Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раздзел 2. Слова Бога і шматслоўнасць чалавека

Аднойчы мне на думку прыйшло такое параўнанне: імправізаваныя прамовы падчас парафіяльнай Імшы на народнай мове – гэта літургічны эквівалент разрастання прыгарадных раёнаў.

Многія з нас сустракаліся з выпадкамі разрастання казанняў. Я хацеў бы ўзгадаць два прыклады, якія варта прывесці менавіта таму, што святары, пра якіх я кажу, былі ў кожным сэнсе вернымі і пабожнымі і насамрэч верылі ў Сапраўдную Прысутнасць Езуса ў Эўхарыстыі. Можна было б прывесці і прыклады няверных святароў; аднак тут я хачу паказаць, што штосьці не так менавіта з абрадам Імшы, калі ён незаўважна ўплывае на кожнага цэлебранта і той робіцца прамоўцам, а не перадатчыкам. У першым выпадку святар перад малітвай «Ойча наш» сказаў не «памятаючы збавенныя запаведзі і Божым настаўленнем навучаныя, асмельваемся казаць» ці штосьці падобнае, а вось што: «Сабраныя нашым Збаўцам Езусам Хрыстом як Божая сям’я, мы слухаем Яго і вучымся Яго малітве, у якой мы просім аб выкананні Божай волі і молімся аб ласцы прабачаць тым, хто зграшыў супраць нас і супраць нашых любімых, у той самы час пакорна просячы Пана прабачыць нам тыя моманты, калі мы падводзілі Яго». У іншым выпадку, гэтым разам перад «Пане, я не варты», іншы святар прамовіў такую імправізацыю: «Вось Езус, наш брат, добры пастыр, рахманае Ягнё, Ён бярэ на сябе грахі свету, Яго Кроў адкупляе нас, а да Яго Цела – Касцёла – мы пакліканыя як браты і сёстры. Мы маем шчасце і благаслаўленне раздзяляць гэтую вячэру, але паколькі мы часам падводзілі Яго, цяпер мы молімся: Пане, я не варты…»

Чуючы такія пакручастыя экстрапаляцыі імшальных тэкстаў усё сваё жыццё (я нарадзіўся ў год Пана 1971, калі мастацкі густ, верагодна, дасягнуў такога дна, ніжэй за якое яму не дазвалялі апусціцца законы метафізікі), я ўвесь час здзіўляюся, што Папа і біскупы дагэтуль не ачунялі і не забаранілі ўсе падобныя імправізацыі яшчэ шмат часу таму. Ужо дарослым, падчас шчаслівых момантаў наведвання Боскай літургіі св. Яна Хрызастома і іншых візантыйскіх літургічных набажэнстваў, я не мог не заўважыць, што там ніколі не сустракалася тэксту, які не быў бы дакладна прадпісаны; усё, што святар і люд павінны былі гаварыць ці спяваць, было дакладна і адназначна дадзена ім. Тое самае назіраецца і ў традыцыйным лацінскім абрадзе, а таксама ў кожным гістарычным абрадзе Каталіцкага Касцёла ці праваслаўных супольнасцяў. Заахвочваць і нават дазваляць спантаннасць у святой літургіі – гэта чыстая і адназначная навінка . Ёзаф Ратцынгер добра заўважыў: «Веліч літургіі залежыць… ад яе неспантаннасці ( Unbeliebigkeit26 26 Йозеф Ратцингер, «Дух литургии» у выд. «Богословие литургии» (Благотворительный фонд имени святителя Григория Богослова, 2017), с. 168. . Калі здагадкі гісторыкаў верныя, то ў раннія стагоддзі мясцовыя Касцёлы маглі ў пэўнай ступені імправізаваць, але гэта быў адносна кароткі час, пасля якога літургічныя тэксты ў розных абрадах пачалі прадпісвацца адпаведнай касцёльнай уладай, а іх фармуляванне стала лічыцца нармальнай справай. Як у веравучэнні, так і ў літургіі Святы Дух вядзе Касцёл да паўнаты праўды; стабільнасць літургіі, стрыманасць святара і ўрачыстасць рытуалу з’яўляюцца яўнай часткай гэтага працэсу навучання – працэсу пакорнага памяншэння ў сферы «крэатыўнасці», каб наш Пан, уцелаўлёнае Слова Праўды, мог зрабіцца вялікім у сваёй дамінуючай, жыццядайнай Прысутнасці. Біскупы і святары ні ў якім разе не з’яўляюцца ані аўтарамі, ані імправізатарамі, а толькі спадкаемцамі і распарадчыкамі гэтага дару. Як бы таленавіта ў іх ні выходзіла паэтычнае ўпрыгожванне Імшы, яны з’яўляюцца слугамі спадчыны і зазвычай нікім болей 27 27 Я кажу «зазвычай», таму што заўсёды існуюць натхнёныя тэолагі, такія як св. Раман Сладкапеўца альбо св. Тамаш Аквінскі, якія дзякуючы асаблівай боскай харызме робяць свой унёсак у тэкст літургіі. Але гэта не мае нічога супольнага з рознымі камісіямі. . Калі тэксты былі ўкладзены і зацверджаны, ужо не застаецца ані магчымасці, ані патрэбы для слоўнай імправізацыі.

Слова супраць шматслоўнасці

Рэфармаваная рымская літургія ў тым выглядзе, у якім яна цэлебруецца сёння ў большасці касцёлаў, вельмі часта рэцытуе прадпісаныя тэксты і вельмі мала спявае тыя ж тэксты, а таксама ўключае ў сябе надта мала цішыні – найлепшага спадарожніка спеву. У Боскай літургіі св. Яна Хрызастома падчас набажэнства выкарыстоўваецца вельмі вялікая колькасць літургічнага тэксту, нашмат больш, чым у Трыдэнцкай літургіі, аднак увесь гэты тэкст успрымаецца роўна, таму што, з аднаго боку, вернікі і кантары спяваюць большую яго частку, а з іншага боку, у алтарнай частцы святыні святары і дыяканы ціха рэцытуюць іншыя малітвы. Кожны ведае альбо можа лёгка даведацца, што гэта за «прыватныя» малітвы, таму не ствараецца ўражання непраходнага раздзелу паміж духавенствам і свецкімі вернікамі. У выніку ствараецца такі эфект, нібы з розных крыніцаў, як дым кадзіла, уздымаецца адзіная хваля малітвы на хвалу Найвышэйшага Бога. Тое самае датычыцца ўрачыстай спяванай Імшы ў надзвычайнай форме рымскага абраду. На ёй многія літургічныя тэксты спяваюцца ўголас (антыфоны, Kyrie, Gloria, Пасланне, Евангелле і г. д.), тады як святар і іншыя служыцелі ціха прамаўляюць свае ўласныя малітвы. Рымская Імша больш стрыманая і ўмеркаваная, чым яе візантыйскі аналаг, аднак іх падабенства можна лёгка бачыць у паэтычнасці жэстаў, у паліфоніі і шчыльнасці малітваў, у прыгажосці ўбрання і спеваў, у агульнай атмасферы боскай таямніцы.

У параўнанні са сваім сучасным аналагам, традыцыйная Імша з’яўляецца парадаксальнай літургіяй, бо яна мае больш тэксту, але менш шматслоўнасці. Калі паглядзець у кнігі, там будзе больш малітваў, больш лексікі, аднак, несумненна, агульнае ўражанне будзе такім, быццам шматслоўнасці, «тэкставасці» ў гэтай Імшы менш, чым мы адчуваем у выпадку Novus Ordo. Растлумачыць гэты парадокс даволі лёгка. Па-першае, як і ў выпадку ўсіх традыцыйных літургій, незалежна ад абраду, у usus antiquior ёсць шмат малітваў, якія святар чытае ціха альбо прыцішана, пакуль адбываюцца іншыя рэчы альбо гучаць спевы. Novus Ordo са сваім рацыяналізмам, характэрным для ўсіх навінак, патрабуе, каб амаль усё прамаўлялася гучна і, што яшчэ горш, абвяшчалася ўсяму свету. З-за гэтага ўся Імша можа выглядаць, як пабожная прамова, асабліва ў касцёле з мікрафонамі, гаманлівым цэлебрантам альбо і тым, і іншым.

Па-другое, малітвы класічнага рымскага абраду нашмат больш устойлівыя, прадказальныя, паэтычныя і глыбокія. Гэта азначае, што святар і люд даволі моцна прывыкаюць да іх, аднак знаходзяць іх бясконца багатымі ў змесце. Чым больш іх паўтараеш, тым лепшымі яны становяцца. Хто ж будзе аспрэчваць, што адной з найбольш любімых якасцяў традыцыйнай літургіі з’яўляецца тое, што яе можна вельмі добра спазнаць? Вы ведаеце, што ідзе наступным, і вы ведаеце, што вам гэта патрэбна ; ваш закеўзаны імшалік робіцца вашым сябрам; вы асцярожна і з ўдзячнасцю ўваходзіце ў дух літургіі, а яна кіўком кліча вас, каб зноў падзяліцца сваімі сакрэтамі. У гэтым сэнсе традыцыйная Імша прадстаўляецца як ціхае, зыркае святло, у якое чалавек можа ўвайсці, увабраць яго, аддацца яму. У новай жа Імшы ландшафт, надвор’е і дарожныя знакі пастаянна змяняюцца ў залежнасці ад выбару таго ці іншага набору варыянтаў; там і тут з’яўляюцца спантанныя каментары, чытаюцца кепска ўкладзеныя малітвы вернікаў і г. д.; у ёй надта мала таго, што з дня ў дзень застаецца нязменным . Найгоршы вынік з гэтага ўсяго такі, што пра медытацыю можна забыцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x