Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Тры таварышы (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.5/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке) краткое содержание

Тры таварышы (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрих Ремарк, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Тры таварышы (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрих Ремарк
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Дамовiлiся. Праз дзесяць хвiлiн буду.

Я павесiў слухаўку i вярнуўся да Альфонса.

- Я не ведаў, што вы ездзiлi па горадзе, - сказаў ён. Яго твар быў яшчэ ўспацелы. - Было б лепш, калi б вы сядзелi дзе-небудзь. Для алiбi. Можа здарыцца, што вас будуць дапытваць. Нiколi не ведаеш...

- Падумай лепш пра сябе, - сказаў я.

- Нiчога! - Ён гаварыў хутчэй, чым звычайна. - Мы былi адзiн на адзiн. Я чакаў яго ў пакоi. У летнiм дамку. Вакол нiякiх суседзяў. Акрамя таго самаабарона. Мне алiбi не патрабуецца. А калi захачу, то ў мяне iх будзе дзесятак.

Ён зiрнуў на мяне, павярнуўшы ў мой бок мокры шырокi твар. Валасы злiплiся, рот скрывiўся, а яго позiрк немагчыма было вытрымаць - столькi пакуты, болю i любовi непрыкрыта i безнадзейна раптам адлюстравалася ў iм.

- Цяпер Готфрыд можа спаць спакойна, - сказаў ён цiхiм хрыплым голасам. У мяне дагэтуль было пачуццё, што яму неспакойна.

Я анямела стаяў перад iм.

- Iдзi, - сказаў ён.

Я праз кавярню выйшаў на вулiцу. Дзяўчына ўсё яшчэ спала. Яна гучна дыхала. Месяц падняўся, было вельмi светла. Я пайшоў да плошчы Бельвю. Вокны дамоў блiшчалi ў месячным святле, нiбы срэбныя люстэркi. Вецер улёгся. Навокал было цiха.

Густаў пад'ехаў праз некалькi хвiлiн.

- Што здарылася, Роберт? - спытаў ён.

- Нашу машыну ўкралi сёння вечарам. Цяпер мне сказалi, што яе бачылi ў раёне Мёнкештрасэ. Пад'едзем туды?

- Вядома! - Густаў заспяшаўся. - Чаго цяпер толькi не крадуць. Што нi дзень, то некалькi машын. Але найчасцей катаюцца толькi, пакуль хапае бензiну. А потым кiдаюць.

- Магчыма, i з нашай будзе тое самае.

Густаў расказаў, што хоча жанiцца. Нявеста ўжо чакае дзiця, i тут нiчога не зробiш. Мы праехалi па Мёнкештрасэ, потым - па папярэчных вулiцах.

- Вунь яна! - раптам крыкнуў Густаў.

Машына стаяла ў непрыкметным цёмным завулку. Я выйшаў, уставiў ключ i ўключыў запальванне.

- Усё ў парадку, Густаў, - сказаў я. - Вялiкi дзякуй, што падвёз мяне.

- Цi не выпiць нам па чарцы? - спытаў ён.

- Не. Сёння не магу. Заўтра. Цяпер трэба хутка ехаць.

Я палез у кiшэнь, каб разлiчыцца з iм.

- Ты звар'яцеў? - спытаў ён.

- Тады дзякуй, Густаў. Не затрымлiвайся. Да пабачэння.

- А можа, пасочым, цi не зловiм таго зладзея?

- Не, не, той, напэўна, ужо далёка. - Я раптам заспяшаўся. - Да пабачэння, Густаў.

- У цябе хопiць бензiну?

- Хопiць. Я ўжо праверыў. Дабранач.

Ён паехаў. Я крыху пачакаў, потым паехаў следам да Мёнкештрасэ i на трэцяй хуткасцi паволi пакацiўся ўнiз. Калi я вярнуўся назад, Кёстэр стаяў на рагу.

- Што гэта значыць?

- Садзiся, - хутка сказаў я. - Табе няма патрэбы ўжо стаяць тут. Ён... ён знайшоў таго ўжо.

- I?

- Усё, - сказаў я.

Кёстэр моўчкi сеў. Ён не сеў за руль. Ён прымасцiўся каля мяне, крыху панiклы. Я паехаў.

- Паедзем да мяне? - спытаў я.

Ён кiўнуў галавой. Я даў газу i накiраваў машыну ўздоўж канала. Вада свяцiлася шырокай срэбнай стужкай. Склады на другiм баку чарнелi, накрытыя ценем, а на вулiцах ляжала нерухомае блакiтнае святло, па якiм, як па снезе, слiзгалi шыны. Над радамi дамоў узвышалiся шырокiя вежы сабора ў стылi барока. Яны мiгцелi на далёкiм фоне фасфарасцыруючага неба срэбна-зялёнымi водсветамi. Над усiм, як светлавая ракета, вiсеў месяц.

- Я рады, Ота, што так атрымалася, - сказаў я.

- А я - не, - адказаў ён.

У фраў Залеўскi яшчэ гарэла святло. Калi я адчынiў дзверы, яна выйшла са свайго салона.

- Вам тэлеграма, - сказала яна.

- Тэлеграма? - здзiўлена спытаў я. Я ўсё яшчэ думаў пра падзеi вечара. Потым я зразумеў i пабег у свой пакой. Тэлеграма белай плямай ляжала пасярод стала, у зыркiм святле лямпы. Я ўскрыў яе, грудзi сцiснулiся, лiтары расплылiся, пабеглi, зноў з'явiлiся. Я з палёгкай уздыхнуў, усё супакоiлася, я перадаў тэлеграму Кёстэру.

- Дзякаваць богу, я ўжо думаў...

Там былi толькi тры словы: "Робi, прыязджай хутка".

Я забраў лiсток. Палёгка знiкла. Вярнуўся страх.

- Што там здарылася, Ота? Божа мой, чаму яна больш нiчога не паведамляе? Нешта, вiдаць, здарылася!

Кёстэр паклаў тэлеграму на стол.

- Калi ты апошнi раз гутарыў з ёю?

- Тыдзень назад. Не, даўней...

- Закажы размову. Калi што, мы адразу выедзем. На машыне. У цябе ёсць чыгуначны даведнiк?

Я заказаў размову з санаторыем i прынёс з гасцёўнi фраў Залеўскi даведнiк. Кестэр разгарнуў яго.

- Наступны цягнiк iдзе толькi заўтра аполуднi, - сказаў ён. - Лепш паедзем на машыне i дабяромся як мага блiжэй да санаторыя. А там можам перасесцi на цягнiк. Мы некалькi гадзiн абавязкова зэканомiм. Як ты думаеш?

- Мусiць, так будзе лепш.

Я не мог сабе ўявiць, як я вытрываю некалькi гадзiн пасiўнай язды ў цягнiку.

Зазванiў тэлефон. Кёстэр забраў даведнiк i пайшоў у мой пакой. Адказаў санаторый. Я папрасiў паклiкаць Пат. Праз хвiлiну сястра сказала мне, што Пат лепш не размаўляць па тэлефоне.

- Што з ёй? - закрычаў я.

- Некалькi дзён назад была невялiкая кравацеча. Сёння паднялася тэмпература.

- Перадайце ёй, што я еду, - закрычаў я. - З Кёстэрам i "Карлам". Мы зараз выязджаем. Вы зразумелi?

- З Кёстэрам i Карлам, - паўтарыў голас.

- Так. Але скажыце ёй, што мы выязджаем.

- Я зараз жа перадам ёй.

Я адразу вярнуўся ў свой пакой. У нагах была незвычайная лёгкасць. Кёстэр выпiсваў расклад цягнiкоў.

- Пакуй чамадан, - сказаў ён. - Я паеду дадому i вазьму свой. Праз паўгадзiны вярнуся.

Я зняў з шафы чамадан. Гэта быў чамадан Ленца са стракатымi наклейкамi гатэляў. Я хутка ўпакаваўся i сказаў пра ад'езд фраў Залеўскi i гаспадару "Iнтэрнацыяналя". Потым сеў у сваiм пакоi каля акна, чакаючы Кёстэра. Было вельмi цiха. Я думаў пра тое, што заўтра вечарам буду ў Пат, i раптам мяне ахапiла гарачае, дзiкае нецярпенне, перад якiм усё астатняе адступала - страх, трывога, журба, адчай. Я заўтра вечарам буду з ёй, гэта было шчасце, якое цяжка нават уявiць сабе, тое, у што я ўжо амаль не верыў. З часу нашага расстання так шмат было страчана.

Я ўзяў чамадан i спусцiўся ўнiз. Раптам усё прыблiзiлася i пацяплела: лесвiца, застаялы пах калiдора, халодная блiскучая гумавая шэрсць асфальту, па якiм толькi што падкацiў "Карл".

- Я ўзяў дзве коўдры, - сказаў Кёстэр. - Будзе холадна. Ухутайся як след.

- Мы павядзём машыну па чарзе? - спытаў я.

- Так. Але спачатку паеду я. Я не паспаў аполуднi.

Праз паўгадзiны мы выехалi з горада, i нас паглынула бязмежная маўклiвасць халоднай месячнай ночы. Дарога белай стужкай збягала за гарызонт. Было так светла, што мы не ўключалi фараў. Шум матора быў падобны да нiзкiх гукаў аргана, але ён не парушаў цiшынi.

- Табе трэба паспаць, - сказаў Кёстэр.

- Не магу, Ота.

- Тады хоць прыляж, каб заўтра ранiцай быць свежым. Нам трэба праехаць праз усю Германiю.

- Я i так адпачну.

Я сядзеў побач з Кёстэрам. Месяц павольна плыў над намi. Палi блiшчалi, як перламутр. Час ад часу мiма праляталi вёскi, зрэдку - горад, сонны, пусты. Цяснiны вулiц памiж радамi дамоў былi залiтыя прывiдным месячным святлом, якое ператварала ноч у фантастычнае кiно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрих Ремарк читать все книги автора по порядку

Эрих Ремарк - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Тры таварышы (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Тры таварышы (на белорусском языке), автор: Эрих Ремарк. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x