Иван Науменко - Пераломны ўзрост

Тут можно читать онлайн Иван Науменко - Пераломны ўзрост - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Советская классическая проза, год 101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.

Иван Науменко - Пераломны ўзрост краткое содержание

Пераломны ўзрост - описание и краткое содержание, автор Иван Науменко, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Пераломны ўзрост - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Пераломны ўзрост - читать книгу онлайн бесплатно, автор Иван Науменко
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пека па-ранейшаму на перапынках галёкаў, Ліна стаяла ля акна і аб нечым думала, а я стараўся на яе не глядзець. З той памятнай размовы я наогул усяляк пазбягаў Ліны і баяўся сустрэцца з ёю адзін на адзін. Мне было дастаткова таго, што дзяўчынка пра мяне добра думае.

А далей пайшлі падзеі, якія прымусілі мяне яшчэ больш паламаць галаву над загадкамі жыцця. Рыгор Канстанцінавіч даў нам аднойчы напісаць пераказ, які называўся «Мой настаўнік». Ён два разы прачытаў перад класам успаміны лётчыка пра свайго настаўніка. Гэта былі цікавыя ўспаміны. Лётчык яшчэ ў дзяцінстве астаўся без бацькоў. Яны загінулі ў грамадзянскую вайну. Хлопец звязаўся з беспрытульнымі, краў, ездзіў з горада ў горад. Некалькі разоў яго лавілі, накіроўвалі ў прытулкі, але ён адтуль уцякаў і зноў бадзяўся з беспрытульнымі. Але аднойчы на шляху хлопчыка трапіўся чалавек, ад якога ён не захацеў уцякаць. Гэта быў настаўнік дзетдомаўскай школы, і дзякуючы яму той хлопчык пачаў вучыцца і потым стаў славутым лётчыкам. На ўсё жыццё захаваў ён удзячнасць да настаўніка.

Мяне гэтае апавяданне ўсхвалявала. На пераказ нам было адведзена два сумежныя ўрокі, і я скончыў яго перад канцом другога ўрока, не паспеўшы нават як след праверыць напісанае. Я баяўся, што нарабіў многа памылак. Мяне адольваў страх яшчэ і па той прычыне, што я залішне далёка адышоў ад арыгінала, перасыпаўшы свой пераказ падрабязнасцямі, якіх зусім не было ў апавяданні лётчыка. Але мой страх аказаўся дарэмным. На наступны дзень Рыгор Канстанцінавіч, перш чым раздаць сшыткі, вынуў з вялікага стуса мой і аставіў у сябе на стале. Ён прачытаў напісаны мной пераказ усяму класу, заявіўшы, што гэта самае лепшае ўкладанне.

— За гэту работу я паставіў «выдатна», — сказаў Рыгор Канстанцінавіч, — а Пятру Мацюшэнку «здавальняюча». Што з табой творыцца, Мацюшэнка? Ты лепш за усіх пісаў дыктоўкі і пераказы, а цяпер гэтак спасаваў? У цябе не атрымалася ніякага пераказу, бо ты яго проста не скончыў. Прыйдзецца зноў пагаварыць з тваёй сястрой...

Мне было вельмі шкада Пекі. Ён сядзеў з апушчанай галавой на самай першай парце, і яго твар залівала густая чырвань. Я здагадаўся, чаму Пека не здолеў добра напісаць гэтае ўкладанне. Ён, мабыць, у тыя хвіліны, калі пісаў, успамінаў свой намер уцячы ад доўгай Рашэлі і проста не захацеў хлусіць перад настаўнікам. Я нават крыху злаваўся на Рыгора Канстанцінавіча: ён жа настаўнік і павінен раскусіць гэтую Рашэль. Няўжо ён не ўбачыў, што яна хлуслівая, жорсткая, і што з-за яе пакутуе Пека.

Кончылася трэцяя, самая вялікая чвэрць. У дзённіку я прынёс лепшыя, чым Пека, адзнакі. Нават па рускай мове ў Пекі ўжо не было пяцёркі. Па паводзінах яму паставілі «здавальняюча». Але сябра на гэты раз не білі. Рашэль разам са сваім Сямёнам Барысавічам паехала некуды ў горад, і Пека сталаваўся ў нас.

Я усё болей і болей думаў пра Ліну. Мне зусім не хацелася з ёю сустракацца, размаўляць, я любіў пра яе толькі думаць. Я не ведаў, ці прыгожая яна, ці разумная, гэта зусім мяне не цікавіла. Са школы разам з Лінай я ўжо болей ніколі не хадзіў, стараючыся знікнуць з класа раней ці пазней за яе. Мне не хацелася якім-небудзь учынкам асароміцца перад дзяўчынкай. Ліна таксама не шукала сустрэч са мною. Але я ніколі за гэта на яе не крыўдзіўся. Мне было дастаткова таго, што Ліна жыве на свеце, вучыцца са мной у адным класе і на ўроках крадком я магу на яе паглядаць. Іншы раз, калі Ліна запіналася, адказваючы ўрок, мне рабілася яе шкада.

У пачатку апошняй, чацвёртай, чвэрці ў нашай школе адбыліся перамены. Рыгора Канстанцінавіча ад нас забралі, і ён стаў працаваць загадчыкам райана. Яго замяніла Рашэль. Яе ж прызначылі і класным кіраўніком у пяты клас.

— Я б ніколі не пайшла працаваць у сямігодку, — заявіла Рашэль маёй маці. — Інстытут я канчала не для гэтага. Усё з-за Пекі. Ён жа зусім адбіваецца ад рук. Куды там толькі глядзяць настаўнікі, не разумею...

У школе Рашэль перастала быць Рашэллю. Яна сказала перад усім класам, што яе завуць Агрыпінай Іванаўнай. Пеку яна называла ў класе Пятром.

Прызначэнне Рашэлі настаўніцай ударыла па мне вельмі балюча. Я не любіў Пекавай сястры і дома гэтага ніколечкі не хаваў. На яе пытанні я адказваў «так» або «не», у пакой нашых кватарантаў не заходзіў, стараючыся не трапляцца Рашэлі на вочы. Мяне брала крыўда за нашага дырэктара: няўжо ён не разабраўся, што Рашэль дрэнная настаўніца, што ёй не месца ў школе. Шкада было і Пекі, ён цяпер цэлы дзень быў на вачах у сваёй сястры.

Я лічыў, што наш пяты клас адразу разбярэцца, хто такая Рашэль. Але я памыліўся. Новая настаўніца зайшла ў клас, асвяціўшы свой твар усмешкай, яна гаварыла нейкім новым, маладым голасам, жартавала, і з яе жартаў некаторыя нават смяяліся. Мы з Пекам не смяяліся. Нам было не да смеху.

Я не слухаў, як тлумачыла Рашэль. Мы разбіралі аповесць «Ташкент — горад хлебны», настаўніца расказвала пра пакуты галоднага Мішкі Дадонава, выклікала нават мяне прачытаць нейкі ўрывак, але ўсё гэта прайшло ў нейкім паўсне. Я не верыў ніводнаму слову Агрыпіны Іванаўны, мяне зусім не ўзрушалі тыя задушэўныя ноткі, якія час ад часу прарываліся ў яе голасе. Нарэшце ўрок скончыўся, і я ўздыхнуў з палёгкай.

— Ну, як новая настаўніца? — спытаў я ў свайго суседа па парце.

— Нічога сабе, — бесклапотна прамовіў ён. — Тлумачыць падрабязна. Толькі вельмі высокая яна. А вам з Пекам цяпер добра, вы можаце нават не вучыць яе прадметаў. Дрэннай адзнакі яна ж вам не паставіць...

Мой сусед нічога не хацеў разумець.

Для нас з Пекам наступілі нярадасныя дні. Тым, хто не ведаў Пекі, магло здацца, што ён перамяніўся. Пека сапраўды стаў зацяты, маўклівы, ён не галёкаў і не бегаў, як раней, па партах. Некаторыя ўрокі ён праседжваў, не зварухнуўшыся, уставіўшыся позіркам у якую-небудзь адну кропку. Толькі зрэдку, пераважна ў тыя дні, калі ў нас не было ўрокаў Агрыпіны Іванаўны, Пека рабіўся ранейшым. На яго тады нібы находзіла нейкая пошасць, і ён пацвельваўся, высмейваў кожнага, хто яму не падабаўся, выдумляў розныя штукі.

— Пра што ты думаеш? — спытаўся я аднойчы ў Лекі.

— Ты ведаеш, — адказаў ён з яўнай неахвотай. — Я табе казаў ужо. Толькі ты маўчы.

Пека чакаў лета... Я не чакаў нічога. Для мяне страцілі былую прывабнасць дыктоўкі і пераказы, урокі літаратурнага чытання, якія некалі так цудоўна праводзіў Рыгор Канстанцінавіч. Мне проста не хацелася слухаць Агрыпіны Іванаўны, хоць усё, здаецца, яна тлумачыла правільна.

У адзін з тых дзён настаўніца сказала, што мы будзем пісаць пераказ «Мой настаўнік».

— Мы пісалі ўжо гэты пераказ, — загуў клас.

Агрыпіна Іванаўна спачатку разгубілася, але потым узяла сябе ў рукі.

— Па плану вы павінны пісаць пераказ «Мой настаўнік» не ў трэцяй, а ў апошняй чвэрці, — заявіла яна. — Ранейшы настаўнік проста зрабіў памылку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Иван Науменко читать все книги автора по порядку

Иван Науменко - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Пераломны ўзрост отзывы


Отзывы читателей о книге Пераломны ўзрост, автор: Иван Науменко. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x