Жан-Пьер Шаброль - Рахунак партызана (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Жан-Пьер Шаброль - Рахунак партызана (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Рахунак партызана (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.56/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Жан-Пьер Шаброль - Рахунак партызана (на белорусском языке) краткое содержание

Рахунак партызана (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Жан-Пьер Шаброль, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Рахунак партызана (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Рахунак партызана (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Жан-Пьер Шаброль
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шаброль Жан-Пьер

Рахунак партызана (на белорусском языке)

Жан-П'ер Шаброль

Рахунак партызана

Пераклад: Л. Казыра

Партызанам жылося няпроста, калi не сказаць дрэнна. У паўстанцаў, як вядома, няма нiякiх арсеналаў i iнтэнданцкiх службаў. Зброю здабываюць сабе самi ў ворага, а харчуюцца чым бог падасць. А "бог" - гэта мясцовае насельнiцтва. У ваколiцах Лазера* выконвалiся нават фармальнасцi: за авечку цi мех бульбы, за сыр цi за каштаны селянiну давалi распiску. Вядома, селянiн толькi рабiў выгляд, што верыць гэтай пiсанiне. Бо калi ён дапамагаў партызанам, то толькi таму, што спачуваў гэтым галодным хлопцам, якiх нiхто не прымушаў рызыкаваць сваiм жыццём. Ды i як можна было верыць гэтаму шматку паперы? А пiсалi на чым папала: на старонцы са школьнага сшытка, на газеце, на лiстку календара... Пiсалi, вядома, алоўкам. Ну, а правапiс... Самi разумееце... Але як бы там нi было, i крадзяжом гэта назваць язык неяк не паварочваўся...

* Лазер - гара ў Цэнтральным масiве.

I вось прыйшоў дзень Вызвалення. Дабрадушны дзядзька па мянушцы Iпалiт, якi за час вайны накрэмзаў не адну сотню такiх распiсак, атрымаў ад сваякоў з Амерыкi некалькi мiльёнаў. На той час сума - велiзарная. Нядоўга думаў Iпалiт. Узяў сваю кульбу, закiнуў на плечы рэчавы мяшок i пусцiўся ў дарогу па знаёмых партызанскiх сцежках...

На кожным хутары не адразу разумеў гаспадар прычыну з'яўлення Iпалiта, доўга корпаўся ў шафе, даставаў пакамечаную паперу на сотню цi дзве кiлаграмаў бульбы i, не верачы сваiм вачам, атрымлiваў адпаведную суму.

Рэчавы мяшок з банкнотамi хутка пусцеў, затое расла як на дражджах торба з распiскамi... Скончыў Iпалiт свой абход, расплацiўся з даўгамi, паехаў у Парыж i падаўся проста ў мiнiстэрства абароны. Доўга хадзiў ён з аднаго аддзела ў другi, пакуль нарэшце не апынуўся ў маленькiм утульным кабiнеце.

- Вы па якiм пытаннi? - строга запытаўся ў яго старшы сяржант.

- Ды я вось... наконт распiсак партызанскiх...

- На якую суму?

- На тры мiльёны.

- Ды вы што? Пры сваiм розуме? I не думайце нават! Нi франка, нi су не атрымаеце!..

Калi сяржант трохi супакоiўся, i перастаў крычаць i стукаць па стале, Iпалiт растлумачыў:

- Вы ведаеце, я прынёс вам тры мiльёны.

- Што? Нi халеры не разумею! Ану, паўтарыце, што вы сказалi!

- Я аплацiў распiскi на тры мiльёны. Можаце праверыць. - I Iпалiт высыпаў распiскi на стол.

Хвiлiну-другую ашаломлены сяржант, нiбы ў яго адняло мову, глядзеў на стол, завалены распiскамi, i нарэшце прамармытаў:

- Месьё, прашу вас: пабудзьце ў кабiнеце!

Потым ён выбег на калiдор, i адтуль толькi даносiўся яго голас: "Месьё, прашу ўсiх да мяне! Хутчэй! Прашу!.."

У пакойчык сышлiся палкоўнiкi, маёры, капiтаны, лейтэнанты, сяржанты, капралы...

- Панове! - загаварыў сяржант. - Перад вамi чалавек, якi аплацiў партызанскiя распiскi на суму тры мiльёны франкаў.

Прысутныя, неяк ненатуральна ўсмiхаючыся, разглядвалi Iпалiта. Тым часам гаспадар кабiнета згарнуў са стала распiскi, i ў урну пасыпалiся абрыўкi газет, старонкi са школьных сшыткаў, лiсткi календароў...

Партызан з Лазера аплацiў свой рахунак...

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Жан-Пьер Шаброль читать все книги автора по порядку

Жан-Пьер Шаброль - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Рахунак партызана (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Рахунак партызана (на белорусском языке), автор: Жан-Пьер Шаброль. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x