Эмиль Золя - Каваль (на белорусском языке)
- Название:Каваль (на белорусском языке)
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Эмиль Золя - Каваль (на белорусском языке) краткое содержание
Каваль (на белорусском языке) - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Золя Эмиль
Каваль (на белорусском языке)
Эмiль Заля
Каваль
Пераклад: Сяргей Мурашка
Каваль быў самы высокi мужчына ў наваколлi. Плечы меў мускулiстыя, твар i рукi счарнелi ад агню, куродыму i жалезнага пылу. З гушчару, што буяў на яго квадратнай галаве, глядзелi вялiкiя блакiтныя дзiцячыя вочы, светлыя, як сталь. Калi ён смяяўся, з рота вырываўся хрып, падобны на магутнае дыханне кавальскiх мяхоў, а калi ён задаволена пасля добрай працы падымаў рукi - да гэтага жэсту ён прызвычаiўся за доўгiя гады работы з молатам, - здавалася, яму лягчэй трымаць на плячах цяжар пяцiдзесяцi гадоў, чым махаць "паненкай" молатам, якi важыў дваццаць пяць фунтаў, i толькi ён адзiн ад Вернона да Руана мог пусцiць у скокi гэтую жахлiвую дзеўку.
Я пражыў цэлы год у Каваля, год, калi пачаў ачуньваць. Я быў страцiў мужнасць, розум, я ўцёк ад усiх i не знаходзiў сабе месца, я хацеў знайсцi самаго сябе, знайсцi куток цiшынi i працы, дзе б я здолеў зноў зрабiцца мужным. I вось аднаго вечара на дарозе, ужо мiнуўшы вёску, я ўбачыў самотную кузню, усю ў водблiсках агню, што неяк бокам прытулiлася на ростанi Чатырох Дарог. З насцеж расчыненай брамы бухала такое святло, што яно залiвала ўсё раздарожжа, а таполi, якiя раслi насупраць уздоўж ручаiны, дымiлiся, быццам паходнi. Здалёк, за паўлье, яшчэ агорнуты пяшчотай сутоння, я чуў грукат малаткоў, падобны на галоп коннiкаў у латах. Пазней, калi я апынуўся каля шырока расчыненых варот i стаяў у святле, сярод ляску, сярод усёй гэтай разбушаванай навальнiцы, ужо шчаслiвы i суцешаны вiдовiшчам працы, я пачаў назiраць, як чалавечыя рукi гнуць, скручваюць i сплюшчваюць чырвоныя злiткi.
У гэты асеннi вечар я ўбачыў Каваля ўпершыню. Ён каваў лямеш. З кашулi наросхрыст выпiналiся дужыя грудзi, з кожным уздыхам уздымаўся сталёвы каркас яго рэбраў; Каваль адхiляўся назад, узмахваў молатам i апускаў яго ўнiз. Ён працаваў безустанку, спрытна i бесперапынна гайдаючыся ўсiм целам, напружваючы ўсе цяглiцы. Молат выпiсваў правiльную дугу, падаў, i з-пад яго ляцелi маланкi, вiравалi iскры. Гэта была "паненка", якую Каваль трымаў аберуч i якой працаваў, а тым часам яго сын - дзяцюк дваццацi гадоў - зацiскаў абцугамi распаленае жалеза i таксама каваў, але за вогненнымi скокамi "жахлiвай дзеўкi" старога амаль не было чуваць глухога спеву яго малатка. Бах, бах-бах, бах нiбы сур'ёзны матчын голас вучыць дзiця вымаўляць першыя гукi. "Паненка" вальсавала нястомна, стрэсвала блiскаўкi са сваёй сукенкi, пакiдала адбiткi абцасаў на лемяшы кожнага разу, як падала на кавадла. Крывавае полымя залiвала падлогу i выхоплiвала з цемры вялiзныя постацi двух рабочых, ценi якiх рухалiся па змрочных i цёмных кутах кузнi. Агонь спакваля пачаў патухаць, i Каваль спынiўся. Ён стаяў увесь чорны, абапершыся на дзяржальна молата, i нават не выцiраў пот з iлба. Нягледзячы на гул мяхоў, якiя павольна напампоўваў сын, я чуў, як нястрымна надзiмаюцца грудзi старога.
Я застаўся начаваць у Каваля i нiкуды больш не рушыў. Наверсе, якраз над самай кузняй, меўся вольны пакой, якi ён мне прапанаваў i дзе я пасялiўся. На золку, а пятай гадзiне, я пачынаў жыць клопатам майго гаспадара. Мяне будзiў рогат усёй сям'i, i гэтая неўтаймавальная весялосць трывала да самага вечара. А ўнiзе скакалi малаткi. Здавалася, што "паненка" скiдае мяне з ложка, малоцiць у столь, ганiць мяне абiбокам. Убогi пакойчык з вялiкай шафай, простым драўляным сталом, двума крэсламi пачынаў трашчаць i крычаць, каб я хутчэй уставаў. I я ўставаў, сыходзiў унiз, дзе ўжо даўно палаў горан. Нешта мармытаў мех, блакiтна-ружовым жарам, падобным на ласкавае зерне, зiхацела вуголле, варушылася ад кожнага павеву ветру. А тым часам Каваль рыхтаваўся да дзённае працы: корпаўся ў жалезе, што ляжала ў кутах, пераварочваў плугi, аглядаў колы. Калi гэты шаноўны чалавек заўважаў мяне, ён браўся ў бокi i смяяўся - рот да вушэй. Ён весялiўся, што прымусiў мяне вылезцi з ложка а пятай ранiцы. Мне здаецца, што на свiтаннi ён грукаў, каб уславiць абуджэнне новага дня. Ён клаў свае шырокiя далонi на мае плечы i казаў, што з часу, як я пачаў жыць сярод яго жалеззя, мне зрабiлася лепей. Штодня мы сядалi на кош старой перакуленай двухколкi i пiлi ўдвух белае вiно.
Пазней я часта праводзiў дзень у кузнi. А зiмою цi ў дождж я зусiм не выходзiў з яе. Мяне цiкавiла праца. Упартае змаганне Каваля з грубым жалезам, з якога ён ляпiў што хацеў, захапiла мяне, быццам вялiкая драма. Я сачыў, як з печы метал трапляе на кавадла, я бясконца здзiўляўся, - як ён гнецца, выцягваецца, скручваецца, нiбы нагрэты воск, i паддаецца пераможнай моцы рабочага. Калi плуг быў гатовы, я сядаў перад iм на кукiшкi i ўжо не пазнаваў у iм таго бясформнага ламачча, якое бачыў напярэдаднi, я пiльна ўглядаўся ў паасобныя часткi плуга, i мне здавалася, што нечыя валатоўскiя рукi без агню далi рады ўсяму жалезнаму хаосу i навялi лад. Мiмаволi я ўсмiхаўся, калi ўзгадваў сабе дзяўчынку, якая калiсьцi пад маiм акном некалькi дзён запар скручвала кволымi пальчыкамi медныя драцiнкi i шаўковай нiткай увязвала на iх самаробныя фiялкi.
Каваль нiколi не скардзiўся. Яму даводзiлася каваць чатырнаццаць гадзiн засаб, а ўвечары зноў смяяўся добрым смехам i задаволена пацiраў рукi. Ён нiколi не сумаваў, нiколi не нудзiўся. Калi б яго дом пачаў валiцца, ён падставiў бы плечы i ўтрымаў яго. Зiмою ён казаў, што ў кузнi ўтульна. А летам расчыняў насцеж дзверы, i туды наплываў водар сенажацi. Калi сонца кацiлася ўнiз, мы сядалi поплеч, на ганак. Кузня стаяла на ўзгорку, i мы бачылi ўсю прастору далiны. Ён шчаслiвiўся з гэтай неабсяжнасцi ўзараных палёў, якiя ў светла-бэзавых прыцемках хавалiся далёка на небакраi.
Каваль любiў пажартаваць. Ён казаў, што ўсе гэтыя землi належаць яму, бо дзвесце год яго кузня рабiла плугi ўсяму наваколлю. Ён ганарыўся гэтым. Кожны ўраджай быў ягоны ўраджай. Калi ралля зелянела ў маi i жаўцела ў лiпенi, дык гэта дзякуючы яму. Ён любiў ураджай, нiбы сваiх дачок, захапляўся сонечнымi днямi i пагражаў кулаком хмарам, з якiх сыпаўся град. Часта ён паказваў мне палетак, якi быў меншы за крысо яго курткi, i расказваў, у якiм годзе выкаваў плуг для гэтага загончыка з аўсом цi жытам. Iншы раз пакiдаў свае малаткi, станавiўся ўзбоч дарогi i, засланяючы вочы ад сонца, глядзеў. Ён глядзеў, як яго дзецi-плугi ўгрызаюцца ў глебу, узрэзваюць гонi. Плугi аралi па ўсёй далiне. Запрэжкi, якiя нетаропка рухалiся, былi падобныя на паходныя рацi. Лемяшы ззялi на сонцы, рассыпалi срэбныя зайчыкi. А Каваль махаў мне рукой, клiкаў мяне, крычаў, каб я iшоў паглядзець, якую "вялiкую справу" робяць яго плугi.
Металiчны бразгат i ляскат, што вечна трываў унiзе, насычаў маю кроў жалезам. I ад гэтага мне рабiлася лепш, чым ад лекарскага зелля. Я прызвычаiўся да вэрхалу, бо музыка малаткоў i кавадла была мне неабходна, каб адчуваць сябе жывым. У пакоi пад шум мяхоў я зноў рабiўся сабою. Тук-тук-тук-тук - гучала паўсюль, быццам спеў вясёлага маятнiка, якi гойдаецца ў такт маёй працы. Я чуў, як, апантаны працай, Каваль б'е па распаленым жалезе i як яно стогне ад д'ябальскiх скокаў раз'юшаных малаткоў; у гэтакiя моманты мая рука iмкнулася пiсаць, i я, здавалася, хацеў сплюшчыць гэты свет адным ударам пяра. Потым, калi кузня змаўкала, мой iмпэт таксама сцiхаў, я iшоў унiз, глядзеў на пераможаны метал, i мне рабiлася сорамна за працу, якой я займаўся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: