Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Название:Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание
Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Не бойся. Ты прасiў мяне падрабязна расказаць табе пра падполле. Маю жаданне расказаць сёе-тое.
- Во-о! Гэта размова! Але што гэта цябе прарвала? То двух слоў не выцягнеш, то раптам сярод ночы...
- Толькi не перапыняй сваiмi дурацкiмi рэплiкамi.
- Усё. Маўчу як рыба.
РАСКАЗ АНТОНА ЯРАША
Павел пазванiў па тэлефоне. Гэта было ў суботу, у канцы жнiўня. Цi, можа, у пачатку верасня. Добра помню адно: мы толькi што прачыталi ў газеце, што нямецкiя войскi ўварвалiся ў Сталiнград. Праўда, нават хлуслiвы нацыяналiстычны лiсток не паведамляў наперад, як рабiў часта, што горад заняты "непераможнай армiяй фюрэра". Пiсалi, што iдуць жорсткiя баi. Але колькi гарадоў было занята перад гэтым! Помню, добра помню, што боль... той невыказны i неапiсаны боль, якi адчувалi мы, калi здаваўся наш горад, быў самы моцны. Як нi за адзiн горад. Цi таму, што гэта горад з такой гiсторыяй. Цi таму, што вораг на Волзе!.. Волга! Маленькiя стратэгi, мы ўсе ўскладвалi тады вялiкiя надзеi на шырокiя водныя рубяжы. Боль гэты вылiўся ў злосць. Не ведаю, што адчувалi другiя. У пажарную падбiралiся людзi надзейныя ў адносiнах да "новага парадку", амаль гэтак жа, як у палiцыю: усялякi зброд, крымiнальнiкi. Але помню, што "калегi мае" таксама ў той дзень былi чамусьцi злосныя. Мы сварылiся. Мацюкалiся так, што чырванелi сцены. Нi раней, нi пазней за ўсё сваё жыццё я нiдзе не чуў, каб людзi так мацюкалiся. Я не адставаў ад iншых. I мне нават цяпер агiдна ўспамiнаць тую сваю фальклорную красамоўнасць. З-за частых пажараў паламаўся графiк дзяжурства, i мы добрых гадзiны дзве высвятлялi, чыя ж чарга: хто недапрацаваў, а хто перапрацаваў у мiнулы тыдзень. Чамусьцi ў тую ноч нiхто не хацеў дзяжурыць. Начальнiк наш брандмайстар Хiндэль, "свой немец" (ён i да вайны працаваў у нашай пажарнай) затыкаў далонямi вушы i прасiў стомлена, жаласлiва:
"Маен гот! Маен го-от! Няма на вас Бога. Пасаромелiся б маiх сiвых валасоў". I раптам зрываўся i сам пачынаў крычаць i мацюкацца: "Сцiхнiце вы, дзiравыя шлангi! Мяшкi з пяском! Абгарэлыя панчохi! Каб на вас..."
Ён быў мяккi, слабахарактарны чалавек, i яго нiхто не баяўся. Баялiся "сапраўднага немца" Лотке, якi займаў пасаду механiка, але ўсюды сунуў свой нос, як i належала агенту гестапа. Каб ён з'явiўся, сварка адразу сцiхла б i дзяжурыў бы той, каму Хiндэль сказаў. Ён сказаў Гвоздзiку, быў у нас такi п'янчужка. Той кiваў на мяне, да яго далучылiся яшчэ двое-трое. Я паслаў iх... Другая частка маiх калег падтрымлiвала мяне. Хлопцы паважалi мяне за сiлу. На пажарах я часам працаваў за трох. Дзе сапраўды трэба было тушыць агонь. Помню - такiя дробязi запамiнаюцца - тэлефон не званiў, а слаба брынчаў, як бляшанка. Але Хiндэль уздрыгнуў. Ён баяўся гарадскога тэлефона. Смела, адразу ён браў слухаўку толькi аднаго апарата, якi званiў гучна i рэзка, - дзяжурны з вышкi паведамляў аб пажары. Хiндэль працягнуў руку i застыў, чакаючы, што званок сцiхне i яшчэ адна непрыемнасць мiне яго. Але тэлефон не сцiхаў. I брандмайстар мусiў падняць слухаўку.
"Каго? Кузьму Кляшча? - Хiндэль паглядзеў на мяне, аднак слухаўку не перадаў, ён заўсёды насцярожваўся, калi званiлi каму-небудзь з яго падначаленых, праяўляў празмерную пiльнасць. - А хто пытае? Павел Харытонавiч? А навошта вам Клешч? Хто ён вам? Друг, зямляк, сваяк? Адкуль вы звонiце? З управы?"
Я падышоў i бесцырымонна забраў з яго рук слухаўку. Тэлефон працаваў пагана, голас як з таго свету, але я пазнаў Паўла. Ён запрашаў на вечар да сябе. На iмянiны. Будзе што выпiць. З вёскi прывезлi самагонку. Я перапытаў:
"Колькi? Тры пляшкi? Усяго? На чацвярых? Ну, мне гэта - што сабаку муха".
Пажарнiкi заржалi. I тут я ўбачыў Лотке. Нiзкi, крываногi, як стары кавалерыст, у чорнай зашмальцаванай скураной тужурцы, у акулярах з нейкiмi зеленаватымi шкламi, ён стаяў на парозе i слухаў. Уважлiва слухаў. Я яшчэ раз пераканаўся, што ён ведае расейскую мову. Але за тры месяцы, як я ў пажарнай, ён нi разу не выдаў сябе. Слухаць слухае, быццам хоча ўнiкнуць у музыку чужых слоў. А потым усё перапытвае па-нямецку. Ён выдатна iграў сваю ролю. Гэтак жа, як i я. За год акупацыi я папоўнiў сваё веданне нямецкай мовы так, як не папоўнiў бы, каб скончыў яшчэ тры iнстытуты. Але ў гэтай кампанii я гаварыў дзесятак хадавых перакручаных слоў, не больш.
Гвоздзiк, вiдаць, спадзеючыся, што яго падтрымае Лотке, пачаў ныць:
"Ён самагонку будзе пiць, а я за яго дзяжур. Не буду!"
Лотке спытаў у Хiндэля: пра што спрачаюцца? Той растлумачыў не вельмi далiкатна, але з нямецкай дакладнасцю. Я нiяк не мог уцямiць тады iх узаемаадносiн. Ды i дагэтуль не разумею, няўжо Хiндэль не здагадваўся, хто такi Лотке, i не ведаў, што механiк гаворыць па-расейску не горш за яго, "фольксдойчэ"?
"Чыя чарга дзяжурыць?" - спытаў Лотке.
Хвiлiну назад Хiндэль схiляўся, што дзяжурыць павiнен Гвоздзiк. А тут раптам цвёрда сказаў:
"Дзяжурыць будзе Клешч! - i сурова загадаў мне па-расейску: - Дзяжурыць пойдзеш ты!"
Я замалiў:
"Пан начальнiк, - у прысутнасцi Лотке ўсе мы цвёрда трымалiся субардынацыi, дысцыплiны, - вы ж самi чулi, што мяне толькi што запрасiлi на iмянiны i я даў згоду. Што падумае чалавек? Лепшы сябра. Прашу вас".
"Адпусцiце яго", - кiнуў Лотке, не гледзячы нi на мяне, нi на Хiндэля.
Начальнiк закiпеў.
"Гэта не пажарная каманда, - выдавiў ён па-нямецку, потым крыкнуў па-расейску: - А банда п'янiц! Цi тое было..." - Пэўна, ён хацеў сказаць: "Цi тое было пры Саветах!", але ўспомнiў i асекся.
Лотке сказаў:
"Вы стары асёл, Хiндэль".
"Добра, добра. Няхай будзе Гвоздзiк. Гвоздзiк!"
Той ускочыў, як падменены:
"Слухаюся, пан начальнiк!"
А Лотке зноў сказаў спакойна, без злосцi, без нацiску:
"Вы стары баран, Хiндэль", - i пайшоў з дзяжуркi.
Гвоздзiк мацюкнуўся. Хiндэль сумiраваў па-нямецку:
"Я стары асёл i стары баран", - i вылаяўся па-расейску.
Я змаўчаў, бо мне гэтая кароткая размова i заступнiцтва механiка не падабалiся больш, чым каму другому. Дзiўныя прафесii меў я ў акупацыi! Першую выбраў сам - грузчыка: трэба было рабiць, каб жыць. Там я звязаўся з падпольшчыкамi. Пасля ўзрыву эшалона з авiябомбамi давялося хавацца. Схавалi мяне хлопцы дасцiпна: уладкавалi ў нямецкi шпiталь вартаўнiком у трупярню. "Начальнiк морга", як здзеклiва называлi мяне самi немцы. З мёртвымi фашыстамi я абыходзiўся далiкатна i любоўна. Гэта забаўляла i страшыла жывых. Яны любавалiся маёй фiзiчнай сiлай i цешылiся з маёй дурноты. Я добра-такi iграў прыдуркаватага здаравяка, якi мог выпiць дзве шклянкi чыстага спiрту i з'есцi пяць шпiтальных абедаў. Але нават у мяне, студэнта-медыка, будучага хiрурга, не вытрымалi нервы. Звычайнаму чалавеку звыкнуцца з мёртвымi... Я папрасiў Паўла знайсцi мне новую работу. I што, ты думаеш, ён прапанаваў мне неўзабаве? Асенiзацыйны абоз. Не смейся. Я не прызнаюся дзецям, што працаваў залатаром. Вядома, я абразiўся. Але Павел даказаў мне, што начныя паездкi, начны пропуск, найлепшая магчымасць перавозак небяспечнага грузу - гэта зусiм нядрэнна для маёй галоўнай прафесii - падпольшчыка. Сапраўды, хутка я сам пераканаўся, што новая праца мая была шмат у чым зручная. Галоўнае, амаль не трэба было вытыркацца на людзi ўдзень у звычайным выглядзе. Мой рост, мая постаць залiшне прыкметныя, а горад наш у акупацыю быў не вельмi густанаселены. Зручнасць была, нарэшце, у тым, што побач са мной працавалi тупыя, абмежаваныя людзi, поўныя крэцiны. Наўрад каму прыйшло б у галаву засылаць у такую ўстанову шпiка. А калi я рабiў вылазку ўдзень зусiм у новай ролi (у рэдакцыю, напрыклад, калi атрымаў заданне выканаць прысуд над Хмарай, я прыходзiў як паэт, прыносiў чужыя вершы - любоўную лiрыку), то амаль быў упэўнены, што не сустрэнуся са сваiмi калегамi па начной рабоце. Многа правалаў было выпадковых. Сустрэнецца добры чалавек, але плясне ўголас сапраўднае прозвiшча, стары адрас цi яшчэ што - i гатова, правал.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: