Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Иван Шамякин, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Шамякин
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галiна пачула яго цяжкiя крокi на лесвiцы. Вельмi цяжкiя. Так ён iдзе, калi бывае страшэнна змораны. Гэта яе спалохала яшчэ больш, яна чакала яго там жа, у калiдоры, быццам i не саступала з месца. Ён не пазванiў. Ён адчыняў дзверы сваiм ключом, адчыняў доўга, шкрабаючы, быццам не мог прасунуць ключ у шчылiну. Яна не кiнулася, каб адчынiць хутчэй. Ёй страшна было зрушыць з месца.

Антон увайшоў нарэшце, глянуў на жонку i пачаў павольна распранацца. Зняў сваю баярку. Паклаў яе акуратна на палiчку вешалкi. Паволi расшпiлiў гузiкi, раскручваў чырвоны шалiк. I ўсё гэта моўчкi. Галiна баялася спытаць: што там? Што здарылася? Зразумець, здагадацца яна не магла. Каб Савiч было кепска, ён не вярнуўся б так хутка, пакуль бы завёз у клiнiку, уладзiў, памог... Каб памерла, не так ён паводзiў бы сябе, не, не так. Ён неяк дзiўна, сапраўды зморана заспакоены.

Распрануўся, заглянуў у люстра, правёў далонямi па твары, прыгладзiў валасы. Пайшоў у пакой. Праходзячы мiма, ударыў пальцам па клавiшы пiянiна, бас глуха загудзеў. Пастаяў каля акна. Павярнуўся, убачыў, што Галiна стаiць на парозе i глядзiць на яго, спалоханая, з нямым запытаннем, i адразу стаў звычайным, толькi ўсмiхнуўся так, быццам за нешта неўзлюбiў у першую чаргу самога сябе. Ён сказаў проста, спакойна, без злосцi, без эфектаў:

- Ты можаш радавацца. Твая дурная рэўнаць выгнала чалавека ў свет... Хворага. Пасля такой аперацыi!..

- Каго?

- Каго! Соф'ю Савiч.

- Я выгнала?! Куды?

- Каб я ведаў куды. У тым i бяда, што не ведае нi Маша, нiхто... Пакуль мы ратавалi маладога Шыковiча, яна з'ехала. Куды? У яе нiкога няма з блiзкiх. На дварэ - вунь якая лютая зiма...

"Проста так, без прычыны, не знiкаюць", - хацела была жорстка кiнуць Галiна Адамаўна, бо ў яе ўзнiкла падазронасць: цi не хiтрасць гэта? Але яна стрымалася. Занадта ўжо незвычайным - нiколi такiм не быў! - здаваўся муж. Спытала прыцiшаным голасам, мякка, асцярожна:

- Адкуль табе вядома, што яна з'ехала з-за маёй рэўнасцi?

Антон Кузьмiч моўчкi дастаў з кiшэнi пiнжака сiнi канверт, палажыў на стол.

Спакой здрадзiў жанчыне: яна амаль скочыла да стала, схапiла таямнiчы канверт, дрыжачымi рукамi выхапiла з яго, як з агню, пiсьмо. Спачатку акiнула ўвесь тэкст адным лiхаманкавым позiркам, потым, забыўшыся, што муж сочыць за ёй, прачытала скорагаворкай напаўголасу:

"Антон Кузьмiч! Як мне звярнуцца да Вас? Дарагi мой таварыш, дарагi чалавек, друг i брат! Вы вярнулi мне жыццё. Якое дзякуй трэба сказаць за адно гэта! Але Вы вярнулi не толькi жыццё. Вы вярнулi мне веру ў людзей, у iх дабрату. У мяне няма слоў, каб выказаць усё тое, што я адчуваю да Вас. Ды i не варта гэта рабiць. Я магла б сказаць, што люблю Вас, а гэта не ўсе могуць зразумець правiльна. Дзякуй Вам за ўсё, за ўсё - вось словы, што выходзяць з глыбiнi майго сэрца, якое Вы трымалi на далонi. Дзякуй Вам, дарагi Антон Кузьмiч!

Нядаўна я даведалася, што з-за мяне ў Вас непрыемнасцi ў сям'i. Божа мой! Каб з-за мяне Вы перажывалi, трацiлi спакой i цвёрдасць рукi, якая ратуе людзей. Ды лепш я памру! Не, не бойцеся. Я не памру. Цяпер я не памру. Цяпер мне вельмi хочацца жыць, калi я паверыла, убачыла, што навокал многа добрых, сардэчных людзей i свет такi прыгожы. Не турбуйцеся. Не шукайце мяне. Я буду далёка. Можа, пазней я прышлю вестачку. Супакойце Машу. Каб Вы ведалi, як мне цяжка пакiдаць усiх вас.

Перадайце прывет Кiрылу Васiльевiчу...

Дзякуй яму за тое, што ён зрабiў для мяне i асаблiва для памяцi бацькi майго.

Бывайце, добры чалавек. Дазвольце ў думках абняць i пацалаваць Вас.

С.Савiч".

Галiна Адамаўна глытала словы. Яна задыхалася. Спачатку захлынулася шчасцем. Потым у сэрца ўдарыла хваля ўдзячнасцi жанчыне, якую, дарэчы, так i не пабачыла. Цяпер яна разумела Зосю i... палюбiла ў адзiн мiг, як сястру. Безумоўна, тая кахала яе мужа i адчувала, што гэта можа прывесцi да няшчасця... А яна сама зведала няшчасце на поўную меру, таму i зрабiла так высакародна. Але, гэта высакароднасць! Сапраўдная. Без фальшу, без позы. Самаахвярная. Так магла зрабiць толькi жанчына, якая кахае гэтак жа моцна, як i яна, Галiна Адамаўна. Але цяпер у яе няма нi рэўнасцi, нi злосцi. Цяпер яна ўдзячна той, другой, i па-жаночы шкадуе яе.

"Сапраўды, куды яна магла паехаць у такi час?" -Галiна Адамаўна глянула на акно, на шыбах якога мароз выткаў дзiвосныя ўзоры. Адчула холад. Яна не ўбачыла, як Антон сеў каля стала. Пачула яго словы:

- Сорам! Якi сорам! - Ён цёр далоняй свой лоб.

Цяпер Галiна Адамаўна i мужа цудоўна разумела i таксама пашкадавала. Падышла нячутна, цiха палажыла рукi на дужыя плечы. Памаўчала. Ён таксама нiбы стаiўся, нiбы чакаў, што ж будзе далей.

- Табе цяжка?

- Мне сорамна.

- Ты кахаў яе?

Ён перасмыкнуў плячамi, нiбы хацеў скiнуць яе рукi.

- Зноў ты са сваiм глупствам. Ды зразумей ты нарэшце, што гэта недарэчна... - Словы такiя, што iх трэба было крычаць, а ён казаў цiха, стомленым абыякавым голасам. У яго бракавала сiлы абурыцца. Ды i навошта?

Яна прыцiснулася шчакой да яго галавы, удыхнула знаёмы родны пах валасоў, i твар яе заззяў ад шчасця.

- Каб ты ведаў, як я люблю цябе, ты не называў бы гэтага глупствам, ты разумеў бы...

- Я ведаю, як ты любiш мяне. Але пара ўжо, каб твая любоў рабiлася разумная.

- Любоў нiколi не бывае разумнай, - адказала яна старой кнiжнай iсцiнай. А яму гэтая сцёртая iсцiна чамусьцi здалася амаль адкрыццём. Ён падумаў:

"А праўда, ёсць яна ў каго, разумная любоў?"

Антону Кузьмiчу не зрабiлася непрыемна ад таго, што жонка лашчыцца. Наадварот, яму раптам чамусьцi захацелася ласкi. Ён узяў яе руку i прыцiснуў да сваёй шчакi. Галiна Адамаўна ледзь стрымалася, каб не зарыдаць. Вось яна, яе перамога, яе шчасце. Ад такога раптоўнага шчасця бывае, што разрываецца сэрца. Яна баялася паварухнуцца, нiбы яно магло выпырхнуць, шчасце, цi выплеснуцца з сэрца. А яна даражыла кожнай кропляй яго.

Яны доўга маўчалi.

Кажуць, мозг выпраменьвае электрычныя iмпульсы.

Каб яна мела здольнасць лавiць iх, то ўбачыла б, што яго мозг у той мiг быў радыётэлескопам, якi шукаў згубленую зорку.

Дзе яна?

Куды знiкла?

Галiна Адамаўна спытала нарэшце:

- Будзем абедаць?

- Будзем абедаць.

Яна адарвалася ад яго, адчынiла шуфляду серванта, выхапiла бялюткi абрус, узмахнуўшы, заслала iм стол. Антон Кузьмiч адышоў да акна. Жонка кiнулася на кухню, умiг вярнулася з талеркамi, прыборамi. Паставiла на стол i з пяшчотай у голасе сказала:

- Мы не сустракалi Новы год.

Антон Кузьмiч адказаў абыякава:

- Не сустракалi...

Ён не заўважыў, як яна знiкала i з'яўлялася зноў. Некалi ён любаваўся яе спрытнасцю ў дамашняй рабоце: усё гарэла пад яе рукамi. Цяпер ён думаў пра iншае, не задумваючыся, адказваў ёй.

- У нас не крануты ўвесь навагоднi запас вiна. Што ты будзеш пiць?

- Усё адно.

- Шампанскае?

- Не. Лепш каньяк.

- Можа, паклiкаць Кiрылу?

- Як хочаш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Иван Шамякин читать все книги автора по порядку

Иван Шамякин - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сэрца на далонi (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Сэрца на далонi (на белорусском языке), автор: Иван Шамякин. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x