Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Название:Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание
Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Я люблю вас, мама. - Слова гэтае вырвалася неяк само, ад жалю да яе. Галiна Адамаўна ўзняла на яго вочы, i яны вiльготна заблiшчалi. - I бацьку люблю. Вы для мяне самыя дарагiя людзi.
- Не трэба, Тарас, - цяжка ўздыхнула яна. - Твае адносiны да нас - адно, нашы адно да аднаго - другое.
- Вашы - нейкая дзiкая недарэчнасць. Вы паверылi паклёпу. Бацька расказваў... Паверце мне, мама. Я ж вам не вораг. Штодзень я бываю там... Я люблю Машу. Пасля Новага года мы пажэнiмся.
- Сур'ёзна? - У вачах яе блiснула iскрынка цiкаўнасцi.
- Хiба Соф'я Сцяпанаўна такая жанчына! Падумайце, колькi яна перажыла!
Галiна Адамаўна закрыла твар рукамi, заматала галавой:
- Не яна... Ты шмат чаго не ведаеш, Тарас. Ты галоўнага не ведаеш. Але, яна многа перажыла... Але хiба гэта дае ёй права?.. Хоць не яна... ён... Чаму ён хаваецца, падманвае? Навошта? Што я, такая дурная, подлая? Скажы, была я калi-небудзь прагная, скупая? У iх была дружба ў падполлi. Яму хацелася памагчы ёй. Калi ласка. Няўжо я не зразумела б, каб усё па-чалавечы? Цяпер ён папракае, што я не разумела яго, што ўвесь час думала пра яго бог ведае як... А што ён думаў пра мяне, калi пачаў хавацца? З грашамi... - Яна ўся перасмыкнулася. - За каго ён мяне лiчыў? Гэта не абраза? - выкрыкнула яна. Ён адчувае, калi абражаюць яго. А калi ён!.. Я перажыла ўсё, я перажыла б i гэта, каб па-чалавечы. Я ўжо была змiрылася. А ён не пераставаў хлусiць, хавацца. Ты не ведаеш галоўнага. Ён здраджваў увесь час! Усё наша жыццё. Падманваў, хлусiў!..
- Няпраўда! - не стрымаўся i рашуча запярэчыў Тарас.
Яна адняла рукi ад твару, сухiмi гарачымi вачамi паглядзела на яго, сумна пакiвала галавой:
- Але хто мне паверыць? Мне не верыць нават Валя Шыковiч, жанчына. Ён мудры, вялiкi, добры. Ён усiх заваражыў. Цябе, Наташу... знаёмых. О-о, доктар Яраш! Свяцiла! А што яго жонка? Бяздарны зубны лекар, мяшчанка. Каму цяпер клопат да таго, што сваю маладосць, сваё здароўе я аддала яму, табе, дзецям?..
Галiна Адамаўна сказала гэта злосна, i Тарас сумеўся: яна кiдала горкi папрок i яму. Можа, сама яна таксама зразумела гэта, бо раптам зноў змянiла тон:
- Цяпер вы лiчыце, што я стала псiхапатка. Можа, i праўда я псiхапатка. Дык я нiкому не хачу атручваць жыццё! Нiкому! Няхай яму яго талент, яго слава!.. Толькi дзецi... Дзецi мае! - крыкнула яна i ўпала тварам на падушку, прыглушана зарыдала.
Тарас зусiм разгубiўся. Ён не ведаў, якiм чынам супакоiць яе. Стукаў у дзверы, упэўнены ў непахiснай логiцы сваiх доказаў. А сказаў усяго два словы i ўсе доказы, больш няма чаго i дадаць. Ён пераступаў з нагi на нагу i цiха, няўпэўнена прасiў:
- Не трэба, мама... Супакойцеся, Галiна Адамаўна!
Яна выцерла навалачкай твар i гэтак жа нечакана, як упала, паднялася. Сказала без слёз, без iстэрыкi, цвяроза i жорстка, як аб справе, даўно вырашанай:
- Калi ты паважаеш мяне, памажы аформiць развод. Самой мне цяжка i... непрыемна...
Усяго чакаў Тарас - i слёз, i скарг, i праклёнаў, але такога заключэння не толькi не чакаў, але нiколi нават не падумаў. Спачатку, ашаломлены, замаргаў вейкамi, з надзвычайнай пiльнасцю ўглядаючыся ў заплаканы твар жанчыны, якая гадавала яго. Ён сапраўды любiў яе, як мацi. Але ў той мiг яна здалася чужой i варожай. З'явiлася злосць на яе, i ён амаль закрычаў:
- Гэта вы самi надумалi? А ў Наташы вы спыталi? А ў Вiцi?
Яны, Наташа i Вiця, разумелi, што падслухоўваць чужыя размовы нядобра. Спальня - найблiжэйшы пакой ад кухнi, i яны мiмаволi пачулi першыя словы мацi. Каб больш нiчога не чуць, яны, не згаворваючыся, паднялiся i перайшлi ў бацькаў кабiнет - самы iзаляваны пакой. Селi там, адно - на канапе, другое - у крэсле, i моўчкi сядзелi. Не чыталi, не размаўлялi, нават не маглi чамусьцi паглядзець адно аднаму ў вочы, быццам саромелiся. Проста чакалi, як у прыёмнай бальнiцы цi суда. Доўга чакалi. Можа, праўда саромелiся за мацi? Цi шкадавалi яе?
Калi нарэшце Тарас вярнуўся, яны паглядзелi на яго з надзеяй, з запытаннем. Наташа нават саскочыла з канапы i памкнулася насустрач. Тарас усмiхнуўся iм знясiлена, але паабяцаў з ранейшай упэўненасцю:
- Я iх памiру.
34
- ...Не, скажы, верыў ты, што Савiч наш чалавек? Хоць як можна было не верыць!..
- Ты не ўяўляеш усёй складанасцi барацьбы.
- Дапусцiм, што акрамя цябе ёсць людзi, якiя таксама ўяўляюць гэтую складанасць. Вярнуўшыся ў брыгаду, ты сказаў, у каго хаваўся ў горадзе?
- Не.
- Чаму?
- Тваё пытанне наiўнае. Ты думаеш, што гэтым прызнаннем я мог бы рэабiлiтаваць Савiча? Хто б мне паверыў? Я дзесяць дзён прабыў у горадзе i трапiў у час, калi нiчога нельга было зрабiць, калi iшлi арышты, правальвалiся яўкi. Пасля гэтага я прыйшоў бы i паведамiў: мяне хаваў Савiч, якога забiлi падпольшчыкi, а немцы з пашанай пахавалi. А можа, цябе хавала СД, спытаў бы, вiдаць, кожны партызан. Дакажы, што ты не лысы. Ты забываеш, якi быў час.
- Карацей кажучы, ты пабаяўся.
- Ну пабаяўся, пабаяўся! Калi табе так хочацца, каб я сказаў гэта слова. Я эвакуiраваў горад - не баяўся. Адступаў да Масквы - не баяўся. Мяне паслалi назад у тыл - я не баяўся, не бегаў па камiсiях, як другiя. Нi разу не скакаў з парашутам - скочыў у ноч, у балота, пад бокам у нямецкага гарнiзона. Вадзiў людзей на аперацыi - не баяўся. Пайшоў у горад на сувязь, каб наладзiць разбiтае падполле, - не баяўся. Ну не выйшла, як хацелася, не атрымалася...
- Не крычы. I не бразгай сваiмi медалямi. Тое, што рабiў ты, рабiлi тысячы, мiльёны... Мы выконвалi свой абавязак.
- Але, я пабаяўся. А другiя не баялiся?! Усе, хто перажыў трыццаць сёмы! Адна справа памерцi ад кулi ворага. А памерцi ад рук сваiх таварышаў, аднадумцаў, адчуваючы, што ты нi ў чым не вiнаваты... Ты ўяўляеш? Ты думаў калi-небудзь пра гэта?
- Думаў. I цяпер зноў падумаў, як адчувала сябе Соф'я Савiч, калi пасля фашысцкага канцлагера трапiла ў Сiбiр.
Паўза. Гучна, з лёгкiм меладычным звонам адбiваў секунды вялiкi медны маятнiк стаячага гадзiннiка. Астматычна дыхаў адзiн з двух, што прысутнiчалi ў кабiнеце.
- Я думаў i бачыў многа разоў, як iшлi на смерць, каб ратаваць таварыша. I я гэта разумеў. А вось такi данос на людзей, якiя ратавалi цябе, - гэтага я зразумець не магу.
- Ну, змаладушнiчаў! Я ж не хаваю. Я напiсаў пра гэта ў тлумачальнай запiсцы. Прызнаюся табе. Так, пабаяўся, што прыйдзецца займацца старой гiсторыяй, даказваць... Нiчога ж не змянiлася ў сорак пятым, ты ведаеш.
- Мы перамаглi фашызм, i нiчога не змянiлася?! Для цябе нiчога не змянiлася?
- Цяпер лёгка разважаць.
- Ну добра, тады ты пабаяўся. Дрыжаў за сваю скуру...
- Я прашу...
- Чаго там "прашу"! Не iграй святую невiноўнасць. Дрыжаў, як апошнi баязлiвец. Страцiць партызанскую славу, кар'еру - вось чаго ты баяўся. Але прайшло дзевяць год, як яго няма, няма Берыi. Амаль шэсць год пасля дваццатага з'езда. Партыя сказала такую праўду! На ўвесь свет. Чаму ж ты не сказаў праўды пра сябе, пра другiх? Дзеля чаго, у iмя якой iдэi ты хаваў яе?
- Гэта што, допыт?
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: