Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Александр Осипенко - Мiрная вайна (на белорусском языке) краткое содержание

Мiрная вайна (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Александр Осипенко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Мiрная вайна (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Мiрная вайна (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Александр Осипенко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

II

У школу нас не пусцiлi. Помню, як мой бацька крычаў на мацi, прыехаўшы з поля:

- ...А вы i раты паразяўлялi. Сягоння дзед Купрыян у скiце пабываў. Старац наказаў, каб нiкога ў школу не пускалi. Усiх дзяцей на мыла варыць будуць, каб камiсаравыя жонкi былi з белымi тварамi. Во яна i стараецца...

Мы ўсё ж пабывалi ля школы. Стаiўшыся за густымi агрэставымi кустамi, глядзелi, як доўга стаяла настаўнiца на ганку, выглядаючы вучняў. Але нiхто не пайшоў, бо баялiся не скiцкага старца, якi жывы ляжаў у труне, а тых, хто хаваўся пры iм у скiце. Не дачакаўшыся вучняў, Вера Мiкалаеўна пайшла ў хату. Праз акно мы бачылi, як яна стала ля дошкi i нешта пачала пiсаць на ёй. Мы здагадалiся, што яна вучыць аднаго Цiмоха, Яўпраксiнага сына, i трохi зайздросцiлi яму, але больш злавалiся на яго - здраднiк.

Людзi заўважылi таксама, што Вера Мiкалаеўна раз у тыдзень некуды адлучаецца з вёскi. Неўзабаве нехта дазнаўся, што настаўнiца ходзiць у воласць на сходы. Гэта зноў здзiвiла ўсiх: "Жанчына ды каб парцейная. Чакай цяпер якога лiха".

Гнiлавостраўцы стаiлiся. Нас, дзяцей, не выпускалi на двор. Школа пуставала, i ўсе чакалi, што настаўнiца доўга не ўседзiць без работы, уцячэ з вёскi. А выйшла не так, як думалi.

Аднаго разу ў вёсцы паявiлiся старшыня валвыканкома Ясючэня, начальнiк часцi асобага назначэння латыш Ланге i барадаты ў пенснэ на ланцужку доктар Радзевiч.

Гнiлавостраўцы сабралiся на Яўпраксiным гуменцы. Стаялi, зняўшы шапкi, чакалi, пра што будзе гаварыць начальства.

Першыя замаразкi пачарнiлi ўжо лiстоту i траву. Затое на сугрэве асаблiва ярка чырванелi гронкi рабiны. Чырвоны колер як бы асвяжаў панылы гнiлавостраўскi пейзаж.

Чакаць давялося не доўга. Хутка з хаты паявiлiся прыезджыя, а з iмi Вера Мiкалаеўна. Камлюкаваты дзябёлы Ясючэня гаварыў мала, але людзi зразумелi, што ўпарцiцца далей нявыгадна, бо можна зарабiць штраф, калi не пусцiш дзяцей у школу. Затое другая аб'ява нарабiла шуму: Ясючэня абвясцiў, што вось тут, проста на гуменцы, усе гнiлавостраўцы павiнны прывiць воспу.

Гэта, як i курэнне, лiчылася ў гнiлавостраўцаў вялiкiм грахом. Але мне здавалася, што людзi больш баяцца не граху, а болю i ўрача. Мабыць, адчула гэта i Вера Мiкалаеўна, бо закасала рукаў блузкi i першая падышла да барадатага ўрача. За ёй зрабiў прывiўку Цiмоша i яго мацi Яўпраксiя.

Навiны адна за другой абрушвалiся на гнiлавостраўцаў. Не паспелi яны ачомацца ад прывiвак, як пранеслася чутка, што настаўнiца пайшла ў скiт. Нiхто не хацеў верыць, што яна вернецца адтуль. Але назаўтра, у панядзелак, Вера Мiкалаеўна, як i заўсёды, была ў школе. Мы пазiралi на яе з бояззю i недаверам: старыя людзi казалi, што ўсе, хто пабывае ў скiце, робяца iнакшыя. Вера Мiкалаеўна, здаецца, не пераiначылася.

А яшчэ дзён праз чатыры ў вёсцы паявiўся сiвы i нейкi зеленаваты ад старасцi скiцкi старац Амвросi. Ён iшоў з доўгай сукатавай палкай, i жанчыны, прыцiскаючы да вачэй хусткi, кланялiся яму i галасiлi на ўсю вулiцу.

Спынiўся дзед Амвросi ля хаты самага багатага ў Гнiлавостраве мужыка Епафрадзiта Таркайлы, пастукаў кiем у сiнiя аканiцы. Спачатку ў акне паявiлася доўгая белая барада Епафрадзiта, потым усе ўбачылi яго напужаныя шэрыя вочы.

Пасля, калi Епафрадзiт паявiўся на ганку - рукi за папругай, а на галаве малахай, - ён быў ужо спакойны, як бог перад сусветным патопам, калi загадваў Ною зрабiць каўчэг. Да самага таго часу Епафрадзiт быў для Гнiлавострава богам, бо ён выконваў абавязкi стараверскага папа.

- Пашто мiрам асквярняеш вочы свае i нагамi топчаш не кушчы райскiя, а грэшную зямлю нашу? - пачаў ён i асекся, бо дзед Амвросi нечакана для ўсiх "асквярнiў" вусны свае лаянкай, якой мы даўно ўжо не чулi.

Нас, дзяцей, прагналi, i толькi пазней мы даведалiся, што Амвросi са сваiм братам Епафрадзiтам у восьмым годзе абрабавалi i спалiлi маёнтак панка Залуцкага. Iх злавiлi, i тады Амвросi ўзяў усю вiну на сябе. Яго саслалi на катаргу, а Епафрадзiта выпусцiлi на волю. Золата памагло яму разбагацець, стаць папом у гнiлавостраўскай царкве, рубленай з нячэсаных дубовых кражоў. Перад самай рэвалюцыяй Амвросi ўцёк з катаргi, i вось тады яго брат багацей пабудаваў яму скiт за Ведзьмiнай выспай на ўскрайку Талынскага возера.

Амвросi не ведаў, што была рэвалюцыя, што цяпер яго не вернуць ужо на катаргу, таму i дажываў свой век, лежачы ў труне. Мабыць, Вера Мiкалаеўна адкрыла яму вочы на праўду, i вось цяпер браты сышлiся ў лютай сварцы.

III

Усю зiму гнiлавостраўцы рубiлi з соснаў будынак школы. Пасля ўрокаў мы беглi на будоўлю, збiралi тоўстыя смалiстыя трэскi. Часам туды прыходзiла Вера Мiкалаеўна. Яна моўчкi назiрала, як доўгабародыя богападобныя браты Мiнiны распiлоўваюць на высокiх козлах калоды. З-пад шырокай, крывазубай пiлы сыпалiся на снег буйныя, як шрот, апiлкi.

- Школа-та хвацкая будзе, на ўсю-та акругу, - крычаў зверху старэйшы Мiнiн, Нупрэй, i весела паблiскваў белымi зубамi. - Шкада, што самi-та павырасталi, а то добра было б пасядзець за кнiгай.

- З новага года ўсе вучыцца будуць, - абяцала Вера Мiкалаеўна.

- Нам-та ўжо трохi позна, - няўпэўнена адказваў малодшы Мiнiн. - Мы-та i так веку дажывём...

Будаўнiцтва школы на доўгiя гады раздзялiла гнiлавостраўцаў. Адны, такiя, як Мiнiны, Смiрновы, Канавалавы, сталi на бок настаўнiцы, другiя Таркайлы, Iпатавы - толькi сцiскалi зубы ад злосцi. У вёсцы iшла непрыкметная воку мiрная вайна. Яе можна было заўважыць хiба па дзецях. Мы ваявалi ўсур'ёз, бо хiтраваць, як дарослыя, не ўмелi. Напрадвеснi, калi мякчэў хрусткi снег, мы зацята бiлiся снежкамi. Здаровыя камлюкаватыя iпатаўцы закатвалi ў снег ледзякi. Ад такiх снежак мы ўцякалi, алё не здавалiся.

Вайна спынiлася нечакана, калi пачалiся работы ў полi. Школа таксама апусцела да самай восенi. Вера Мiкалаеўна паехала. Здавалася, усё вярнулася ў сваю звычную каляiну. Епафрадзiт Таркайла часцей, чым у мiнулыя гады, правiў заутраны, абеднi i навячэрнi, а нас, хлапчукоў i дзяўчынак, што хадзiлi ў школу, прымушаў спяваць трапары i каноны. Мы з нецярпеннем чакалi пачатку вучобы.

IV

Новая школа была адчынена на пакровы. Раней гнiлавостраўцы не пусцiлi дзяцей на вучобу - нельга, пакуль не кончыцца ўборка.

У той год ужо было два класы. Памятаю, Вера Мiкалаеўна, як бы памаладзелая пасля адпачынку, доўга расказвала нам пра дзiўнае мора, i кожны падоўгу слухаў, як яно шумiць у гладкай ружаватай ракавiне. Потым яна гаварыла пра тое, што будзе на месцы Гнiлавострава, калi мы вывучымся i станем дарослыя: палi без межаў, а на асушаным балоце будуць працаваць машыны, што самi ўмеюць араць, сеяць i малацiць. Мы гатовы былi хоць зараз iсцi руйнаваць межы, i толькi Лiстрат Iпатаў усмiхаўся сваёй дурнаватай недаверлiвай ухмылкай. На перапынку мы добра палiчылi яму рэбры, i ён здаўся.

Вера Мiкалаеўна засталася жыць у Яўпраксii, i кожны дзень дзяжурны па школе памагаў ёй адносiць вучнёўскiя сшыткi дамоў. У той пахмурны, слотны дзень дзяжурства выпала на маю долю. Не помню чаму, але мы затрымалiся ў школе. Я быў у баковачцы, ставiў у шафу чарнiлiцы-невылiвайкi, а Вера Мiкалаеўна збiрала ў стосiк сшыткi, калi ў школу прыйшоў Епафрадзiт Таркайла.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Александр Осипенко читать все книги автора по порядку

Александр Осипенко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Мiрная вайна (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Мiрная вайна (на белорусском языке), автор: Александр Осипенко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x