Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)
- Название:Маўглi (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке) краткое содержание
Маўглi (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Ён пiхнуў вогнiшча нагой, i ўгору паляцелi iскры.
- Памiж намi, ваўкамi адной Чарады, не будзе вайны. Аднак, перш чым пайсцi, трэба заплацiць доўг, - дадаў ён.
Маўглi падышоў блiжэй да таго месца, дзе сядзеў Шэр-Хан, няўцямна мiргаючы на агонь, i схапiў яго за кутасiк на падбародку. Багiра падалася за iм на ўсякi выпадак.
- Устань, сабака! - крыкнуў Маўглi. - Устань, калi гаворыць чалавек, а то я падсмалю табе шкуру!
Шэр-Хан прыцiснуў вушы да галавы i заплюшчыў вочы, бо палаючы сук быў вельмi блiзка.
- Гэты забойца жывёлы гаварыў, што заб'е мяне на Радзе, бо не паспеў забiць мяне ў маленстве... Вось так i вось так мы б'ём сабаку, калi становiмся людзьмi. Варухнi толькi вусам, Кульгавы, i я заганю табе ў горла Чырвоную Кветку.
Ён бiў Шэр-Хана па галаве палаючай галiнай, i тыгр скуголiў i стагнаў ад смяртэльнага страху.
- Фэ! Цяпер iдзi прэч, смаленая кошка! Але памятай: калi я наступны раз прыйду на Скалу Рады, я прыйду са шкурай Шэр-Хана на галаве... Цяпер вось што, Акела вольны жыць, дзе яму хочацца. Вы яго не заб'яце, бо я гэтага не хачу. Не думаю таксама, што вы доўга яшчэ будзеце сядзець тут, высалапiўшы языкi, нiбы важныя асобы, а не сабакi, якiх я ганю прэч, вось так! Вон, вон!
Канец сука раз'юшана палаў. Маўглi раздаваў удары направа i налева па крузе, а ваўкi разбягалiся з выццём, несучы на сваёй шкуры гарачыя iскры. Пад канец на скале засталiся толькi Акела, Багiра i, можа, дзесятак ваўкоў, што перайшлi на бок Маўглi. I тут штосьцi пачало пячы Маўглi знутры, як нiколi ў жыццi не пякло. У яго заняло дух, ён заплакаў, i слёзы пацяклi па яго шчоках.
- Што гэта такое? Што гэта? - гаварыў ён. - Я не хачу iсцi з джунгляў, i я не ведаю, што са мной робiцца. Я памiраю, Багiра?
- Не, Маленькi Брат, гэта толькi слёзы, якiя бываюць у людзей, - адказала Багiра. - Цяпер я ведаю, што ты чалавек i ўжо не дзiцяня больш.. З гэтага часу джунглi не для цябе... Няхай цякуць, Маўглi. Гэта толькi слёзы, усяго толькi слёзы.
I Маўглi сядзеў i плакаў так, быццам сэрца яго разрывалася, бо ён плакаў упершыню ў жыццi.
- Цяпер, - сказаў ён, - я пайду да людзей. Але спачатку я павiнен развiтацца з маёй мацi.
I ён пайшоў да пячоры, дзе Мацi Ваўчыха жыла з Бацькам Ваўком, i плакаў, уткнуўшыся ў яе шкуру, а чацвёра ваўчанят жаласна вылi.
- Вы не забудзеце мяне? - спытаў Маўглi.
- Нiколi, пакуль можам iсцi па следзе! - сказалi ваўчаняты. - Прыходзь да падножжа ўзгорка, як станеш чалавекам, i мы будзем гаварыць з табой або прыйдзем на палеткi i будзем гуляць з табою ўночы.
- Прыходзь хутчэй! - сказаў Бацька Воўк. - О Мудрае Жабянятка, прыходзь хутчэй, бо мы з тваёй мацi ўжо старыя.
- Прыходзь хутчэй, мой голы сынок, - сказала Мацi Ваўчыха, - бо ведай, дзiця чалавека, я люблю цябе больш, чым сваiх ваўчанят.
- Прыйду абавязкова, - сказаў Маўглi. - Прыйду для таго, каб пакласцi шкуру Шэр-Хана на Скалу Рады. Не забывайце мяне! Скажыце ўсiм у джунглях, каб не забывалi мяне!
Пачынала днець, калi Маўглi спусцiўся з узгорка ў далiну, насустрач тым таямнiчым iстотам, якiя завуцца людзьмi.
ПАЛЯВАННЕ КАА
Усё, пра што тут расказана, адбылося задоўга да таго, як Маўглi быў прагнаны з Сiянiйскай Чарады i адпомсцiў за сябе тыгру Шэр-Хану. Гэта здарылася ў той час, калi мядзведзь Балу навучаў яго Закону Джунгляў. Вялiкi i важны буры мядзведзь радаваўся здольнасцям вучня, бо ваўчаняты звычайна вывучаюць з Закону Джунгляў толькi тое, што патрэбна iх Чарадзе i племенi, i ўцякаюць ад настаўнiка пасля таго, як запомняць паляўнiчы верш: "Ногi ступаюць без шуму, вочы бачаць у цемры, вушы чуюць, як варушыцца вецер у сваiм берлагу, зубы вострыя i белыя - вось прыкметы нашых братоў, апрача шакала Табакi i гiены, якiх мы ненавiдзiм". Але Маўглi, як дзiцяняцi чалавека, трэба было ведаць куды больш.
