Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Вясковы лекар (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.22/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Франц Кафка - Вясковы лекар (на белорусском языке) краткое содержание

Вясковы лекар (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Франц Кафка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Вясковы лекар (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Вясковы лекар (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Франц Кафка
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Прапiсваць лекi няцяжка, куды цяжэй знайсцi паразуменне з людзьмi. Мне больш няма чаго рабiць у гэтай хаце; мяне зноў патурбавалi без патрэбы; з гэтым я звыкся: уся акруга катуе мяне з дапамогай майго прыдзвернага званочка; але каб гэтым разам яшчэ аддаць Розу - ладную дзяўчыну, якая колькi ўжо год, амаль незаўважаная мною, жыла ў маёй хаце гэтая ахвяра занадта вялiкая; мне трэба нейкiм чынам прымудрыцца ўпарадкаваць усё гэта ў сваёй галаве, каб не абурыцца ўголас на гэтую сялянскую сям'ю, якая, калi б нават хацела, не здолела б вярнуць мне Розу. Ды калi я закрываю сумку i прашу падаць мне футра, яны ўсе стаяць i маўчаць: бацька, абнюхваючы парожнюю шклянку, мацi з выразам вiдавочнай расчараванасцi мною (а чаго народ ад нас чакае?) прыкусвае губу, слёзы стаяць у яе ўваччу, сястра ж перабiрае ў руках скрываўлены ручнiк - вось тады я неяк ужо адчуваю сябе гатовым пры пэўных умовах пацвердзiць, што хлопчык, магчыма, i праўда хворы. Я зноў падыходжу да яго; ён усмiхаецца - як быццам я даў яму моцнага зелля - ах! зноў загiгаталi мае конi: вiдаць, згодна з найвышэйшай воляй, гэта павiнна палегчыць мне аглядаць хлапчука - i тут я выразна бачу: ён i сапраўды хворы. На правым сцягне адкрылася рана - вялiкая, з добрую талерку, ружовая, з рознымi адценнямi, цёмная ўсярэдзiне, святлейшая па краях, уся дробна-крупчастая, з неаднолькава густымi кровападцёкамi, адкрытая, нiбы вугальны кар'ер. Гэтак яно бачыцца зводдаль. Зблiзку - яшчэ горш. Цi можна спакойна глядзець на гэта? Чарвякi, доўгiя i тоўстыя - з мой мезенец, ружовыя самi па сабе, ды яшчэ ў крывi, курчацца ўнутры ў ране, пры святле вiдаць iх белыя галоўкi i мноства малюпасенькiх ножак. Бедны хлопча, табе ўжо нiчым не дапаможаш. Я знайшоў тваю вялiкую рану. Гэты пялёстак на баку загубiць цябе. Бацька, мацi i сястра цяпер радыя: бачаць, што я працую; сястра кажа шэптам пра гэта мацi, тая нашэптвае бацьку, а бацька - тым людзям, што на дыбачках усё iдуць у хату i, балансуючы шырока расстаўленымi рукамi, узнiкаюць у месяцавым святле, што лiецца праз адчыненыя дзверы. "Ты выратуеш мяне?" пытаецца хлопчык, сiлячыся не заплакаць. Жывы боль у ране зусiм асляпiў яго. Такiя вось тутэйшыя людзi. Заўсёды патрабуюць ад лекара немагчымага. Старую веру яны даўно страцiлi; пастар сядзiць дома, перабiрае адно за адным свае ўбраннi, а доктар павiнен рабiць усё сваёй далiкатнаю рукой хiрурга. Ды цяпер... як хочаце: я сам не напрошваўся; калi мяне выкарыстоўваюць дзеля святой мэты, я не адпiраюся: чаго ж хацеў я, стары вясковы лекар, у якога ўкралi дзяўчыну-пакаёўку! А яны вунь усе збiраюцца тут: бацька, мацi, сястра, старэйшыя вясковай абшчыны; яны распранаюць, сцягваюць адзежу з мяне; школьны хор на чале з настаўнiкам стаў ланцугом каля хаты i спявае вельмi простую мелодыю з такiмi словамi:

Скiдайце вопратку з яго, каб ён лячыў вас.

А як лячыць не будзе - дык забiце:

Ён толькi лекар, толькi лекар ён.

Урэшце я стаю голы i, учапiўшыся рукою за сваю бараду, нахiлiўшы нiзка галаву, гляджу на тых людзей. Я зусiм спакойны, я адчуваю перавагу над iмi, я такi ўвесь час, хоць цяпер мне гэта не дапамагае, бо яны бяруць мяне за галаву, за ногi i нясуць у ложак. Яны кладуць мяне да сцяны - туды, дзе рана. Пасля ўсе выходзяць з пакоя, дзверы зачыняюцца, аблокi абкладваюць маладзiчок, пасцельная бялiзна мяккай цеплынёю ахутвае мяне; расплывiста ўзнiкаюць перад вачыма ў аконных адтулiнах конскiя галовы. "Ведаеш, - чую шэпт каля вуха, - я табе не надта давяраю. Ад цябе ж таксама недзе проста пазбавiлiся, ты не прыйшоў па сваёй ахвоце. Замест каб мне дапамагчы, ты робiш цяснейшым маё смяротнае ложа. Лепш за ўсё я табе павыдзiраю вочы". - "Слушна, - адказваю я, - гэта ганьба. Але ж я лекар. Што я магу зрабiць? Павер, мне таксама нялёгка". - "Задаволiцца тым, што ты перапрашаеш? Ах, вiдаць, прыйдзецца. З такой прыгожай ранаю прыйшоў я на белы свет: гэта ўсё, што я меў пры сабе". "Дарагi хлопча, - адказваю я, - твая бяда ў тым, што ты бярэш усё да галавы. Вось я - чалавек, што ў якiх толькi лякарнях не перабываў i чаго толькi ў iх не бачыў - я табе кажу: рана гэтая не надта ўжо i страшная. Паставiць проста абушок, ударыць раз-другi i - калi ласка... Шмат хто сам падстаўляе свой бок i нават наўрад цi чуе, як абушок грукае ў бары -тым больш, калi ён блiжэй". "Цi праўда гэта, альбо ты манiш, бачачы, што я ў гарачцы?" - "Гэта праўда, вось табе слова акруговага лекара". I ён даў мне веры i зацiх. Але ўжо наспеў час падумаць пра сваё выратаванне. На месцы стаялi мае верныя конi. Адзежа, футра, сумка - усё было хутка згорнута ў адзiн вузел; на тое, каб апранацца, у мяне не было часу: конi спяшалiся, як i па дарозе сюды; таму я борзда скочыў з хлопцавай пасцелi ў сваю. Адзiн конь паслухмяна адышоў ад акна, я шпурнуў свой клунак у каламажку, за iм паляцела футра, але задалёка: яно толькi зачапiлася рукавом за крук. Добра i так. Я ўскочыў на каня. Аброць валачылася па зямлi, другi конь зусiм сам па сабе, каламажка недзе ззаду, ледзь не бокам, а за ўсiм гэтым валачылася па снезе футра. "Пайшлi! Хутчэй!" - крыкнуў я, ды хутчэй не йшло: павольна, нiбы старыя людзi, цягнулiся мы па снежнай пустэльнi; доўга гучаў нам услед новы, але яшчэ менш ладны спеў дзяцей:

Радавацца трэба, пацыенты:

Лекар вам пакладзены ў пасцель!

Гэтак нiколi не дабрацца мне дадому; прапала мая добрая практыка; новы лекар абкрадвае мяне, але дарма стараецца, бо замянiць мяне ён не можа; у маёй хаце лютуе паскудны стайнiк, Роза - яго ахвяра, мне не хочацца выдумляць гэтага. Голы, пакiнуты на марозе гэтаю найняшчаснейшай парою, у зямной каламажцы, з незямнымi коньмi, туляюся я, стары чалавек, без нiякай мэты. Маё футра цягнецца недзе ззаду за возам, мне нiяк няможна ўзяць яго, i нiхто з рухавага збою пацыентаў не паварушыць нават пальцам. Падманулi! Падманулi! Адзiн раз паверыў аблуднаму званку, i - нiчога ўжо больш немагчыма выправiць!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Франц Кафка читать все книги автора по порядку

Франц Кафка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Вясковы лекар (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Вясковы лекар (на белорусском языке), автор: Франц Кафка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x