Мопассан Де - Завяшчанне (на белорусском языке)
- Название:Завяшчанне (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Мопассан Де - Завяшчанне (на белорусском языке) краткое содержание
Завяшчанне (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Пан дэ Курсiль кiнуўся на яго. Я падумаў, што яны задушацца. Высокiя, адзiн худы, другi тоўсты, яны стаялi твар у твар i трэслiся ад лютасцi. Муж маёй мацi пралапатаў: "Вы - нягоднiк!" Другi, як i раней, смела i выразна сказаў: "Мы сустрэнемся ў iншым месцы, пане. Вы б даўно атрымалi поўху i стаялi на дуэлi, калi б я не баяўся за здароўе гаротнай жанчыны, якая ўсё жыццё цярпела вашы здзекi".
Ён павярнуўся да мяне: "Вы мой сын. Пойдзеце са мной? Я не маю права прымусiць вас, але, калi хочаце, хадземце разам".
Я моўчкi пацiснуў яму руку, i мы пайшлi. Я ледзь не вар'яцеў.
Праз два днi пан дэ Бурнэваль забiў на дуэлi пана дэ Курсiля. Мае браты, баючыся, каб не выбухнуў скандал, трымалi язык за зубамi. Я аддаў iм палову матчыных грошай, i яны ўзялi iх.
Я абраў прозвiшча свайго сапраўднага бацькi i выракся ад законнага, але не майго iмя.
Пан дэ Бурнэваль памёр праз пяць гадоў. Я i цяпер плачу па iм.
Ён устаў, прайшоўся i стаў супроць мяне: "Вось так! Я сцвярджаю, што матчына завяшчанне - самы прыгожы, высакародны i вялiкi ўчынак, на якi здольная жанчына. Вы згодныя?"
Я падаў яму абедзве рукi: "Цалкам, сябра".
Интервал:
Закладка: