Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Гронкi гневу (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.67/5. Голосов: 91
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Джон Стейнбек - Гронкi гневу (на белорусском языке) краткое содержание

Гронкi гневу (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Джон Стейнбек, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Гронкi гневу (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Джон Стейнбек
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Квадратныя насы, круглыя насы, iржавыя насы, насы лапатай, прадаўгаватыя абцякальныя формы, плоскiя паверхнi яшчэ "даабцякальных" выпускаў. Сёння шмат уцэненага тавару. Дапатопныя пачвары з мяккай абiўкай - iх лёгка ператварыць у грузавiкi. Двухколыя трайлеры - на восях яркае сонца выразна высвечвае ржу. Ужываныя машыны. Добрыя ўжываныя машыны. Матор перабраны, зусiм спраўны.

Госпадзi! Ты толькi зiрнi. Да якога стану давялi машыну.

"Кадзiлакi", "ласалi", "б'юiкi", "плiмуты", "пакарды", "шаўрале", "форды", "панцiякi". Рад за радам, фары паблiскваюць на сонцы. Добрыя ўжываныя машыны.

Ты iх апрацоўвай, Джо. Эх, каб займець тысячы такiх драндулетаў! Ты iх толькi разахвоць, астатняе ўжо мая справа.

У Калiфорнiю едзеце? Вось якраз тое, што вам патрэбна. З выгляду з'ездзiлася, але прабяжыць яшчэ тысячы мiль.

Выстраiлiся адна да адной. Добрыя ўжываныя машыны. За бясцэнак. Матор перабраны, зусiм спраўны.

РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ

Неба мiж зорак зрабiлася шэрым, ушчэрбны месяц здаваўся бязважкiм i празрыстым. Том Джоўд i прапаведнiк шпарка крочылi па дарозе, праўдзiвей - па каляiнах, пракладзеных праз баваўнянае поле коламi i гусенiцамi трактароў. Толькi няўстойлiвы стан неба выдаваў наблiжэнне досвiтку - на захадзе яно злiвалася з зямлёй, на ўсходзе яго аддзяляла ад зямлi ледзь прыкметная лiнiя. Абодва iшлi моўчкi, уцягваючы праз ноздры пыл, якi ўзнiмалi ў паветры iх чаравiкi.

- Спадзяюся, ты добра ведаеш дарогу? - сказаў Джым Кейсi. - А то развiднее, i акажацца, што мы забрылi к чорту на балота.

Баваўнянае поле ажывала разам з жыццём, якое паступова абуджалася, раннiя птушкi перапырхвалi з месца на месца ў пошуках корму, патрывожаныя трусы паспешлiва ўцякалi па камякаватай зямлi. Прыглушаныя пылам гукi крокаў i пахрустванне сухiх камякоў пад нагамi падарожнiкаў злiвалiся з таемнымi шолахамi блiзкага ўжо свiтання.

Том сказаў:

- Я з заплюшчанымi вачамi дайду куды трэба. Уся штука ў тым, каб не думаць пра дарогу. Проста забыцца, што яна iснуе, i тады я дайду цюцельку ў цюцельку. Я ж тут як-нiяк нарадзiўся. Малым бегаў па гэтых мясцiнах. Тут павiнна быць дрэва - ага, вунь яно, бачыш? Ужо разглядзець можна. Бацька на iм мёртвага каёта некалi павесiў. Доўга вiсеў, поўсць як расплавiлася, а потым адпала. Зусiм высах. Эх, можа, мама там ужо снеданне гатуе! У жываце бурчыць.

- У мяне таксама, - сказаў Кейсi. - Хочаш табакi пажаваць? Голад не так чуваць. Дарэмна мы пусцiлiся ў дарогу ў такую рань. Пры святле лепш iсцi. -Ён змоўк i адгрыз кавалак жавальнага тытуню. - Так добра спалася.

- Гэты вар'ят М'юлi мяне падняў, - сказаў Том. - Я з перапуду як ускочу! Пабудзiў i кажа: "Бывай, Том, мне пара. Трэба сюды-туды наведацца. А вы, кажа, таксама збiрайцеся, каб, як разднее, вас ужо тут не было". Баязлiвы зрабiўся, як суслiк, ад такога жыцця. Нiбыта за iм iндзейцы гоняцца. Па-твойму, ён крануўся з розуму?

- А хто яго ведае. Ты ж бачыў, як учора машына прыкацiла на наш агеньчык. Развернуты дом бачыў? Тут нядобрыя справы творацца. Не без таго - М'юлi трохi крануўся. Шнырыць, крадучыся, па наваколлi, як каёт, - мiмаволi чокнешся. Яшчэ заб'е каго i дачакаецца, што яго сабакамi зацкуюць. Можаш лiчыць гэта прароцтвам. Чым далей, тым ён усё горшы робiцца. Кажаш, адмовiўся з намi iсцi?