Iншы раз чорная пантэра Багiра, гуляючы па джунглях, заходзiла паглядзець, якiя поспехi ў яе любiмца. Муркаючы, яна ўкладвалася на адпачынак пад дрэвам i слухала, як Маўглi адказвае мядзведзю свой урок. Хлопчык лазiў па дрэвах гэтак жа добра, як плаваў, а плаваў гэтак жа добра, як бегаў, i Балу, настаўнiк Закону, навучаў яго ўсiм законам лесу i вады: як адрознiць гнiлы сук ад моцнага; як ветлiва загаварыць з дзiкiмi пчоламi, калi сустрэнеш рой на дрэве; што сказаць кажану Мангу, калi патрывожыш яго сон апоўднi сярод галiн; i як супакоiць вадзяных змеяў, перш чым акунуцца ў затоку. Народ Джунгляў не любiць, каб яго непакоiлi, i кожны гатовы кiнуцца на няпрошанага госця. Маўглi вывучыў i Паляўнiчы Поклiч Чужынца, якi трэба паўтараць шмат разоў, пакуль на яго не адкажуць, калi палюеш у чужых мясцiнах. Гэты поклiч у перакладзе азначае: "Дазвольце мне папаляваць тут, бо я галодны", i на яго адказваюць: "Палюй дзеля пражытку, але не дзеля пацехi".
З гэтага вiдаць, колькi Маўглi даводзiлася вывучваць на памяць, i ён вельмi стамляўся паўтараць па сто разоў адно i тое ж. Але Балу правiльна сказаў аднойчы Багiры, пасля таго як Маўглi, атрымаўшы плескача, раззлаваўся i ўцёк:
- Дзiцяня чалавека ёсць дзiцяня чалавека, i яму трэба ведаць усе Законы Джунгляў.
- Але падумай, якi ён маленькi, - запярэчыла Багiра, якая распесцiла б Маўглi, калi б даць ёй волю. - Хiба можа такая маленькая галоўка змясцiць усе твае павучаннi?
- А хiба ў джунглях дастаткова быць маленькiм, каб цябе не забiлi? Не! Таму я i вучу яго ўсiм законам; таму i б'ю яго, зусiм злёгку, калi ён забывае ўрок.
- "Злёгку"! Што ты разумееш у гэтым, Жалезная Лапа? - прабурчала Багiра. Сёння ў яго ўвесь твар у сiняках ад твайго "злёгку"! Ух!
- Лепей яму быць у сiняках з ног да галавы, чым загiнуць ад свайго невуцтва, - вельмi сур'ёзна адказаў ёй Балу. - Я цяпер вучу яго Запаветным Словам Джунгляў, якiя будуць для яго абаронай супраць птушак i змей i супраць усiх, хто бегае на чатырох лапах, апрача яго роднай Чарады. Калi ён запомнiць гэтыя словы, ён зможа папрасiць абароны ў любога ў джунглях. Хiба за гэта не варта атрымаць кухталёў?
- Добра, толькi глядзi не забi дзiцяня. Яно не лясны пень, каб ты вастрыў аб яго свае тупыя кiпцюры. А якiя ж гэта Запаветныя Словы? Я лепей памагу сама, чым буду прасiць дапамогi, але мне ўсё ж хацелася б ведаць. - I Багiра выставiла лапу, залюбавалася сваiмi кiпцюрамi, сiнiмi, як сталь, i вострымi, як разцы.
- Я паклiчу Маўглi, i ён скажа табе... калi захоча. Хадзi сюды, Маленькi Брат!
- Галава ў мяне гудзе, як пчалiнае дупло, - пачуўся незадаволены дзiцячы голас над iх галовамi, i Маўглi саслiзнуў з дрэва i дадаў сярдзiта i абурана: - Я прыйшоў дзеля Багiры, а не дзеля цябе, тлусты стары Балу!
- А мне гэта ўсё роўна, - адказаў Балу, хоць быў вельмi засмучаны i пакрыўджаны. - Дык скажы Багiры Запаветныя Словы Джунгляў, якiм я вучыў цябе сёння.
- Запаветныя Словы якога народа? - спытаў Маўглi, вельмi задаволены, што можа пахвалiцца. - У джунглях шмат гаворак. Я ведаю iх усе.
- Сёе-тое ты ведаеш, але вельмi мала. Палюбуйся, о Багiра, вось iх удзячнасць настаўнiку. Нiводнае сама апошняе ваўчаня нi разу не прыйшло падзякаваць старому Балу за навуку. Ну дык скажы Словы Паляўнiчага Народа, ты, вялiкi вучоны.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: