Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке) краткое содержание

Мiрная вайна (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Александр Осипенко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Мiрная вайна (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Мiрная вайна (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Александр Осипенко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На iм быў шырокi парусiнавы балахон з башлыком i балотныя, за калена, боты. Ён стаў ля дзвярэй, абапёршыся мокрым плячом аб вушак.

- Прыйшоў з вамi пагаварыць па-харошаму, - пачаў Епафрадзiт, i яго маленькiя вочы прыкрылiся густымi вейкамi. - Мы з вамi, Вера Мiкалаеўна, людзi разумныя, i таму хочацца пагутарыць без хiтрыкаў, напрасткi, як кажуць.

- Ну што ж, давайце. Можа сядзеце?

- Нам стаяць больш спадручна, - але ён сеў на парту насупраць настаўнiцы. Праз шчылiну мне добра вiдаць былi абое.

- Пра што ж мы будзем гаварыць, Епафрадзiт Мiленьцевiч? - запыталася настаўнiца.

- Хачу вам пра нашых людзей расказаць. Вы тут, Вера Мiкалаеўна, чужая, законаў нашых не ведаеце. Дзяды нашы сюды, у Беларусь, з Клязьмы ад ганенняў на веру нашу стараверскую данiканiянскую ўцяклi. Звычкi нашы свой пачатак ад самога Ўладзiмiра святога Кiеўскага бяруць. Яны, як скала, вякi мiнулi, а не змянiлiся. Нi цар, нi яго мiнiстры i генералы разам з папамi-нiканiянцамi нiчога зрабiць не маглi. Гэта вы помнiць павiнны.

- Я знаю гiсторыю старавераў, але не разумею, навошта вы мне яе расказваеце?

- А вось навошта. Я, канечне, добра разумею, што i кнiгачытанне, зноў жа пiсьменнасць i арыфметыка чалавеку патрэбныя i богаўгодныя. Вось i давайце дамовiмся, што гэтаму будзеце вучыць дзяцей. А супраць веры нашай нiчога не кажыце. I парадкi не чапайце. Мы вам будзем павек жызнi дзякаваць, i жыць вы ў нас будзеце цiха i мiрна. Потым, чуў я, што вы пра камунiю людзям гаворыце... Не трэба... У нас свая камунiя, стараверская, i другой мы не хочам. Вы, значыцца, сваёй мяжы не пераступайце, а мы сваёй. Людзям трэба ў мiры i згодзе жыць.

- А калi я не згодна? - запыталася Вера Мiкалаеўна, i твар яе пабляднеў.

- Ну, тады наракайце на сябе. Край у нас цёмны, глухi. Адзiн бог за людскiя справы i помыслы ў адказе.

- Значыць, вайна?

- Чаму ж, мiрна трэба дамовiцца.

- Мiрная вайна... Ну што ж, я згодна.

- А дазвольце пацiкавiцца, навошта вам рызыкаваць? Што за карысць? Можа вы пагарачылiся, дык я не падганяю. У такiх справах не трэба спяшацца.

- Не, я ўсё абдумала. I я раю вам, грамадзянiн Таркайла, не стаяць упоперак на нашым шляху. А што папярэдзiлi, дзякую...

Епафрадзiт Таркайла ўстаў. Ягоны голас стаў рыпучы i незнаёмы:

- Толькi не ўздумайце скардзiцца: я начыста адракуся ад сваiх слоў, а сведак у нас няма.

Ён пайшоў. Было чуваць, як там за сцяной гулка чаўкаюць ягоныя цяжкiя боты. Я нясмела зазiрнуў у клас. Вера Мiкалаеўна, быццам нiчога не здарылася, складала сшыткi ў брызентавую сумку.

V

У канцы сакавiка, апошнiмi маразамi, у вёску прыехаў дзiўны, доўгi, як жэрдка, чалавек у блiскучай хромавай скуранцы. Быў ён калючы, як ажынавы куст. Нiзка прыгiнаючы галаву на парозе школьных дзвярэй, ён укулiўся ў клас на апошнiм, чацвертым уроку. Мы, як i належыць, гулка загрукалi вечкамi парт - усталi. Даўгалыгi махнуў рукой.

Такога цiкавага, трохi страшнаватага дзядзьку мы бачылi ўпершыню. Ён дыбаў па класе, смешна прысядаючы ў каленях, кудлацiў чорныя пакручастыя валасы i ўвесь час дудзеў, быццам гаварыў у пустую бочку. Нам здавалася, што ад гэтага гучнага голасу пачала глухнуць Вера Мiкалаеўна: яна, абапёршыся падбародкам на далонi, пальцамi закрыла вушы.

З усёй крыклiвай размовы мы зразумелi не багата: наша Вера Мiкалаеўна - гнiлая iнтэлiгентка. Яна мiндальнiчае, баязлiва нечага чакае, а не ўзрывае знутры сялянскую абыякавасць, а гэта пахне правым ухiлам.

Вера Мiкалаеўна ўвесь час апраўдвалася.

- Вы - дзiвак, Маркаў, - казала Вера Мiкалаеўна. - Вялiкiя справы так не робяцца... Вы, Маркаў, забываецеся, што Ленiн вучыў цярплiвасцi... Царкву няхай людзi закрываюць, а не мы з вамi... Ды баюся, Маркаў, iншага, што гэта перашкодзiць галоўнай задачы... Слухайце, Маркаў, камунiзм ад вашай паспешлiвасцi не наблiзiцца хутчэй... I вось што, Маркаў, вы мяне на левы загiб не збiвайце... Я гатова, вядома, выконваць указаннi, толькi баюся, што на гэта не партыя, а вы, павятовыя кiраўнiкi, скiроўваеце...

Нарэшце яна змоўкла. Нас распусцiлi, загадаўшы аб'явiць бацькам, каб прыходзiлi ў школу на сход.

Вёска трывожна гула, бо людзi пачулi, што прыезджы збiраецца закрываць стараверскую царкву. Яшчэ нядаўна, калi стварыўся калгас, у вёсцы было шумна. Спрэчкi паступова ацiхлi. I вось цяпер яны ўзгарэлiся зноў.

У Гнiлавостраве рабiлася нешта недарэчнае. У стараверскай царкве з васьмiканечным крыжам на вiльчыку малiлiся жанчыны i старыя дзяды. Гарэлi свяцiльнiкi i васковыя свечкi. Цяжкi лампадны дух быў чуцён за вярсту. Епафрадзiт Таркайла чытаў дванаццаць апосталаў - жахi пра пакуты Хрыста, i хворыя жанчыны падалi ў непрытомнасцi на земляную падлогу. Быў чысты чацвер.

Позна ўвечары, калi мацi вымятала памялом печку, а бацька рыхтаваў снасцi для рыбалкi, у нас паявiўся Яўпраксiн Цiмох.

- Куды ты? - здзiвiлася мацi, калi на Цiмохаў клiч я сабраўся ўцячы з хаты.

Давялося схлусiць. Мы выскачылi на вулiцу. Яркiя, на мароз, зоркi мiгцелi ў небе, як свечкi ў царкве. З поўначы, з-за Талыняў, дзьмуў марозны сiвер, апякаў твар. Недзе на тым канцы вёскi вылi сабакi, як галодныя ваўкi.

- Слухай, царкву патрашыць будуць...

- Хто? - напалохаўся я.

- Маркаў i настаўнiца. Яна не хацела, але ён прымусiў яе. А Епафрадзiт, помнiш, казаў, што царква - святое месца, калi хто дакранецца, дык яго адразу заб'е... Давай паглядзiм.

Мы баялiся падыходзiць блiзка. Прытулiлiся пад плотам, але i адсюль былi добра вiдаць невыразныя постацi. Яны нешта выносiлi з царквы i зноў знiкалi ў ёй. Iх было больш як двое. Цiмох сказаў, што Маркаву памагаюць пiльшчыкi Мiнiны, якiя i раней не вельмi паважалi бога i нават пацiху курылi. Бог не адважыўся пакараць бязбожнiкаў, можа ён спаў у той час. Назаўтра ўся вёска была ўзрушана тым, што з царквы знiклi старыя абразы i бронзавыя падсвечнiкi. Знiк некуды i даўгалыгi Маркаў, пакiнуўшы Веру Мiкалаеўну сам-насам з разгневанымi жанчынамi-багамолкамi.

Нават на цяперашнi розум цяжка зразумець, чаму такi сур'ёзны, сталы чалавек, як Вера Мiкалаеўна, пайшла ўночы "патрашыць" царкву. Чалавек, падуладны свайму часу, бывае, робiць зусiм не тое, што хацеў бы рабiць, што трэба было рабiць. Чаму яна паддалася тады на ўгаворы Маркава? Яна хацела дабра, а наклiкала бяду, i хтосьцi, можа той самы Епафрадзiт Таркайла, выкарыстаў яе адзiную памылку. Мiрная вайна аказалася зусiм не мiрнай. Помню той адлiжны вясновы дзень. Звонкiя капяжы са стрэх будзiлi вясну, i раннiя жаўрукi ўжо весела i радасна вызвоньвалi гiмны сонцу. Мы iшлi па расквашанай, чорнай ад смецця дарозе ўслед за санямi, на якiх стаяла белая труна. Было вельмi цiха, як перад навальнiцай, бо невядомае прымушала задумвацца. Сярод людзей крочыў за труной i стараверскi поп Епафрадзiт Таркайла. Мне здавалася, што па яго твары блукае пераможная ўсмешка. Я чамусьцi верыў i веру, што наша настаўнiца загiнула праз яго, хоць i да сённяшняга дня нiхто не ведае, чыiх рук была тая крывавая справа.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Александр Осипенко читать все книги автора по порядку

Александр Осипенко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Мiрная вайна (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Мiрная вайна (на белорусском языке), автор: Александр Осипенко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x