Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
- Название:Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:неизвестен
- ISBN:9785449892720
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание
Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок
Интервал:
Закладка:
Як вынік, на звычайнай Імшы ў рэфармаваным абрадзе ўсепаглынанне альбо адсутнічае, альбо яго вельмі мала ў абодвух сэнсах: у сэнсе свядомасці таго, што сама літургія мае дастаткова сродкаў, каб паглынуць нашыя сэрца і розум, а таксама свядомасці таго, што мы паглынаем тое, што яна прапануе. Яна не мае амаль нічога супольнага з Божым культам, са шчырым пакланеннем Богу, да якога з розным поспехам імкнуліся ўсе народы ўсіх культур у кожныя часы. Калі гэта сапраўды так, то ў новай літургіі вельмі мала што здольнае моцна прывабіць сур’ёзнага пілігрыма, які знаходзіцца ў пошуку жывога Бога: мусульманіна, які непераадольна жадае пакланяцца Усемагутнаму Пану неба і зямлі, будыйскага манаха, засяроджанага на ціхім дасягненні прасвятлення, артадаксальнага юдэя, жыццё якога ахоплена пашанай да Закону Найвышэйшага. Калі такія пілігрымы ўвогуле знаходзяць штосьці прывабнае ў каталіцкай веры ў тым выглядзе, у якім яна практыкуецца ў сучаснай парафіі, і нават навяртаюцца, то гэта найчысцейшая Божая міласэрнасць, ласка якой пераўзыходзіць абмежаванні прыроды і культуры. Новая літургія вельмі мала дапамагае ў гэтым. Параўнайце гэты смутны факт з бясконцымі гісторыямі дасаборных канвертытаў, такіх як Шарль Пэгі, якіх да каталіцкай веры прывабіла найперш ці найбольш глыбока менавіта тая святая літургія, якая калісьці служылася па ўсім свеце.
Закон спадаючай даходнасці
Прыняцце Novus Ordo і фактычнае скасаванне грыгарыянскай літургіі было асабліва неразумным з «экуменічнага» пункту гледжання 28 28 Больш падрабязнае абмеркаванне ўзнятых тут пытанняў гл. у раздзеле 11.
. Класічная літургія кідае выклік. Яна пытаецца: ці верыш ты ў тое, у што верыць Касцёл, ці не? Сама яе форма патрабуе адказу, і многія канвертыты прыйшлі ў Касцёл дзякуючы яго культу, таму што ён змусіў іх зрабіць выбар. Перагледжаная ж форма Імшы паводле задумы мае ў сабе пратэстанцкі элемент 29 29 Праца кардынала Атавіяні шырока вядомая, але ён далёка не адзіны, хто падазраваў існаванне пратэстанцкага ўплыву на Novus Ordo. Два найбольш глыбокія даследаванні тэалагічных зменаў у літургічных тэкстах: Lauren Pristas, «Collects of the Roman Missal: A Comparative Study of the Sundays in Proper Seasons Before and After the Second Vatican Council » (London: T&T Clark, 2013) і Anthony Cekada, «Work of Human Hands: A Theological Critique of the Mass of Paul VI » (West Chester, OH: Philothea Press, 2010). Хоць я згаджаюся не з усімі аргументамі і вывадамі кс. Сікейды, несумненна, і ён, і д-р Прыстас прадэманстравалі, што пры дапамозе зменаў ці выкрэслівання элементаў, якія маюць доўгую гісторыю ў рымскім абрадзе, Камісія мела намер змяніць – і фактычна змяніла – тэалогію, якую літургія Імшы пераказвае Божаму люду.
. Які-небудзь пратэстант на новай Імшы можа нават адчуваць сябе настолькі ж камфортна, наколькі ён адчувае сябе на сваёй службе. Адпаведна, для пратэстантаў існуе значна менш сэнсу навяртацца, значна менш сэнсу захапляцца Верай у яе адрознасці і паўнаце праўды. Чаму ж у той перыяд гісторыі, калі пратэстанты альбо знікаюць у ліберальным прыцемку багоў, альбо вяртаюцца да сціслых лютэранскіх і кальвінісцкіх памылак, мы маем ласкавасць іх імітаваць? Ці ж не павінны мы хутчэй паказаць нашую любоў да несмяротных душаў нашых аддзеленых братоў, запрашаючы іх далучыцца да адзінага сапраўднага Касцёла, заснаванага Хрыстом на скале св. Пятра, і пакланяцца Богу так, як гэта рабілася ў згодзе з дзвюма тысячамі гадоў Традыцыі?
Уявім сабе яшчэ больш трагічны выпадак усходняга праваслаўнага хрысціяніна. Калі ён хоць крыху бесстаронна паставіцца да Захаду, ён зможа пабачыць у традыцыйнай малітве Заходняга Касцёла штосьці старажытнае, урачыстае і прыгожае, прысутнасць духу ранняга Касцёла, эпоху мучанікаў і вызнаўцаў. «Не можа любіць той, – заўважае Арыстоцель, – каму найперш не спадабалася тое, што ён убачыў». Але наш дэмантаж і інавацыі толькі пацвердзяць суровы прысуд, вынесены праваслаўнымі тэолагамі, што Заходні Касцёл знаходзіцца пад уладай рацыяналізму, які з’яўляецца крыніцай пошасці мадэрнізму. Для праваслаўнага галоўная праблема, звязаная з Захадам, гэта тое, што нашая тэалогія – гэта «тэалогія мысліцеля»: мы ствараем новыя тэорыі, пачынаем іх любіць і затым пачынаем змяняць нашы звычаі, практыку і нават нашу літургію, каб яны адпавядалі гэтым тэорыям. На Усходзе першаснае значэнне мае Традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне; гэта павінна быць канчатковай мерай нашых цяперашніх унутраных паставаў і думак, і калі акажацца, што мы адыходзім ад гэтага альбо супраціўляемся гэтаму, мы павінны пакаяцца і навярнуцца. Сёння, бачачы, як лёгка перамяняецца ў сляпую пыху пастава «гары Афон», я не хвалю праваслаўных за іх вернасць Традыцыі; у некаторым сэнсе, яны здрадзілі ёй яшчэ больш, чым гэта зрабіў Захад. Чым я захапляюся, дык гэта іх фундаментальнай паставай адносна спадчыны, якую яны атрымалі: яны жадаюць быць вернымі ёй як каштоўнаму Божаму дару, і менавіта гэта і ёсць духоўна здаровая пазіцыя – значна лепшая, чым пазіцыя заходніх «рэфарматараў» ці то XVI, ці то XX стагоддзя, для якіх каталіцкая Традыцыя – гэта штосьці накшталт рынку, на якім кожны выбірае інгрэдыенты на свой густ.
Як жа мы маглі яшчэ больш аддаліцца ад візантыйскай Боскай літургіі якраз у той момант, калі ў адносінах з праваслаўнымі пачало праяўляцца ўзаемапаразуменне, якога не існавала стагоддзямі? Нягледзячы на вялікую і відавочную знешнюю розніцу па сваім духу старажытная літургія, асабліва калі яна цэлебруецца ў форме ўрачыстай спяванай Імшы, вельмі зразумелая для ўсходніх хрысціянаў. Яна размаўляе на той жа мове пашаны, урачыстасці і прыгажосці. У сваіх падарожжах я заўважыў пацвярджэнне гэтаму, бо ўсходнія біскупы, святары і манахі былі больш прыхільныя і сяброўскія да тых заходніх кляштараў, якія захоўваюць першынство літургіі, спеву і іншых сакральных сімвалаў, а таксама сур’ёзна і аддана жывуць пакліканнем сузірання 30 30 Мае каментарыі таксама датычацца тых рэдкіх месцаў (напрыклад, кляштара Хайлігенкройц ці араторыяў у Лондане, Оксфардзе і Вене), дзе спосаб цэлебрацыі новай літургіі настолькі адпавядае старой літургіі, што чалавек (напрыклад, усходні манах, які наведвае кляштар), не зусім добра знаёмы з рымскім абрадам, наўрад ці зможа заўважыць розніцу.
.
Такім чынам, несумненны паслясаборны крызіс можна ў вялікай ступені аднесці да літургічнай рэвалюцыі, да дэмантажу традыцыйнага культу Каталіцкага Касцёла. Імша з’яўляецца квінтэсэнцыяй веры; калі яна моцная, жыццё вернікаў будзе засяроджана на Уладару і Цэнтры ўсіх сэрцаў, нашым Пану Езусе Хрысце. Калі яна моцная, таксама будзе моцным і місіянерскі імпульс: жаданне прывесці пратэстантаў у паўнату веры праз іх асабістае навяртанне, жаданне шукаць сапраўднай еднасці паміж Усходам і Захадам, заснаванай на супольнай духоўнай спадчыне.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: