Луи Арагон - Падсадная качка (на белорусском языке)
- Название:Падсадная качка (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Луи Арагон - Падсадная качка (на белорусском языке) краткое содержание
Падсадная качка (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Калi яны пераступiлi парог, Жазэф як захлынуўся: перад iмi, унiзе, ад падножжа пагорка распасцiраўся ўвесь горад, залiты промнямi вольнага сонца... Здавалася, ён быў залiты срэбрам, iскрылiся стрэхi, мiж iмi прыгожай звiлiстай сцежкай цякла ўдалеч рака. А там, удалечынi, дымiлi камiнамi заводы, вялiкай зялёнаю плямай вымалёўваўся парк, i белыя абрысы дамоў над даляглядам здавалiся чамусьцi палацамi з чарадзейных казак. Грукаталi трамваi, на вулiцах тоўпiўся люд - быў, вiдаць, поўдзень... Там, унiзе, яны ўсе вольныя! Вольныя!.. Яны не спыняюць сваёй барацьбы!..
Жазэф так заглядзеўся, што нават не паспеў падтрымаць таварыша, якi спатыкнуўся. Гестапавец вылаяўся па-нямецку, i, на сваё здзiўленне, Жазэф пачуў, як качка шапнуў "пану":
- Трымайцеся, маёр, яшчэ крыху!
Ён не паспеў нiчога падумаць, як iх запхнулi ў машыну, i - паганяй! У крытым кузаве вялiкага грузавiка, памечанага знакам вермахта, побач з iмi сядзелi чатыры бошы. Яны аб'ехалi кругам садок перад клiнiкай i... глядзi ты, машына павярнула направа - не ў горад!
I толькi тады гестапавец нарэшце глыбока ўздыхнуў i, нахiлiўшыся да "пана", сказаў:
- Прабачце, таварыш маёр, спадзяюся, мы вас там не вельмi прыцiснулi?
Што? Як? А качка проста памiраў ад смеху:
- Нябога Жазэф, ну i пыса ж у цябе была, як я пытаўся пра маёра Арно! А што, Марыс, усё-ткi не такiя ўжо кепскiя ў мяне былi звесткi? Праўда, я спачатку быў сам не ўпэўнены, што перада мной маёр... Але потым доктар пацвердзiў, што гэта ён... Файны ён хлопец, гэты доктар!
Марыс - той, што быў у цывiльным, - кiўнуў:
- Дзякаваць вы павiнны менавiта доктару. Ён выдатна правярнуў сваю справу... Як толькi да яго па тваiм даручэннi прыйшоў адвакат... Го, ды я зусiм забыўся, у мяне ж ёсць табе пакет... ад тваёй жонкi... Ну а ты, Калье, чаго ты скурчыў такую пысу? Цi не збiраешся часам заплакаць?
Плакаць, вядома, Калье не збiраўся. Ён ламаў сабе галаву: "Марыс... Марыс... Недзе ж я гэтага хлопца бачыў!"
А маёр Арно гэтак проста ўсё паўтараў:
- Ведаеце... Я нiчога iм не сказаў...
Раптам Жазэф прыгадаў:
- Ну, так i ёсць... Гэта ж у трыццаць другiм, у сектары V... Я цябе пазнаў, ты - П'еро!
Марыс адказаў:
- Ты ж чуў - мяне завуць Марыс... Не, сапраўды, для таварыша ты нейкi ўжо дужа някемны...
Машына неслася ўсё далей i далей ад горада. Адзiн салдат, побач з Жазэфам, насвiстваў "Марсельезу".
- Вось табе маеш! - раптам ашаломлена ўскрыкнуў Марыс.
Ён мацаў сябе па кiшэнях.
- Што такое?
- Якi ж я дурань, крэцiн, разява... Забыўся!.. Не магу сабе дараваць!
Усе занепакоiлiся.
- А што здарылася?
I Марыс раптам з палёгкай, узрадавана:
- Ды не, усё ў парадку... Вось яны - цыгарэты!
Интервал:
Закладка: