Франц Кафка - Стук у браму (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Франц Кафка - Стук у браму (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Стук у браму (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.4/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Франц Кафка - Стук у браму (на белорусском языке) краткое содержание

Стук у браму (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франц Кафка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Стук у браму (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Стук у браму (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франц Кафка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кафка Франц

Стук у браму (на белорусском языке)

Франц Кафка

Стук у браму

Пераклад: Лявон Баршчэўскi

Гэта было ўлетку, спякотным днём. Iдучы дамоў разам з сястрою, мы якраз прамiналi нечую вялiзную браму. Не ведаю - цi то каб трохi пасваволiць, цi то з рассеянасцi - але сястра ляпнула кулаком па палавiнцы брамы; а можа, толькi пагразiла кулаком i нiякага стуку не было. Сто крокаў далей - там, дзе прасёлак рабiў крук улева, - пачыналася вёска. Якая - мы не ведалi, але калi прайшлi паўз першую хату, насустрач нам выйшлi людзi: яны махалi нам рукамi прыязна альбо з перасцярогаю - самi напалоханыя, прыцiснутыя цяжарам страху. Яны ўсё паказвалi на двор, паўз якi мы былi прайшлi, i нагадвалi пра той стук у браму. Маўляў, гаспадары будуць скардзiцца на нас у суд, зараз пачнецца следства. Ды я заставаўся вельмi спакойны i сказаў сястры, каб яна надта не палохалася. Яна ж, вiдаць, зусiм i не стукала па той браме, а калi й стукала, дык нiхто на свеце давесцi гэтага не здолее. Я паспрабаваў растлумачыць усё тым людзям - яны слухалi мяне, але нiчога не казалi. Пасля ўсё ж выказалiся: вiнавацiць за гэты ўчынак будуць не толькi маю сястру, але i мяне самога - як яе брата. Я, усмiхаючыся, згодна закiваў галавою. Тут мы ўсе разам азiрнулiся i паглядзелi на той самы двор - як глядзяць на далёкiя клубы дыму, чакаючы, што вось-вось пыхне полымя. Так яно i было: неўзабаве мы ўбачылi, як праз шырака расчыненую браму праехалi коннiкi. Клубом узвiўся пыл, пад iм схавалася амаль усё - толькi блiшчалi вострыя аканечнiкi дзiдаў. I не паспеў яшчэ той ланцуг знiкнуць увесь за брамаю, як, здаецца, коннiкi ўжо завярнулi назад i былi па дарозе ў наш бок. Я сказаў сястры, каб яна сышла куды-небудзь, прыхавалася: маўляў, сам з iмi разбяруся. Яна не схацела пакiдаць мяне аднаго. Тады я сказаў, што ёй трэба хоць бы пераадзецца, памяняць сукенку, каб выглядаць перад тымi панамi больш выгодна. Урэшце яна згадзiлася i неўзабаве рушыла ў няблiзкую дарогу дадому. Тым часам коннiкi былi ўжо пад'ехаўшы да мяне i яшчэ на хаду спыталiся пра сястру. "Пакуль што яе няма, - адказаў я спалохана, - але пазней яна прыйдзе". Яны выслухалi мяне амаль абыякава: iм, здаецца, было важна тое, што яны знайшлi мяне. Камандавалi тут найбольш двое паноў: суддзя, малады i рухавы мужчына, а таксама ягоны цiхманы памочнiк, якога называлi Асманам. Мне было загадана iсцi ў хату. Нiзка схiлiўшы галаву, соўгаючы пальцамi сюды-туды па шлейках, я паволi рушыў з месца. Мне ўсё яшчэ трохi верылася, што будзе даволi аднаго слова, каб мяне, гараджанiна, пусцiлi (можа, нават з пашанотаю) гэтыя вяскоўцы. Але не паспеў я пераступiць парога ў хату, як суддзя, якi быў працiснуўся туды раней i ўжо чакаў мяне, сказаў: "Мне шкада гэтага чалавека". Не варта было й сумнявацца, што ён, кажучы гэта, меў на ўвазе не маё цяперашняе становiшча, а тое, што мяне яшчэ чакала. Хацiна, дзе я апынуўся, была больш падобная да турэмнае цэлi, чым да сялянскай хаты. Вялiзныя каменныя плiты, цёмная i зусiм голая сцяна, умураванае ў яе жалезнае кальцо, недзе ўсярэдзiне - збудаванне, якое нагадвала цi то нары, цi то аперацыйны стол.

Цi заставалася ў мяне магчымасць дыхаць яшчэ якiм-небудзь паветрам, не турэмным? Нялёгкае пытанне - цi, хутчэй, гэта было б пытаннем, калi б я меў яшчэ спадзявацца выйсцi на волю.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Франц Кафка читать все книги автора по порядку

Франц Кафка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Стук у браму (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Стук у браму (на белорусском языке), автор: Франц Кафка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x