Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Вясковы лекар (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.22/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке) краткое содержание

Вясковы лекар (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франц Кафка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вясковы лекар (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вясковы лекар (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франц Кафка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кафка Франц

Вясковы лекар (на белорусском языке)

Франц Кафка

Вясковы лекар

Пераклад: Лявон Баршчэўскi

Я зусiм збянтэжыўся: пiльна, вельмi пiльна трэба было ехаць, цяжкахворы чалавек чакаў мяне ў вёсцы за дзесяць мiляў адсюль, непраглядная завiруха поўнiла ўсю вялiкую прастору памiж iм i мною; у мяне была каламажка, лёгкая, з вялiзнымi коламi - якраз тое, што трэба на нашыя вясковыя дарогi. Загорнуты ў футра, трымаючы ў руцэ сумку з iнструментам, я стаяў каля хаты, гатовы ехаць; вось толькi конь быў патрэбны, патрэбны быў конь. Раней у мяне быў свой, ды ён здох учора ўначы, бо ператамiўся гэтаю сцюдзёнаю зiмой, i мая пакаёўка, маладая дзяўчына, лётала цяпер па вёсцы, каб дзе знайсцi каня; толькi спадзявацца нам не было на што; я ведаў гэта i стаяў проста так, без нiякай мэты; гурба снегу вакол мяне ўсё вышэла i вышэла, а я - усё больш нерухомеў. Замiгцеў лiхтар: каля веснiчак з'явiлася дзяўчына; адна, вядома: хто гэткаю парою дасць свайго каня? Я зноў прайшоўся сюды-туды па двары; я не бачыў нiякага выйсця i, пакутуючы душою, пхнуў пашчапаныя дзверы старога i даўно ўжо апусцелага хлеўчука. Дзверы адчынiлiся, загайдалiся на завесах узад-уперад; з-за iх патыхнула цяплом i пахам, падобным да конскага. У хлеўчуку на тоўстым дроце загушкалася цьмяная лямпачка. Адкрыты, з блакiтнымi вачыма твар чалавека, скурчанага пад мастком, узнiк перада мною. "Вам запрэгчы?" спытаўся ён, выпаўзаючы з хлява на карачках. Я не ведаў, што сказаць, i толькi нахiлiўся нiзка, каб паглядзець, што яшчэ там, усярэдзiне. Поруч ужо стаяла мая пакаёўка. "Няведама што яшчэ можна знайсцi ў сябе каля хаты", - сказала яна, i мы абое засмяялiся. "Гэй, браток! Гэй, сястрычка!" - крыкнуў мужчына i два канi, дзве дужыя крутабокiя жывёлiны, адна за адной - капыты ў адзiн рад, галовы схiленыя, нiбы ў вярблюдаў, - вокамгненна ўзнiклi ў дзвярах, запаўняючы сабою ўсё проймiшча. А праз якую хвiлю яны ўжо стаялi на двары, выпрастаныя, на высокiх зграбных нагах; ад целаў iшла густая пара. "Памажы яму", - сказаў я дзяўчыне, i тая паслухмяна заспяшалася па збрую. Але толькi яна падышла да стайнiка, як ён, схапiўшы яе за плечы, рэзка прыцягнуў твар дзяўчыны да свайго. Ускрыкнуўшы, яна адбягаецца да мяне - на шчацэ ў яе двума чырвонымi радкамi адбiлiся стайнiкавы зубы. "Ах ты, свалата! - крычу я раз'юшана. - Што, пугi захацеў?" Ды тут жа, схамянуўшыся, думаю: гэта ж чужы чалавек, я нават не ведаю, скуль ён узяўся, дый сам, без прынукi, дапамагае мне ў тым, у чым адмовiлi iншыя. Быццам адгадаўшы, пра што я думаю, ён зусiм не сярдуе на мяне за маю лаянку i, усё яшчэ завiхаючыся каля коней, толькi адзiн раз паварочваецца да мяне - каб сказаць: "Сядайце!" I напраўду: я бачу, што ўсё ўжо гатова. "Такiмi зграбнымi коньмi я нi разу яшчэ не ездзiў", мiльгае ў галаве думка, i я з радасцю саджуся ў каламажку. "Толькi кiраваць буду я: ты ж не ведаеш дарогi, - кажу я стайнiку. "Ну, вядома ж, - адказвае ён, - я i не збiраюся ехаць з вамi. Я застаюся з Розай". - "Не! Нiзашто!" крычыць дзяўчына i, ясна прадчуваючы непазбежнае, бяжыць у хату; я чую, як бразгае дзвярная клямка, бачу, як яна спачатку ў сенцах, а пасля па чарзе ў кожным пакоi тушыць святло - каб яе немагчыма было знайсцi. "Ты паедзеш са мною, - кажу я стайнiку, - альбо я нiкуды не паеду, хоць i трэба вельмi. Мне б i ў галаву не прыйшло плацiць за коней, аддаўшы ў твае рукi дзяўчыну". - "Ну! Пайшлi!" - крычыць ён, б'е ў далонi, i каламажка ляцiць з месца, нiбы маленькая трэска, што трапiла ў iмклiвы паток. Я паспяваю яшчэ пачуць, як паддаюцца, а потым ламаюцца ад стайнiкавых удараў дзверы ў хаце; пасля мае вочы i вушы запаўняе шоргат, якi няўмольна роўна ўваходзiць у маю прытомнасць... Але i гэта доўжыцца толькi нейкае iмгненне, бо - як быццам хата хворага стаiць адразу ж за маёю - я тут жа апынаюся каля яго двара: спынiлiся мае конi, завiруха сцiшылася, усё залiта маладзiковым святлом; бацькi хворага выбягаюць з хаты да мяне, за iмi - яго сястра; мала што не на руках мяне выносяць з каламажкi; я не разбiраю iхняй бязладнай гамонкi... у пакоi хворага зусiм няма чым дыхаць: ад закуранай печы цягне дымам; хочацца адчынiць акно, але напачатку трэба агледзець хворага. Выпетраны, без знакаў гарачкi, нi халодны, нi цёплы, з пустымi вачыма, без кашулi, хлопчык зылазiць з-пад пуховае коўдры, вiсне ў мяне на шыi, шэпча мне ў вуха: "Доктар, дайце мне памерцi!" Я азiраюся: нiхто нiчога не ўчуў; бацькi стаяць, моўчкi нахiлiўшы галовы, i чакаюць, якi будзе мой прысуд; сястра падносiць зэдлiк, каб пакласцi маю сумку. Я адкрываю яе, шукаю патрэбныя прылады; хлопчык з пасцелi цягнецца рукамi, iмкнучыся намацаць мяне i нагадаць яшчэ раз пра сваю просьбу. Я бяру пiнцэт, разглядаю яго каля свечкi i - зноў кладу ў сумку. "Вядома ж, прыходзiць мне ў галаву злацешная думка, - у такiх выпадках дапамагаюць багi: падсылаюць каня, якога бракавала; а каб хутчэй было, даюць яшчэ i другога i каб было ўжо напоўнiцу - дадаюць да iх стайнiка..." Цяпер толькi раптам зноў у памяцi ўзнiкае Роза: што рабiць? Як яе ўратаваць, як вырваць яе з чужынцавых рук - калi я вось тут, за дзесяць мiляў ад яе, i ў мяне неўтаймоўныя конi? Гэтыя конi, што вунь ужо неяк паадвязвалiся i цяпер няведама як адчыняюць з вулiцы вокны, лезуць галовамi ў хату i - не зважаючы на лямант хлопцавых бацькоў i сястры - уважлiва разглядаюць яго. "Зараз жа ехаць назад!" - мiльгае ў галаве новая думка, быццам гэта конi заклiкаюць мяне ехаць адсюль; але я моўчкi падпарадкоўваюся, калi сястра хворага, думаючы, што я ледзь не самлеў у горача напаленай хаце, сцягвае футра з маiх плячэй. Перада мною ставяць шклянку з гарэлкай, стары ляпае мне па плячы: самаахвярнасць ягонага ўлюбёнага дзiцяцi апраўдвае гэтае панiбрацтва. Я хiтаю галавою: у вузкiм коле iнтэлекту старога мне б зрабiлася млосна, толькi з-за гэтага я адмаўляюся выпiць. Мацi, стоячы каля ложка хворага, падае мне знак, каб я падышоў да яго; я раблю гэта i ў той момант, калi адзiн конь, задраўшы голаў угару, пачынае гiгатаць, прыкладваю вуха да хлопцавых грудзей, i яму робiцца непамысна ад дотыку маёй мокрай барады. Пацвярджаецца тое, што я ўжо i так ведаў: хлопчык здаровы, трохi iшла кроў (клапатлiвая мацi перапаiла кавай), але хлопчык здаровы, i найлепей было б даць яму добрага кухталя ды прагнаць з пасцелi. Але я не той чалавек, што iмкнецца палепшыць свет; таму нiчога не кажу. Акруга плацiць мне грошы, i я выконваю свае абавязкi дарэшты - пакуль яно не бывае аж занадта. Хоць зарабляю небагата, але заўсёды гатовы шчодра памагаць беднаму люду. Вось толькi яшчэ мушу патурбавацца пра Розу - тады няхай хлопчык мае рацыю, i я схачу памерцi. Чаго трэба мне тут, гэтай бясконцай сцюдзенай зiмою? Мой конь здох, i ў вёсцы няма нiкога, хто б пазычыў мне свайго. Я мусiў узяць коней з хлеўчука; каб гэта выпадкам былi не конi, я б запрог свiней! Во яно як! Я падмiргваю хлопчыкавым бацькам. Яны ж нi пра што не ведаюць, а каб сказаў iм дык яны б i не паверылi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Франц Кафка читать все книги автора по порядку

Франц Кафка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вясковы лекар (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Вясковы лекар (на белорусском языке), автор: Франц Кафка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x