Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Падзенне (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.38/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Альбер Камю - Падзенне (на белорусском языке) краткое содержание

Падзенне (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Альбер Камю, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Падзенне (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Падзенне (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Альбер Камю
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я зайшоў на мост Мастацтваў, бязлюдны ўжо ў гэты час, i спынiўся, каб паглядзець на раку, якая ледзь вiднелася ў згусцелым змроку. Я стаяў тварам да статуi Генрыха IV, якраз над самай выспай, i адчуваў, як ува мне расце бязмежнае пачуццё сваёй усемагутнасцi i, я б нават сказаў, нейкай завершанасцi. Я ўжо збiраўся быў запалiць цыгарэту, як гэта часта бывае ў хвiлiну задавальнення, але раптам за спiнаю ў мяне прагучаў смех. Здзiўлены, я рэзка павярнуўся - нiкога. Я кiнуўся да парэнчаў - на рацэ не было нi чоўна, нi баркi. Я зноў зiрнуў на выспу, i зноў пачуў за спiнаю гэты смех, але цяпер ужо больш далёкi, нiбы яго зносiла плынню. Я стаяў, нерухомы. Смех цiшэў, але я чуў яго вельмi, выразна, ён ляцеў знiадкуль, з пустаты. Цi, можа быць, з хваль? Я адчуваў, як шалёна тахкае маё сэрца. Але зразумейце мяне правiльна, у гэтым смеху не было нiчога таемнага, гэта быў звычайны, добры смех, абсалютна натуральны i амаль сяброўскi, якi ўсё ставiць на сваё месца. Зрэшты, хутка ён ужо сцiх. Я спусцiўся на набярэжную i пайшоў па вулiцы Дафiн. Купiў зусiм не патрэбныя мне цыгарэты. Я быў уражаны, уражаны настолькi, што мне нават дыхалася цяжка. Вярнуўшыся дахаты, я пазванiў свайму прыяцелю, але той ужо некуды пайшоў. Я сам хацеў быў пайсцi куды-небудзь, калi раптам пачуў смех пад акном. Я адчынiў аканiцы. На ходнiках стаяла моладзь, яны весела смяялiся, развiтваючыся пасля пагулянкi. Я зачынiў акно i пацiснуў плячыма; нарэшце, мне было што рабiць - трэба было пагартаць адну новую справу. Я пайшоў у ванны пакой, каб выпiць халоднай вады. Мой адбiтак у люстры ўсмiхаўся, але мне падалося, што ў гэтай усмешцы ёсць нешта няшчырае...

Што? Ах, прабачце, гэта я падумаў пра iншае. Убачымся з вамi заўтра, дамовiлiся? Ну, значыць, да заўтрага. Не-не, цяпер я застацца, на жаль, не магу. Бачыце, вунь там мяне клiча гэткi буры мядзведзь? Я абяцаў яму даць кансультацыю. Слаўны хлопец, далiбог, а палiцыя ўвесь час да яго чапляецца, i толькi праз сваю гнюснасць i мярзотную звычку. Вы лiчыце, што ў яго пыса забойцы? Будзьце ўпэўнены, яго пыса цалкам адпавядае яго прафесii. Ён сапраўды някепскi грабежнiк, i вы здзiвiцеся яшчэ больш, калi я скажу, што гэты пячорны чалавек выдатна разбiраецца ў жывапiсе i падпольна гандлюе карцiнамi. У Галандыi ўсе спецыялiсты ў жывапiсе цi ў гадоўлi цюльпанаў. А гэты, дарэчы, нягледзячы на свой сцiплы выгляд, - аўтар сама нашумелага ў апошнi час крадзяжу. Ён украў карцiну. Якую? Можа быць, я некалi вам пра гэта скажу. Не здзiўляйцеся, што мне ўсё вядома. Хоць я i суддзя-пакаяльнiк, але i ў мяне ёсць слабая струнка: я даю юрыдычныя кансультацыi гэтым мiлым людзям. У свой час я старанна вывучыў усе тутэйшыя законы i цяпер маю добрую клiентуру ў гэтым квартале - тут нiхто не пытаецца пра дыпломы. Зрэшты, зрабiць гэта было не так ужо лёгка, але мне давяраюць. У мяне такi шчыры, прыемны смех, я ўмею так бадзёра пацiснуць руку - усё гэта вялiкiя казыры. I потым, я дапамог уладзiць некалькi даволi складаных спраў, прычым зрабiў гэта не толькi дзеля карысцi, але i па перакананнi. Бо я лiчу, што калi сутэнёраў i рабаўнiкоў будуць паўсюль i заўсёды караць, дык усе так званыя сумленныя людзi палiчаць сябе занадта невiнаватымi. А на маю думку, шаноўны пане, - адну хвiлiнку, я ўжо iду! - на маю думку, якраз гэтага i трэба пазбягаць. Iначай усё будзе вельмi ўжо смешна.

Я сапраўды, мой дарагi суайчыннiк, шчыра вам удзячны за вашу цiкаўнасць. Але, далiбог, у маёй гiсторыi няма нiчога незвычайнага. I калi вы так ужо хочаце ведаць усё да канца, скажу, што я не доўга памятаў пра той смех, усяго некалькi дзён, а пасля - пачаў забываць. Толькi зрэдку яшчэ мне здавалася, што ён гучыць недзе ўва мне. Але найчасцей я без нiякага намагання думаў пра iншае.

