Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке) краткое содержание

Мiрная вайна (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Александр Осипенко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Мiрная вайна (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Мiрная вайна (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Александр Осипенко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Осипенко Александр

Мiрная вайна (на белорусском языке)

Алесь Асiпенка

Мiрная вайна

На ўзгорку, пад стромкiмi выносiстымi соснамi - могiлкi, звычайныя вясковыя могiлкi з драўлянымi чорнымi агарожамi, чорнымi драўлянымi крыжамi i парослымi муравой курганамi, таксама чорнымi ад густых ценяў. Толькi тут, на самым высокiм месцы, з якога вiдаць вёска са светлай школкай пад лiпамi, не пануе самотная чарната. Невысокi белы абелiск з зоркай наверсе ўвесь зiхацiць на сонцы. Пад iм пахавана Вера Мiкалаеўна Смолiч, наша настаўнiца. "Колькi ёй было б цяпер гадоў? - думаю я. - Мабыць, пад семдзесят. Магла б яшчэ жыць... Хай бы паглядзела, што сталася з нашай вёскай, з намi. Вось бы ўзрадавалася..."

Успамiны захоплiваюць мяне, i я ўжо не магу стрымацца, каб не прыгадаць тое, пра што ведае ўся вёска.

I

Вёсачка наша Гнiлавостраў, адрэзаная ад усяго свету балотамi i лясамi, рэдка калi здзiўлялася чуткам, што сяды-тады даходзiлi да яе. Нават пра рэвалюцыю гнiлавостраўцы пачулi праз год i не вельмi каб здзiвiлiся таму, што ў Расеi няма ўжо цара. Старыя пачухалi галовы i парашылi, што цар хiтруе, схаваўся ў Сергiеўскай лаўры, каб людзi папрасiлi яго, як Iвана Жахлiвага, вярнуцца на трон, а ён тады возьме ды i ўвядзе апрычнiну.

Яшчэ адна падзея на кароткi час узрушыла была гнiлавостраўцаў. Неяк гады праз тры пасля рэвалюцыi ў вёсцы паявiўся фокуснiк-фальшываманетчык. Ён глытаў кiнжалы i агонь, выцягваў з рота доўгiя каляровыя стужкi i вельмi спрытна даставаў з чужых кiшэняў грошы, якiх там нiколi не было. Знiк ён нечакана, падарыўшы малодшаму сынку васпаватага Верамея Ерку-Чыжыку маленькую шпiлечку, з якой можна было зматаць сотню аршын стужкi.

Днi беглi за днямi, складалiся ў тыднi, месяцы, гады, а ў Гнiлавостраве нiшто не мянялася. I хоць адны гнiлавостраўцы памiралi, другiя - нараджалiся, раслi, жанiлiся, уклад заставаўся стары, дзядоўскi. А потым надышла пара, калi ўсё перайначылася на гэтым кавалачку сухадолу, што быў адрэзаны ад свету балотамi.

Пачалося з таго, што аднаго дня хлапчукi разнеслi па вёсцы незвычайную навiну, якая ўзрушыла нават абыякавых да ўсяго на свеце дзядоў. Здзiўляла не тое, што ў Гнiлавостраве спынiлася на сталае жыццё чужая жанчына. I раней бывалi выпадкi, калi тут хавалiся незнаёмыя людзi. Але ўсе яны былi падобны на самiх гнiлавостраўцаў i таму не выклiкалi асаблiвай цiкавасцi. Жанчына ж, што паявiлася ў вёсцы, была iнакшая, як бы з другога свету. Па-першае, i гэта асаблiва кiдалася ў вочы, яна была коратка падстрыжаная i хадзiла без хусткi, з голай галавой. Па-другое, ранiцай яна вядзьмарыла на Яўпраксiным гародчыку: махала рукамi, кланялася бярозе, не згiнаючы ног у каленях, а пасля аблiвалася халоднай вадой са студнi. Мужчыны клялiся, што стрыжаная жанчына вядзьмарыць у чым мацi парадзiла. Але мы аднойчы, перамагаючы жудасны страх, падгледзелi, што чужая цётка сяк-так прыкрытая. Па-трэцяе, i гэта было самае страшнае, яна была прыгожая, зграбная, насiла не саматканую вопратку, а крамную: белую кофтачку i кароткую сiнюю спаднiцу, i гэта вельмi абурала гнiлавостраўскiх жанчын.

Дзён тры гнiлавостраўцы толькi i гаварылi, што пра гэтую незвычайную жанчыну. I хоть усе ведалi, што жанчына прыехала вучыць дзяцей, што ў яе недзе ў горадзе ёсць муж i дачка, неспакой i трывога апанавалi людзей. Асаблiва ўстрывожылiся людзi пасля таго, як Еркаў дзед, белабароды i лысы Купрыян, вычытаў у бiблii, што настаў канец свету i на Гнiлавостраў паслана богам блуднiца вавiлонская, каб помсцiць людзям за iх грахi.

Падвечар, калi чырвонае, яркае сонца хавалася за вяршалiны соснаў на Ведзьмiнай выспе i мiльярды камароў таўклi над балотам мак, гнiлавостраўскiя жанчыны рушылi да Яўпраксiнай хаты выганяць блуднiцу вавiлонскую з вёскi. Мы, вясковыя хлапчукi ў даўгаполых кужэльных кашулях, хаваючыся за плятнямi, цiкавалi за сваiмi маткамi.

Жанчыны, усе ў чорным, у нiзка павязаных хустках, з-пад якiх злосна зыркалi вочы, iшлi па вулiцы моўчкi; так ходзяць за труной. Наперадзе iх сунулiся па пяску такiя ж чорныя злавесныя ценi. На Яўпраксiным гуменцы яны спынiлiся. Было вельмi цiха, нават глуха. Потым пранiзлiва зарыпелi дзверы, i на парозе Яўпраксiнай хаты паявiлася жанчына, Вера Мiкалаеўна. Яна была ў той жа белай кофтачцы i ў кароткай, па каленi, сiняй спаднiцы.

Вера Мiкалаеўна пайшла насустрач жанчынам, неяк вельмi лёгка прымiнаючы доўгiмi нагамi густую атаву гуменца. Крок у яе быў рашучы, а вочы жмурылiся, бо сонца сляпiла iх яркiм святлом.

- Вельмi добра, што вы прыйшлi, - сказала Вера Мiкалаеўна.

Голас у яе быў мяккi, напеўны, але не скрыпучы, як ва ўсiх вядзьмарак. Яна iшла проста на жанчын, i тыя пачалi адступаць, збiвацца ў цесны, напужаны гурт. Тады Вера Мiкалаеўна загадала iм:

- Прашу сесцi. Мне трэба з вамi пагаварыць. Ну-ну, сядайце, расы яшчэ няма.

Падуладныя яе голасу, мяккаму, але настойлiваму, жанчыны неахвотна селi. А яна стаяла перад iмi, i сонца асвятляла яе прыгожую постаць. Потым яна падняла руку, паправiла валасы i пачала гаварыць ў меру гучна, але не крыклiва:

- Мяне паслаў да вас пралетарыят Расеi, што скiнуў цара, выгнаў буржуяў i паноў, а iх фабрыкi i землi аддаў рабочым i сялянам. Буржуi ўсяго свету хацелi знiшчыць пралетарскую ўладу. Яны чатыры гады лезлi на нас са зброяй у руках, але iм не ўдалося вярнуць цара i старыя парадкi: пралетарыят перамог. I вось цяпер ён паслаў мяне вучыць вашых дзяцей. Пралетарыят хоча, каб усе дзецi ўмелi чытаць, пiсаць i лiчыць.

Мы ўсё смялей высоўвалiся з-за платоў, i Вера Мiкалаеўна нарэшце ўбачыла нас.

- Хадзiце сюды, дзецi, - паклiкала яна, i мы, яшчэ баючыся i чамусьцi ўпершыню саромеючыся свайго несамавiтага выгляду, нясмела падышлi да яе. Хочаце вучыцца, дзецi?

Яна запыталася адразу ва ўсiх, i таму мы прамаўчалi. Вера Мiкалаеўна адказала за нас:

- Вядома, хочаце. Вось вы, жанчыны, не ўмееце нi чытаць, нi пiсаць. Усяго баiцеся, бо цёмныя людзi. У вас, Васiлiна Захараўна, было адзiнаццаць дзяцей, а засталося трое, - гэта яна сказала да маёй мацi, i я вельмi здзiвiўся, што настаўнiца называе яе па iмю i iмю па бацьку. - А чаму яны памерлi? Бо вы iх не да ўрача, а да шаптухi насiлi.

- Бог даў, бог i ўзяў, - сказала мацi.

Настаўнiца як бы не пачула гэтых слоў.

- Вывучыцца ваш сынок, Васiлiна Захараўна, - гэта яна пра мяне сказала, i я затаiў дыханне, бо мне хацелася быць такiм, як той гарадскi фокуснiк, але Вера Мiкалаеўна дадала, - на доктара. Будзе вас лячыць, каб вы i ў семдзесят бадзёра сябе адчувалi.

Потым Вера Мiкалаеўна звярталася да кожнай жанчыны i абяцала вывучыць яе дачку або сына то на настаўнiцу, то на швачку, то на лётчыка. Нашы маткi хутка заспрачалiся, бо ўсе хацелi, каб iх дзецi мелi самую выгадную прафесiю, i нiхто не жадаў, каб сын лятаў у паднябессi, як анёл, таму што бог абавязкова раззлуецца i скiне на зямлю.

- Дык вось, жанчыны, рыхтуйце дзяцей у школу. Заўтра парты прывязуць, а паслязаўтра пачнём, - сказала яна на развiтанне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Александр Осипенко читать все книги автора по порядку

Александр Осипенко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Мiрная вайна (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Мiрная вайна (на белорусском языке), автор: Александр Осипенко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x