Жан Сартр - Блiзкасць (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жан Сартр - Блiзкасць (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Блiзкасць (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.7/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жан Сартр - Блiзкасць (на белорусском языке) краткое содержание

Блiзкасць (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жан Сартр, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Блiзкасць (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Блiзкасць (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жан Сартр
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сартр Жан Поль

Блiзкасць (на белорусском языке)

Жан-Поль Сартр

Блiзкасць

Пераклаў Змiцер Колас

I

Люлю клалася спаць голая: ёй падабалася лашчыцца аб просцiны, i апроч таго - здаваць бялiзну ў пральню каштавала дорага. Спачатку Анры гэтаму вельмi працiвiўся: дзе гэта бачылi, каб у ложак клалiся голыя, нiхто так не робiць, гэта брыдка. Але ўрэшце i ён паследаваў прыкладу жонкi. Праўда, у яго гэта было хутчэй праз нядбальства. Калi да iх прыходзiлi госцi, ён заўсёды, каб выглядаць важнейшым, трымаўся напружана i быў прамы, як палка (яму падабалiся швейцарцы, асаблiва з Жэневы: ён лiчыў, што ў iх вельмi паважны выгляд - таму што яны заўжды як драўляныя), але ў дробязях ён за сабой не глядзеў: напрыклад, ён быў не надта ахайны i не вельмi часта мяняў майткi; калi Люлю клала iх у бруднае, яна не магла не заўважыць, што праз доўгае шараванне мiж ног на iх ужо ўтварыўся жоўты налёт. Зрэшты, Люлю асабiста неахайнасць не гiдзiла: яна нават неяк зблiжала, ахунала ўсё ў мяккiя ценi - у ямках на згiнах рук, напрыклад; а ангельцаў дык яна ўвогуле не трывала - нейкiя безаблiчныя целы, абсалютна нiчым не пахнуць. I тым не менш мужава неахайнасць Люлю абурала: у яго яна была толькi праз любоў папялегавацца. Ранiцай, прачынаючыся, ён быў з сабою заўсёды такi пяшчотны, а ў свята - халодная вада i шчотка здавалiся яму жудаснай i несправядлiваю карай.

Люлю ляжала на спiне, усунуўшы вялiкi палец левай нагi ў прарэшак на падкоўдранiку; зрэшты, гэта быў не прарэшак - у гэтым месцы тканiна разышлася па шве. Люлю гэта злавала: "Заўтра трэба будзе зацыраваць", - але яна яшчэ крыху нацягнула нiткi, каб адчуць, як яны лопаюцца. Анры не спаў, але на яго ўжо можна было не звяртаць увагi. Ён сам часта казаў Люлю: як толькi ён заплюшчваў вочы, яго нiбыта аблытвалi магутныя i неадольныя путы i ён не мог варухнуць нават мезеным пальцам. Гэткая вялiзная, укручаная ў павучынне муха. Люлю падабалася адчуваць побач гэта вялiкае цела вязня. "Каб ён быў паралiзаваны i заўсёды ляжаў вось так, нерухома, я сама за iм даглядала б, падцiрала б яго, як дзiцё, i часам пераварочвала б на жывот i пляскала па азадку, а калi б да яго прыходзiла мацi, я знаходзiла б якую-небудзь зачэпку i раскрывала б яго - задзiрала б коўдру, каб яна ўбачыла яго зусiм голага. Яна, вiдаць, так бы i села - яна ж не бачыла яго голага гадоў, мусiць, пятнаццаць". Люлю мякка правяла рукою па мужавым сцягне i лёганька ўшчыкнула за пахвiну. Анры буркнуў, але не варухнуўся. "У поўнай бяссiльнасцi". Люлю ўсмiхнулася: слова "бяссiльнасць" яе заўсёды смяшыла. Калi яна яшчэ кахала Анры i ён вось так, паралiзаваны, ляжаў побач, ёй падабалася ўяўляць, быццам яго з усiх бакоў старанна абкруцiлi i ўвязалi нейкiя малюпасенькiя чалавечкi накшталт тых, што яна бачыла на малюнку, калi яшчэ дзяўчынкай чытала гiсторыю пра Гулiвера. Яна часта называла Анры Гулiверам: яму гэта падабалася, бо iмя было ангельскае i надавала Люлю адукаваны выгляд; але ён хацеў, каб яна яшчэ i вымаўляла яго з ангельскiм акцэнтам. "Як ужо яны мне абрыдлi! Калi хацеў сабе мець кагосьцi адукаванага, няхай бы ажанiўся з той Жанаю Бедэр, грудзi ў яе з кулачок, затое яна ведае пяць моваў. Божа, раней, калi мы яшчэ ездзiлi па нядзелях у Со, я так сумавала ў яго крэўных, што хапала першую лепшую кнiгу, якая трапiцца, i заўсёды нехта падыходзiў i глядзеў: што я чытаю? А яго сястрычка пыталася: "Вы разумееце, Люсi?.." Яны лiчаць, што ў мяне не стае выхавання. Вось швейцарцы дык гэтыя, вядома, гэта людзi выхаваныя, бо яго сястра выйшла замуж за швейцарца, i той зрабiў ёй пяцярых дзяцей. Ён iх паважае за адны ўжо iхнiя горы. А я не магу мець дзяцей - такая ў мяне фiзiялогiя, што тут зробiш, але я нiколi не думала, што лiчыцца выхаваным тое, што робiць ён, калi iдзе са мной у горад i ўвесь час толькi i бегае ў прыбiральнi, а я павiнна чакаць i перыцца на вiтрыны - на каго я тады падобная? - а ён выходзiць пасля i, як нейкi стары дзед, згiнаючы ногi, падцягвае штаны".

Люлю выняла палец з прарэшка i крыху паварушыла нагамi, ёй было прыемна адчуваць сваю жвавасць побач з гэтым млявым, знерухомленым целам. Да яе вуха данеслася цiхае булькатанне: "Бурчыць у жываце; як я гэта ненавiджу, нiколi немагчыма зразумець, у каго гэта - у яго цi ў мяне". Яна заплюшчыла вочы: "Нейкая вадкасць пералiваецца ў мяккiх, перакручаных трубках; i так ва ўсiх у Рырэты i ў мяне (не хачу пра гэта думаць, ад гэтага толькi пачынае балець у жываце). Ён кажа, што любiць мяне, але ж ён не любiць маiх вантробаў: каб яму паказалi ў слоiку мой апендыкс, ён бы яго не пазнаў; увесь час мяне цiскае, а каб яму сунулi ў рукi слоiк, ён бы нiчога i не адчуў, i не падумаў бы: "Гэта належыць ёй". А трэба было б, каб чалавека любiлi цалкам - i стрававод, i пячонку, i кiшкi. А можа, iх не любяць, таму што не прызвычаiлiся? Можа, каб iх бачылi ўвесь час - як нашыя рукi цi плечы, - дык iх таксама любiлi б? Напэўна, марскiя зоркi любяць адна адну болей, чым мы: яны, калi вылазяць на пляж пагрэцца на сонейку, высоўваюць страўнiк - каб ён трошкi праветрыўся, i ўсе могуць яго пабачыць. Цiкава, а кудой бы мы высоўвалi свой - праз пуп?" Яна заплюшчыла вочы, i перад ёй адразу закруцiлiся сiнiя кругi - як учора, на кiрмашы. "Я страляла ў iх гумовымi стрэламi, i ў iх былi лiтары, якiя запальвалiся, па адной, кожны раз, як пацэлiш, i потым складалася назва горада; але ён так i не даў мне выбiць цалкам "Дыжон" са сваёю манiяй ляпiцца ззаду; Божа, як я ненавiджу, калi да мяне лезуць ззаду; вось бы добра было, каб у мяне ўвогуле не было спiны: я цярпець не магу, калi са мной нешта робяць, а я пры гэтым нiчога не бачу, i галоўнае - немагчыма ўбачыць iх рук, толькi адчуваеш, як яны ходзяць уверх-унiз, i нiколi не здагадаешся, куды яны цэляць; яны на вас зырацца на ўсе вочы, а вы iх нават не бачыце; яму гэта больш за ўсё падабаецца; Анры дык такое ў галаву нiколi не прыйдзе, а гэты толькi i думае, каб прыляпiцца ззаду, хоць ведае, што я памiраю ад сораму, што ў мяне гэты зад ёсць; калi мне сорамна, дык гэта яго яшчэ больш распаляе; не хачу пра яго думаць (ёй раптам зрабiлася страшна), хачу думаць пра Рырэту". Яна думала пра Рырэту штовечар у аднолькавы час, якраз перад тым, як Анры ўва сне пачынаў трызнiць i енчыць. Але цяпер нешта перашкаджала, у думкi пастаянна стараўся пралезцi iншы, на нейкае iмгненне яна нават убачыла чорныя кучаравыя валасы i падумала: "Ну вось, пачынаецца", - яе прабрала дрыготка; нiколi не ведаеш, што потым выйдзе: калi твар, дык няхай яшчэ, але бывалi ночы, калi яна была няздольная заплюшчыць вачэй ад брыдкiх успамiнаў. "Гэта жудасна, калi ў мужчыне ведаеш усё, асаблiва гэта. З Анры ўсё iначай, я яго магу ўяўляць з галавы да ног, i мяне гэта адно замiлоўвае: ён такi млявы, мяккi, i цела ў яго бясколернае, шэрае, толькi жывоцiк ружовенькi; ён кажа, што ў добра складзенага мужчыны, калi ён сядзiць, на жываце павiнна быць тры складкi, а ў яго iх шэсць, толькi ён лiчыць кожную другую i не хоча заўважаць астатнiя".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жан Сартр читать все книги автора по порядку

Жан Сартр - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Блiзкасць (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Блiзкасць (на белорусском языке), автор: Жан Сартр. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x