. А ў гэтым шуме чулiся рытмы жыцця, сталыя аповесцi аб тым, што тварылася навакола "пад родным небам", "на зачарованых гонях". I цiша i громы пакiдалi сляды на струнах Кучаравага дрэва, i ў перамовах яго буйнага лiсця чуўся iх голас. Лашчыла лiсце ноч i разгортвала перад iм i чары свае, i таемнасць сваю, i тыя падзеi, што адбывалiся пад заслонаю змроку.

I сыходзiлiся русалкi чарадою пасядзець на карэннях Кучаравага дрэва i паслухаць шум лiсця. I лясун развешваў струны гусляў сваiх, каб пераняць песенныя чары зялёных лiстоў.

Гучна шумелi суседнiя дрэвы, гул задавалення бег ад вяршынi да вяршынi. Так разносiўся голас Кучаравага дрэва па лесе, так шумела буйнае лiсце ў росквiце вясны.

Але не адным толькi гэтым жыло Кучаравае дрэва. Можа, я не зусiм дакладна выкажу сутнасць яго прыроды, калi скажу, што дваiстым жыццём жыло Кучаравае дрэва.

Гайдалiся песнi яго на галiнках у лесе. Вечарамi i ў часе свiтання гэтым песням уторыў салавей, i ад звонкага дзiцячага смеху калыхаўся, дрыжаў ручаёк, расплываючыся срэбрам па лесе i слухаючы гэтыя песнi. А хто iх чуў, той казаў або думаў сабе: "Вось шчаслiвае дрэва! Эх, каб мне быць такiм!"

Так гайдалiся песнi на галiнках па лесе. Лес iх чуў, чула поле, i луг, i трава, i вада, i збожжа на полi, але цi ведаў хто аб думках Кучаравага дрэва?

А былi ў яго думкi, глыбока затоеныя, для чужых вачэй i вушэй непрыметныя i нячутныя. Часамi супакойвалiся яны i нiбы знiкалi зусiм, а часамi вiхрылiся, бы мяцелiца ў полi, i балючы след пакiдалi дзесь там, у глыбiнях, а сукрыта жылi i жылi. Хто iх ведаў? Хто iх чуў? Нiхто. Адчувала iх толькi само Кучаравае дрэва ды той вецер-лятун трохi ведаў. Ой, шмат чаго ведае ён! Недарма ж ён вiхрыцца па свеце. Нават голас былiнкi не мiне яго вуха.

Набяжыць гэты вар'ят-вецер, прыпадзе гарачаю шчакою да халоднага лiсця i пачне i пачне шалясцець-шапацець аб тых дрэвах, што параскiданы, як i гэтае дрэва, па ўсiх прасторах зямлi. У гэтым шэпце неспакойнага ветру чулiся дакоры тых дрэў i скарга iх на Кучаравае дрэва: i навошта яно так моцна зраслося з гэтым грунтам? I каму яно аддае гэты песенны дар? А для iх, для раднi, дзе i быў заложан гэты дар, што дае? Адзiн толькi водгук прыгожых песень, толькi водблiск агню, адны толькi iскрачкi з таго кастра, што гарыць для другiх.

Шумiць-шалясцiць неспакойны вецер, калыша буйнае лiсце. Многа гарчэчы ў гэтым шалясценнi беспрытульнага ветру.

Слухае Кучаравае дрэва, i постаць яго ахiнаецца ў цень. I шэпча яно ў адказ гэтым звадлiвым, горкiм дакорам:

- Ну, што ж. Так сталася. Я тут вырасла. Сокi гэтай зямлi, куды ўрасло маё карэнне, пералiлiся ў сэрца маё i ў думкi мае, i гучаць яны ў песнях маiх...

Эх, многа цяжкiх хвiлiн перажыло Кучаравае дрэва!

У глыбi, дзесь у нетрах гэтай глыбi, ёсць нiкому невiдочныя скрыжалi, а на iх запiсаны мукi i боль, аб якiх часам нiхто не ведае i не здагадваецца.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Якуб Колас читать все книги автора по порядку

Якуб Колас - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Кучаравае дрэва (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Кучаравае дрэва (на белорусском языке), автор: Якуб Колас. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x