LibKing » Книги » Проза » Советская классическая проза » Иван Науменко - Пераломны ўзрост

Иван Науменко - Пераломны ўзрост

Тут можно читать онлайн Иван Науменко - Пераломны ўзрост - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: Советская классическая проза, год 101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
Иван Науменко - Пераломны ўзрост

Иван Науменко - Пераломны ўзрост краткое содержание

Пераломны ўзрост - описание и краткое содержание, автор Иван Науменко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пераломны ўзрост - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пераломны ўзрост - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Науменко
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пека не плакаў, калі яго білі, — яшчэ раз паведаміў мне Кузя. — Ён тоўсты, і яму зусім не баліць...

Васіль і Піліп пасля гэтых слоў пашыліся яшчэ глыбей у змрок. Яны не падзялялі Кузевага аптымізму. Кожны з іх меў за сабой сякія-такія грашкі, і таму на печы ў гэты вечар панавала трывожная сваёй затоенасцю атмасфера.

— Бач, прыціхлі, — заўважыў бацька. — Вас бы вось так прычашчаць папліскай перад нядзеляй, мо перасталі б тады гыркацца...

Назаўтра мы з Пекам памірыліся. Ён ні словам, ні рухам не паказаў, што яго ўчора білі. Я таксама зрабіў выгляд, што нічога не ведаю. Усё было б добра, каб не Кузя, які ўсунуў свой замурзаны нос у гэтую справу.

— Табе з, праўда, уцора не балела, як дзядзя біў? — спытаў Кузя ў Пекі. — Па цым цябе ён біў?

Я ўпершыню даў Кузю шлепака, і ён зарумзаў. Пека выскачыў з хаты. На яго вачах былі слёзы...

Не, я не зайздросціў Пеку. Ён падабаўся Ліне, лепш за мяне апранаўся, смачней еў, у яго былі бліскучыя снягурачкі, але я яму ні кропелькі не зайздросціў...

Пека паводзіў сябе ў школе ўсё горш і горш. Ён стаў нейкі нервовы, ва ўсякім самым бяскрыўдным слове бачыў насмешку над сабой і нікому не даваў спуску. Іншы раз на сябра нападала празмерная ўзбуджанасць, і ён тады насіўся па класе як віхор, смяяўся, вырабляў розныя мартаплясы. Але жартаваў Пека жорстка. Ён кідаў дзяўчатам у чарніліцы павукоў, складаў пра хлопцаў крыўдныя вершыкі, вывіжоўваў чужыя сакрэты, расказваючы іх потым усім. Вучыўся ён па-ранейшаму добра, і таму настаўнікі, нават класны кіраўнік Рыгор Канстанцінавіч, яму многае даравалі. Па дысцыпліне ў другой чвэрці выдатнай адзнакі Пеку ўсё ж не паставілі.

— Мы перахвалілі цябе, Мацюшэнка, — сказаў Рыгор Канстанцінавіч на класным сходзе. — Гэта ж сорам: ты адзін з усяго класа пішаш на «выдатна» дыктоўкі і так дрэнна сябе трымаеш. Прыйдзецца пагаварыць з тваімі бацькамі...

Пека сядзеў, апусціўшы галаву. Мне было шкада сябра, але я не мог яму нічым дапамагчы. Я нікому не расказаў, што Пеку дома б’юць, і ён плаціў мне за гэта ўдзячнасцю. Мяне ён ніколі не закранаў ні сваім колкім жартам, ні насмешкай.

У наступную суботу Сямён Барысавіч зноў частаваў Пеку гумавым шлангам. Цяпер, мабыць, за тое, што ён не прынёс у дзённіку выдатнай адзнакі па дысцыпліне...

— Ты не расказвай нікому, — ужо не тоячыся, папрасіў мяне Пека. — Я да лета пацярплю, а потым паеду куды-небудзь...

— Куды ты паедзеш? — спалохана перапытаў я.

— А што? Мне будзе ўжо чатырнаццаць гадоў. Паступлю куды-небудзь на завод. Ты толькі маўчы...

У трэцяй чвэрці нічога не змянілася. Пека на перапынках падымаў уверх нагамі ўвесь клас. Кожны дзень ён выдумляў што-небудзь новае. Выклікалі ў школу доўгую Рашэль, з ёю гаварыў сам Рыгор Канстанцінавіч, запісвалі Пеку ў дзённік заўвагі па дысцыпліне, але ён не зважаў ні на што. Ён стаў такі калючы і едкі, што здавалася, помсціў усяму свету.

З Лінай у Пекі адносіны сапсаваліся таксама. Дзяўчынка ў другой палове года неяк нечакана перамянілася. Раней яна была першай у класе весялухай, а наконт розных выдумак магла б паспрачацца з самім Пекам. Цяпер яна ўжо рэдка лётала па класе і рагатала. Ліна стала нейкай задуменнай і сумнай. Яна ўсе перапынкі прастойвала ля акна, углядаючыся ў прастор, які адкрываўся воку з вышыні другога паверха. Я стаў заўважаць, што Ліна пазбягала Пекавай кампаніі.

Я ведаў, што Ліна на два гады старэйшая за мяне і Пеку. Яна, каб не бацькавы пераезды з месца на месца, вучылася б ужо ў сёмым класе. Але чаму Ліна перастала сябраваць з Пекам, я не ведаў. Яна ж і раней была старэйшая за Пеку, але гэта ёй не шкодзіла ім захапляцца. Я ў душы трохі радаваўся, што Ліна не звяртае цяпер ніякай увагі на Пеку. Але гэтую радасць я хаваў за знешняй абыякавасцю да дзяўчынкі.

Аднойчы пасля заняткаў у нашай школе адбыўся цікавы выпадак. Сабакі прыгналі на школьны двор тхара. Яны так на яго насядалі, што звярок сам узбег на каменны ганак і кінуўся ў калідор. Ужо ў калідоры пагналіся за тхаром мы і насіліся за ім да таго часу, пакуль ён не ўскочыў у грубку, дзверцы якой былі адчынены. Звярок быў цяпер у пастцы, мы яго хацелі ўзяць жывым. Адтуль ён пазіраў на нас злымі зялёнымі вачамі і шыпеў, нібы кот. Калі мы пачалі пароць у грубку палкамі, тхор палез у комін. Ён не хацеў здавацца.

— Мы яго зараз падсмалім, — спакойна сказаў Пека, дастаючы з партфеля два спісаныя сшыткі. — Давайце, у каго ёсць непатрэбная папера. Выскачыць з грубкі як міленькі...

Ад гэтых слоў я страшэнна раззлаваўся і ўпершыню схапіў сябра загрудкі. На мяне напала нейкая шалёная злосць, і ў першае імгненне я не мог нават вымавіць слова.

— Ты ж ведаеш, што тхор жывы і яму будзе балець, — крычаў я ў канапаты Пекаў твар, які быў для мяне цяпер проста ненавісны. — Табе ж баліць, калі цябе б’юць...

Пека адразу звяў. З нейкім сполахам на твары ён вырваўся ад мяне і, апусціўшы галаву, моўчкі пайшоў да выхада. Хлопцы здзіўлена паглядзелі яму ўслед. Ахвота лавіць тхара прапала, і ўсе адышліся ад грубкі.

Пасля гэтага выпадку я доўга не мог сабрацца з думкамі. Каяцца перад Пекам мне не хацелася, і разам з тым у вачах стаяла паніклая постаць сябра і яго спалоханы твар. «Чаму ён такі жорсткі? — пакутліва думаў я. — Яго ж крыўдзяць болей, чым усіх. Дык навошта ж на другіх замахвацца? Ён жа ведае, што другім баліць таксама...»

Адказу на гэтае пытанне, якое даўно набалела ў душы, я не знаходзіў. Мне было ўжо трынаццаць гадоў, я прачытаў сто ці болей кніг, ведаў усе рэкі, горы і буйныя гарады на карце зямнога шара і не мог сам сабе адказаць на гэтае простае пытанне.

Мае разважанні парушыла Ліна. Яна дагнала мяне на вуліцы і пайшла поруч. Ліна таксама была нечым усхваляваная.

— Тхор уцёк, — паведаміла яна і без ніякай сувязі са сказаным дадала: — Не люблю задавак і хуліганаў...

Гэтыя словы паласнулі мяне, нібы нажом. Затаіўшы дыханне, чакаў я, што скажа Ліна далей. Яна не ўмела хаваць сваіх думак, аб гэтым я ўжо ведаў даўно.

Гэты твой Пека проста брыдкі сказала Ліна Ён з усіх насміхаецца і хоча - фото 3

— Гэты твой Пека проста брыдкі, — сказала Ліна. — Ён з усіх насміхаецца і хоча паказаць, што самы разумны. А ты добры...

Болей Ліна не сказала нічога. Яна пайшла ў сваю гасцініцу, паскардзіўшыся, што зусім не бралася за паўтарэнне арыфметыкі. Але і таго, што дзяўчынка сказала, было дастаткова, каб перавярнуць усю маю душу. Мне было прыемна, цёпла, радасна ад гэтых слоў, якія датычылі толькі мяне. Я прыскорыў крок, каб мяне не дагналі аднакласнікі...

З Пекам мы зноў памірыліся. Прыйшоўшы назаўтра ў клас, ён пераканаўся, што я нічога лішняга пра яго не сказаў, і першы працягнуў мне руку. Мне было трохі ніякавата перад сябрам. Я ўжо ведаў, што думае пра яго Ліна, але ні за якія грошы не адкрыў бы гэтага Пеку. Мне нават здавалася, што я нешта ўкраў у сябра, і таму часта ўзнікала жаданне зрабіць для яго што-небудзь добрае, дагадзіць яму.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Иван Науменко читать все книги автора по порядку

Иван Науменко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пераломны ўзрост отзывы


Отзывы читателей о книге Пераломны ўзрост, автор: Иван Науменко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img