Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Название:Сэрца на далонi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Иван Шамякин - Сэрца на далонi (на белорусском языке) краткое содержание
Сэрца на далонi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Жонка i Яраш рашуча супакоiлi шумнага гаспадара. Праўда, ён тут жа павярнуў усё на жарт i нават, здаецца, неяк папрасiў у яго, Гукана, прабачэння. Сямёна Парфёнавiча не пакрыўдзiла п'яная балбатня i напамiнак пра яго даўнюю дзейнасць. Не ён адзiн так рабiў. Такi быў час. Уразiла iншае: фамiльярнасць, з якой Шыковiч казаў гэта. Ён тады ж падумаў, што заўсёды меў рацыю, калi вельмi асцярожна прымаў запрашэннi. Нельга адказнаму работнiку хадзiць у госцi! Людзi хутка губляюць дыстанцыю.
Цяпер, адганяючы непажаданы ўспамiн, ён падумаў iнакш, больш злосна: "Зазнаўся, няшчасны пiсака... Расперазаўся".
Першы ўкацiўся ў кабiнет Гамбiцкi, нiзкi, тоўсты, з галавой-шарам, блiскучым, аж шызым ад частага галення. Ён хадзiў, быццам сапраўды катаўся на ролiках, хутка, бясшумна. Старшынi архiтэктар моцна пацiснуў руку. Маладому калегу свайму кiўнуў галавой, прывiтаўся здалёк:
- Прывет, Кухараў. Ты ўсё-такi вырашыў патурбаваць Сямёна Парфёнавiча? Ах, моладзь, моладзь!
- I правiльна зрабiў, што патурбаваў. Цiкавы праект, - сказаў Гукан.
Гамбiцкi пiльна паглядзеў на старшыню: сур'ёзна ён кажа, шчыра цi з iронiяй, з падэсцю?
- Цiкавы. Але не нашы ўплывы, Сямён Парфёнавiч. Не наш стыль, форма. Заходнiя.
- А што, па-вашаму, на Захадзе ў архiтэктуры няма нiчога цiкавага? спытаў Кухараў.
- Не. Чаму? Ёсць арыгiнальныя рашэннi. Вельмi своеасаблiвыя. Але ў нас не тыя задачы, дарагi мой калега, разумееце?
- А па-мойму, галоўная задача, каб было прыгожа, менш каштавала i людзям было зручна жыць. А вы проста кансерватар!
Шызы шар Гамбiцкага пачырванеў, загарэлiся маленькiя вушы, як два пялёсткi. Гукан засмяяўся.
- О! А вы малады, ды раннi. Зубасты. Гэта добра, - i раптам на твар яго як бы ўпаў цень i замарозiў рысы. - Але паважайце нас, старых. Мы з Фелiксам Янавiчам узарвалi заводы ў сорак першым. Мы збудавалi горад нанова. Хiба кепска збудавалi?
Гамбiцкi, сентыментальны чалавек, непрыкметна прамакнуў насоўкай вочы i надзеў акуляры.
- Увогуле - нiчога.
- Увогуле! Вы чулi? Увогуле! - плаксiва выкрыкнуў архiтэктар.
- Добра збудавалi! - сурова i рашуча сказаў Гукан.
- Добра, - з ледзь прыкметнай усмешкай згадзiўся Кухараў. - Я паважаю старэйшых. Яны вучаць мяне. Але, Фелiкс Янавiч... вы кажаце: другiя задачы. На Захадзе - Чэхаславакiя i ГДР з iх высокай будаўнiчай культурай. Хiба ў iх не тыя ж самыя задачы?
- Вось гэта правiльна! - З Гуканавага твару, надзвычай багатага на пералiвы ценяў i святла, напалавiну сышоў цень - з верхняй часткi, з вачэй. У кабiнет увайшоў Кушнер, чалавек з маладжавым прыемным тварам, з пустым правым рукавом. Падаў усiм левую руку i без лiшнiх слоў пачаў разглядаць праект, пераходзячы ад аднаго лiста да другога.
- Ну як, будаўнiк? - спытаў Гукан, назiраючы за намеснiкам з хiтрай усмешкай.
- Лiха яго ведае! Для мяне гэта цёмны лес. Я пакуль на натуры не пабачу, не магу зразумець, дзе добра, а дзе дрэнна, - шчыра i проста прызнаўся Кушнер.
Гамбiцкi хмыкнуў. Гукан пакiваў галавой. Яго даўно перастала ўжо здзiўляць шчырасць намеснiка, яго незвычайная самакрытычнасць. Пра сябе i пра другiх ён гаварыў толькi праўду, якой бы яна нi была. Чаго не разумеў, не ведаў, не саромеўся прызнацца нi начальству, нi падначаленым. За гэта яго i паважалi i не любiлi.
- А мне гэтая планiроўка падабаецца. - Гукан пастукаў пальцамi па першым аркушы. - Разгледзь, Гамбiцкi, там са сваiмi... Сур'ёзна. Па дэталях... Памажыце таварышу... Кухараву.
- Калi Гамбiцкаму не падабаецца, ён пахавае без доўгiх надмагiльных прамоў, - кiнуў Кушнер.
- Iван Фёдаравiч! - пакрыўдзiўся архiтэктар.
- А мы вынесем усе праекты на выканком, у тым лiку i гэты... Абмяркуем з удзелам грамадскасцi. Выселкi павiнны быць прыгажэйшым раёнам! - заключыў Гукан.
У Кухарава пры гэтых словах блiснулi вочы, i ён горача падзякаваў старшынi гарсавета. Яму, магчыма, больш, чым каму другому, хацелася, каб Выселкi сталi прыгажэйшым раёнам. Калi, скруцiўшы чарцяжы, Кухараў выйшаў, Гукан кiўнуў услед:
- Бачылi, якая моладзь расце.
- Прабiўная, - адказаў Гамбiцкi.
- Адукаваная, - уздыхнуў Кушнер.
Гукан пайшоў за свой стол, сеў у крэсла, перагарнуў паперы, выбiраючы, якой заняцца ў першую чаргу. Спытаў:
- Як выхадны правялi?
- Ездзiў дзяцей праведаць у лагер. Сустрэў хлопцаў з завода. Ехалi назад заехалi ў чайную ў Вярбовiчах. I, канешне, выпiлi. Ды што пiлi! Пiва i нейкае пладовае вiно. Пойла. Хто ў нас толькi выпускае такую дрэнь? Бр-р, брыдота! Лепш ужо гарэлку пiць, - смешна зморшчыўся Кушнер; нават свае чалавечыя слабасцi ён нiколi не хаваў, расказваў пра iх проста i шчыра.
Гамбiцкi хмыкнуў, ён нiяк не мог звыкнуцца з гэтай святой прастатой намеснiка.
- А я працаваў. Нам, творчым работнiкам, няма калi i адпачыць.
Гукан i Кушнер не паверылi, што архiтэктар сапраўды працаваў, але змаўчалi.
Гукан сказаў:
- А я так хораша парыбалiў. Каля Дзятлава. На такую мясцiну натрапiў... Акунi, дурнi, аднаго возьмеш, вядзеш, другiя следам iдуць, гатовы на бераг выскачыць. Кiлаграмы чатыры нацягаў. А пасля насмяшыў мяне адзiн дзiвак. Сямён Парфёнавiч адкiнуўся на спiнку крэсла i весела засмяяўся. - Далiбог, даўно ўжо не смяяўся так. Шыковiч. Яны там у ляснiцтве дачу сабе адгрохалi. З Ярашам. Харомiна! Жывуць, як паны. Дык вось... Прыйшоў Шыковiч на бераг. П'яненькi, безумоўна. Сеў на абрыве. Бубнiў, бубнiў нешта. I раптам - боўць. У раку! Я гляджу - адзiн капялюш плыве. Ледзь я выцягнуў яго. Задрамаў, аказваецца, чалавек. Ха-ха-ха...
Нiколi яшчэ Гукан не смяяўся так на службе. Ва ўсякiм разе, Гамбiцкi не чуў, а таму ў першы момант нават разгубiўся. I толькi крыху пазней, калi старшыня выцiраў хусцiнкай вочы, архiтэктар захлiпаў смехам дробным, перарывiстым. Кушнер не засмяяўся зусiм. Яму чамусьцi не спадабалася гэтая весялосць, i ён сказаў:
- Я нiколi не бачыў Шыковiча п'яным.
I гэтым асек Гуканаў смех. Старшыня ўмiг замкнуўся: патушыў вочы, сцяў вусны. Нахiлiўся над сталом, прыгладзiў рэдкiя сiвыя валасы.
- Ну, будзем працаваць!
Гамбiцкi выкацiўся.
Кушнер падышоў да акна i, выглядаючы на вулiцу, сарваў каштанавы лiст.
Старшыня ўзлаваўся:
- Колькi разоў я прасiў цябе: не чапай лiсця. Дурная звычка! Гэтак ты за лета ўвесь каштан абскубеш.
- Увесь не дастану.
Сямён Парфёнавiч кiпеў. Больш чым за год сумеснай працы ён нiяк не мог зразумець: сапраўды гэты чалавек заўсёды кажа тое, што думае, цi часам робiць гэта дзеля таго, каб паздзекавацца з другiх? Вось як цяпер: "Увесь не дастану".
- Калi намеснiк старшынi гарсавета будзе так скубцi зялёныя насаджэннi, не ведаю, калi мы выканаем рашэнне абкома...
Кушнер засмяяўся:
- Будзем мець апраўданне: усю зелянiну папсаваў Кушнер.
Гукан не адказаў. Схiлiўшы галаву набок, пачаў пiсаць рэзалюцыю на нейкай паперы. I Кушнер зноў выказаў тое, што падумаў:
- Мне здаецца, Шыковiч не насмяшыў цябе, а сапсаваў настрой. Чым?
Гукан падняўся, цяжка, па-старэчаму абапiраючыся на стол рукамi. Папрасiў падкрэслена ветлiва:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: