Михаил Стрельцов - На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Михаил Стрельцов - На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Михаил Стрельцов - На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке) краткое содержание

На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Михаил Стрельцов, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Михаил Стрельцов
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
А можа гэта i добра, што сын не помнiць бацьку: так будзе лепш яму, але ж затое колькi ёй трэба трывання, жорсткасцi да сябе i да людзей, каб паставiць сябе ў жыццi, каб не даць у крыўду сябе i сына. Было б лягчэй, каб не быў такi свёкар - надта памяркоўны ды паблажлiвы да людзей. А так - мужчына ў доме, але не гаспадар. Як распускалi калгас, бралi людзi сабе i кароў, i коней, i панарад, i хто парстчэйшы быў - цягнуў i вёў у двор лепшае. Свёкар жа толькi i паспеў узяць, што каня, ды i той - конь не конь. Абарванчык, празваны так за тое, што вырвалi ваўкi некалi паўсцягна. А вось сусед, гугнявы Змiцер, дык гэты - зух! Як адступалi нашы, прыйшоў дамоў; адседжваўся, пакуль не паставiлi старастам, а як нявыкрутка выйшла немцам - падаўся ў партызаны. Кажа цяпер, што старастам па заданнi быў, але дзе ж ты праверыш... Няхай бы хутчэй скончылася вайна, тады б усё стала вiдней...

Яна кiнула круцiць жорны, выйшла зноў паклiкаць малога. Але малы, як i першы раз, не адгукаўся. "Ну, пачакай, - падумала яна, - не абыдзецца табе добра, калi, вымерхаўшыся, прыджгаеш дамоў". Успомнiла пра старую i цiха, нясмела паклiкала:

- Мама! Цi тут ты? Мама!..

I, счакаўшы, паклiкала яшчэ.

Рыпнулi вароты i, сагнуўшыся, выйшла з пунi старая, моўчкi па-нядобраму гледзячы на нявестку, патупала да сянец. Ля ганка спынiлася, паправiла на галаве хустку i буркнула нешта пра яйкi.

"Чаго гэта яна? - падумала нявестка. - I ёй, мусiць, моташна, i малому дрэнна. А мне хiба лепш?"

Яна выйшла за вароты i стала ўзiрацца ў вулiцу, выглядаць малога. Але яго нiдзе не было.

...Ён стаiўшыся сядзеў у алешнiку, што атуляў лажок каля вулiцы, чуў, як клiкала яго мацi, але не выходзiў: нейкая помслiвая асалода трымала яго ў кустах. Ён даўно ўжо не плакаў i за гэты час, як збег з двара, колькi разоў пачынаў думаць пра свае ўцёкi з вёскi, надоўга, назусiм, - толькi вось каб разжыцца хлеба i выкрасцi суконную свiтку, а там - гайда ў мястэчка, i няхай тады шукаюць, няхай паплачуць i бабуля i матка. Яшчэ вось дзеда шкада, шкада, што не давядзецца пабiцца з "палiцаем" гэтым, Змiцеравым Васiлём. Апошнi раз дык здолеў яго, нават рассек гэтаму смаўжу губу, але потым, калi прыбегла "палiцаева" матка i стала крычаць i лаяцца, па-дурному расплакаўся, а гэты "палiцай", мусiць, радаваўся, бо падбрэхваў матцы i не iшоў з вулiцы. Ну, няхай, будзе яшчэ яму. Сёння вось пераначуе ў кустах, а заўтра падпiльнуе "палiцая" i адплацiць за ўсё.

Ён адчуў сябе моцным i адзiнокiм, i гэта было прыемна яму. Успомнiў, што сёння ранiцай не ўзяў яго дзед у лес, i яму цяпер зусiм не шкада было сыходзiць з дому, i ён падумаў, што трэба пакуль неяк ладкавацца нанач - стаў ламаць альховае голле i рабiць будан.

Тут, у будане, ён i заснуў - не чуў, як яго знайшла, перанесла ў хату мацi. Прачнуўся ён ужо, калi яго клалi на чыстай палавiне хаты ў ложак i ўкрывалi посцiлкай. Прачнуўся i не адразу сцямiў, што з iм, але першым ягоным адчуваннем быў страх. Ён не бачыў яшчэ нi бабулi, нi маткi, адчуваў толькi, што яны тут, ён думаў страхам i неспадзявана для сябе закрычаў: "Дзед, дзед!" - i заплакаў. I адразу ж цiшыня ў хаце сказала яму, што дзеда няма, што нiхто не заступiцца, калi здарыцца тое, чаго так ён баяўся.

- Сынок, сынок, чаго ты? Не бойся, - спалохана гаварыла над iм мацi i накрывала яго, мацала рукою ягоны лоб. Была нястрашная, вялiкая i добрая гэта рука, i ён заплюшчыў вочы i, сцiшыўшыся, так ляжаў - паспакайнелы i бяздумны. Яму стала невыказна лёгка, ён не бачыў, як глядзела на яго мацi, ён толькi здзiвiўся, калi адчуў, як закалацiлася яе цела, як яна прыпала да яго, i тады нешта страшна i моцна тузанулася ў яе грудзях, дрыготка i моцна забiлася ў горле.

- А сыночак мой, а сiрацiначка мая, - жалiлася мацi, - нiхто цябе не пашкадуе, нiхто цябе не абаронiць. А цi ж ты вiнаваты, што бацька недзе злажыў галаву, што нiхто не ведае, дзе яго магiлка... I гэты Змiцераў смоўж цябе б'е - чаго ж ты, сыночак, яму паддаўся?

Яна забылася ўжо, што нядаўна думала пра жорсткасць да сябе i да людзей, адчувала, што гэта нядобра - так гаварыць над сынам i плакаць, але не магла стрымаць сябе i душылася плачам. I яна не бачыла, як да адчыненых дзвярэй, што вялi на чыстую палавiну хаты, падышла старая, цiха стаяла там, горбячы плечы, - яна схамянулася, калi пачула яе цiхi, трывожлiва выразны голас:

- Марусь, а Марусь?! Iдзi-тка сюды...

Яна адхiснулася ад малога, устала, паспешлiва выцiраючы слёзы, i пайшла да дзвярэй, не разумеючы, чаго хоча ад яе старая, але наперад абыякавая да ўсяго. I зноў каторы ўжо раз уразiў яе свякроўчын твар, пакутлiва невiдушчыя, стоеныя вочы. Яна не паспела яшчэ што-небудзь падумаць, як стараля здалося, пахiснулася перад ёй, сашчапiла ля твару рукi, i толькi тады яна зразумела: гора сваё не выплакаць ёй адной, старая плача пра тое, пра што плача i яна.

- Марусечка мая мiлая, - не гаварыла, а шаптала, нiбы дапытвалася ў некага, старая, - што ж нам цяпер рабiць без нашага Андрэйкi? За якiя ж грахi асiрацiў нас бог?

- Не трэба, мама, не трэба... Напалохаем малога.

Яны стаялi, як нiколi блiзкiя адна адной, падтрымлiвалi адна адну за плечы i цiха плакалi - ужо не столькi ад гора, колькi ад гэтай роднасцi адна адной.

А малы, адчуўшы нешта нядобрае, калi пайшла ад яго мацi, саскочыў з ложка i цяпер стаяў у дзвярах i спалохана, разгублена глядзеў на iх. Многа разоў ён плакаў сам, i часцей ад крыўды на дарослых, але гэта было не так i страшна, бо тыя ж дарослыя пасля ўшчувалi яго i ўсё даравалi яму. I цяпер, калi перад iм плакалi бабуля i мацi, яму здалося, што парушылася, разышлося, як вада, нешта зразумелае, звыклае, i яму чамусьцi падумалася, што гэта ён вiнаваты ва ўсiм, i ўпершыню можа не столькi зразумеў, колькi адчуў ён, якая хiсткая мяжа аддзяляе яго ад дарослых, i што, зразумеўшы гэта, трэба браць на свае плечы недзiцячы цяжар.

I ён тады кiнуўся да бабулi i мацi, угаворваў iх ушчуваў.

- Не плачце!.. Я не буду чапаць больш хлеба... Не плачце!.. Я не баюся Змiцеравага "палiцая"... Мама, гэта я так тады плакаў, а ты не плач...

...Было гэта на чацвертым годзе вайны.

1964 г.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Михаил Стрельцов читать все книги автора по порядку

Михаил Стрельцов - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге На чацвертым годзе вайны (на белорусском языке), автор: Михаил Стрельцов. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x