Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)

Тут можно читать онлайн Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: prose. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    3.8/5. Голосов: 101
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Генрих Белль - Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) краткое содержание

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Генрих Белль, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Генрих Белль
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Калi ласка, праводзьце гэтага пана ў бiльярдавы пакой, Кульгамэ.

- Hе.

- Вы правядзеце яго ў бiльярдавы пакой.

- Hе.

- Мне было б непрыемна, Кульгамэ, калi б такi даўнi службовы стасунак, што звязвае Вас з гэтым гатэлем, быў спынены з прычыны Вашае адмовы выконваць звычайны загад.

- У гэтым гатэлi, пане дырэктар, нiколi яшчэ не iшлi насуперак жаданню госця, калi ён хацеў, каб яго нiхто не турбаваў. Вядома, за выключэннем тых выпадкаў, калi ўмешвалiся найвышэйшыя сiлы. Гестапа. Тады мы нiчога зрабiць не маглi.

- Прашу лiчыць гэты выпадак умяшаннем найвышэйшых сiл.

- Хiба Вы з гестапа?

- На гэткiя пытаннi не адказваю.

- Прашу зараз адвесцi пана ў бiльярдавы пакой, Кульгамэ.

- Цi Вы, пане дырэктар, першы хочаце заплямiць наш штандар гарантаванай таямнiцы?

- Тады, пане доктар, я сам праводжу Вас у бiльярдавы пакой.

- Толькi цераз мой труп, пан дырэктар.

Трэба быць такiм прадажным, такiм старым, як я, каб ведаць, што iснуюць рэчы, якiх купiць немажлiва; грэх перастае быць грахом, калi больш няма дабрадзейства; а што такое дабрадзейства - няможна ўведаць, калi ты не ведаеш, што ёсць нават вулiчныя жанчыны, якiя адмаўляюць пэўным клiентам. Але я павiнен быў ведаць, што ты ёсць свiння. Колькi тыдняў у маiм пакоi наверсе я вучыў цябе, як незаўважна браць "на чай": купюры i манеты; гэта трэба ўмець: непрыкметна браць грошы, бо грашы "на чай" - гэта душа нашай прафесii. Я займаўся з табою, i гэта была дурная праца - каб цябе навучыць сяму-таму, але ты захацеў надурыць мяне пры гэтым: пераконваў мяне, што ў нас былi для трэнiровак тры аднамаркавыя манеты, але ж iх было чатыры; на адну ты хацеў мяне ашукаць. Ты заўсёды быў такая вось свiння, ты нiколi не ведаў, што iснуюць рэчы накшталт: "Гэтак не робiцца"; i цяпер ты робiш нешта такое, што не робiцца. Мiж тым ты навучыўся браць "на чай", i, напэўна, не раз то былi трыццаць срэбранiкаў.

- Вяртайцеся зараз жа на сваё рабочае месца, Кульгамэ, я займуся гэтай справай. Дайце дарогу, я Вас папярэджваю...

Толькi цераз мой труп; а ўжо ж без дзесяцi адзiнаццатая, а праз дзесяць хвiлiн ён усё адно сыдзе сюды па сходах. Вам варта было толькi трошкi падумаць, i нiкому не быў бы патрэбны гэты тэатр; але нават у гэтыя дзесяць хвiлiн - толькi цераз мой труп! Вам нiколi не было вядома, што такое гонар, бо вы не ведалi, што такое адсутнасць гонару. Вось стаю перад Вамi я, Ёхэн, гатэльны фактотум, прадажны, з ног да галавы абцяжараны заганнымi ведамi; але толькi цераз мой труп вы пройдзеце ў бiльярдны пакой.

3

Фэмель даўно ўжо не гуляў па правiлах, не хацеў рабiць серый, збiраць ачкi; бiў па шары, часам цiхенька, часам рэзка i моцна; калi глядзець збоку, дык без мэты i сэнсу; кожны раз, калi шар стукаўся аб два iншыя, для яго з зялёнага Нiчога ўтваралася новая геаметрычная фiгура; зоркавае неба, дзе рухомыя былi толькi мала якiя кропкi; шляхi камет, белае на зялёным, чырвонае на зялёным; сляды праблiсквалi i адразу ж патухалi; лёгкiя шолахi вызначалi рытм фiгур, што паўставалi: пяць, шэсць разоў, калi шар пасля ўдару дакранаўся да борцiкаў цi да iншых шароў; толькi паасобныя гукi вылучалiся сваёй вышынёю сярод манатоннасцi, крывыя лiнii былi прывязаныя да вуглоў, падпарадкоўвалiся законам геаметрыi i фiзiкi; энергiя штуршка, якую ён праз кiй перадаваў шару, i крыху энергii трэння; усё можна было памераць. Гэта замацоўвалася ў мазгах; iмпульсы, што давалi ператварыць сябе ў фiгуры; нiякага пастаяннага кшталту, а толькi мiмалётнае; гэта ўсё знiкала, калi шар кацiўся; часцяком ён гуляў цэлыя паўгадзiны адным шарам: белым на зялёным фоне, толькi адна-аднюткая зорка на небасхiле; лёгка, цiха, музыка без мелодый, жывапiс без карцiны, толькi цень колеру, адна формула.

Хлопец з бледным тварам стаяў на варце каля дзвярэй, абапёршыся аб лакiравана-белую фрамугу: рукi, закладзеныя за спiну, нага - за нагу, у фiялетавай форме абслугi гатэля "Прынц Генрых".

- Нешта, пане доктар, вы сёння мне нiчога не расказваеце.

Фэмель падняў галаву, адклаў кiй убок, узяў цыгарэту, запалiў, потым выглянуў на вулiцу, над якой распасцёр свой цень сабор Святога Севярына. Практыканты, грузавiкi, манашкi - вулiчны рух; шэрае восеньскае святло, адбiваючыся ад фiялетавых аксамiтных фiранак, рабiлася амаль срэбраным; прыпозненыя госцi снедалi, аздобленыя велюравымi фiранкамi; пры гэткiм асвятленнi нават яйкi, вараныя ўсмятку, выглядалi як нешта заганнае, а пачцiвыя твары хатнiх гаспадынь, калi на iх падала гэтае святло, здавалiся распуснымi; кельнеры ў фраках з вачыма, поўнымi разумення, былi падобныя да Вельзевулаў, пасланцаў самога Асмадэя; а гэта ж былi звычайныя члены прафсаюзаў, якiя захоплена чыталi пасля працы перадавiцы сваёй прафсаюзнай газеты; тут можна было падумаць, што яны хаваюць свае капыты пад умела сканструяванымi артапедычнымi апаратамi; хiба з iх белых, жоўтых i чырвоных iлбоў не павырасталi зграбныя рожкi? Здавалася, што i цукар у пазалочаных цукроўнiцах - гэта не цукар; пераўтварэннi адбывалiся тут: вiно было ўжо не вiно, хлеб - ужо не хлеб, усё пад уплывам святла рабiлася складнiкам таемных заганаў; тут рабiлася святое дзейства, а iмя божышча не дазвалялася вымаўляць уголас, яго можна было толькi згадваць у думках.

- Што ж табе, хлопча, расказаць?

Яго ўспамiны нiколi не лучылiся са словамi i вобразамi, а толькi з пэўнымi рухамi. Бацька - гэта была яго хада, гарэзлiвая дуга, якую апiсвала яго правая нага, робячы кожны крок, хутка - гэтак, што цёмна-блакiтная стужка, падшытая ўнiзе ў калашыне нагавiцаў, паказвалася на хвiлю, калi ён ранiцой праходзiў каля лаўкi Грэца да Кронэравай кавярнi; мацi - гэта была складаная i пакорлiвая фiгура, якую выпiсвалi яе рукi, калi яна сашчэплiвала iх на грудзях, заўсёды перад тым, як яна вымаўляла якое-небудзь глупства: "Якi благi гэты свет", "як мала ў iм чыстых сэрцаў"; яна ўсё гэта крэслiла рукамi ў паветры, перш чым выказаць у словах, Ота - гэта былi яго ногi, што маршыруюць, калi ён праходзiць у ботах праз сенцы i далей, па вулiцы; "вораг-вораг", - рытмiчна выстуквалi на плiтках тратуара яго ногi, тыя самыя ногi, што яшчэ не так даўно выстуквалi iншы рытм: "брат-брат". Бабуля - рух, якi яна рабiла ўсе семдзесят гадоў i якi цяпер, як ён бачыў шмат разоў штодзень, дакладна паўтарала яго дачка; рух, якому больш як сто гадоў, якi застаўся жыць у пакаленнях i якi кожны раз абуджаў у iм страх; яго дачка Рут нiколi не бачыла сваёй прабабкi, адкуль жа ўзяўся ў яе гэты рух? Нiчога не ведаючы, яна адкiдала валасы рукою з iлба тым самым жэстам, што i яе прабабка.

Фэмель бачыў i сябе самога - як ён нахiляўся па бiту для лапты, шукаючы сваю сярод iншых; як ён круцiў у левай руцэ мячык, пакуль той не ляжа ў далонь так, каб яго можна было дакладна кiнуць туды, куды ён хоча, - так высока, каб час падзення мячыка супаў дакладна з тым часам, што быў яму патрэбны, каб зручна таксама i левай рукой перахапiць бiту i стукнуць па мячыку з усёй сiлы абедзвюх рук - каб мячык ляцеў як найдалей, аж за мету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Генрих Белль читать все книги автора по порядку

Генрих Белль - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке) отзывы


Отзывы читателей о книге Бiльярд а палове дзесятай (на белорусском языке), автор: Генрих Белль. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x