Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Параўнайце ўсё гэта з пашанай, якая аддаецца Евангеллю ці прэзбітэрыю ў старым абрадзе з цудоўнымі малітвамі аферторыя, са складанымі акаджэннямі, з урачыстым спевам прэфацыі пра Найсвяцейшую Тройцу ў стылі Атаназія, з Рымскім Канонам і яго шматлікімі знакамі крыжа і пачцівымі ўзняццямі Гостыі і келіха, ужо не кажучы пра ўсю падрыхтоўку, якую робяць святар і сабраны люд: «Asperges», малітвы каля прыступак алтара, абмыванне пальцаў у суправаджэнні псальма. Праз гэтыя абрадавыя дзеянні чалавек прызнае першынство Бога і Яго найвышэйшую таямніцу, упрошвае дазволіць пакланяцца Яму, упрошвае быць годным прынясення Ахвяры і ўдзелу ў Ахвяры, якую Сын у сваёй людской прыродзе прыносіць Найсвяцейшай Тройцы. Традыцыйная літургія адлюстроўвае не толькі правільную тэалогію, але і правільную антрапалогію. Антрапалогія, выражаная старым абрадам і сукупнасцю далучаных да яго звычаяў і законаў, з’яўляецца ўзнёслай, вертыкальнай і падпарадкаванай Богу, як гэта годна і справядліва; антрапалогія ж новага абраду з яго інкультурацыяй у сучасным Заходнім свеце з’яўляецца рацыяналістычнай, іманентычнай, гарызантальнай і дамінатыўнай: яна падпарадкоўвае сакральнае гуманістычнаму канону «супольнасці». Старажытны рымскі абрад, велічны і святарскі, узносіць славу і пакланенне Укрыжаванаму Пану, кідаючы бясконцы парадокс Уцелаўлення проста ў вочы і вушы тых вернікаў, якія маюць вочы, каб яго ўбачыць, і вушы, каб яго пачуць. Ці ж звычайная форма рымскага абраду робіць гэта настолькі ж добра?

Многія малітвы і абрады Novus Ordo маюць кепскую прапорцыю адносна ахвяры, якая мае месца падчас Імшы; яны ад’яднаныя ад яе. Форма і змест літургіі канфліктуюць, і таму тое, што, як я веру, адбываецца – а мая вера фарміравалася пад уплывам вучэння пра святую Ахвяру Імшы, сфармуляванага як Трыдэнцкім, так і Другім Ватыканскім саборам, – кепска адлюстроўваецца формай літургіі, якая мае ў сабе толькі частку той яснасці і глыбіні, з якімі старажытны абрад прадстаўляе тыя самыя таямніцы. У старажытным абрадзе форма і змест паяднаныя; яны, так бы мовіць, «сімбіятычныя». Старажытная літургія са сваімі вострымі сімваламі і бясконцымі дэталямі – гэта працяглае дагляданне душы, якое заваблівае і цягне яе наперад, ведучы яе да містычнага сужэнства, да вясельнага свята нябёсаў.

Аднойчы я меў магчымасць чуць, як украінскі біскуп візантыйскага абраду казаў пра тое, якая ступень сталасці патрабуецца ад мужчыны і жанчыны, калі яны спадзяюцца быць «паспяховымі» сужэнцамі. Ён рабіў акцэнт на здольнасці ахвяраваць з любові і казаў, што ніводнае сужэнства не пацярпела б паразу, калі б сужэнцы мелі гэтую цноту. Мімаходзь ён заўважыў, што Боская літургія не павінна разглядацца як штосьці, пасля чаго трэба хутка ачуняць і аправіцца. Хутчэй, гэта тое самае месца, дзе абуджаецца і выхоўваецца любоў да Бога і бліжняга, прычым не праз павярхоўную атмасферу сяброўства, а праз урачыстасць і сэнсоўнасць самога абраду, які выціскае на сэрцы прыклад любові Хрыста, Які прыйшоў вучыць словам і прыкладам. Гэты біскуп быў упэўнены, што крызіс сужэнства – вынік недахопу духоўнай сталасці, маральнай сур’ёзнасці і сілы волі – меў адлюстраванне ў крызісе самой літургіі, якой неставала тых жа рэчаў. Ён таксама меў перакананне, што сужэнская любоў і сямейнае жыццё маглі б зноў зрабіцца моцнымі толькі тады, калі б сужэнцы з галавою акунуліся ў фармальную літургічную малітву. Калі людзі глыбока пагружаюцца ў таямніцы веры падчас годнай літургіі, руцінныя супярэчнасці пачынаюць адыходзіць на задні план, таму што літургія вядзе іх да больш фундаментальнай рэальнасці, чым іх уласнае існаванне і жыццё.

