Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла

Тут можно читать онлайн Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - бесплатно ознакомительный отрывок. Жанр: religion. Здесь Вы можете читать ознакомительный отрывок из книги онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    неизвестен
  • ISBN:
    9785449892720
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Пітэр Кваснеўскі - Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла краткое содержание

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - описание и краткое содержание, автор Пітэр Кваснеўскі, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru
У гэтым выданні чытачу прапануецца аналіз фундаментальных праблем, звязаных з літургіяй Каталіцкага Касцёла, і абарона непраходзячай каштоўнасці традыцыйнай лацінскай Імшы. Аўтар разглядае месца лацінскай мовы ў літургіі, выкарыстанне цішыні і грыгарыянскага спеву, навучанне св. Тамаша Аквінскага, змест календара і літургічных тэкстаў, а таксама шэраг іншых аспектаў. Ён дэманструе іх неад’емнае значэнне для ўнутранага жыцця Касцёла і яго місіі ў свеце.

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать онлайн бесплатно ознакомительный отрывок

Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла - читать книгу онлайн бесплатно (ознакомительный отрывок), автор Пітэр Кваснеўскі
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Communicatio in sacris

Камунікацыя абапіраецца на маўчанне, яму ж спрыяе і дзякуючы яму існуе. Маўчанне з’яўляецца найбольш важнай ежай для раскіданай душы, без якой яна загіне ў брудзе словаў і шуму. «Маўчанне – гэта такая магутная мова, што яна дасягае трону Бога жывога; маўчанне – гэта Яго мова, хоць таемная, але магутная і жывая», – піша св. Фаўстына Кавальская ў сваім «Дзённіку» 40 40 Св. сястра Фаўстына Кавальская, «Дзённік. Божая Міласэрнасць у маёй душы» (Мінск: Про Хрысто, 2014), §888. . Як паказвае старажытная лацінская літургія, святы Касцёл разумеў, што нам патрэбныя як музыка, так і цішыня – прыгожыя мелодыі і прыгожая адсутнасць гукаў. Нават калі свецкія вернікі моляцца для падрыхтоўкі сваімі ўласнымі малітвамі і пагружаны ў разумовую малітву, тым не менш гэтыя малітвы ствараюць агромністую прастору спакою, якая памяншае гэтых людзей, дае ім адчуванне свайго месца, падкрэслівае недасканаласць іх прыроды. Старажытная літургія прымушае нас усвядоміць нашую заганнасць , нашыя «незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні» і ў той самы час – нашую ўнутраную веліч перад Богам, Які робіць сваіх слугаў вялікімі, даючы ім удзел у сваім жыцці праз боскія цноты веры, надзеі і любові. Здаецца, чалавек, асабліва сучасны, не ўсведамляе ані глыбіні сваёй грэшнасці, ані велічы свайго паклікання; ад яго схаваныя і ягоная мізэрнасць, і тое, што яму было абяцана. Такому чалавеку тэрмінова патрэбнае абуджэнне да рэальнасці, усведамленне таго, кім і чым ён з’яўляецца перад Богам, магчымасць «вярнуцца да сябе» і так дайсці да Бога, Які «бліжэй да мяне, чым я да сябе» (св. Аўгустын). Для хрысціяніна, як і для Платона, добрай будзе парада дэльфійскага аракула: «Спазнай самога сябе». Але гэта таксама цяжкі і балючы шлях, у які чалавек выходзіць толькі тады, калі пачынае вызваляцца ад зямных спосабаў думаць, размаўляць і дзейнічаць і адкідаць іх. Той самы чалавек ідзе гэтым шляхам і дасягае сваёй мэты толькі тады, калі ён пастаянна пагружаны ў гэты нябачны свет, атмасферай якога з’яўляецца Святы Дух, а цэнтрам прыцягнення якога з’яўляецца боская Чалавечнасць Хрыста.

Традыцыйная літургія з’яўляецца скарбніцай сімвалаў, значэнне якіх можа ўхапіць душа, якая не спіць . Сапраўдная літургічная рэформа дапамагала б людзям абудзіцца і пастаянна чуваць, а не спрашчала б рэчы настолькі, што людзям можна было б і не абуджацца. Словы і дзеянні не павінны станавіцца аўтаномнай функцыяй альбо рысай, якая адцягвае ўвагу тых, хто моліцца, ад таямніцы, якая здзяйсняецца на алтары; яны павінны быць празрыстыя для боскіх правобразаў, дазваляючы ім заззяць праз тэкст, спеў, жэст, убранне і – так – адсутнасць словаў і спеву. Літургія павінна быць акном, праз якое dum medio silentium , пасярод вялікай цішыні зімовай ночы, калі нарадзіўся Хрыстус, ззяе святло боскіх рэчаў; яна павінна быць люстэркам, у якім з містычнай праўдападобнасцю, што праслаўляе свой Узор, адлюстроўваюцца жыццё і смерць Хрыста. Калі падчас Імшы будзе гучаць размова ці спеў, яны павінны быць рытуальна абмежаваныя і цалкам сфакусаваныя на таямніцы, як гэта мае месца ва ўсходняй літургіі з яе паўторамі і нарастаючымі хвалямі малітвы альбо ў заходняй урачыстай спяванай Імшы, калі грыгарыянскі спеў і велічныя цырымоніі аб’ядноўваюцца, каб вывесці пабожную душу па-за час, па-за месца, у самае Сэрца Хрыста, вечнага Настаўніка. Што сапраўды не спрыяе нашаму прасвятленню ў Хрысце, дык гэта простае памнажэнне словаў, як быццам бы большай колькасцю словаў мы можам перадаць большую колькасць праўды. Наадварот, як суха заўважае св. Тамаш, «бясконцая колькасць людскіх словаў не можа здавальняючым чынам асягнуць аднаго Божага Слова» 41 41 Св. Тамаш Аквінскі, «Super Evangelium S. Ioannis lectura», 21, lec. 6, §2660: «Infinita enim verba hominum non possunt attingere unum Dei Verbum». Значэнне слова «attingere» – «цалкам дасягнуць» альбо «надзейна ахапіць». . Мы наблізімся да праўды, калі адкінем свае імправізацыйныя прэтэнзіі і аддадзім сябе на службу Пану, з пашанай рэцытуючы святыя словы хрысціянскай Традыцыі, дазваляючы ім весці нас у невыказную таямніцу, якая іх спарадзіла.

Гэтая тамістычная здагадка адлюстравана ў сцвярджэнні Людвіга Вітгенштэйна: «Калі вы не будзеце спрабаваць вымавіць невымоўнае, то нічога не будзе страчана. Аднак невымоўнае будзе – невымоўным чынам – абмежавана тым, што было вымаўлена» 42 42 З ліста Людвіга Вітгенштэйна, які цытуе Джон Савард: «Towards an Apophatic Anthropology», Irish Theological Quarterly 41 (1974), 234. . Як кажа Кэтрын Піксток, традыцыйная літургія, са сваімі паўторамі, пропускамі, шматслойнымі сэнсамі, накладаннем прыватнага і публічнага, складанымі цырымоніямі, здольная азначаць і перадаваць нашмат больш, чым літургія, укладзеная і сфабрыкаваная камісіяй «экспертаў», рашуча нацэленых на празрысты, упарадкаваны і «рацыянальны» прадукт. Класічны абрад можа вымавіць невымоўнае, таму што ён не пераймаецца вербалізацыяй і ўдзелам: хутчэй ён настойліва засяроджаны на таямніцы, а так, безумоўна, можна знайсці правільныя словы і правільны спосаб удзелу. Таму гэты абрад ведае, калі трэба казаць, калі спяваць, калі шаптаць, калі званіць у званы альбо калі бразгаць ланцужкамі кадзільніцы – а таксама калі захоўваць цішыню.

Адно Слова ў дзвюх кнігах

Згодна з меркаваннем сярэднявечных тэолагаў, Бог напісаў дзве кнігі: Кнігу Прыроды і Кнігу Пісання. Першым аб’яўленнем Бога з’яўляецца стварэнне; гэта Слова, прамоўленае да кожнай істоты, і кожная істота ўдзельнічае ў гэтым Слове. Мы не змаглі б зразумець словаў Пісання, калі б Бог найперш не стварыў рэчы, пра якія і пры дапамозе якіх Ён сам змог бы размаўляць з намі. Годнасць класічнай філасофіі заключаецца ў яскравым сведчанні яе найвялікшых настаўнікаў – Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Плаціна – пра сэнсоўнасць гэтага свету, гэтага космасу, праз сузіранне якога мы можам зазірнуць у боскую аснову ўсёй рэальнасці: у простую Прысутнасць усёй прыгажосці, дабраты і праўды, сканцэнтраваную ў Крыніцы ўсяго. Гэтая сэнсоўнасць адлюстроўваецца ў сэнсоўнасці словаў, мовы 43 43 Кніга IV «Метафізікі» Арыстоцеля нагадвае гімн устойлівай і багатай сэнсоўнасці мовы. Рэлятывіст зламаў бы галаву аб скалу спасцігнутай цэласнасці. , якая, у сваю чаргу, робіць магчымымі сяброўскія адносіны паміж людзьмі, якія разам жывуць у грамадстве. Таму асновай грамадства, сяброўства, мовы, сузірання, малітвы, усёй чалавечай дзейнасці з’яўляецца Слова, Слова невычэрпнай урадлівасці, з якога выліваюцца формы ўсяго створанага. Гэта тое, пра што мы чытаем у першых вершах той прадмовы Евангелля ад Яна, якую святар ціха прамаўляе напрыканцы кожнай Трыдэнцкай Імшы: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей» (Ян 1:1—4).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Пітэр Кваснеўскі читать все книги автора по порядку

Пітэр Кваснеўскі - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла отзывы


Отзывы читателей о книге Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла, автор: Пітэр Кваснеўскі. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x