Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке)
  • Название:
    Здаецца мансарда (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    4.25/5. Голосов: 81
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке) краткое содержание

Здаецца мансарда (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрве Базен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Здаецца мансарда (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Здаецца мансарда (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрве Базен
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Такiя людзi, як Адрыен, лiчаць, што раз яны акуратна прыносяць плату за кватэру, то гэтага дастаткова, каб кармiць чатырох чалавек. Мансарда каштуе, сама мала, шэсцьдзесят тысяч франкаў i прызначаецца каму-небудзь грашавiтаму, напрыклад, мадам Сюрмюля. Лiчыць у старых франках - шэсцьдзесят тысяч, прыямней, чым у новых - шэсцьсот. А Марце гэтыя грошы былi так патрэбныя, што калi яна падлiчыла яшчэ раз, то падумала, што мала просiць. Трыццаць тысяч доўгу, апрануць Эмiлi, яе дачку, абуць Адрыена, унесцi ўзнос за швейную машыну, з якiм ужо запазнiлiся, ну i сцiпла ўсё гэта адзначыць. На гэта пойдзе якраз шэсцьдзесят тысяч, значыць, ёй трэба восемдзесят. Яна папросiць восемдзесят, сто, каб атрымаць восемдзесят. I калi мадам Сюрмюля не пагодзiцца, тым горш! Слова ўпраўляючага нi да чога не абавязвала. Марта сама яму пра гэта сказала. Можна было знайсцi i што-небудзь лепшае: iншаземца, у якога мала часу, студэнта з багатымi бацькамi, дзеўку, якой няма дзе займацца шашнямi, часам гэта неiстотна, раз грошы падаюць вам з неба.

Марта вярнулася ў сваю будку задуманая. Яе i так невялiкi лоб ад маршчын, якiя прарэзалiся ад неадступных думак, зрабiўся зусiм маленькiм. Маленькая стрэлка насценнага гадзiннiка, заўжды адагнутая ўлева, паказвала дзевяць гадзiн; вялiкая, сагнутая ўправа, наблiжалася да паловы, якую гадзiннiк больш не званiў. "Дваццаць пяць хвiлiн на адзiнаццатую", - прашаптала Марта, хуценька прыкiнуўшы ў галаве. Яна не схадзiла ў краму, але толькi махнула рукой. Эмiлi зноў заснула, а хто спiць, той вячэрае. Дарэчы, колькi там засталося? Яна засунула руку ў вiльготныя нетры свайго карсажа i выцягнула дзiўную ладанку на чорным матузку: свой гаманец, сшыты з кавалка тканiны вялiкiмi шыўкамi, i той мiзар, што ў iм быў. Не можа быць i гаворкi пра тое, каб узяць нешта з недатыкальнага аддзялення, дзе ляжаць сто пяцьдзесят франкаў на малако Калет. Але цi не можна неяк перакласцi трохi грошай з другога аддзялення, прызначанага на будучыя расходы, у трэцяе, адкуль трацiлi грошы сёння? Марта лiчыла, пералiчвала, i кожны раз атрымлiвалася дзвесце шэсцьдзесят шэсць франкаў, два франкi шэсцьдзесят шэсць у цяжкiх франках, як яны цяпер кажуць. Марта ўздыхнула, закрыла свой гаманец, падумала, зноў нерашуча раскрыла, зноў закрыла i, нарэшце, супакоеная сваёй уласнай арыфметыкай (яна карысталася ў якасцi найменшага агульнага дзельнiка цаной кiлаграма бульбы), узяла шэсцьдзесят шэсць франкаў. Урэшце, Адрыену ёсць бляшанка сардзiнаў, а калi яму гэта не падабаецца, то няхай пашукае дадатковую работу. Шэсць тысяч франкаў на тыдзень, хiба гэта грошы?! Хiба ён не можа аддаць усю зарплату адразу, замест таго каб выдаваць порцыямi, бо, маўляў, нiколi не хапае грошай да новай зарплаты? Не хапае да зарплаты! Лухта якая! Як быццам не лепей добра пражыць некалькi дзён, рызыкуючы папасцiцца некалькi наступных, чым увесь месяц збiраць крошкi? Хiба ёсць iншы спосаб унесцi нейкую прасветлiну ў сваё жабрацкае жыццё, акрамя як хоць адзiн раз парадавацца жыццю i жыць гэтай радасцю, чакаючы, што яна паўторыцца?

- Шэсцьдзесят шэсць франкаў. Сто грамаў фiле, падумаць толькi! I яшчэ хочуць, каб я за так аддала сваю мансарду.

У адказ пачулася кароткае мяў. Згаладнелая кошка вылезла з-пад ложка i церлася аб яе лытку, рызыкуючы атрымаць выспятка. Ну вядома, гэтая вечная здыхля Шэрая. Марта збiралася адпiхнуць яе, але перадумала. Добрая кацiдла! Падбародак пераходзiць у шыю, цыцкi ў сцёгны. Яна з цяжкасцю нагнулася, каб узяць Шэрую на рукi, i стала гладзiць яе па спiне. Слаўная кацяра. Яна займаецца сексам, можа, раз на тры месяцы, але з такiм апетытам, з такой заўзятасцю, якiя ўсю ноч бударажаць катоў. А як яна кiдаецца на лёгкае, за тры ўкусы можа праглынуць цэлы фунт, а ўвесь наступны тыдзень супакойвае апетыт, аблiзваючы вусы. Такая яе прырода! I спрытная, падла, нейкiм цудам можа адчыняць дзверы.

I раптам кошка, выпушчаная з рук, мякка ўпала на чатыры лапы, а Марта, прыхапiўшы пошту, хуценька выскачыла з будкi i кiнулася да лесвiцы. Наконт дзвярэй. Яна забылася ключ. Божа ж ты мой, ключ! Каштоўны ключ ад мансарды там. Здурэць можна, такая неасцярожнасць! Хто заўгодна можа авалодаць iм i ўсялiцца як скватэр*, пазбавiўшы яе, Марту, заслужанага барышу. Напрыклад, Мало, хаця няшчасным звычайна бракуе смеласцi. Або клiент Паке, якi, магчыма, быў той самы, што i ў сястры Марыi з Сэнт-Фас. Святы фарс, так будзе правiльней! У гэтых людзей заграбушчыя рукi i поўны рот належных падстаў, каб прыладкаваць сваiх. Потым паспрабуй iх выселiць. Заўсёды знойдзецца закон, якi абараняе iх iнтарэсы, i спагадлiвыя душы, якiя звыклi займацца дабрачыннасцю за ваш кошт i могуць усчаць скандал, варта вам наважыцца паказаць хоць самую малую незадаволенасць.

* Скватэр (англ. squatter) - асоба, якая самавольна заняла незаселенае жыллё.

I Марта караскалася ўгору, дыхаючы, як кавальскi мех. Клятая лесвiца! Калi ногi ўжо не гнуцца, няма чаго працаваць кансьержкай. Лепш за ўсё было б прадаваць вустрыц на тэрасе якога-небудзь кафэ ў Бэльвiлi. Марта iх вельмi любiла i магла адным махам загарнуць вам цэлы тузiн, тут ёй не было роўных. Праўда, зiмой холадна, гэта адзiн з агументаў Адрыена, якi крывадушна казаў: "Ты занадта мярзлячая, - i дадаваў: - Да таго ж на гэта трэба грошы, а ў цябе няма нiводнага су", як быццам крэдыт iснаваў для сабак, а не для людзей. Вечна бурчыць, вечна баiцца зрабiць ёй прыемнае i нават не прызнаецца, што баiцца падатку, якi трэба плацiць за права гандляваць, i белага вiна, якое б ёй перападала. Жахлiвая лесвiца. Трэба абавязкова мець кагосьцi, каб пасылаць з даручэннямi наверх, калi Эмiлi i далей упарта не будзе рабiць рознiцы памiж ноччу i днём. У кожным лесвiчным пралёце было па дзевятнаццаць прыступак, i Марта адлiчвала iх па адной, трымаючыся за парэнчы, якiя хадзiлi хадуном. На трэцiм яна была ўжо ўся мокрая. Памiж чацвёртым i пятым яна была вымушана перадыхнуць i прымасцiлася краечкам сцягна на шэсцьдзесят шостай прыступцы, занадта вузкай, каб памясцiць астатняе. Але нейкi нязвыклы шум прымусiў яе ўскочыць. Над ёй, у мансардзе, нехта тупаў. У яе мансардзе. Яна голасна сказала: "Вось i добра, будзеш ведаць!" I на секунду здзiвiлася, што падумала пра пакаранне не так за сваю неасцярожнасць, як за свае падлiкi. Але гэтае прасвятленне ўжо прайшло. Яна ўспомнiла, што ёй вельмi патрэбны грошы, i адчула абурэнне, якое надало ёй сiлы. Яна стралой узляцела на самы верх i, як слон, прагрукала па калiдоры, аж калацiлiся тонкiя сцены, нават не звярнуўшы ўвагi на маленькую Мало, якая прашлёпала з эмалiраваным збанам да крана, i на мадам Паке. Мадам Паке пакiдала дзверы прачыненымi, каб лепей чуць, i праз шчылiну быў вiдаць яе плоскi профiль, яна была засяроджаная на прыгатаваннi соўсу, капаючы з двух графiнчыкаў, што служылi ёй за маслёнкi. У адзiным парыве Марта дабегла да самага парога мансарды i застыла, не могучы зрушыць з месца ад задышкi i разгубленасцi. Мадам Сюрмюля, важная i ўпэўненая ў сваiх правах, у бездакорна белай блузцы, ужо распараджалася ў памяшканнi. Яна, нават не павярнуўшы галавы, незадаволена сказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Эрве Базен читать все книги автора по порядку

Эрве Базен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Здаецца мансарда (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Здаецца мансарда (на белорусском языке), автор: Эрве Базен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x