- Наадрэз, - адказаў Джоўд. - Па-мойму, ён людзей стаў баяцца. Яшчэ дзiва, што ён да нас падышоў. Да свiтання будзем у дзядзькi Джона. - Колькi часу яны iшлi моўчкi, i запозненыя совы праляталi ў iх над галавой, спяшалiся да свiрнаў, да дуплаў, да сваiх гнёздаў на цыстэрнах для вады, каб паспець схавацца ад дзённага святла. Неба на ўсходзе пасвятлела, i ўжо можна было разглядзець кусты бавоўнiку абапал дарогi i яшчэ шэрую зямлю пад нагамi. Проста розуму не дабяру, як яны там у дзядзькi Джона ўсе размясцiлiся, дзе спяць. У яго ўсяго адзiн пакой з летняй кухняй i хляўчук. Цяпер там, пэўна, i не павернешся.

Прапаведнiк сказаў:

- Я не памятаю, цi была ў Джона сям'я. Па-мойму, ён жыў адзiн. Я мала што помню пра яго.

- Самы адзiнокi чалавек на свеце, - сказаў Джоўд. - Вар'ят неймаверны накшталт М'юлi, толькi, бадай што, яшчэ ў сiм-тым горшы. Дзе толькi ты яго не ўбачыш - то ён у Шоўнi аб'явiцца п'яны, то да адной удавы завiтае за дваццаць мiль ад дому, а то раптам пачне капацца ў сябе на ўчастку ноччу з лiхтаром. Зусiм ачмурэў. Нiхто не думаў, што ён так доўга пражыве. У такiх адзiнокiх людзей век кароткi. Дзядзька Джон старэйшы за майго бацьку. Год ад году толькi больш жылiсты робiцца i наравiсты. Ён круцейшы норавам, чым нават дзед.

- Глядзi, вiднее ўжо, - сказаў прапаведнiк. - Як срэбра. А што, у Джона нiколi жонкi не было?

- Была. I вось слухай, да чаго давяла яго ўпартасць. Бацька расказваў. Узяў дзядзька сабе маладую жонку. Пражыў з ёю месяцы чатыры. Яна зацяжарала. Неяк ноччу ёй зрабiлася дрэнна, нешта ўсярэдзiне забалела, i просiць яна Джона: "Прывядзi доктара", а ён сядзiць сабе i не шманае. "У цябе, кажа, проста расстройства жывата. Аб'елася. Выпi чаго-небудзь болесуцiшальнага. Набiла жывот, вось i балiць". Ранiцай пачала трызнiць i сканала да чатырох дня.

- Што з ёю было? - папытаўся Кейсi. - З'ела што-небудзь?

- Не, у яе лопнула нешта ўнутры. Нейкi ап... апендзiк. Ну, дзядзька Джон наогул душой добры i цяжка перажываў. Не мог дараваць сабе. Доўга нi з кiм нi слова не прамовiў. Ходзiць, як сляпы, i ўсё малiтвы пад нос сабе мармыча. Толькi праз два гады ачомаўся, але з тае пары зусiм перамянiўся. Як ашалеў. Спакою ад яго не было. Ледзь толькi ў каго з малых глiсты завядуцца цi там рэзь у жываце, ён зараз жа доктара цягне. Нарэшце бацька сказаў яму канчаць. У дзяцей, маўляў, жываты заўсёды баляць. Джон лiчыў, што жонка па яго вiне памерла. Дзiвак. Увесь час выкупляў сваю вiну - то малым падарункi нясе, то каму-небудзь на ганак мукi мех падкiне. Амаль усё нажытае раздаў, а на душы лягчэй у яго не стала. Бывала, начамi ўсё ходзiць i ходзiць адзiн. А гаспадар ён добры. Зямлю спраўна даглядае.

- Няшчасны чалавек, - сказаў прапаведнiк. - Няшчасны i адзiнокi. А ў царкву ён часта пасля смерцi жонкi хадзiў?

- Не, не хадзiў. Ён людзей цураўся. Шукаў адзiноты. А малыя проста ў захапленнi ад яго былi. Бывала, цiхенька прыйдзе да нас ноччу, i мы ранiцай адразу здагадвалiся, што ён прыходзiў, бо кожнаму ўсуне ў ложак пачак жавальнай гумкi - прачнемся, а гумка збоку ляжыць на пасцелi. Мы яго за госпада бога лiчылi.

Прапаведнiк iшоў, апусцiўшы галаву. Ён нiчога не адказаў. У першых ранiшнiх промнях лоб яго нiбы ззяў, а рукi, якiмi ён размахваў пры хадзе, то высвечвала святло, то паглынаў паўзмрок.

Том таксама маўчаў, быццам засаромеўся сваёй залiшняй шчырасцi. Ён прыспешыў крок, i прапаведнiк падладзiўся пад яго хаду. Цяпер у шэрым сутоннi яны маглi бачыць крыху далей перад сабой. З радоў бавоўнiку, паволi выгiнаючыся, выпаўзла на дарогу змяя. Том адразу спынiўся i пачаў прыглядацца да яе.

- Такiя на суслiкаў палююць, - сказаў ён. - Няхай сабе паўзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Джон Стейнбек читать все книги автора по порядку

Джон Стейнбек - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Гронкi гневу (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Гронкi гневу (на белорусском языке), автор: Джон Стейнбек. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x