Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)
- Название:Маўглi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) краткое содержание
Маўглi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- Вось чаму, - сказала пантэра, выстаўляючы акрываўленую правую лапу, вось чаму я не прыходзiла. Паляванне было доўгае, але цяпер ён ляжыць забiты ў кустах, той буйвал, якi вызвалiць цябе, Маленькi Брат. Усе даўгi сплачаны цяпер поўнасцю. Што ж датычыцца астатняга, дык я скажу тое самае, што i Балу. - Яна лiзнула нагу Маўглi. - Не забывай, што Багiра любiла цябе! - крыкнула яна i скачкамi памчалася прэч.
Каля падножжа ўзгорка яна зноў крыкнула моцна i працягла:
- Добрага палявання на новай дарозе, Гаспадар Джунгляў! Не забывай, што Багiра любiла цябе.
- Ты чуў? - сказаў Балу. - Больш нiчога не будзе. Iдзi цяпер, але спачатку падыдзi да мяне. О мудрае Маленькае Жабянятка, падыдзi да мяне!
- Нялёгка скiдваць скуру, - сказаў Каа.
А Маўглi ў гэты час рыдаў i рыдаў, уткнуўшыся галавою ў бок сляпога мядзведзя i абняўшы яго за шыю, а Балу ўсё стараўся лiзнуць яго ногi.
- Зоркi радзеюць, - сказаў Шэры Брат, нюхаючы перадсвiтальны ветрык. - Дзе мы заляжам сёння? Ад гэтага часу мы пойдзем па новай дарозе.
I гэта - апошняе з апавяданняў пра Маўглi.
Интервал:
Закладка: