LibKing » Книги » Проза » prose » Мопассан Де - Жабрак (на белорусском языке)

Мопассан Де - Жабрак (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Мопассан Де - Жабрак (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком). Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте LibKing.Ru (ЛибКинг) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.
libking
  • Название:
    Жабрак (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.22/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Ваша оценка:

Мопассан Де - Жабрак (на белорусском языке) краткое содержание

Жабрак (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Мопассан Де, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Жабрак (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Жабрак (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мопассан Де
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Думка, што ён збiраецца зрабiць кражу, нават не блiснула ў яго свядомасцi. Ён абмацаў каля сябе камень i шпурнуў у тую, што была блiжэй да яго, а так як кiнуў дужа трапна, то ўклаў яе на месцы. Курыца звалiлася набок, затрапятаўшы крыламi. Астатнiя разбеглiся, пагойдваючыся на тонкiх лапках, а Звон рахмана "начапiўся" на мылiцы i паходкаю, якая надта нагадвала курыную, зачыкiльгаў, каб падабраць сваю здабычу.

Ён ужо наблiзiўся да невялiчкага чорнага цельца з запэцканай у кроў галоўкай, як раптам страшэнны ўдар у спiну выбiў у яго з рук мылiцы, а яго самога адшпурнуў на дзесяць крокаў убок. I фермер Шыкэ з шаленствам абкрадзенага мужыка рынуўся на грабежнiка, безаглядна малоцячы яго кулакамi i нагамi, раз'ятрана мардуючы няздатнага абаранiцца калеку.

На дапамогу гаспадару набеглi парабкi i таксама кiнулiся збiваць папрашайку. Нарэшце, стамiўшыся, яны паднялi яго, завалаклi на дрывотню i замкнулi там да прыходу жандараў, па якiх паслалi.

Звон, амаль нежывы, скрываўлены, канаючы ад голаду, ляжаў на зямлi. Настаў вечар, потым ноч, за ёю ранак. Ён так нiчога яшчэ i не еў.

Апоўднi з'явiлiся жандары i асцярожлiва адчынiлi дзверы: яны чакалi супрацiўлення, бо паводле расказу Шыкэ выходзiла, што бадзяга сам напаў на яго i фермеру з вялiкай цяжкасцю ўдалося адбiцца.

Сяржант скамандаваў:

- Ану, устаць!

Але Звон ужо не мог скрануцца з месца. Ён, праўда, памкнуўся ўсчапiцца на свае апiрышчы, але не здолеў. Гэта было ўспрынята як хiтрасць, ашуканства, адвод вачэй закаранелага злачынца, i двое ўзброеных дзецюкоў груба ўхапiлi яго i сiлай паставiлi на мылiцы.

Яго апанаваў страх, яго вечны, прыроджаны страх перад жоўтымi жандарскiмi паскамi, той страх, якi адчувае дзiчына перад паляўнiчым, мыш перад катом. I нечалавечым намаганнем ён утрымаўся, устаяў.

- Марш! - загадаў сяржант.

I ён пайшоў. Усе насельнiкi фермы збеглiся паглядзець, як яго забiраюць. Кабеты гразiлi яму кулакамi, мужыкi выскалялiся i лаялiся: "Нарэшце! Сцапалi-такi галубочка! Туды яму i дарога!"

Ён iшоў, а па баках iшла варта. Адчай надаваў яму сiлы, i ён сяк-так плёўся па дарозе, ужо нават не цямячы, што з iм адбылося, атупелы дарэшты з перапалоху, няздатны хоць што-колечы зразумець.

Сустрэчныя сяляне прыпынялiся, праводзiлi яго позiркам i мармыталi:

- Пэўна, зладзюгу злавiлi!

Да ночы дабралiся да мястэчка. Звон нiколi раней не быў тут. Ён папраўдзе ўжо не ўяўляў сабе, нi што адбываецца цяпер, нi што будзе з iм далей. Усё было нечаканае i страшнае, гэтыя новыя аблiччы i дамы проста жахалi яго.

Ён не вымавiў нiводнага слова дый не меў чаго сказаць, бо анiчагусенькi не разумеў. Зрэшты, ён ужо столькi гадоў нi з кiм не размаўляў, што амаль развучыўся карыстацца моваю; дый думкi яго былi занадта цьмяныя, каб iх можна было выказаць словамi.

Яго завялi ў местачковую турму. Жандарам i ў галаву не прыйшло, што яму трэба даць паесцi, i яго замкнулi да заўтра.

Але калi на другi дзень ранкам прыйшлi па яго, каб весцi на допыт, ён ляжаў на падлозе мёртвы. Такая неспадзяванка!

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Мопассан Де читать все книги автора по порядку

Мопассан Де - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Жабрак (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Жабрак (на белорусском языке), автор: Мопассан Де. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
Большинство книг на сайте опубликовано легально на правах партнёрской программы ЛитРес. Если Ваша книга была опубликована с нарушениями авторских прав, пожалуйста, направьте Вашу жалобу на PGEgaHJlZj0ibWFpbHRvOmFidXNlQGxpYmtpbmcucnUiIHJlbD0ibm9mb2xsb3ciPmFidXNlQGxpYmtpbmcucnU8L2E+ или заполните форму обратной связи.
img img img img img