Калі не станеце як дзеці

Крызіс пакліканняў у паслясаборным Касцёле пасрэдна альбо непасрэдна звязаны з дэмантажом і баналізацыяй літургіі. Гэта становіцца зразумелым усё больш і больш. Чаму ж тады традыцыйныя рэлігійныя ордэны і таварыствы апостальскага жыцця квітнеюць і выбухаюць пакліканнямі? Сэрца чалавека сумуе па найвышэйшым сэнсе і мэце жыцця, па смаку дасканаласці і святасці, а звычайная форма рымскага абраду не адказвае на гэтае прагненне. Праблему новай формы Імшы можна сфармуляваць даволі проста: яна не мае ані містычнай цішыні, характэрнай для старой ціхай Імшы, ані драматычнай прыгажосці, характэрнай для ўрачыстай спяванай Імшы. Яна не ззяе ані знешнім выразам трыумфальнага святкавання, ані ўнутраным вымярэннем сузіральнай малітвы. Таму яна не мае ані знешняга бляску, ані ўнутранай глыбіні старога абраду. У сваіх спробах быць усім для ўсіх яна не сталася нічым для нікога. У сваім імкненні дайсці да невядомага «сучаснага чалавека» яна стварыла пустэчу. Аднак ласка не зносіць пустэчы яшчэ больш, чым прырода.

Цягам дзесяцігоддзяў літургісты выступалі за адмысловыя «Імшы для дзяцей», і, паколькі людзі схільныя слухацца экспертаў незалежна ад таго, колькі ў іх прапановах здаровага сэнсу, многія парафіі ўвялі такія рэдуцыраваныя Імшы 21 21 Мае артыкулы пра літургічную рэформу крытыкавалі за супярэчнасць самім сабе, таму што, кажуць, я эксперт, які пытаецца, ці варта давяраць літургічным экспертам. Аднак я ні ў якім разе не з’яўляюся «экспертам» у сэнсе чалавека, які настолькі захапіўся вузкай навуковай дысцыплінай, што страціў здольнасць бачыць цэльную карціну: Традыцыю і яе тэалогію. Я з гонарам лічу сябе аматарам, які імкнецца ісці крокамі Бенедыкта XVI, які таксама не з’яўляецца ані «літургістам», ані «літургічным экспертам» у сціслым значэнні. Дарэчы, менавіта таму самазваныя эксперты ўплывовых колаў зазвычай адкідваюць меркаванні Папы Бенедыкта на тэму літургіі. . Смутная рэальнасць заключаецца ў тым, што стандартная новая Імша – гэта ўжо штосьці накшталт дзіцячай Імшы з яе спрошчанымі малітвамі, падручнікавай структурай і незмястоўнай празрыстасцю. Насамрэч – і гэта таксама горкая іронія, – новы абрад не здольны настолькі ж эфектыўна выхоўваць душы дзяцей, наколькі гэта робіць стары абрад. Уявіце сабе розніцу паміж дзіцём, якое бачыць традыцыйную ўрачыстую спяваную Імшу, і дзіцём, якое бачыць тыповую нядзельную парафіяльную Імшу. Кожны, хто разбіраецца ў дзіцячай псіхалогіі, здолее зразумець, якая з гэтых літургій, спалучаная з катэхізацыяй, дасць больш глыбокі доўгатэрміновы плён.

Мой сын, цяпер ужо юнак, дзіцём прысутнічаў на некаторых Трыдэнцкіх Імшах, але то быў час, калі мы не маглі знайсці спяваную Імшу, каб у ёй удзельнічаць. Калі яму споўнілася больш-менш сем гадоў, нам пашчасціла ўдзельнічаць у Missa cantata пасля больш чым гадавога перапынку. Калі мы вярнуліся дадому, ён узяў ліст паперы і без усялякіх просьбаў з нашага боку намаляваў тое, што ён бачыў на алтары (гл. ілюстрацыю). Заўважце, якім чынам адлюстраваны ключавы момант цэлебрацыі, прынашэнне ахвяры нашага Пана, і як перададзена неад’емная сакральнасць гэтага моманту: высокі келіх, перабольшаныя свечнікі, прыслугоўваючы звоніць у званкі, крыху схіліўшыся. Мой сын ніколі не маляваў Імшы Novus Ordo, нават самай пабожнай; магчыма, яна ніколі не ўражвала яго альбо не кранала так, як Трыдэнцкая Імша. Я ўжо чую, як літургічныя эксперты кажуць: «Ён не разумеў гэтай Імшы, бо ён не мог перакласці (і нават пачуць ) кожнае лацінскае слова». Вам, літургічныя эксперты, якім так патрэбны глыток здаровага сэнсу, я адкажу: ён убачыў і бясслоўна ўхапіў самую сутнасць Імшы – велічны, таямнічы, прыцішаны і святы акт пакланення, засяроджаны вакол Цела і Крыві Хрыста. Калі ласка, адкажыце мне: што разумее і з чым выходзіць сямігадовае дзіця пасля тыповай англамоўнай парафіяльнай літургіі? Альбо не, не кажыце! Я лепш распавяду вам, што сказала мая дачка, якой тады было чатыры гады, калі яна ўбачыла як дарослая жанчына выконвала функцыю галоўнага міністранта: «Мама, мама, жанчыны-святары ўсё ж бываюць!» Нагода для спакойнай катэхэзы і ціхага абурэння. Такая літургія – гэта банкрут яшчэ да свайго пачатку; а пакуль яна не скончыцца, мы будзем сведкамі пародыі на каталіцкую Традыцыю. Толькі таямнічая прысутнасць Хрыста не дае ёй зрабіцца поўнай пародыяй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x