Михаил Булгаков - Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Михаил Булгаков - Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Русская классическая проза. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Михаил Булгаков - Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) краткое содержание

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Михаил Булгаков, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Михаил Булгаков
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кароўеў i Азазела вярнулiся.

- Падман, як i заўсёды, - бурчаў Азазела i скоса глядзеў на Бегемота.

- Мне здалося, - адказаў кот.

- Ну што ж, доўга гэта будзе працягвацца? - спытаўся Воланд. - Шах каралю.

- Я, мабыць, недачуў, мой мэтр, - адказаў кот, - шаха каралю няма i быць не можа.

- Паўтараю, шах каралю.

- Месiр, - трывожна-фальшывым голасам адазваўся кот, - вы ператамiлiся: няма шаха каралю!

- Кароль на клетцы г-два, - сказаў Воланд i не зiрнуў на дошку.

- Месiр, я ў адчаi! - завыў кот, на мордзе ў яго нiбы адбiўся жах. - Але на гэтай клетцы няма караля!

- Што такое? - недаўменна спытаўся Воланд i пачаў прыглядацца да дошкi, дзе афiцэр, якi стаяў на каралеўскай клетцы, адварочваўся i захiляўся рукою.

- Ах ты нягоднiк! - задумлiва сказаў Воланд.

- Месiр! Я зноў звяртаюся да логiкi, - загаварыў кот i прыцiснуў лапу да грудзей. - Калi партнёр аб'яўляе шах каралю, а караля ўжо i ў памiне няма на дошцы, шах прызнаецца несапраўдным.

- Ты здаешся цi не? - страшным голасам крыкнуў Воланд.

- Дазвольце падумаць, - пакорлiва адказаў кот, абапёрся локцямi на стол, заткнуў вушы лапамi i пачаў думаць. Думаў ён доўга i нарэшце сказаў: - Здаюся.

- Забiць упартае стварэнне, - шапнуў Азазела.

- Ага, здаюся, - сказаў кот, - але здаюся выключна таму, што не магу гуляць у атмасферы цкавання! - Ён устаў, i шахматныя фiгуркi самi палезлi ў скрынку.

- Гела, час, - сказаў Воланд, i Гела знiкла з пакоя. - Нага разбалелася, а тут гэты баль... - працягваў Воланд.

- Дазвольце мне, - цiха папрасiла Маргарыта.

Воланд уважлiва паглядзеў на яе i падставiў калена. Гарачая, быццам лава, жыжка апякала рукi, але Маргарыта старалася не моршчыцца, расцiрала ёю калена.

- Свiта пераконвае, што гэта рэўматызм, - гаварыў Воланд i не спускаў позiрку з Маргарыты, - але ў мяне вялiкае падазрэнне, што гэты боль мне пакiнула на памяць чароўная ведзьма, з якой я блiзка пазнаёмiўся ў тысяча пяцьсот семдзесят першым годзе на Брокенскiх гарах, на Чортавай Кафедры.

- Цi праўда гэта! - сказала Маргарыта.

- Глупства! Гадоў праз трыста гэта пройдзе. Мне параiлi мноства лекаў, але я карыстаюся бабулiнымi рэцэптамi. Дзiўныя травы пакiнула мне ў спадчыну паганая старая бабка, мая бабка! Дарэчы, а вас нiшто не трывожыць? Магчыма, у вас ёсць нейкая бяда, якая мучыць душу, смутак?

- Не, месiр, нiчога гэтага няма, - адказала разумная Маргарыта, - а цяпер, калi я ў вас, я адчуваю сябе вельмi добра.

- Спадчыннасць - вялiкая справа, - невядома з-за чаго весела сказаў Воланд i дадаў: - Бачу я, што вас зацiкавiў мой глобус.

- Праўда, я нiколi такога не бачыла!

- Добрая рэч. Я, шчыра, не люблю апошнiх паведамленняў па радыё. Паведамляюць iх заўсёды нейкiя дзяўчаткi, якiя невыразна прамаўляюць назвы мясцiн. Акрамя таго, кожная трэцяя з iх не ўмее як след гаварыць, быццам знарок гэтакiх падбiраюць. Мой глобус намнога зручней, асаблiва калi ўлiчыць, што падзеi мне трэба ведаць дакладна. Вось, напрыклад, бачыце гэты кавалак зямлi, бок якому абмывае акiян? Бачыце, вось ён налiваецца агнём. Там пачалася вайна. Калi вы прыгледзiцеся лепш, вы ўбачыце дэталi.Маргарыта нахiлiлася да глобуса i ўбачыла, што квадрацiк зямлi павялiчыўся, шматколерна расфарбаваўся i ператварыўся ў рэльефную карту. А потым яна ўбачыла i стужачку ракi, i нейкае паселiшча ля яе. Хатка, якая была з гарошынку, разраслася i стала карабком запалак. Раптоўна дах гэтага дома ўзляцеў угору ў клубах чорнага дыму, а сцены ўпалi, i ад двухпавярховае каробачкi нiчога не засталося, акрамя дымнай кучкi. Яшчэ ўгледзела Маргарыта зблiзку маленькую жаночую постаць, якая ляжала на зямлi, а каля яе раскiнула ручкi маленькае дзiця.

- Вось i ўсё, - з усмешкаю сказаў Воланд, - ён не паспеў награшыць. Работа Абадоны бездакорная.

- Я не хацела б быць з тымi, супроць каго Абадона, - сказала Маргарыта, з кiм ён?

- Чым болей я гавару з вамi, - прыязна адазваўся Воланд, - усё больш пераконваюся, што вы разумная. Я супакою вас. Ён надзiва аб'ектыўны i роўна спачувае абодвум супернiкам. Урэшце, i вынiкi для абодвух бакоў заўсёды аднолькавыя. Абадона! - нямоцна паклiкаў Воланд, i адразу ж са сцяны з'явiлася постаць нейкага худога чалавека ў цёмных акулярах. Гэтыя акуляры зрабiлi на Маргарыту моцнае ўражанне, яна цiхенька ўскрыкнула i ўткнулася тварам у Воландаву нагу. - Ну не трэба! - ускрыкнуў Воланд. - Якiя нервозныя сучасныя людзi! - Ён гэтак шлёпнуў Маргарыту па спiне, што звон пайшоў па целе. - Вы ж бачыце, што ён у акулярах. Акрамя ўсяго, не было выпадку, ды i не будзе, каб Абадона з'явiўся перад кiм-небудзь раней часу. Ды, нарэшце, я сам тут. Вы ў мяне ў гасцях! Я проста хацеў вам яго паказаць.

Абадона стаяў нерухома.

- А можа ён зняць акуляры хоць на адну секундачку? - спыталася Маргарыта з-за цiкаўнасцi, прыцiскаючыся да Воланда i ўздрыгваючы.

- А вось гэта нельга, - сур'ёзна адказаў Воланд, махнуў рукою, i той знiк. - Што ты хочаш сказаць, Азазела?

- Месiр, - адказаў Азазела, - дазвольце мне сказаць. У нас двое пастароннiх: прыгажуня, якая плача i просiць, каб яе пакiнулi пры гаспадынi, акрамя таго, прашу прабачэння, яе япрук.

- Дзiўна паводзяць сябе прыгажунi, - адзначыў Воланд.

- Гэта Наташа, Наташа! - усклiкнула Маргарыта.

- Ну, пакiнь пры панi. А япрука - кухарам.

- Закалоць? - спалохана ўскрыкнула Маргарыта. - Злiтуйцеся, месiр, гэта Мiкалай Iванавiч, нiжнi жылец. Тут непаразуменне, яна ўзяла i мазанула яго крэмам...

- Даруйце, - сказаў Воланд, - якога д'ябла яго калоць будуць? Няхай пасядзiць разам з кухарамi, вось i ўсё! Згадзiцеся, што не магу я ўпусцiць яго ў бальную залу?

- Ды ўжо ж... - дадаў Азазела i далажыў: - Поўнач наблiжаецца, месiр.

- А, ну добра, - Воланд звярнуўся да Маргарыты: - Тады прашу вас... Зараней удзячны вам. Не бянтэжцеся i нiчога не бойцеся. Нiчога не пiце, акрамя вады, а то разамлееце, i вам будзе цяжка. Пара!

Маргарыта ўстала з дыванка, i тады ў дзвярах паказаўся Кароўеў.

Раздзел 23

ВЯЛIКI САТАНIНСКI БАЛЬ

Поўнач наблiжалася, трэба было спяшацца. Маргарыта бачыла ўсё, што адбывалася навокал, як у тумане. Запомнiлiся свечкi i нейкi рознакаляровы басейн. Калi Маргарыта стала на дно гэтага басейна, Гела з дапамогаю Наташы аблiла яе нейкаю гарачаю, густою i чырвонаю вадкасцю. Маргарыта адчула салёны прысмак на губах i здагадалася, што мыюць крывёй. Крывавая мантыя змянiлася другою - празрыстаю, густою, ружоваю, i Маргарыцiна галава закружылася ад ружавага алею. Потым Маргарыту паклалi на крыштальны ложак i да бляску пачалi нацiраць нейкiм зялёным лiсцем. Тут уварваўся кот i пачаў дапамагаць. Ён сеў ля Маргарыцiных ступакоў i пачаў iх нацiраць з такiм выглядам, быццам ваксаваў боты на вулiцы.

Маргарыта не памятае, хто пашыў ёй туфлi з ружавых пялёсткаў i як гэтыя туфлi самi зашпiлiлiся на залатыя спражкi. Нейкая сiла падняла Маргарыту i паставiла перад люстрам, i ў валасах у яе заззяў алмазны каралеўскi вянок. Аднекуль з'явiўся Кароўеў i павесiў на грудзi Маргарыце выяву чорнага пудзеля на цяжкiм ланцугу. Гэтае ўпрыгожанне было цяжкiм для каралевы. Ланцуг пачаў муляць шыю, хацелася сагнуцца ад цяжару. Але штосьцi прыйшло i акрамя нязручнасцi ад чорнага пудзеля i ланцуга. Гэта тая павага, з якой пачалi ставiцца да яе Кароўеў i Бегемот.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Михаил Булгаков читать все книги автора по порядку

Михаил Булгаков - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Майстар i Маргарыта (на белорусском языке), автор: Михаил Булгаков. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x