I ўсё-ткi, мушу прызнацца, набярэжных над Сенай я пачаў пазбягаць. А калi мне здаралася праязджаць па iх на машыне або на аўтобусе, нешта замiрала ўва мне. Я, напэўна, чагосьцi чакаў. Але аўтобус пераязджаў цераз Сену, нiчога не адбывалася, i я з палёгкай уздыхаў. На той час у мяне крыху пагоршылася здароўе. Нiчога дакладнага, так - агульная млявасць. Але знайсцi свой звычайны гумор мне ўдавалася цяпер не так лёгка. Я хадзiў да лекараў, тыя выпiсвалi розныя лекi, каб трошкi мяне падбадзёрыць, я падбадзёрваўся, але толькi на час, i потым расклейваўся зноў. Жыццё больш не здавалася мне такiм радасным: калi цела чаўрэе, у душы пасяляецца сум. Мне здавалася, што я ўжо крыху развучыўся рабiць тое, чаму нiколi не вучыўся, але заўсёды так добра ўмеў - я маю на ўвазе ўменне жыць. Але, напэўна, менавiта тады ўсё i пачалося.

Сёння ўвечары я таксама нешта не ў форме. Нават словы не клеяцца. Дый усё атрымлiваецца, па-мойму, не вельмi пераканаўча. Гэта ўсё праз надвор'е, пэўна. Дыхаецца кепска, i паветра такое цяжкае, што проста цiсне на грудзi. Вы не запярэчыце, калi я прапаную вам трошкi прайсцiся па горадзе? Не? Ну, вось дзякуй.

Якiя ўсё ж прыгожыя каналы па вечарах! Мне падабаецца, калi з iх павявае застойнай вадою, пахам цвiлага лiсця, што мокне ў канале, i пахавальным водарам кветак, якiмi завалены баркi. Не-не, паверце, у маёй прыхiльнасцi да гэтых пахаў няма нiчога паталагiчнага. Я проста змiрыўся з iмi. Дый, сказаць праўду, я i каналамi захапляцца сябе прымушаю. А па-сапраўднаму я больш за ўсё люблю Сiцылiю - тут вы мяне разумееце, - асаблiва калi стаiш на вяршынi Этны i ўсё вакол залiта святлом, а перад табою адкрываецца ўся выспа i мора. Яшчэ люблю Яву, але толькi ў перыяд пасатаў. У маладосцi я там бываў. Дый наогул люблю ўсе выспы. На iх лягчэй панаваць.

Якi прыгожы дом, праўда? А вунь, бачыце, там дзве галавы - гэта галовы мурынаў-нявольнiкаў. Нешта накшталт шыльды. Раней гэты дом належаў гандляру рабамi. О, у той час нiхто не хаваў сваiх сакрэтаў! Дужыя былi людзi, шчыра так i казалi: "Вось мая хата, заходзьце, я гандлюю рабамi, прадаю чорнае мяса". Вы можаце сабе ўявiць, каб нехта сёння мог адкрыта прызнаць, што ён займаецца падобнымi справамi? Якi скандал! Я ўжо адсюль чую, што б сказалi мае браточкi ў Парыжы. У такiх пытаннях яны няўмольныя, яны б адразу, без усялякiх ваганняў, выдалi два цi тры манiфесты, а то, можа, i болей! Па развазе, бадай, i я б прыклаў сваю ручку. Рабства? Не-не, як можна! Мы супраць! Праўда, мы вымушаны мiрыцца з iм у сям'i цi, скажам, на заводах, але так ужо яно заведзена. Але каб хвалiцца - гэта занадта!

Я разумею, што немагчыма абысцiся без таго, каб не ўладарыць цi не мець каго-небудзь у сваiм паслушэнстве. Рабы патрэбны кожнаму чалавеку як паветра. Загадваць - значыць дыхаць, вы не згодны са мною? I нават сама абяздоленыя дыхаюць. Бо i ў чалавека, якi стаiць на сама апошняй прыступцы сацыяльнай iерархii, ёсць бацькоўская цi сямейная ўлада. Калi ж ён халасты, у яго ёсць сабака. Галоўнае, увогуле, у тым, каб магчы сварыцца, калi другi не мае права табе адказаць. "Не смей адказваць бацьку!" - вы, вядома ж, чулi такое выслоўе. У пэўным сэнсе, яно даволi дзiўнае. Каму ж тады адказваць, як не таму, каго любiш? Але з iншага пункту погляду, яно бясспрэчнае, бо нехта ж павiнен мець права на апошняе слова. Iначай любому доваду можна супрацьпаставiць iншы, i так будзе бясконца. Затое ўлада адразу спыняе ўсякiя спрэчкi. Мы патрацiлi нямала часу, каб уразумець гэтую iсцiну. I вы, напэўна, заўважылi, што ў нашай старэнькай Эўропе ўсе фiласофскiя разважаннi падаюцца цяпер проста чароўным спосабам. Мы не кажам, як у даўнi, наiўны час: "Я думаю так. Што вы можаце сказаць супраць?" Мы зрабiлiся болей празорлiвыя. Мы замянiлi дыялог паведамленнем. "Iсцiна - вось у гэтым, - кажам мы. - Вы можаце з ёю не пагаджацца, але нас гэта не цiкавiць. Праз некалькi год вас знойдзе палiцыя i пакажа, што рацыю меў я".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Альбер Камю читать все книги автора по порядку

Альбер Камю - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Падзенне (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Падзенне (на белорусском языке), автор: Альбер Камю. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x